запамінальная электроннапрамянёвая трубка. Запісвае і захоўвае на мішэні інфармацыю, якая паступае на яе ў выглядзе эл. сігналаў, з мэтай далейшага ўзнаўлення на люмінесцэнтным экране. Выкарыстоўваўся для назірання аднаразовых ці рэдкіх (у часе) сігналаў у асцылографах, радыёлакацыйных станцыях, прыладах вываду інфармацыі ЭВМ і інш. Замяняецца больш дасканалымі прыладамі, напр.ПЗС-матрыцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАХАДНЫ́Я РЫ́БЫ,
экалагічная група рыб, для якой характэрна размнажэнне ў прэсных водах, кармленне (нагул) — у саланаватых водах перадвусцевых раёнаў мора. П.р. займаюць прамежкавае становішча паміж жылымі і прахаднымі рыбамі. На Беларусі да П.р. патэнцыяльна належаць лешч, сазан, сом, судак, чахонь, некат. сігі і інш., хоць яны пастаянна жывуць у прэснаводных унутр. вадаёмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКЛЮЧА́ЛЬНІКэлектрычны,
апарат (прыстасаванне) длякамутацыіэл. ланцугоў. Найб. просты П. — рубільнік, універсальны — пакетны выключальнік. У эл. сілавых устаноўках, сістэмах дыстанцыйнага і аўтам. кіравання, у радыёапаратуры выкарыстоўваюцца эл.выключальнікі, кантактары, кантролеры, камандакантролеры, тумблеры, рэле; у ланцугах сувязі — тэлефонныя і тэлеграфныя камутатары, шагавыя шукальнікі і інш. Пашыраны бескантактныя П.: транзістарныя, дыёдныя, тырыстарныя, пераключальныя матрыцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫСПЕ́РМ (ад перы... + сперма),
назапашаная пажыўная тканка насення раслін, якая ўжываецца зародкам пры прарастанні. У адрозненне ад эндасперму развіваецца з нуцэлуса і мае клеткі з падвоеным (дыплоідным) наборам храмасом. Характэрны для шэрагу кветкавых раслін (напр., гваздзіковыя, лебядовыя, марэнавыя). Наяўнасць П., як і эндасперму, лічыцца прымітыўнай адзнакай, бо зародак у большай ступені залежыць ад навакольных тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЫСТА-СЛАІ́СТЫЯ ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Cirrostratus (Cs)],
бялявае паўпразрыстае покрыва, звычайна валакністае, у верхняй трапасферы. Утвараюцца з дробных ледзяных крышталёў, што звязана з узыходным рухам паветра. Характэрны для воблачных сістэм цёплых франтоў або франтоў аклюзіі, зрэдку ўзнікаюць у выніку трансфармацыі інш. тыпаў воблакаў. Ападкаў не даюць. Часта вакол іх назіраецца гало. Гл.Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКНО́МЕТР (ад грэч. pyknos шчыльны + ...метр),
прылада для вызначэння шчыльнасці рэчыва (часам т-ры) у газападобным, вадкім ці цвёрдым стане. Складаецца са шкляной пасудзіны (колба- або шарападобнай) з капілярнай трубкай, часам і з тэрмометрам. Прынцып дзеяння заснаваны на ўзважванні яго з даследаваным рэчывам, аб’ём якога вызначаецца па шкале або па метках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.
Засн. ў 1990 у г. Пінск. Рыхтуе выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў і спецыялістаў для ўстаноў клубнага тыпу. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч.г.): нар. творчасць (танец, інструментальная нар. музыка, рэжысура самадз. масавых абрадавых свят); інструментальнае выканальніцтва (баян, акардэон і фартэпіяна); харэаграфія (нар. танец). Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ЗАВО́Д КАРМАВЫ́Х ВІТАМІНАЎ.
Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1960—63 як біяхімічны з-д. Выпускаў біяміцын кармавы. З 1965 рэканструяваны. З 1990 — сучасная назва. У 1994 перапрафіляваны на выпуск ферментных прэпаратаў. З 2000 пачаліся рэканструкцыя і пераабсталяванне. Асн. прадукцыя (2001): ферменты для спіртавой прам-сці — глюкавамарын і амілаглюкавамарын (заменнікі соладу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ТЭ́ХНІКУМ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ.
Засн. ў 1945 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў і тэхнікаў-тэхнолагаў для прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны; машыны і апараты харч. вытв-сцей. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.