Е́ЙСКІ ЛІМА́Н,
мелкаводны заліў каля паўн.-ўсх. берага Азоўскага м. Утвораны вусцем р. Ея, адгароджаным ад мора Ейскай і Глафіраўскай пясчанымі косамі. Даўж. каля 24 км, шыр. да 13 км, глыб. да 3,2 м. На зах. беразе лімана — г. Ейск.
т. 6, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРМА́ДЭК (Kermadec),
глыбакаводны жолаб на ПдЗ Ціхага ак., на ПнУ ад Новай Зеландыі. Выцягнуты з Пн на Пд на 1270 км уздоўж усх. падножжа а-воў Кермадэк. Глыб. да 10047 м, сярэдняя шыр. 88 км. На Пн пераходзіць у жолаб Тонга.
т. 8, с. 238
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНО́ЦКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Ціхага ак. каля ўсх. берага п-ва Камчатка, паміж п-вамі Шыпунскім і Краноцкім. Даўж. 68,5 км, шыр. каля ўвахода 231 км, глыб. да 1500 м. Берагі нізінныя, месцамі абрывістыя. Прылівы мяшаныя (да 2 м). Зімой замярзае.
т. 8, с. 450
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЗЕНШТЭ́РНА ПРАЛІ́Ў.
У паўночнай ч. Курыльскіх а-воў, паміж а-вамі Лавушкі на Пн і в-вам Райкоке на Пд. Злучае Ахоцкае м. з Ціхім ак. Шыр. каля 55 км, глыб. да 1764 м. Названы ў гонар рус. мараплаўца І.Ф.Крузенштэрна.
т. 8, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 38 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км², даўж. 980 м, найб. шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя.
т. 8, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЗ,
у беларусаў сплаўное пласкадоннае судна для транспарціроўкі лесаматэрыялаў па Дняпры. Выкарыстоўваўся ў 19 ст. на адзін рэйс у час веснавой паводкі, сплаўляўся нават праз парогі. Грузападымальнасць 8—40 т, найб. памеры: даўж. да 60 м, шыр. да 14 м.
т. 9, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАДУ́НСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Жоўтага м., каля берагоў Кітая. Абмежаваны з У Ляадунскім п-вам. Даўж. 220 км, шыр. пры ўваходзе 175 км, глыб. 10—50 м. Зімой каля берагоў — плаваючыя крыгі. Прылівы няправільныя паўсутачныя (каля 4,4 м). Парты — Інкоў, Цыньхуандао.
т. 9, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГЫШЛА́КСКІ ЗАЛІ́Ў,
каля ўсх. берага Каспійскага м., паміж паўастравамі Бузачы і Цюб-Караган (Казахстан). На З абмежаваны Цюленевымі а-вамі. Даўж. каля 100 км, шыр. каля ўваходу 70 км, глыб. 10—12 м. Паўд. бераг узвышаны, стромкі, усх. — нізінны. Зімой замярзае.
т. 10, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЯЛЬСКО́ГА ПРАЛІ́Ў.
Паміж мацерыком Азіі і в-вам Сахалін. Злучае Татарскі праліў з Амурскім ліманам. Даўж. каля 56 км, найменшая шыр. 7,3 км, глыб. на фарватэры да 7,2 м. Ад канца студз. да сак. ўкрыты лёдам. Названы ў гонар Г.І.Невяльскога.
т. 11, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРЭ́КСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Вахш, у Таджыкістане. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўненне з 1972. Пл. 98 км², аб’ём 10,5 км³, даўж. 70 км, найб. шыр. 1 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 53 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
т. 11, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)