1,2-дыазол, гетэраараматычнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 70 °C, tкіп 185—187 °C. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і яго вытворныя — прамежкавыя прадукты ў сінтэзе лек. прэпаратаў (напр., анальгіну, амідапірыну) і пестыцыдаў. Выкарыстоўваюць вытворныя П. як фарбавальнікі для каляровай фатаграфіі, арган. люмінафоры. Іл.гл. да арт.Гетэрацыклічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́П (ад грэч. pyropos вогненны),
мінерал групы гранатаў, сілікат магнію і алюмінію Mg3Al2[SiO4]3. Крышталі густога чырв. колеру. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,5—4 г/см³. Трапляецца ў кімберлітах, ультраасн. пародах. Спадарожнік алмазу. Празрыстыя крышталі — каштоўныя камяні, выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, у т. л.для імітацыі рубіну; дробныя, непразрыстыя — у якасці абразіваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІС-РЫ́ВЕР (Peace River),
рака ў Канадзе, левы прыток р. Нявольніцкая (у сістэме р. Макензі). Даўж. ад вытоку р. Фінлі 1923 км, пл. басейна 324,3 тыс.км². Пачынаецца ў Скалістых гарах, перасякае плато Макензі. Сярэдні расход вады 1100 м²/с. Ледастаў ад кастр. да мая. Буйное вадасховішча для арашэння. Суднаходная на б. частцы цячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЎНА́Я ВЫ́ВАРКА,
адход піваварнай вытворчасці, нерастваральны ў вадзе асадак соладу (піўная гушча). Змяшчае часцінкі ядзер і абалонкі зерня. У свежым і сушаным выглядзе, часцей у сумесі з інш. кармамі, выкарыстоўваецца для скормлівання с.-г. жывёлам. Хутка псуецца. У 100 кг свежай П.в. змяшчаецца 4,2 кг засваяльнага пратэіну, у 100 кг сушаных — 16,9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІФАГО́РАВЫ ЛІ́КІ,
тройкі такіх натуральных лікаў, што трохвугольнік, даўжыні старон якога прапарцыянальныя (ці роўныя) гэтым лікам, з’яўляецца прамавугольным. Па тэарэме, адваротнай Піфагора тэарэме, для гэтага дастаткова, каб яны задавальнялі дыяфантава ўраўненне x2 + y2 = z2; напр., лікі x=3, y=4, z=5 і x=5, y=12, z=13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́ЛА (перс.),
пасудзіна для піцця ў выглядае невял. расшыранага ўверх кубка паўсферычнай ці ўсечана-канічнай формы на нізкім паддоне, без ручак. Пашырана ў Сярэдняй Азіі і на сумежных тэрыторыях. Вядома з 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. Раннія П. вырабляліся з гліны. Сучасныя П. вырабляюць пераважна фабрычным спосабам з фаянсу ці фарфору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «САФІ́Я».
Створана ў 1960 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе арцелі «Чырвоная вышывальшчыца». З 2000 наз. «Сафія». Асн. прадукцыя: строчана-вышытыя жаночыя сукенкі, сталовая і пасцельная бялізна; вырабы маст. апрацоўкі дрэва (кантэйнеры для хлеба, салянкі, пано, куфэркі), лозапляцення (дэкар. блюды, сухарніцы, фруктоўніцы і інш.), ручнога і машыннага маст. вязання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць прамысловых запасаў узнаўляльных прыродных рэсурсаў, якія мае асобная краіна ці рэгіён. Для рацыянальнага выкарыстання П.р. неабходна прытрымлівацца пэўных аб’ёмаў эксплуатацыі, якія не перавышаюць здольнасць папуляцый да самаўзнаўлення, выкарыстоўваць метады экстэнсіўнага, штучнага ўзнаўлення (напр. з дапамогай рыбагадоўчых гаспадарак і інш.). Звесткі аб П.р. заносяць у прамысловы кадастр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФІЛО́МЕТР,
прылада для вызначэння памеру няроўнасцей (шурпатасці) апрацаванай паверхні дэталей. Электрадынамічны П. складаецца з алмазнай іголкі, што перамяшчаецца перпендыкулярна кантралюемай паверхні і пераўтваральніка ваганняў іголкі ў адпаведныя паказанні электравымяральнай прылады. Існуюць аптычныя П., якія перадаюць (у павялічаным маштабе) профіль паверхні на экран. П. з аўтам. запісам паказанняў пераўтваральніка наз. прафілографам. Выкарыстоўваюць у машынабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІТА́НКАВАЕ РУЖЖО́,
наразная агнястрэльная зброядля паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1-й сусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.А.Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.Г.Сіманава і інш.
Р.І.Флярко.
Процітанкавае ружжо. 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.