ГАРА́ЕЎ (Віталь Мікалаевіч) (14.4.1910, г. Курган, Расія — 1982),
рускі графік. Нар.мастакСССР (1981). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж.маст.-тэхн. і Маскоўскім паліграф. ін-тах (1929—34). Аўтар экспрэсіўных сатыр. малюнкаў і карыкатур (надрукаваны пераважна ў час. «Крокодил»), станковых малюнкаў (серыя «Амерыканцы ў сябе дома»), ілюстрацый («Пецярбургскія аповесці» М.В.Гогаля, 1965, «Тры таўстуны» Ю.К.Алешы, 1968) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967.
В.Гараеў. Доктар Гаспар і Суок. Ілюстрацыя да аповесці Ю.К.Алешы «Тры таўстуны». 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙВС ((Graves) Майкл) (н. 1934, г. Індыянапаліс, ЗША),
амерыканскі архітэктар. Скончыў ун-ты ў Цынцынаты і Гарвардскі. З 1962 праф. Прынстанскага ун-та. З 1964 кіраўнік фірмы «Майкл Грэйвс» у Прынстане. Будынкі, створаныя паводле яго праектаў у стылі постмадэрнізму, вызначаюцца вытанчаным элегантным густам. Сярод работ: Музей прыроды і навукі (1967), «Александэрхаўс» (1973) — абедзве ў Прынстане, грамадскія будынкі ў Портлендзе (1982) і Луісвілі (1986) і інш. Вядомы і як мастак-манументаліст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАВА (Ларыса Мікалаеўна) (н. 29.1.1947, г. Каўнас, Літва),
бел.мастакдэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў тэхніцы габелену. Аформіла інтэр’еры выканкома ў г. Глыбокае — нацюрморты «Вясновы» і «Восеньскі» (1985), санаторыя «Нарач» — трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1987). Сярод твораў: серыя «Кветкі» (1985—95), «Ружовая птушка» (1986), «Пошук» (1989), «Дрэва ў квецені» (1990), «Снегіры» (1995), «Касачы» (1996) і інш. Работы адметныя эмацыянальнай выразнасцю, актыўнасцю колеру, у іх — святочнасць, захапленне прыродай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУПА́Н,
старадаўняе верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў палякаў, беларусаў і інш.слав. народаў. У 16—19 ст. быў абавязковай часткай адзення шляхты, мяшчан, укр. казакоў. Шылі пераважна з белага або шэрага сукна (радзей атласу. аксаміту). Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі на гузікі і падпяразвалі поясам. Паверх Ж. насілі кунтуш.
Да арт.Жупан. Партрэт К.Весялоўскага ў жупане з кунтушом. Невядомы мастак. 1636.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́РЫНЬ, Зарыньш (Zarins) Індуліс Аўгуставіч (н. 18.6.1929, Рыга), латышскі жывапісец. Нар.мастак Латвіі (1977), засл. дз. маст. Латвіі (1965). Чл.-кар.АМСССР (1967). Вучыўся ў АМ у Рызе (1952—58). Аўтар карцін на тэмы сучаснасці і гісторыка-рэв. зместу («Песня жніва», 1977, трыпціх «Салдаты рэвалюцыі», 1962—65, «Палі нашыя», 1980), партрэтаў («Т.Залькалн», 1976—77), нацюрмортаў («Нацюрморт майго дзядулі», 1962) і інш. Творам характэрны манументальнасць, строгая рытмічная арганізацыя кампазіцыі, эмацыянальнасць колеравага вырашэння.
чувашскі паэт, пачынальнік нац. л-ры. Найб. значны твор — ліра-эпічная паэма «Нарспі» (1908) пра трагічны лёс чув. жанчыны. Выступаў у жанры вершаванай казкі, балады («Удава»), сказа, трагедыі («Раб д’ябла»), Вядомы як педагог, фалькларыст, мастак, скульптар, перакладчык. Браў удзел у складанні першых буквароў і дапаможнікаў для нац. школы. Перакладаў на чув. мову творы М.Лермантава, А.Кальцова, М.Някрасава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́К (Людміла Мікалаеўна) (н. 14.9.1955, г. Ангарск Іркуцкай вобл., Расія),
бел.мастак-кераміст. Скончыла Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1976, Масква), Бел.ун-т культуры (1994). З 1978 на Добрушскім фарфоравым з-дзе, з 1990 на эксперым. керамічным аб’яднанні «Даламіт». Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю форм, кантрастнымі суадносінамі каларыту, багаццем колеравай палітры: «Да сустрэчы», «Вып’ем за Абрамцава» (абодва 1995), «Карнавал», «Сумны рыцар з Ламанчы» (абодва 1996), «Зімовыя забавы», «Жанчына ў капелюшы» (абодва 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Фёдар Міхайлавіч) (1758—1826),
расійскі мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—78). З 1779 пенсіянер АМ у Рыме. Пісаў ідэалізаваныя, прасякнутыя ўрачыстай веліччу пейзажы (пераважна Італіі), а таксама відавыя па характары, але прыдумана «гераічныя» пейзажы ў духу класіцызму: «Від Неапаля» (1806), «Від на Лага-Маджорэ» (1808), «Від у Сіцыліі. Горы» (1811), «Від Рыма. Калізей» (1816), «Вадаспад у Тывалі каля Рыма» (1819). Аўтар пейзажных малюнкаў з натуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БАС ((Rabas) Вацлаў) (13.11.1885, Крупавіцы, каля г. Ракоўнік, Чэхія — 26.10.1954),
чэшскі жывапісец-пейзажыст. Нар.мастак Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай АМ (1906—09, 1911—13). Рэаліст. традыцыі чэш. мастацтва 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. спалучаў з уплывамі П.Сезана і А.Дэрэна. Ствараў абагульненыя паэт. вобразы роднай прыроды: «Вясна» (1921), «Чэшскае сяродгор’е» (1927), «Веснавы пейзаж» (1930), «Поле і аблокі» (1933), «Зямля» (1934), цыкл «Хлеб» (1939), «Чэшская песня» (1947), «Верасень» (1953) і інш.Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАЛЕ́ЎСКІ Ян, Іаан Віцебскі, бел.мастак 18 ст. Аформіў «Ілюстраваны нотны ірмалой» (1741) з віцебскай Іаана-Багаслоўскай царквы і стварыў для яго каля 30 заставак. Уставіў у гэты ж рукапіс створаныя ім у 1700 і 1744 мініяцюры «Нараджэнне Хрыста» і «Дванаццацігадовы Хрыстос у Іерусалімскім храме сярод настаўнікаў», у якіх адышоў ад кананічных схем, выявіў кампазіцыйную здольнасць.
Літ.:
Высоцкая Н.Ф. Материалы к истории станковой живописи Белоруссии XVI—XVIII вв. // Музей: Худож. собр. СССР. М., 1983. Сб. 4.