ТЫ́ТУЛЬНЫ ЛІСТ, тытул (ад лац. titulus надпіс, загаловак),
загаловачны ліст выдання (кнігі), на якім змяшчаюцца асноўныя (выхадныя) звесткі: загаловак, прозвішча аўтара, назва выдавецтва, год і месца выдання.
Бывае адзінарны (першая старонка кніжнага блока з адваротам), падвойны (з 4 старонак) разваротны або расхінны (левая частка яго наз. контртытулам, адваротная старонка контртытула — авантытулам). Паводле афармлення Т.л. бывае шрыфтавы, дэкаратыўна-шрыфтавы і сюжэтны. У папірусных і пергаментных скрутках ролю Т.л. выконваў ярлык з загалоўкам, прывязаны да скрутка шнурком. Першы поўны Т.л. з’явіўся ў 1476 (Венецыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕНО́МУСЫ (Telenomus),
род насякомых сям. сцэліянідаў атр. перапончатакрылых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. Паразітуюць у яйцах (яйцаеды) матылёў, клапоў, мух. Т. зграбнага (T. gracilis), роўнага (T. Iaeviusculus), шарнірнага (T. verticillatus) выкарыстоўваюць для барацьбы з хваёвым і кольчатым коканапрадамі.
Цела даўж. 0,7—1,5 мм, чорнае. Брушка з яйцакладам на канцы. Развіццё з поўным ператварэннем. За год да 10 пакаленняў. Зімуюць лічынкі ў яйцах гаспадара. Разводзяць і выкарыстоўваюць як рэгулятары колькасці шкодных насякомых, у т. л. сляпнёў, шкоднай чарапашкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНІЯ КАРДЫЛЬЕ́РЫ А́НДАЎ (Cordilleras Orientales de los Andes),
хрыбты, якія ўтвараюць усх. краявыя ланцугі горнай сістэмы Андаў, пераважна ў Калумбіі і Эквадоры; у Перу і Балівіі прадстаўлены Субандыйскімі Кардыльерамі. Месцамі перавышаюць 5000 м (5897 м — вулкан Катапахі), найб. высокія вяршыні ўкрыты снегам; уздоўж разломаў дзеючыя і патухлыя вулканы. Усх. наветраныя схілы глыбока расчлянёныя рэкамі, моцна ўвільготнены (ападкаў да 4000—5000 мм за год), укрыты вечназялёнымі лясамі (горнай гілеяй); напаўн. і паўд. ускраінах і зах. схілах — лістападна-вечназялёныя лясы і рэдкалессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ТА-ДЖАЛО́Н (Fouta-Djallon),
плато ў Зах. Афрыцы, у Гвінеі. Уздымаецца прыступкамі ад 300 м каля раўнін і ўзбярэжжа Атлантычнага ак. да 1000 м і больш у цэнтр.ч. краіны. Найб.выш. 1537 м (г. Тамге). Складзена пераважна з пясчанікаў, пранізаных базальтамі, далерытамі і габра. Ападкаў да 1500 мм за год. На Ф.-Дж. бяруць пачатак рэкі Гамбія, Бафінг (верхняе цячэнне р. Сенегал) і інш. Ландшафты другасных саваннаў, участкі вільготных вечназялёных лясоў. Развіты земляробства (проса, рыс і інш.) і жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́БАТ Алесь Фёдаравіч (н. 23.8.1959, г. Скідзель Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1981). З 1981 працаваў у г. Гродна напрамысл. прадпрыемствах, з 1990 у друку, у 1995—98 у Літ. музеі М.Багдановіча. Друкуецца з 1990. Аўтар кн. паэзіі «Год» (1992), «Крэсавякі» (1993, з Д.Бічэль-Загнетавай), «Новая Галілея» (1995), «Ты не самотны...» (1997, з Бічэль-Загнетавай), кн. «Зямля св. Лукі» (2002), апавяданняў, нарысаў, эсэ, артыкулаў. Перакладае з польскай і рус. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРА́ТЭ,
асенне-зімовы сорт груш. Выведзены ў 1947 літ. памолагамі. Сорт перспектыўны для вырошчвання ў цэнтр. і паўн.ч. Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная. Пачынае пладаносіць на 6—7-ы год. Сорт самаплодны, сярэднезімаўстойлівы, устойлівы да бактэрыяльнага раку, у сярэдняй ступені пашкоджваецца паршой. Плады масай 120—135 г, шырокагрушападобныя, злёгку гузаватыя, духмяныя. Скурка сярэдняй таўшчыні, зеленавата-жоўтая, без покрыўнай афарбоўкі. Мякаць белая, дробназярністая, сакавітая, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў 2-й пал. верасня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКО́ВАЯ МОЛЬ, агнёўка пчаліная вялікая (Galleria mellonella),
матыль сям. агнёвак. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі — у раёнах пчалярства. Актыўная на змярканні і ноччу.
