сукупнасць галін прам-сці па здабычы сыравіны і паліва; важная крыніца атрымання харч. прадуктаў і сыравіны для апрацоўчай прамысловасці. Уключае галіны горназдабыўной прамысловасці (нярудных буд. матэрыялаў, нафтаздабыўную і інш.), лесанарыхтоўчую прамысловасць, рыбную прамысловасць, паляванне, здабычу марскіх звяроў, кітоў і морапрадуктаў. Важную ролю ў З.п. адыгрывае здабыча нафты (гал. вытворцы Саудаўская Аравія, ЗША, Расія), прыроднага газу (Расія, ЗША, Канада), каменнага вугалю (Кітай, ЗША, Расія), жал. руды (Кітай, Бразілія, Расія). У выніку навук.-тэхн. рэвалюцыі пашырылася адкрытая і марская здабыча карысных выкапняў, падземнае вышчалочванне і інш. На Беларусі З.п. прадстаўлена прадпрыемствамі па здабычы нафты, торфу, калійных і каменнай солей, мінер. вод, сыравіны для вытв-сці буд. матэрыялаў (пясок, жвір, буд. камень і інш.), нарыхтоўцы драўніны, лоўлі рыбы і інш. Дае каля З% валавой прадукцыі прам-сці краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З ДЗЕ́ЛЯ ПРАГРЭ́СУ»,
праграма сац.-эканам. развіцця і паліт. пераўтварэнняў у краінах Лац. Амерыкі, якую прапанаваў прэзідэнт ЗША Дж.Ф.Кенэдзі. Прынята 17.8.1961 у г. Пунта-дэль-Эстэ (Уругвай) на надзвычайнай сесіі Міжамер. эканам. і сац. савета Арг-цыі амер. дзяржаў (19 краін Лац. Амерыкі і ЗША). Меў на ўвазе прадухіліць дэстабілізацыю ўнутр. становішча ў краінах рэгіёна пад уплывам Кубінскай рэвалюцыі 1959 і быў разлічаны на 10 гадоў. Прадугледжваў фін. дапамогу краінам-удзельніцам «С.дз.П.» з боку ЗША у абмен на ажыццяўленне там эканам. і паліт. рэформ (дэмакратызацыя паліт. жыцця і інш.). Спрыяў пэўнаму эканам. прагрэсу краін Лац. Амерыкі ў 1960-я г., але не ў той меры, як разлічвалі аўтары праграмы, гал. чынам з-за супраціўлення на месцах з боку як правых, так і левых сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РПЛЕС (Sharpless) Карл Бары (н. 28.4.1941, г. Філадэльфія, ЗША),
амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АНЗША (1985), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1984), Ганаровы чл. Каралеўскага т-ва хіміі (1998). Скончыў Станфардскі ун-т (1968). У 1970—77 і 1980—90 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1975 праф.), у 1977—80 у Станфардскім ун-це. З 1990 праф. Даследчага ін-та Скрыпса (г. Ла-Холья, ЗША). Навук. працы па распрацоўцы новых каталізатараў для арган. сінтэзу, па сінтэзе біялагічна актыўных малекул. Развіў метады асіметрычнага каталізу хіральных малекул шляхам акіслення, якія выкарыстоўваюцца для сінтэзу новых лек. сродкаў. Адкрыў новыя каталітычныя і стэхіяметрычныя рэакцыі акіслення арган. злучэнняў: асіметрычныя эпаксідацыю (1980), дыгідраксіліраванне (1988) і амінагідраксіліраванне (1996). Медаль Б.Франкліна (2001). Нобелеўская прэмія 2001 (з У.С.Ноўлсам і Р.Наёры, гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МЕР (Kroemer) Герберт (н. 25.8.1928, г. Веймар, Германія),
нямецкі і амерыканскі фізік. Замежны чл.Нац.інж. акадэміі ЗША (1997), Нац.АНЗША (2003). Скончыў Гётынгенскі ун-т (1952). З 1952 у н.-д. установах і фірмах Германіі і ЗША. З 1968 праф. ун-та штата Каларада ў г. Боўлдэр, з 1976 Каліфарнійскага ун-та ў г. Санта-Барбара. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння біпалярнага транзістара на гетэрапераходах і паказаў перспектыўнасць выкарыстання паўправадніковых гетэраструктур у мікраэлектроніцы (1957). Прапанаваў канструкцыю паўправадніковага інжэкцыйнага лазера на падвойнай гетэраструктуры (1963, незалежна ад Ж.Л.Алфёрава). Нобелеўская прэмія 2000 (з Алфёравым, Дж.Кілбі; гл. Дадатак). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Квазиэлектрическое поле и разрывы зон. Обучение электронов новым фокусам // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛІЦЫЯНІ́ЗМ [ад лац. abolitio (abolitionis) адмена, скасаванне],
1) грамадскі рух за скасаванне пэўнага закону.
