ГУ́КАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.3.1972, Мінск),
бел. спартсмен (плаванне). Майстар спорту міжнар. Класа (1996). Пераможца на дыстанцыі 200 м брасам і бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м брасам у 25-метровым басейне 1-га чэмпіянату Еўропы (1996), чэмпіён Еўропы на дыстанцыях 100 і 200 м брасам у 50-метровым басейне (1997).
т. 5, с. 525
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУСАРЫ́», «Гусарыкі»,
бел. нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер або . Тэмп павольны. Выканаўцы ходзяць, узяўшыся за рукі і спяваючы песню, ствараюць розныя фігуры: круг, вароты, запляценні і інш. Зафіксаваны ў Магілёўскай вобл. На нар. першааснове ў харэаграфічным ансамблі «Харошкі» створаны арыгінальны канцэртны танец.
Ю.М.Чурко.
т. 5, с. 542
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУСАЧО́К»,
бел. нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер . Тэмп павольны. Танцоры імітуюць рухі гусей за важаком: нетаропкі, з боку ў бок крок, звілістыя лініі, спіралі ў малюнку. Часта суправаджаецца прыпеўкамі: «Гэй, гэй, гусачок, // Ці харошы касначок? // Гэр, гэр, гуска, // Ці хароша хустка?». Зафіксаваны ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
т. 5, с. 542
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЛЕ́ГА (Рыгор Прохаравіч) (1.1.1922, в. Старая Дуброва Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 22.6.1973),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на Карэльскім, 2-м Бел. франтах. Памочнік камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Ж. вызначыўся ў баях у Карэліі, Мурманскай вобл., на тэр. Германіі. Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме.
т. 6, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (н. 23.8.1948, г. Бугульма, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання для харч. прам-сці. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі тэхнал. ін-т харч. прам-сці (1971). З 1992 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіях і машынах для мукамольна-крупяной вытв-сці.
т. 7, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПРЭ́СІЯ (ад франц. impression уражанне),
адна з жанравых разнавіднасцей апавядання ў бел. л-ры, якая ўтварылася ад спалучэння адзнак апавядання і лірычнага верша (кароценькае лірычнае апавяданне, блізкае да верша ў прозе). Звычайна аснову І. складае перажыванне аўтара, выкліканае жыццёвай з’явай, выпадкам або ўражаннем. У наш час больш ужывальнае вызначэнне абразок.
т. 7, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ТКА,
традыцыйная бел. страва з бульбы. Таркаваную бульбу перамешваюць з бульбяною кашаю, дадаюць мукі, солі, соды, раскочваюць на тонкі блін, рэжуць на невял. кавалкі і пякуць на змазанай тлушчам патэльні. Спечаную К. кладуць на 5—10 хвілін у падсолены кіпень або булён. Ядуць з малаком, маслам. Страва пашырана на З Беларусі.
т. 8, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ (Іосіф) (31.3.1806, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1870),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і інфекц. хвароб. Д-р медыцыны (1829), праф. (1837). Скончыў мед. ф-т Віленскага ун-та (1827). З 1842 займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні. Навук. працы па пытаннях сыпнога тыфу, лячэнні пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.
т. 8, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́Ц,
бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = ¼ бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л. З 1766 стала наз. чвэрцю. К. наз. таксама пасудзіна, вял. конаўка з ручкай. Назва паходзіць ад кары́, з якой першапачаткова выраблялі кубкі для піцця Гл. таксама Гарнец.
т. 8, с. 127
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (1856, слабада Ровенкі Вобл. Войска Данскога — 1915?),
бел. ўрач, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-р медыцыны (1901). Скончыў Харкаўскі ун-т (1880). У 1881—1901 працаваў у Клімавічах, Рагачове, Магілёве. З 1904 урачэбны інспектар Гродзенскай губ. Працы па даследаванні сан. стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй, халерай.
т. 8, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)