нізінная раўніна на ПдУ Аўстраліі, у міжрэччы рэк Мурэй і Марамбіджы (стараж. дэльта зліцця абедзвюх рэк). Выш.каля 100 м. Складзена з глін і пяскоў. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Ападкаў каля 250—500 мм за год. Травяністыя саванны, уздоўж р. Мурэй — эўкаліптавыя лясы. Паліўное земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады, пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-ДУ́ЛЬСЕ (Río Dulce),
рака на ПнЗ Аргенціны. Даўж.каля 650 км. Пачынаецца пад назвай Салі на ўсх. схілах Андаў, цячэ па раўніне Гран-Чака, у сярэднім цячэнні падзяляецца на рукавы, упадае ў воз. Мар-Чыкіта. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Р.-Д. — г. Сант’яга-дэль-Эстэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫ́-ДЖАЗ,
горны хрыбет у Цэнтр. Цянь-Шані, паміж р. Сары-Джаз на Пн і яе левым прытокам р. Энгільчэк на Пд, пераважна ў Кіргізіі. Даўж.каля 110 км. Выш. да 6261 м. Складзены з метамарфічных сланцаў, мармурызаваных вапнякоў, гранітаў. На паўн. схіле — ледавікі Сямёнава, Мушкетава, каля падэшвы паўд. схілу — Паўн. Энгільчэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫКО́ЛЬСКІ ХРЫБЕ́Т.
На Усх. Паміры, уздоўж мяжы Таджыкістана і Кітая. Выш. да 6351 м (г. Лявірдыр). Водападзел бас. рэк Тарым, Амудар’я і воз. Каракуль. Даўж.каля 350 км. Складзены гал.ч. з крышт. сланцаў і гранітоідаў. У паўн.ч. значнае зледзяненне (агульная пл.каля 132 км²). У ніжняй ч. схілаў — разрэджаная расліннасць высакагорнай пустыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-МАЛО́ (Saint-Malo),
заліў праліва Ла-Ман ш каляпаўн. берагоў Францыі паміж п-вамі Брэтань і Катантэн. Даўж. 110 км, шыр.каля ўвахода да 125 км, глыб. да 51 м. Прылівы паўсутачныя (да 15 м). Упадае р. Ранс, у вусці якой прыліўная эл.-станцыя (пабудавана ў 1967). Парты: Гранвіль, Сен-Мало.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРХЕ́Д,
пласкагор’е на ПдУ Ірана, у складзе Усх.-Іранскіх гор. Даўж.каля 400 км, шыр. да 200 км. Выш. хрыбтоў 2500—3000 м (найб. 4042, вулкан Тэфтан), далін і ўпадзін каля 1500 м. Горныя пустыні і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў, вышэй за 2000 м — горныя стэпы. Багарнае земляробства на спадзістых схілах. Заказнік Безман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РА (Іван Паўлавіч) (7.9.1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1966),
бел. селекцыянер-аматар, паслядоўнік І.У.Мічурына. Займаўся гібрыдызацыяй і адборам пладова-ягадных і дэкар. культур. Вывеў каля 500 сартоў яблыні (найб. вядомы названы яго імем «Памяць Сікоры»), каля 100 — груш, 70 — сліў, сарты ляшчыны, бэзу, руж і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, каля праліва Сіманасекі. Каля 350 тыс.ж. (2001). Разам з г. Кітакюсю (в-аў Кюсю) утварае адзіны порт Камон. Берагі праліва злучаны 2 чыг. тунэлямі, аўтамаб. паромам і мостам. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, у т. л. верфі; нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМА́Н АСТРАВЫ́, Кайманавы астравы (Cayman Islands),
група астравоў на ПнЗ Карыбскага м., у Вест-Індыі. Уладанне Вялікабрытаніі. Пл. 259 км². Нас. 36,2 тыс.чал. (1997). Адм. ц. — г. Джорджтаўн на в-ве Вял. Кайман. Афіц. мова — англійская. Нац. свята — Дзень Канстытуцыі (1—2 чэрв.).
