стан здароўя чалавека, ад якога залежыць здольнасць выконваць працу вызначанага аб’ёму і якасці. Адрозніваюць П.: агульную — здольнасць да выканання ўсякай працы ў звычайных умовах; прафесіянальную — здольнасць працаваць па пэўнай прафесіі, у пэўных умовах; і няпоўную — здольнасць працаваць у палегчаных умовах, напр., пры няпоўным прац. дні (паводле заканадаўства Беларусі скарочаная працягласць прац. часу ўстаноўлена для пэўных катэгорый работнікаў — настаўнікаў, урачоў і інш., непаўналетніх, кормячых жанчын і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОТАЗАО́ЗЫ,
група хвароб жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі прасцейшымі. Шырока распаўсюджаны. Узбуджальнікі паразітуюць у розных тканках і органах, напр., у плазме (трыпанасомы) ці клетках крыві (піраплазмы, бабезіі), у эпітэліі кішэчніка (балантыдыі), печані, нырак (какцыдыі), палавых органаў (трыхаманады) і інш. Перадаюцца праз корм, піццё, таксама кляшчамі, насякомымі-крывасмокамі, кантактным шляхам. П. праходзяць востра, хранічна або ў форме паразітаноснасці. На Беларусі адзначаюцца анаплазмоз, балантыдыёз, какцыдыёз, піраплазмідозы, трыхаманоз і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТ, прэнт,
старажытная адзінка даўжыні (L) і плошчы (S) у сістэме мер ВКЛ. Вядомы з 16 ст. 1 П. (L) = 0,1 шнура = 7,5 локця = 4,87 м. Падзяляўся на 10 пруцікаў (прэнцікаў). 1 П. (S) = 23,7 м² (плошча прамавугольніка памерам 1 шнур на 1 пруцік). У пач. 19 ст. ў цэнтр. і зах.Беларусі 1 П. (L) = 2 сажням = 4,9 м і 1 П. (S) = 24 м².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВО́Ду праве,
прымусовае суправаджэнне (дастаўленне) органамі міліцыі падазронага, абвінавачанага, а таксама пацярпелага, сведкі ў суд, органы дазнання або да пракурора і следчага ў выпадку іх няяўкі без уважлівай прычыны па выкліку. Адбываецца паводле матываванай пастановы органа дазнання, следчага, пракурора ці вызначэння суда, якія накіроўваюцца для выканання адпаведнаму органу ўнутр. спраў. На Беларусі парадак і ўмовы ажыццяўлення П. рэгламентуюцца крымін.-працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІЛАФІ́ТЫ (Psilophyta),
рыніяфіты, аддзел вымерлых вышэйшых раслін; найб.стараж. сасудзістыя расліны. Былі пашыраны ў палеазоі. На Беларусі рэшткі П. (споры) выяўлены ў адкладах ніжняга сілуру — сярэдняга дэвону. Маюць стратыграфічнае значэнне.
Для П. характэрны шматразова-, двойчыразгалінаваныя сцёблы, адсутнасць каранёў і лісця, размяшчэнне прымітыўных спарангіяў на канцах галін, слабае развіццё праводнай сістэмы, нешматлікія вусцейкі на эпідэрмісе сцёблаў. Паўводныя і сухап. расліны. Далі пачатак многім сучасным вышэйшым раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ РУХАВІ́К,
карбюратарны рухавік унутранага згарання для запуску гал. рухавікоў з запальваннем ад сціскання (дызеляў) на трактарах і машынах спец. прызначэння. Раскручвае вал дызеля праз рэдуктар да вуглавой скорасці, неабходнай для запальвання паліва ў рабочых цыліндрах, пасля чаго аўтаматычна адключаецца. Магутнасць да 15 кВт, частата вярчэння вала да 4000 аб/мін. На Беларусі П.р. (аднацыліндравыя, двухтактавыя, з аднаступеньчатым рэдуктарам і электрастартэрам) выпускае Гомельскі з-д пускавых рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРКО́ЎСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ Знойдзены ў 1912 у в. Пяркі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Ухаваны ў 1653—54. Утрымліваў 1512 сярэбраных, білонных і медных манет, сярод якіх паўгрошы ВКЛ, грошы польскія, паўтаракі Рэчы Паспалітай. Ад інш. манетных скарбаў 17 ст. на тэр.Беларусі адрозніваецца вял. колькасцю торнераў Шатландыі (48 экз.). Трансільванскі драйпёлькер 1637 зберагаецца ў Эрмітажы, астатнія манеты перададзены для пераплаўкі ў Пецярбургскі манетны двор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦЯ́ЛІН (Сяргей Васілевіч) (4.10.1925, с. Чыгарова Арамашаўскага р-на Цюменскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Разведчык яфрэйтар П. вызначыўся ў 1944 у баі за в. Акцябр Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., дзе, ратуючы акружаных ворагам байцоў, уступіў у бой з 50 гітлераўцамі; калі скончыліся патроны, падарваў гранатай сябе і групу фашыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК, дрозд-рабіннік (Turdus pilaris),
птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.
Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК (Sorbaria),
род кветкавых раслін сям. ружавых. 10 відаў. Пашыраны ў Азіі. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды Р.: рабіналісты (S. sorbifolia) і сумахалісты (S. rhoifolia). Культывуюцца ў садах і парках.
Лістападныя кусты выш. ад 40 см да 6 м. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя ў буйных канцавых мяцёлках. Плод — шматлістоўка. Выкарыстоўваюцца для замацавання берагоў і адхонаў. Дэкар. і меданосныя расліны.