ЧУДАКО́Ў Яўген Аляксеевіч (1.9.1890, г. Плаўск Тульскай вобл., Расія — 19.9.1953),
расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства і аўтамаб. тэхнікі. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), дзе працаваў у 1918—28 і з 1936 (заг. кафедры). З 1921 дырэктар Навук. аўтаматорнага ін-та, з 1930 нам. дырэктара, заг. сектара Навук. аўтатрактарнага ін-та. З 1939 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. У 1939—42 віцэ-прэзідэнтАНСССР. Навук. працы па праблемах устойлівасці аўтамабіля, трываласці і зносаўстойлівасці яго дэталей. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РКІН Аскольд Мікалаевіч (27.1.1930, Мінск — 17.6.1985),
бел. графік. Сын М.М.Чуркіна. Скончыў БДУ (1955). У 1959—73 маст. рэдактар час. «Вожык», у 1979—84 час. «Беларусь». Працаваў у кніжнай графіцы і плакаце. Аўтар карыкатур на быт., паліт., вытв. тэмы ў бел. і замежным перыяд. друку: «На адным заводзе» (1955), «Колькі галасоў атрымаў прэзідэнт?» (1957), «Графік гультая» (1958), «Дазвольце прыкурыць» (1962), «У нас сапраўдная дэмакратыя» (1966); плакатаў «25 гадоў СЭУ» (1974), «Агульны рынак», «Мы з вамі, патрыёты Чылі» (абодва 1976). Выдаў зб-кі карыкатур «Мае альбомы» (1967), «Твар свабоднага свету» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,
рэспубліканскае навук. грамадскае аб’яднанне. Засн. ў 1993 у Мінску. Аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках спецыялістаў у галіне матэматыкі і яе дастасаванняў. Асн. мэты: садзейнічанне развіццю матэм. даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, павышэнне ўзроўню матэм. адукацыі і падрыхтоўкі навук. кадраў, умацаванне міжнар. сувязей і міжнар. аўтарытэту бел. матэматыкаў, абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў аб’яднання. Ў сваёй дзейнасці кіруецца Статутам. Вышэйшы орган — з’езд т-ва. Выбарны кіруючы орган — савет. Прэзідэнт — І.В.Гайшун. Пры т-ве працуе пастаяннадзейны семінар «Матэматычныя даследаванні». Б.м.т. — чл.Еўрап.матэм.т-ва (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЛА ДА СІ́ЛВА (Lula da Silva) Луіс Інасіу (н. 27.10.1945, г. Варжэн-Грандэ, цяпер Каэтэс, Бразілія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Бразіліі. З 1959 рабочы на розных металург. прадпрыемствах г. Сан-Паўлу, актывіст прафс. руху. Чл. Выканкома (1969—72), 1-ы сакратар (1972—75), старшыня (1975—80) Прафсаюза металургаў Сан-Бернарду-ду-Кампу і Дыдэмы. Кіраваў забастоўкамі металургаў 1978 і 1979. Адзін з кіраўнікоў агульнанац. кампаніі 1980-х г. за аднаўленне цывільнага кіравання ў Бразіліі. У 1980—87 і з 1993 старшыня Партыі працоўных. З кастр. 2002 прэзідэнт Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО МУ ХЁН (н. 6.8.1946, г. Кімхва, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў камерцыйную школу ў г. Пусан (1966), Дзярж. магістратуру права ў Сеуле (1977). У 1977 прызначаны суддзёй у г. Тэджон, але неўзабаве пайшоў у адстаўку і заняўся прыватнай адвакацкай практыкай. З 1981 спецыялізаваўся на справах, звязаных з абаронай правоў чалавека. У 1988—89 чл.Нац. сходу Рэспублікі Карэя. Чл. (з 1997) Дэмакр. партыі новага тысячагоддзя, яе вярх. савета (з 2000). У 2000—01 міністр па марскіх справах і рыбалоўстве. З лют. 2003 прэзідэнт Рэспублікі Карэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗВЕ́ЦКІ Антон Пятровіч (30.1.1902, в. Улукі Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.1.1992),
таджыкскі геолаг. Акад.АНТадж. ССР (1953). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1934). З 1932 працаваў у Геал. камітэце (удзельнічаў у работах Таджыкска-Памірскай экспедыцыі АНСССР), з 1938 у Таджыкскім геал. упраўленні (з 1947 гал. геолаг); у 1953—57 віцэ-прэзідэнтАНТадж. ССР, у 1957—72 у Савеце Міністраў Тадж. ССР. Навук. даследаванні прысвечаны заканамернасцям распаўсюджвання полі- і рэдкаметалічных радовішчаў у Сярэдняй Азіі. Першаадкрывальнік аднаго з найбуйнейшых у Сярэдняй Азіі сурмяна-ртутнага радовішча. Старшыня Тадж. аддзела Геагр.т-ваСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў Міхаіл Сяргеевіч (н. 2.3.1931, с. Прывольнае Чырвонагвардзейскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Ген. сакратар ЦККПСС (1985—91), прэзідэнтСССР (1990—91). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955), Стаўрапольскі с.-г.ін-т (1967). З 1955 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1966—68 1-ы сакратар Стаўрапольскага гаркома КПСС. З 1968 2-і сакратар, з 1970 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома КПСС. У 1978—85 сакратар ЦККПСС, у 1980—91 чл. Палітбюро (канд. з 1979). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1988—89) і Вярх. Савета СССР (1989—90). Узначаліў працэс перабудовы ў СССР. Унутрыпаліт. жыццё пры Гарбачове характарызавалася паглыбленнем эканам. крызісу, нарастаючымі цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў саюзных рэспубліках і звязанымі з гэтым канфліктамі. Знешнепаліт. дзейнасць была накіравана на спыненне блокавага процістаяння і гонкі ўзбраенняў, ядзернае раззбраенне (дагаворы па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, па скарачэнні звычайных узбраенняў у Еўропе, аднабаковы мараторый СССР на выпрабаванне ядзернай зброі і інш.). Пры Гарбачове выведзены сав. войскі з Афганістана, знешнепаліт. курс КПСС і СССР садзейнічаў аб’яднанню ФРГ і ГДР, спыненню дзейнасці Арг-цыі Варшаўскага дагавора 1955, распаду сусв. сістэмы сацыялізму. Пасля спынення дзейнасці КПСС і распаду СССР (гл.Белавежскія пагадненні 1991) Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасад генсека ЦККПСС і прэзідэнта СССР. Са снеж. 1991 прэзідэнтМіжнар. фонду сац.-эканам. і паліталагічных даследаванняў («Гарбачоўфонд»). Нобелеўская прэмія міру 1990.
