крыжовыя паходы, арганізаваныя папствам на Пд Францыі (вобл.Лангедок) супрацьальбігойцаў. Армія крыжаносцаў складалася з паўн.-франц., часткова ням. рыцарства, яе ўзначальваў граф Сімон дэ Манфор. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне альбігойцаў, многія іх гарады захоплены, а насельніцтва знішчана. У канцы Альбігойскіх войнаў да крыжаносцаў далучыўся са сваім войскам франц. кароль Людовік VIII, што давяршыла разгром альбігойцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬБРЭХТ МЯДЗВЕ́ДЗЬ (Albrecht der Bär; каля 1100—18.11.1170),
першы маркграф Брандэнбурга (з 1157). Вёў беспаспяховую барацьбу за Саксонію, з 1134 пачаў заваяванне слав. плямёнаў гавалян і люцічаў, адзін з кіраўнікоў крыжовага паходу супраць славян 1147. У 1150 захапіў гал. цэнтр гавалян Бранібор (пазней Брандэнбург). Пры гэтым знішчалася мясц. насельніцтва, насаджалася хрысціянства, на захопленыя землі перасяляліся каланісты з Германіі і Нідэрландаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́Й, Аляксій (1314—78),
рускі мітрапаліт з 1354. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У 1448—49 кананізаваны правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАНГЕЛЬДЫ ІМА́НАЎ (1873, Тургайская вобл., Казахстан — 18.5.1919),
адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. паўстання ў Казахстане ў 1916. У час Сярэднеазіяцкага паўстання 1916 узначаліў атрады ў Тургайскім і суседніх паветах. У кастр. 1917 стварыў партыз. атрад, які выступіў супраць урада, сфарміраванага партыяй Алаш. Адзін з арганізатараў сав. улады ў Тургайскай вобл., першых у Казахстане часцей Чырв. Арміі. Загінуў у выніку антысав. мяцяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны),
мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ»,
паўстанне рамеснікаў фландрскага г.Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц. гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРЫЯ́Т (Viriathus; ? — 139 да н.э.),
кіраўнік паўстання плямён лузітан у стараж. Іспаніі супраць Рыма. Зачэпкай да паўстання быў загад рым. прэтара Гальбоя забіваць ці ператвараць у рабоў няўзброеных лузітан. Умела выкарыстоўваючы тактыку партыз. барацьбы, паўстанцы неаднаразова наносілі паражэнне рым. легіёнам. У 141 быў прызнаны ў Рыме незалежным правіцелем.
Па-здрадніцку забіты сваімі прыбліжанымі, якіх падкупілі рымляне. Пасля гэтага Лузітанія была канчаткова заваявана Рымам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́Ц,
старажытны горад Полацкай зямлі. Належаў мінскім кн. Глебавічам, магчыма, быў цэнтрам удзельнага княства, добра ўмацаваны, размяшчаўся, верагодна, недалёка ад Мінска сярод лясоў. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 у сувязі з паходам друцкага кн.Рагвалода Барысавічасупраць менскага Валадара Глебавіча. Атаясамліванне Гарадца з некаторымі сучаснымі нас. пунктамі Беларусі (Гарадзеяй Нясвіжскага, Гарадзішчам Баранавіцкага, Гарадцом Талачынскага і Шаркаўшчынскага р-наў і інш.) беспадстаўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎМА́ТА, Ілжэбардыя (? — 29.9.522 да н.э.),
мідыйскі маг (жрэц). У 522 да н.э. выступіў супрацьперс. Цара Камбіса, сына Кіра II. Выдаў сябе за тайна забітага Бардыю (Смердыса) — брата Камбіса і замацаваўся на троне. Завалодаў б.ч.Ахеменідаў дзяржавы. Імкнуўся перацягнуць на свой бок заваяваныя персамі краіны, вызваліў іх на 3 гады ад падаткаў. Забіты змоўшчыкамі на чале з Дарыем (гл.Дарый I).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНТО́Н ((Danton) Жорж Жак) (28.10.1759, г. Арсі-сюр-Об, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99, адзін з правадыроў якабінцаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. Быў дэпутатам Канвента, міністрам юстыцыі ў новым урадзе. З 1793 член Камітэта грамадскага выратавання; выступаў за прымірэнне з жырандыстамі, супрацьрэв. тэрору. Асуджаны рэв. трыбуналам, гільяцінаваны.