Даўж. 15—20 мм, размах крылаў 15—35 мм. Пярэднія крылы ў самкі фіялетава-шэрыя, у самца бураватыя, заднія шэрыя. Яйцы адкладвае ў шчыліны і смецце на дне вуллёў, на соты. Вусені (клочні) даўж. 14—18 мм брудна-белыя з карычневай галавой. Кормяцца арган. рэшткамі, потым воскам сотаў, коканамі пчол (ператвараюць іх у парахню). Ячэйкі сотаў аплятаюць павуцінай. Акукліванне ў коканах. За год 2—3 пакаленні. Вусені або яйцы зімуюць. Васковая моль шкодзіць пчалярству. Пры масавым размнажэнні пчаліныя сем’і гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЦКІ КРАЖ,
узвышша наПдУсх.-Еўрапейскай раўніны, на Украіне і ў Расіі. Распасціраецца з ПнЗнаПдУна 370 км. Шыр. 160 км. Выш. да 367 м (г. Магіла-Мячэтная). Складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў і сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю (гл.Данецкі вугальны басейн), поліметал. руд, будматэрыялаў, хім. сыравіны. Для рэльефу характэрна спалучэнне хвалістых міжрэччаў і глыбока ўрэзаных (да 150 м) рачных далін. Ярыстая эрозія, трапляецца карставы рэльеф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -6 да -8 °C, ліп. 21—22 °C. Ападкаў 400—500 мм за год. Захаваліся ўчасткі шыракалістых лясоў (дуб, ясень, клён) і стэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́ЛЬСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Opolskie),
наПд Польшчы. Пл. 8,5 тыс.км², нас. 1023 тыс.чал., гарадскога каля 52% (1987). Адм. ц. — г.Аполе. Найб. гарады: Кендзежын-Козля, Аполе, Бжэг, Ныса, Крапкавіцы і інш. Размешчана ў Ніжнім Шлёнску, на Апольскай раўніне, Глубчыцкім плато, наПд заходзяць Судэты (выш. Да 889 м), наУ — частка Шлёнскага узв. (выш. да 400 м). Клімат умераны кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -1,5 °C, ліп. 18,6 °C, ападкаў 650 мм за год. Гал. рака — Одра з прытокамі. Прам-сць: горназдабыўная, электратэхн., хім., лёгкая, харчовая. Вырошчваюць ячмень, кармавыя культуры, цукр. буракі, бульбу, рапс. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛА́КАВЫЯ МУ́ХІ (Chloropidae),
сямейства караткавусых круглашоўных насякомых атр. двухкрылых. Каля 2500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у траве на лугах, узлесках, балотах. Большасць лічынак жыве ўнутры сцёблаў злакаў і асок, на суквеццях, утвараюць галы. На Беларусі каля 100 відаў, найб. вядомыя з родаў шведскіх мух (Oscinella), зеленавочак (Chlorops), мераміз (Meromyza).
Даўж. 1—8 мм. Цела шэрае, чорнае, зеленаватае або жоўтае з чорнымі палосамі. За год 1—5 генерацый. Лічынкі большасці З.м. расліннаедныя, могуць пашкоджваць сцёблы і насенне злакаў; ёсць сапрафагі; некат. драпежныя, жывуць у яйцавых коканах павукоў, багамолаў, у глебе на каранёвых тлях і інш. Некат. віды ў тропіках — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл.