Падпісаны 6 снежня прадстаўнікамі ўрада Ірл. Рэспублікі і англ. ўрада. Заключаны ва ўмовах вызв.вайныірл. народа (1919—21) супраць англ. ўладарання, меў кампрамісны характар. Паўд. і Цэнтр. Ірландыі (26 графстваў), якая стала называцца Ірл. Свабоднай дзяржавай, надаваўся статус дамініёна. Паўн.ч. краіны — Ольстэр — заставалася ў складзе Вялікабрытаніі. У 1949 Ірландыя (без Ольстэра) абвешчана рэспублікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́Й БАБО́ЛЯ (1591—16.5.1657),
бел. святы, езуіцкі манах, прапаведнік. Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 у Вільні, Бабруйску, Полацку, Ломжы і Пінску, за што празваны пінскім апосталам. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 захоплены ў 1657 казакамі і пасля катаванняў забіты. Пахаваны ў Пінску. У 1827 яго мошчы перанесены ў Полацк Кананізаваны ў 1938 папам Піем IX.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЛА,
народны сход у стараж. Спарце. Фармальны вышэйшы орган улады, у якім удзельнічалі ўсе паўнапраўныя грамадзяне, якія дасягнулі 30-гадовага ўзросту. Апела склікалася штомесячна, выбірала назіральнікаў (эфораў) і членаў савета, прымала рашэнні аб абвяшчэнні вайны, заключэнні ці скасаванні міжнар. дагавораў; галасавалі крыкам. Рашэнні апелы адмяняліся, калі савет старэйшын герусія ці цар прызнавалі іх шкоднымі для дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШО́Ў (Макар Уласавіч) (20.9.1909, г. Жлобін — 7.2.1948),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
герой грэч.нац.-вызв. рэвалюцыі 1821—29. У час вайныАлі-пашы Тэпеленскага з тур. султанам (1820—22) узначальваў атрад жыхароў Сулі, які паспяхова змагаўся супраць тур. войск. У 1822—23 удзельнік абароны г. Месалонгіян, у крас. 1823 прызначаны гал. правадыром вобл. Этолія (Сярэдняя Грэцыя). 13.5.1823 заняў крэпасць Лепанта. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРКО́ВІЧ (Марыя Веньямінаўна) (26.12.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 19.9-1993),
бел. мастак кіно і жывапісец. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1939). У 1954—75 мастак па касцюмах на кінастудыі «Беларусьфільм» (касцюмы да кінафільмаў «Міколка-паравоз», «Чырвонае лісце», «Апошні хлеб», «Доўгія вёрсты вайны» і інш.). Майстар акварэлі — пейзажы Раўбічаў, Мінска, Рыжскага ўзмор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ КА́ФЕЛЬНА-МАЁЛІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1878—1914 у Віцебску. Меў газавы (1895) і паравы (1908) рухавікі. Вырабляў пячную тэракотавую, белаглазураваную і залачоную кафлю, маёліку (1913). Напярэдадні 1-й сусв.вайны адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў такога тыпу ў Расійскай імперыі, меў магазіны ў Варшаве, Пецярбургу, Казані, Саратаве, Растове і Мікалаеве. Працавала ад 12 (1895) да 118 (1913) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПАНО́ВІЧ (Дзмітрый Апанасавіч) (26.10.1896, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 29.11.1952),
генерал-лейтэнант (1944). Удзельнік грамадз.вайны. З 1937 у Палітупраўленні РСЧА. У Вял. Айч. вайну чл.ваен. савета Цэнтр. фронту, Кіеўскай, Уральскай, Маскоўскай ваен. акруг, Маскоўскай зоны абароны. З 1947 нам. па паліт. частцы камандуючага войскамі ваен. акругі, нач.Гал. ўпраўлення баявой і фіз. падрыхтоўкі сухапутных войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙ, Грэй оф Фаладан (Grey of Fallodon) Эдуард (25.4.1862, каля г. Эмблтан, Вялікабрытанія — 7.9.1933), англійскі дыпламат і дзярж. дзеяч, віконт. З 1885 чл. парламента ад Ліберальнай партыі. У 1892—95 нам. міністра, у 1905—16 міністр замежных спраў. Заключыў пагадненне з Расіяй, якое садзейнічала афармленню Антанты. Палітыка Грэя зрабіла ўплыў на падрыхтоўку і развязванне 1-й сусв.вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖНЫЯ ВО́ЙСКІ спецыяльны войскі, прызначаныя для выканання за дач дарожнага забеспячэння. Складаюцца з дарожна-каменданцкіх, дарожна-буд., мостабуд. і інш. часцей і падраздзяленняў; забяспечваюцца тэхн. сродкамі для ўзнаўлення разбураны участкаў аўтадарог, мастоў, а таксам спец. абсталяваннем і транспартам для забеспячэння руху. У рус. арміі з’явіліся ў пач. 18 ст., у Сав.Узбр. Сілах — у час грамадз.вайны.