Тарава, горад, сталіца дзяржавы Кірыбаці ў Ціхім ак., на в-ве Тарава ў трупе а-воў Гілберта. 25 тыс.ж. (1990). Порт. Аэрапорт. Экспарт копры, прадукцыі рыбалоўства, імпарт харч. і прамысл. тавараў. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙЛІ́НЬ,
горад на Пд Кітая, на р. Гуйцзян, у Гуансі-Чжуанскім аўт. раёне. 430 тыс.ж., з прыгарадамі каля 800 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя і рачны порт. Прам-сць: машынабудаванне, хім., лёгкая. Горнакліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́Р’ЕЎ,
горад у Казахстане, цэнтр Гур’еўскай вобл.Засн. купцамі Гур’евымі ў 1640. 149 тыс.ж. (1992). Порт на р. Урал. Чыг. станцыя. Нафтаперапр., хім., машынабуд., харч.прам-сць. Пед.ін-т. Тэатр.Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАБА́РЫ, Імахару,
горад у Японіі, у прэфектуры Эхіме. 122 тыс.ж. (1992). Порт на ПнЗ в-ва Сікоку. Стараж. цэнтр тэкст. (баваўняная пража, тканіны, фланель) прам-сці. Суднабуд., дрэваапр., харч. (у т. л. рыбаперапрацоўчыя) прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКО́Ў,
горад на ПнУ Кітая, у прав. Ляанін. 572 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт у вусці р. Ляахэ (Ляадунскі зал. Жоўтага м.). Суднабудаванне, хім., цэлюлозна-папяровая, тэкст.прам-сць; выплаўка магнію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІЕК (Osijek),
горад на У Харватыі. Каля. 120 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт на р. Драва. Прам-сць: маш.-буд., у т. л.с.-г., тэкст., эл.-тэхн.; хім., дрэваапр., мэблевая, цукровая, гарбарна-абутковая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБЕ́Й, Вялікі Бамбей,
горад у Індыі. Адм. ц. штата Махараштра. 12,9 млн.ж. (з прыгарадамі, 1992; самы вял.горад краіны). Порт на Аравійскім м. («вароты» Індыі; каля чвэрці марскога знешнегандл. абароту). Міжнар. аэрапорт. Адзін з асноўных прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтраў краіны. Буйнейшы цэнтр баваўнянай прам-сці (больш за чвэрць агульнаіндыйскай вытв-сці). Судна-, аўтамабіле-, станкабудаванне, сярэдняе, дакладнае, энергет., эл.-тэхн. і інш. машынабудаванне, хім., тэкст., нафтахім., фармацэўтычная, нафтаперапр., гарбарна-абутковая, паліграф.прам-сць. Прадпрыемствы харчасмакавай, у т. л. цукровай прам-сці. 2 ун-ты. Цэнтр атамных даследаванняў. Кінематаграфічны цэнтр.Політэхн.ін-т. Ін-т фундаментальных даследаванняў. Паблізу горада АЭС.
Прыбярэжная зона каля Бамбея — асн. раён нафтаздабычы ў краіне.
Горад пабудаваны ў 13 ст., належаў мусульманам з Гуджарату. У 1534 захоплены партугальцамі, у 1661 перададзены англ. каралю Карлу II як частка пасагу яго жонкі. У 1668 здадзены ў арэнду Ост-Індскай кампаніі. У 1672 пабудаваны новы горад, з 1708 адм. сядзіба Ост-Індскай кампаніі. Росквіту дасягнуў у канцы 19 ст. ў выніку буд-ва чыгункі (першая лінія Бамбей — Тхана, 1853), адкрыцця Суэцкага канала (1869) і развіцця тэкст. вытв-сці (з 1860).
Асн. будынкі канца 19 ст.: ун-т (засн. ў 1857, новыя будынкі пастаўлены ў 1923), вакзал Вікторыя, муніцыпалітэт, суд, крыты рынак у псеўдакласічным і псеўдагатычным стылях; будынкі 20 ст.: «Вароты Індыі», гасцініца «Тадж-Махал», паштамт, музей прынца Уэльскага ў псеўданац. стылі. Культавыя будынкі: цэрквы, мячэці, храмы індуісцкія і парсаў. У раёне Малабар Хіл багатыя асабнякі, сады, паркі, кінастудыі, 5 «Вежаў Маўчання» для пахавальнага абраду парсаў. Мані Бхаван (Мемарыял Гандзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШЧАНКА (Аляксандр Міхайлавіч) (13.5.1933, в. Белы Калодзеж Багучарскага р-на Варонежскай вобл., Расія — 11.11.1997),
бел. мастак. Нар.маст. Беларусі (1991). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1960). У 1963—70 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў у манум. і станковым жывапісе, дэкар.-прыкладным мастацтве. Адыграў вял. ролю ў адраджэнні мастацтва габелена на Беларусі, заснаваў у ім манум.-дэкар. кірунак: «Чалавек пазнае свет» у холе гасцініцы «Турыст» (1970, з А.Бельцюковай, Г.Гаркуновым), «Раніца. Абуджэнне» (1972, з Бельцюковай), «Ленінізм» (1977) і «СССР. Этапы барацьбы і перамог» (1979, з М.Савіцкім; Дзярж. прэмія Беларусі 1980) для канферэнц-залы ў будынку СМ Беларусі, габелен-заслона і 6 габеленаў («Беларусь», «Музыка», «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», «Скарына») для фае Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі (1978—85), «Чарнобыль» для будынка ААН у Нью-Йорку, «Габелен стагоддзя» (1995, Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Творчасці ўласцівы метафарычная сімволіка, філас. роздум над праблемамі жыцця і часу, жанравая і тэматычная разнастайнасць. Сярод манум.-дэкар. работ: размалёўка «Эстафета пакаленняў» (1973, з Савіцкім) у санаторыі «Беларусь» у Місхоры (Крым); мазаічныя кампазіцыі «Беларусь партызанская» на фасадзе гасцініцы «Турыст» (1973), 4 пано («Горад-воін», «Горад навукі», «Горад культуры», «Горад-будаўнік») на тарцах жылых дамоў у мікрараёне Усход 1 (1978, усе ў Мінску) і інш.; станковыя творы: «Дзяўчына са сланечнікам» (1968), «Старшыня. 1943» (1970), «Габеленшчыцы» (1975), «Уваскрэсенне» (1979), «Вольга» (1982), «На балконе» (1990), «Сляпы прарок» (1996) і інш.Іл.гл. таксама да арт.Беларусь.
Літ.:
Крепак Б.А. А.Кищенко: Человек. Земля. Вселенная: [Альбом]. М., 1988.
Б.В.Шаранговіч.
А.М.Кішчанка.А.Кішчанка. Габелен «Раніца. Абуджэнне». 1972 (з А.Бельцюковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАХІКА́ВА,
горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хакайда. 364 тыс.ж. (1985). Цэнтр развітога с.-г. раёна. Лясная, цэлюлозна-папяровая, хім., дрэваапр., харч.прам-сць; с.-г. машынабудаванне. Нац. парк Дайсецудзан («Вялікая снежная гара»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТРАП (Bottrop),
горад на ЗФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. р-не. Гар. правы з 1919. 119,7 тыс.ж. (1994). Порт на канале Рэйн-Герне. Кам.-вуг., коксахім. і хім.прам-сць, машынабудаванне.