Тв.:
Августовский путч: Причины и следствия. М., 1991;
Бел.пер. — Перабудова і новае мысленне для нашай краіны і для ўсяго свету. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДАЙ (Kodály) Золтан (16.12.1882, г. Кечкемет, Венгрыя — 6.3.1967),
венгерскі кампазітар, музыказнавец-фалькларыст, педагог; адзін з заснавальнікаў венг. кампазітарскай школы 20 ст.Чл.Венг.АН (з 1943, у 1946—49 прэзідэнт). Ганаровы чл.Бельг.АН (1957), ганаровы праф. Маск. кансерваторыі (1963). Скончыў Акадэмію музыкі (1905) і ун-т (1906) у Будапешце. З 1907 выкладаў у Вышэйшай муз. школе (у 1919 і 1921—40 віцэ-дырэктар). З 1905 вывучаў венг.муз. фальклор, запісаў каля 3,5 тыс.нар. напеваў і танц. мелодый. Разам з Б.Бартакам выявіў найб.стараж. пласт венг.муз. фальклору, заснаваны на пентатоніцы. Яго музыцы, глыбока нац. у сваёй аснове, характэрны арганічны сплаў класічнай еўрап. традыцыі і муз. стылістыкі пач. 20 ст., спалучэнне тэндэнцый неакласіцызму, рамантызму і імпрэсіянізму. Вядомасць К. прынеслі «Венгерскі псалом» (1923) і героіка-камічная опера «Хары Янаш» (1926). Сярод інш. твораў: опера «Секейская прадзільня» (паст. 1924); «Будаварскі Te Deum» (з арганам, 1936), Missa brevis (1944) для хору, салістаў і арк.; сімфонія (1961), «Танцы з Марашсека» (1930), «Танцы з Галанты» (1933), канцэрт (1940) для сімф. аркестра; камерна-інстр. ансамблі («Венгерскае ронда», 1917); п’есы для фп.; хары a cappella; цыклы песень для голасу з фп. Аўтар падручнікаў па спевах, метадычных зборнікаў па муз. выхаванні і інш.ПрэзідэнтМіжнар.т-ванар. музыкі, Міжнар.т-вамуз. выхавання (абодвух з 1963). Прэміі імя Л.Кошута 1948, 1952, 1957.
Літ. тв.: Рус.пер. — Венгерская народная музыка. Будапешт, 1961.
Літ.:
Мартынов И.И. Золган Кодай. 2 изд. М., 1983;
Эсе Л. Золтан Кодай: День за днем: Пер. с венг.М., 1980.
латышскі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1956). Скончыла Латвійскі ун-т (1949). Даследчыца творчасці Я.Судрабкална, бел.-лат.гіст. і літ. сувязей (кн. «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д.Вікснай, 1977). Прымала ўдзел у складанні навук. збору твораў Я.Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3; Дзярж. прэмія Латвіі 1986). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік лат.-бел. і бел.-лат. слоўніка. На лат. мову пераклала зб. прозы У.Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.Коласа і інш.Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́МЕ (Blume) Фрыдрых (5.1.1893, г. Шлюхтэрн, Германія — 22.11.1975),
нямецкі музыказнавец. Праф. ун-таў у Лейпцыгу, Берліне, Кілі. У 1927—29 кіраўнік Ін-та муз. навукі, з 1935 супрацоўнік Дзярж. ін-та ням. музыказнаўства. З 1951 кіраўнік створанай ім міжнар. камісіі па арганізацыі выдання «Міжнародны даведнік музычных крыніц». Асн. працы прысвечаны музыцы 16—18 ст., у т. л. І.С.Баху. Рэдактар выданняў «Спадчына нямецкай музыкі» (1935—43), «Нямецкая музычная культура» (1939—45), поўнага збору твораў М.Прэторыуса (1928—40). Заснавальнік і рэдактар энцыклапедыі «Музыка ў гісторыі і сучаснасці» (т. 1—18, 1949—85). ПрэзідэнтМіжнар.т-ва музыказнаўства (1958—62).
Літ.:
Festschrift Fr. Blume zum 70. Geburstag. Kassel etc., 1963.