Кутай, рака ў Інданезіі, на в-ве Калімантан. Даўж.каля 720 км, пл. басейна каля 80 тыс.км². Верхняе і сярэдняе цячэнне ў гарах Усх. Калімантана, ніжняе — па забалочанай раўніне. Упадае ў Макасарскі праліў, утварае дэльту. Мнагаводная на працягу ўсяго года. Сплаўная, у ніжнім цячэнні суднаходная. На М. — г. Самарында.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕАРЫ́Н (Mearim),
рака на ПнУ Бразіліі. Даўж.каля 800 км, пл. басейна 84 тыс.км². Вытокі на Пн Бразільскага пласкагор’я, перасякае Прыатлантычную нізіну. Упадае ў бухту Сан-Маркус Атлантычнага ак., утварае эстуарый, агульны з р. Піндарэ. У верхнім і сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная ў нізоўях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЗЕ́НСКАЯ ГУБА́,
заліў каляпаўн.-ўсх. берагоў Белага м., паміж паўд. часткай п-ва Канін і мацерыком, у Архангельскай вобл. Расіі. Даўж. 105 км, шыр. 97 км, глыб. 5—25 м. Зімой замярзае, але ледзяное покрыва нярэдка ўзломліваецца прылівамі. Прылівы паўсутачныя (да 10 м). Упадае р. Мязень. Рыбалоўства. Каля ўвахода ў М.г. — в-аў Маржавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РВА, Няцеч,
рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 157 км². Пачынаецца за 700 м на ПнЗ ад в. Брындзяняты, упадае ў Нёман каляв. Дакудава. На працягу 12 км каналізаваная. Каляв. Дуброўня створана сажалка. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТУ́МБРЫЯ (Northumbria),
адно з каралеўстваў, якое склалася ў ходзе англа-саксонскага заваявання Брытаніі. Утварылася каля 605 у выніку зліцця каралеўстваў англаў Берніцыі і Дэйры. У 829 тэр. Н. заваявана англа-саксонскім каралеўствам Уэсекс, а да канца 9 ст. — датчанамі. Каля 924 тэр. Н. далучана да Уэсекса, пасля 954 канчаткова ўвайшла ў склад аб’яднанай Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛУШЫ,
вёска ў Гудагайскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., каляр. Лоша. Цэнтр калгаса. За 5 км на З ад г.п. Астравец, 250 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Гудагай. 388 ж., 132 двары (2000). Пач. школа, клуб, б-ка. Каля вёскі курганны могільнік (2-я пал. 1-га тыс.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́МУТ (Plymouth),
горад на ПдЗ Вялікабрытаніі, на п-ве Корнуал. Засн. ў 12 ст.Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт каля ўпадзення р. Плім у прал. Ла-Манш. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту. Рыбалавецкі цэнтр. Марская біял. лабараторыя і акварыум. Ваенна-марская база. Музей і маст. галерэя. Цэрквы 15 і 17 ст., цытадэль 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ ВЯЛІ́КАГА ЗАЛІ́Ў,
заліў у Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю, Расія. Даўж. 80 км, шыр. на Пдкаля 200 км, глыб. менш за 200 м. Берагі парэзаныя, утвараюць залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стрэлак, Усход, Находка, Амерыка. Зімой укрыты лёдам. На беразе Амурскага зал. — г. Уладзівасток, у зал. Амерыка — порт Находка. Далёкаўсходні марскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖА́НГ (Rajang),
рака на ПнЗ в-ва Калімантан, у Малайзіі. Даўж.каля 600 км, пл. басейна каля 60 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Іран, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне, упадае ў Паўд.-Кітайскае м., утварае забалочаную дэльту (пл. больш за 3 тыс.км²). Мнагаводная ўвесь год. Суднаходная для марскіх суднаў ад г. Сібу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.