2) Рух у ЗША у 18—19 ст. за ліквідацыю рабства неграў. Садзейнічаў набліжэнню грамадз. вайны 1861—65, перамозе ў ёй рэсп. Поўначы над рабаўладальніцкім Поўднем і прыняццю ў 1865 папраўкі да канстытуцыі ЗША аб скасаванні рабства.
3) Барацьба за скасаванне рабства ў калоніях Англіі, Францыі і інш.еўрап. краінах у 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Addams) Джэйн (6.9.1860, Седэрвіл, штат Ілінойс, ЗША — 21.5.1935),
грамадскі дзеяч ЗША. Дзеяч амер.сац. рэфармізму і міжнар. жаночага руху, пацыфістка. У 1889 заснавала ў Чыкага Хал-хаўс — комплекс сац., культ.-асв. і інш. устаноў для беднякоў-імігрантаў. Віцэ-прэзідэнт Амер. асацыяцыі за выбарчае права жанчын (1911 — 14), старшыня Жаночай партыі міру (з 1915), прэзідэнт Міжнар. жаночай лігі за мір і свабоду (1919—29). Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Н.Батлерам).
амерыканскі хімік. Чл. Нацыянальнай АНЗША (1957). Скончыў Чыкагскі ун-т (1936), дзе і працаваў. З 1943 праф. у розных ун-тах ЗША. Навук. працы па хіміі бору. Адкрыў рэакцыю гідрабарыравання ненасычаных вуглевадародаў (1959). Распрацаваў колькасныя метады вывучэння стэрычнага напружання малекул. Нобелеўская прэмія 1979.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАБЛЕ́МА (ад астра... + грэч. blēma рана),
замкнёнае кольцападобнае ўтварэнне на паверхні Зямлі або інш. нябеснага цела, што ўзнікла ў выніку падзення вял. метэарыта ці астэроіда. На Зямлі вядома каля 100 астраблемаў, у Еўропе больш за 30. Найб. даступныя для назірання астраблемы — Арызонскі кратэр (ЗША) дыяметрам 1200 м, глыб. 175 м і выш. 40 м (адносна гарызантальнай паверхні). На тэр. Беларусі знаходзіцца Лагойская астраблема.
Астраблема ў штаце Арызона ЗША. Здымак з самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКІ ЛЕГІЁН (American Legion),
у ЗШАарг-цыя былых удзельнікаў розных войнаў. Засн. ў 1919 у Парыжы вайскоўцамі амер. экспедыцыйнага корпуса ў Еўропе, узаконена як афіц.арг-цыя актам Кангрэса ЗША. Штаб-кватэра ў г. Індыянапаліс. Узначальваецца выканкомам і нац. камандорам, якіх штогод выбірае з’езд легіянераў. Выступае за сац. абарону ветэранаў войнаў, займаецца ваенна-патрыят. выхаваннем моладзі. Паліт. пазіцыі Амерыканскага легіёна характарызуюцца антыпрафсаюзным курсам, негатыўным стаўленнем да іншаземцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТЛЕР (Butler) Нікалас М’юрэй (2.4.1862, г. Элізабет, ЗША — 7.12.1947),
амерыканскі дзярж. дзеяч, педагог, пацыфіст. Скончыў Калумбійскі каледж. Д-р філасофіі (1884), праф. (1890). У 1902—45 прэзідэнт Калумбійскага каледжа. Быў саветнікам прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Адстойваў неабходнасць абмежавання ўзбраення і стварэння міжнар. суда. З 1925 прэзідэнт Фонду міжнар. міру. Падтрымаў пакт Келага—Брыяна (1928), які асуджаў вайну як сродак нац. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Дж.Адамс).