ГРО́ДЗЕНСКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т АЗО́ТНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ І ПРАДУ́КТАЎ АРГАНІ́ЧНАГА СІ́НТЭЗУ (ГІАП) Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі. Засн. ў Гродне ў 1973 як Гродзенскі філіял Дзярж.н.-д. і праектнага ін-та азотнай прам-сці і прадуктаў арган. сінтэзу (Масква). З 1992 самастойны ін-т. Асн. кірункі работы: распрацоўка новых тэхналогій і прадуктаў па сінтэзе кандэнсацыйных і полімерызацыйных смол і супалімераў на аснове карбаміду, капралактаму і прадуктаў арган. сінтэзу; распрацоўка і ўкараненне новых лакафарбавых матэрыялаў, тэхналогій атрымання комплексных вадкіх і грануляваных мінер. угнаенняў, арган. і неарган. хімікатаў з адходаў вытв-сці; распрацоўка поўнага комплексу праектна-каштарысных работ прадпрыемстваў хім., нафтахім. і азотнай прам-сці, агульнапрамысл., прыродаахоўных і інш. аб’ектаў; абследаванне буд. канструкцый і выкананне праектаў па іх аднаўленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАБЫЎНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
сукупнасць галін прам-сці па здабычы сыравіны і паліва; важная крыніца атрымання харч. прадуктаў і сыравіны для апрацоўчай прамысловасці. Уключае галіны горназдабыўной прамысловасці (нярудных буд. матэрыялаў, нафтаздабыўную і інш.), лесанарыхтоўчую прамысловасць, рыбную прамысловасць, паляванне, здабычу марскіх звяроў, кітоў і морапрадуктаў. Важную ролю ў З.п. адыгрывае здабыча нафты (гал. вытворцы Саудаўская Аравія, ЗША, Расія), прыроднага газу (Расія, ЗША, Канада), каменнага вугалю (Кітай, ЗША, Расія), жал. руды (Кітай, Бразілія, Расія). У выніку навук.-тэхн. рэвалюцыі пашырылася адкрытая і марская здабыча карысных выкапняў, падземнае вышчалочванне і інш. На Беларусі З.п. прадстаўлена прадпрыемствамі па здабычы нафты, торфу, калійных і каменнай солей, мінер. вод, сыравіны для вытв-сці буд. матэрыялаў (пясок, жвір, буд. камень і інш.), нарыхтоўцы драўніны, лоўлі рыбы і інш. Дае каля З% валавой прадукцыі прам-сці краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАЧКАЛА́,
горад, сталіца Дагестана, у Расійскай Федэрацыі. Размешчаны на зах. беразе Каспійскага м. на вузкай Прыморскай нізіне, каля падножжа г. Таркітау. Засн. ў 1844 як рас.ваен. ўмацаванне Пятроўскае. 394,5 тыс. ж (1996). Марскі порт. Чыг. станцыя. Аўтамагістраль. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (вытв-сць электразварачнага абсталявання, сепаратараў, шматкаўшовых экскаватараў, прыбораў, абсталявання для харч.прам-сці і інш.), хім., лёгкая (трыкатаж і інш.), харчовая, у т. л. рыбная, кансервавая, вінаробная. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў (шкловалакно, сілікатная цэгла, жалезабетонныя канструкцыі). У М. навуковы цэнтр Рас.АН. 5 ВНУ, у т. л. Дагестанскі ун-т, мед. акадэмія. 5 тэатраў. Музеі: рэсп. краязнаўчы і выяўл. мастацтваў. Бальнеагразевы і прыморскі кліматычны курорт. За 18 км на ПдЗ ад М. бальнеалагічны курорт Талгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́НСІЯ (Valencia),
горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Карабоба. Засн. ў 1555. 903,1 тыс.ж., з прыгарадамі 1,3 млн.ж. (1993). Вузел аўтадарог. Нафтахім., цэлюлозна-папяровая, тэкст., гарбарна-абутковая прам-сць. Цэнтр буйнога с.-г. раёна па адкорме жывёлы. Ун-т. Арх. помнікі 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАТЫ́ТЫ,
горад у Расіі, у Мурманскай вобл., за 185 км на Пд ад Мурманска. Размешчаны на Кольскім п-ве паміж воз. Імандра і Хібінамі. Засн. ў 1935. 82,1 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Горназдабыўная прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Кіраўская ДРЭС. Кольскі філіял Рас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́Д (Arad),
горад на З Румыніі. Адм. ц. жудэца Арад. 191 тыс.ж. (1989). На р. Мурэш. Трансп. вузел. Машынабудаванне (вагона- і станкабудаванне), хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч.прам-сць. У час рэвалюцыі 1848—49 у Арадзе часова знаходзіўся ўрад Л.Кошута.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛЛЕГПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны ін-т. Засн. ў 1970 як Мінскі філіял Кіеўскага дзярж. праектнага ін-та № 5. З 1973 галаўны ін-т па праектаванні прадпрыемстваў пач. апрацоўкі лёну. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Беллегпрампраект» у складзе канцэрна «Беллегпрам». Асн. кірункі работы: праектаванне прадпрыемстваў лёгкай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГАМА (Bergamo),
горад на Пн Італіі, каля падножжа Бергамскіх Альпаў. Адм. ц. правінцыі Бергама. 118 тыс.ж. (1990). Эл.-металургія; эл.-тэхн., хім., цэм., паліграф., тэкст., швейная, мэблевая прам-сць. Турызм. Ун-т. Арх. помнікі 12—18 ст. Акадэмія Карара з карціннай галерэяй. Музей кампазітара Г.Даніцэці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЭ́Ў (Bužau),
горад на ПдУ Румыніі. Адм. ц. жудэца Бузэў. 145 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак, аўтадарог і нафтаправодаў. Нафтаперапрацоўка. Машынабудаванне (у т. л.с.-г.; вытв-сць чыгуначнага і прамысл. абсталявання), металаапрацоўка; хім., мэблевая, швейная, харч., шкларобная прам-сць. Арх. помнікі 16—19 ст. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АКСІДЭ́НТАЛ ПЕТРО́ЛЕУМ»
(Occidental Petroleum),
прамысловая манаполія ЗША. Засн. ў 1920. Дзейнічае ў нафтагазавай, харчасмакавай, хім., вугальнай і інш. галінах прам-сці. Здабывае нафту і газ у ЗША, Канадзе, брытанскім сектары Паўн.м., Перу, Балівіі і інш., праводзіць геолагаразведачныя работы на нафту і газ у 32 краінах (1985).