Прырода. Уладанне ўключае 3 астравы: Вял. Кайман (пл. 197 км²), М. Кайман і Кайман-Брак. Астравы нізінныя, складзены пераважна з вапнякоў. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднія месячныя т-ры 15—30 °C. Ападкаў каля 1300 мм за год, пераважна ў ліст.—красавіку. Пашыраны вечназялёныя ўмерана вільготныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, у т. л. махагоніевае. Мора багатае рыбай, чарапахамі, ракападобнымі і малюскамі.
Насельніцтва. Карэннае насельніцтва (пераважна мулаты і негры) складае 80%, англічане і амерыканцы ЗША — каля 20%. Вернікі — прэсвітэрыяне і баптысты. Сярэдняя шчыльн.каля 140 чал. на 1 км². Больш за 90% насельніцтва жыве на в-ве Вял. Кайман, у гарадах — каля 70%. У абслуговых галінах занята 89% насельніцтва, у прам-сці — 10%, у сельскай гаспадарцы — 1%.
Гісторыя. Адкрыты ў 1503 Х.Калумбам. У 1670 Іспанія перадала іх Англіі. З сярэдзіны 18 ст. ў яе падпарадкаванні, каланізаваліся англічанамі з Ямайкі. З 1962 асобная калонія. Дзейнічае канстытуцыя 1959, змененая ў 1972. Уладу ўзначальвае прызначаны брыт. манархам губернатар, які таксама з’яўляецца старшынёй Заканад. асамблеі і Выканаўчага савета.
Гаспадарка. Асновай эканомікі з’яўляюцца абслугоўванне замежных турыстаў і банкаўская дзейнасць. Штогадовы валавы ўнутр. прадукт (ВУП) складае каля 400 млн.дол. ЗША, каля 10 тыс.дол. на 1 чал. Клімат, выдатныя пляжы і ўмовы для падводнага палявання прыцягваюць шматлікіх замежных турыстаў. Доля турызму (больш за 500 тыс.чал. штогод, пераважна з ЗША) у ВУП дасягае 70%, на яго прыпадае каля 75% валютных паступленняў. На К.а. замежныя кампаніі вызвалены ад прамых падаткаў і адсутнічае кантроль над аперацыямі з валютай, таму зарэгістравана больш за 500 замежных банкаў і фін. арг-цый (у т. л. філіялы 40 з 50 найбуйнейшых банкаў свету), 18 тыс. кампаній. Банкаўскі і фін. сектары забяспечваюць каля 40% даходаў адміністрацыі астравоў. Прам-сць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі па вытв-сці буд. матэрыялаў (у т. л.з-д жалезабетонных вырабаў і шыферная ф-ка), харч. прадуктаў (у т. л. рыбакансервавы з-д), рабочага адзення, канатаў. Нарыхтоўка каштоўнай драўніны. Магчымасці сельскай гаспадаркі абмежаваны беднасцю глеб і недахопам вады. Апрацоўваецца каля 10% пл. астравоў. Вырошчваюць цытрусавыя, манга, какосы, авакада, плады хлебнага дрэва, агародніну. Малочная жывёлагадоўля. Буйная ферма па развядзенні чарапах. Марскі промысел (лоўля акул, амараў, чарапах і інш.). Дадатковай крыніцай даходаў з’яўляецца праца на марскіх суднах розных краін (пераважна ЗША). Унутр. транспарт аўтамабільны. Марскі порт Джорджтаўн мае статус свабоднага порта. 2 міжнар. аэрапорты (на а-вах Вял. Кайман і Кайман-Брак). Штогадовы экспарт складае каля 4 млн.дол., імпарт — каля 250 млн.дол. Астравы экспартуюць чарапахавыя панцыры і мяса, рыбапрадукты, рабочае адзенне, скуры акул, канаты; імпартуюць разнастайныя харч. і прамысл. прадукты. Больш за 70% знешнегандл. абароту прыпадае на ЗША. Грашовая адзінка — долар а-воў Кайман.
І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).