адм.-тэр. адзінка на Беларусі з канца 18 ст. да канца 1923. Утвораны пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Магілёўскай губ. У 1796 скасаваны, у 1802 адноўлены. Цэнтр — г.Клімавічы. Пл. 3711,4 кв. вярсты, нас. 143 287 чал. (1897). Падзяляўся на 13 валасцей, меў 543 нас. пункты, у т. л. 12 мястэчак, 36 сёл, 340 вёсак, 139 хутароў, 82 фальваркі (1908). З 1919 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. У снеж. 1923 аб’яднаны з Чэрыкаўскім пав. у Калінінскі паветз цэнтрам у Клімавічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛОД ((Claude) Альбер) (23.8.1899, г. Нёшато, Бельгія — 22.5.1983),
бельгійскі вучоны ў галіне біялогіі клеткі і анкалогіі. Скончыў Льежскі і Берлінскі ун-ты (1929). З 1929 у мед. цэнтры Ракфелераўскага ін-та (Нью-Йорк). З 1949 — праф., у 1950—72 дырэктар Брусельскага ін-та Ж.Бардэ, з 1970 заг. лабараторыі Брусельскага ун-та. Чл.бельг. Каралеўскай мед. акадэміі (1947). Навук. працы па анкалогіі, вывучэнні клетачных структур, функцыянаванні клеткі. Выкарыстаў метад дыферэнцаванага цэнтрыфугавання субклетачных структур, выдзеліў мікрасомы, выявіў у мітахондрыях наяўнасць акісляльных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1974 (з К.Р.Дэ Дзювам і Дж.Э.Паладэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЕЎ (Леанід Леанідавіч) (н. 29.12.1934, с. Дуброва Ялоўскага р-на Пермскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёсувязі. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1996). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Екацярынбург, 1957). З 1965 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1974 у Мінскім н.-д. прыборабуд. ін-це, з 1992 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па тэорыі электрасувязі, вымярэннях параметраў радыёсігналаў на фоне перашкод, рэалізацыі сістэм кіравання і сувязі з шумападобнымі сігналамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛІНЗ ((Collins) Майкл) (н. 31.10.1930, Рым),
касманаўт ЗША. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1952). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 18—21.7.1966 з Дж.Янгам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-10» (як 2-і пілот), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 1 гадз 27 мін); 16—24.7.1969 з Н.Армстрангам і Э.Олдрынам — палёт вакол Месяца на караблі «Апалон—11» (як пілот; забяспечваў высадку першай экспедыцыі на Месяц, старт з Месяца і стыкоўку). У космасе правёў 11,09 сут. Імем К. названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСКІ КАШТА́Н, горкі каштан (Aesculus),
род кветкавых раслін сям. конскакаштанавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Радзіма — Балканскі п-аў. У Еўропе ў культуры з 16 ст. На Беларусі інтрадукаваны 4 віды: К.к. звычайны (A. hippocastanum), гібрыдны (A. hybrida), мяса-чырв. (A. carnea), васьмітычынкавы (A. octandra).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з пірамідальнай кронай, выш. 25—30 м. Лісце супраціўнае, пальчата-складанае. Кветкі няправільныя ў прамастойных мяцёлкападобных суквеццях. Плод — шыпаватая каробачка з адным буйным семем. Лек і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКІЯ КАФЛЯ́НЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.
Дзейнічалі з 1860 да 1914 у г. Копысь Горацкага пав. (цяпер г.п. Копысь у Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Уключалі 4 кафляныя і кафляна-ганчарныя мануфактуры, кафляна-ганчарную ф-ку, 2 з-ды (кафляны і кафляна-глазурны). Выпускалі кафлю, тэракоту, пазалочанае аздабленне для печаў, вазоны для кветак, сподкі з малюнкамі, паліву для кафляных і ганчарных з-даў. Найб. буйныя прадпрыемствы мелі конныя, газавыя (10 к. с.) і нафтавыя (40 к. с.) рухавікі. У розныя гады працавалі ад 9 да 131 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРК (англ. Cork; ірл.Kopker),
горад на Пд Ірландыі. Горад з 1172. 127,3 тыс.ж. (1997). Марскі порт на р. Лі, каля яе ўпадзення ў зал. Корк Атлантычнага ак. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць; машынабудаванне (у т. л. радыёэлектроннае, с.-г., суднабудаванне і суднарамонт; аўтазборачны з-д), харч., гумавая. тэкст., швейная, абутковая. Універсітэцкі каледж. Музеі; жывапісу і скульптуры, гар. гістарычны. Адзін са старэйшых у свеце яхт-клубаў (з 1720). Арх. помнікі 18—19 ст. Паблізу — металургічны з-д, здабыча прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЯ́РАЎСКАЯ СО́ПКА,
гарадзішча, рэшткі крэпасці 11—13 ст. на Пд ад г. Усурыйск Прыморскага краю (Расія), былы адм. і ваен. цэнтр чжурчжэньскай дзяржавы Цзінь у Прымор’і. Мела выгляд трохвугольніка і складаную сістэму абароны: знешнія і ўнутр. валы, форты і інш. У ходзе раскопак (з 1953) адкрыты грамадскія пабудовы з лёгкімі сценамі і чарапічнымі дахамі, глінабітныя жытлы з лёгкім дахам. У грамадскіх пабудовах выяўлены арх. ўпрыгожанні, арнаментаваная дахоўка, жал. замкі, запоры, кручкі, парадныя сферычныя пасудзіны, у жытлах — бытавая кераміка, прадметы ўзбраення з жалеза (наканечнікі стрэл і коп’яў, нажы, панцыры), кіт. манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦЭ́ВІЧ (Алесь Канстанцінавіч) (н. 13.9.1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1985 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі, з 1987 нач. сектара археал. даследаванняў Бел. рэстаўрацыйна-праектнага ін-та, з 1990 вядучы археолаг арх.-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Мін-ве культуры БССР, з 1994 у Гродзенскім ун-це. Асн. тэматыка даследаванняў — матэрыяльная культура гарадоў, мястэчак і замкаў Бел. Панямоння 14—17 ст.
Тв.:
Майстар — наш продак. Мн., 1990;
Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМАЗІ́ ((Crémazie) Актаў Жазеф) (16.4.1827, г. Квебек, Канада — 16.1.1879),
канадскі паэт; заснавальнік кан. паэзіі на франц. мове. Скончыў Квебекскую семінарыю. Друкаваўся з 1854. З 1861 выдаваў літ.час. «Les Soirées Canadiennes» («Канадскія вечары»). З 1863 у Францыі, дзе напісаў «Дзённік аблогі Парыжа» (выд. 1882) пра падзеі франка-прускай вайны 1870—71 і Парыжскай камуны 1871, лісты пра л-ру — «Лісты і ўрыўкі з лістоў» (выд. 1886). Аўтар патрыят. і філас. вершаў, у якіх адчувальны ўплыў паэтыкі П.Беранжэ і В.Гюго, няскончанай паэмы «Прагулка трох мерцвякоў».