ПІЛЮ́ТАЎ (Пётр Андрэевіч) (23.12.1906, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 24.3.1960),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў 1-ю Ваен. школу авіятэхнікаў (1932), Качынскую ваен. школу лётчыкаў (1935). У Чырв.Арміі з 1928. Удзельнік выратавання чэлюскінцаў у 1934, баёў каля воз. Хасан у 1938, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка капітан П. вызначыўся 17.12.1941 над Ладажскім воз. пад Ленінградам, дзе ў паветр. баі з 6 варожымі знішчальнікамі збіў 2 з іх, на пашкоджаным самалёце адбіваў атакі; за час вайны збіў 17 варожых самалётаў. Да 1955 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Мікалай Рыгоравіч) (4.2.1921, в. Ізюмава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.1.1978),
Герой Сав. Саюза (1945), Засл. лётчык-выпрабавальнік (1969). Скончыў Бабруйскі аэраклуб (1940), Армавірскую ваен. авіяшколу (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1954). Ў Чырв.Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах. і 3-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Смаленшчыны, Беларусі, баёў ва Усх. Прусіі. Камандзір знішчальнай эскадрыллі маёр П. за час вайны зрабіў 307 баявых вылетаў, збіў 22 самалёты ворага, адзін з іх тараніў у 1943 у раёне г. Ельня (Расія), 2 — у групавых баях. Да 1975 у Сав.Арміі. Аўтар кн. «У паветры — Які» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЫ́ШКА (Фёдар Барысавіч) (1.3.1898, г. Дубровіца Ровенскай вобл., Украіна — 1.12.1991),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. З 1924 сакратар Дубровіцкага, з 1926 Баранавіцкага, Пінскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Віленскага акр. к-таў КПЗБ. У 1928 арыштаваны і зняволены ў турму на 6 гадоў. З 1934 у СССР, вучыўся ў аспірантуры Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага. З 1936 чл.ЦККраявога сакратарыята ЦККПЗБ. У 1938 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турэмнага зняволення. У Вял.Айч. вайну ў Чырв.Арміі. У 1944—56 на сав. і парт. рабоце. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТКО́Ў (Сцяпан Дзмітрыевіч) (1.1.1911, г. Апочна Лодзінскага ваяв., Польшча — 10.4.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. авіяцыі (1955). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв.Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну маёр П. да лютага 1943 зрабіў 43 баявыя вылеты. Знішчальная дывізія на чале з П. у чэрв.—ліп. 1944 наносіла ўдары па ворагу ў раёнах Оршы, Барысава, Мінска, Гродна; на чыг. участку Орша—Барысаў лётчыкі дывізіі паралізавалі рух у тыле праціўніка, нанеслі значныя страты ворагу ў мінскім «катле». Да 1971 у Сав.Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Ліда Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РЫН (Пурынь) Павел Паўлавіч
(12.2.1911, в. Рэчыца Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.5.1977),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. У Чырв.Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Ўкраіны, Малдовы, Прагі, штурму Берліна. Артыл. брыгада на чале з палк. П. вызначылася 27.1.1945, калі фарсіравала Одэр, скавала дзеянні праціўніка і дала магчымасць сапёрам аднавіць мост для пераправы сав. падраздзяленняў і баявой тэхнікі на плацдарм. Да 1956 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Леанід Рыгоравіч) (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Сын Р.І.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). З 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—38 і з 1940 у Чырв.Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены з Чырв.Арміі, выключаны з партыі. У Вял.Айч. вайну 63-і стралк. корпус на чале з П. правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ (Аляксей Іванавіч) (13.8.1911, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 30.8.1979),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.арміі (1972), Герой Сав. Саюза (1978). Канд.ваен.н. (1947), праф. (1961). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1941). У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. 2-я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Украіны, контрнаступленні войск Зах. фронту, у Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав.Арміі, выкладчык Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́НАЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (27.2.1920, в.Вял. Качатоўка Такароўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1.8.1992),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Барысаглебскую авіяц. школу пілотаў імя В.П.Чкалава (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв.Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну лётчык-знішчальнік, у 1942—44 камандзір эскадрыллі, у 1944—45 нам. камандзіра авіяц. палка на Паўд.-Зах., Цэнтр., Бранскім, Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Зрабіў 509 баявых вылетаў, збіў асабіста 16, у групавых баях 31 самалёт праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЗІН (Аляксей Рыгоравіч) (17.2.1902, с. Зуева Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.5.1955),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), генерал-палкоўнік танк. войск (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1937), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). У Чырв.Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандуючы танк. корпусам ген.-маёр Р. вызначыўся ў 1942 у час Сталінградскай бітвы. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 камандаваў бранятанк. і механіз. войскамі 3-га Бел. фронту. Да 1954 на адказных пасадах у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПРА́ПАРШЧЫК,
воінскае званне (чын) у шэрагу дзяржаў. У рас.арміі існавала ў 1722—1917. Прысвойвалася унтэрафіцэрам і фельдфебелям, якія вытрымалі экзамен або вызначыліся ў баях, і юнкерам. П. карысталіся некаторымі правамі малодшых афіцэраў.