МА́ЛЬЦАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскіун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУ Масквы, у т. л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (19.3. 1874, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 25.7.1934),
бел. і расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і інфекц. хвароб, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР. Д-рмед.н. (1909). Скончыў Маскоўскіун-т (1899). Працаваў у Маскве: з 1921 арганізатар і дырэктар Ін-та малярыі, паразіталогіі і гельмінталогіі (наз. яго імем), з 1923 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні лейшманіёзаў, малярыі, спірахетозаў і вывучэнні членістаногіх — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб.
Тв.:
Этиология «восточной язвы» (bouton d’Orient) и краткие сведения об этой болезни. М., 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́Ч (Віталь Андрэевіч) (н. 24.8.1947, г.п. Узмор‘е Сахалінскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1988). Скончыў Маскоўскіін-т нафтавай і газавай прам-сці (1971). З 1981 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. З 1990 ген. дырэктар Бел.н.-д.геал. прадпрыемства «БелГеа». Навук працы па геалогіі нафты і газу.
Тв.:
Органогенные постройки девона Белоруссии. Мн., 1984 (у сааўт.);
Тектоника, фации и формации запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1987 (у сааўт.);
Тектонические закономерности образования карбонатных формаций древних платформ. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛІЦА (Дзмітрый Іванавіч) (н. 2.2.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі і біяхіміі. Д-рхім.н. (1976), праф. (1988). Скончыў Маскоўскідзярж.ун-т (1961). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. і ферментатыўнай кінетыцы, даследаванні механізма дзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў (цытахром Р-450, пераксідаза, каталаза і дэгідрагеназа) і ферментатыўных працэсаў у міцэлярных сістэмах, па імунаферментным аналізе і яго выкарыстанні ў медыцыне.
Тв.:
Активация кислорода ферментными системами. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЖУРА́ (Юрый Васілевіч) (19.1.1931, г.п. Арцёмаўка Чутаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 13.8.1985),
бел. жывапісец. Скончыў Маскоўскіпаліграф.ін-т (1965). У творчасці пераважалі адлюстраванне велічы і прыгажосці бел. прыроды, ваен. тэматыка, лірычныя матывы. Сярод твораў: «Партызанскі бор» (1974), «На безыменнай вышыні» (1975), «Станькава. Радзіма Марата Казея» (1976), «Станцыя Мядзел», «Зялёны луг», «Восень» (усе 1978), «Вясна на Палессі», «Пагранічны атрад» (абодва 1979), «Нарачанскі край», «Лагойшчына — край партызанскі» (абодва 1980), «Зямля, на якой жыў М.Багдановіч» (1981), «Капыльскія дудары» (1983), «Вілейшчына» (1984), «Нарачанскія рыбакі» (1985) і інш.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1954). З 1955 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1983 у Ін-це агульнай фізікі Рас.АН, адначасова з 1973 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це (з 1974 праф.). Навук. працы па фіз. хіміі, фізіцы і тэхналогіі матэрыялаў для квантавай электронікі, мікраэлектронікі, оптыкі. Распрацаваў метад атрымання асабліва тугаплаўкіх монакрышталёў, шкла і полікрышт. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі (1968). Кіраваў работамі па стварэнні фіянітаў. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖАЗІ́НСКІ ((Porzeziński) Ян Віктар) (4.8.1870, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 12.3.1929),
расійскі і польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1925). Скончыў Маскоўскіун-т (1892). У 1901—21 праф. Маскоўскага, у 1922—29 Люблінскага і Варшаўскага ун-таў. Вучань П.Ф.Фартунатава. Вывучаў слав. мовы. Асн. працы ў галіне гісторыі і дыялекталогіі балт. моў. Аўтар прац «Уводзіны ў мовазнаўства» (1907), «Нарыс параўнальнай фанетыцы старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1912), «Параўнальная марфалогія старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1916), «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Віктар Яфімавіч) (9.3.1932, Масква — 12.11.1974),
расійскі жывапісец; прадстаўнік «суровага стылю». Скончыў Маскоўскімаст.ін-т (1958). Творы вызначаюцца эмац. узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЙВЕ (Аляксандр Вальдэмаравіч) (9.2.1909, с. Семенцава Таропецкага р-на Цвярской вобл., Расія — 21.12.1985),
расійскі геолаг; заснавальнік вучэння аб глыбінных разломах і іх сувязі з магматызмам і металагеніяй. Акад.АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1979).
Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1930), у 1932—35 выкладаў у ім. З 1935 у Геал. ін-це АНСССР (з 1960 дырэктар). Навук. працы па тэктоніцы, у т. л. тэорыі геасінкліналяў, ролі гарыз. тэктанічных рухаў, па акіянічнай кары і заканамернасцях утварэння розных карысных выкапняў. Удзельнік стварэння тэктанічнай карты Еўразіі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАВЫ́Х (Марыя Сяргееўна) (26.3.1908, пас. Норскі Пасад Яраслаўскай вобл., Расія — 1.6.1979),
руская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Маскоўскіун-т (1930). Друкавалася з 1930. У паэт. зб-ках «Далёкае дрэва» (1968), «Рыса гарызонту» (апубл. 1986) і інш. лірыка кахання, тэмы творчасці, прыроды, смерці. Паэзіі П. уласцівы спавядальнасць, шчырасць пачуцця, прага высокага духоўнага ідэалу. З 1935 выступала як перакладчык з арм., груз., літ., польск. і інш. моў.
Тв.:
Избранное. М., 1991;
Костер в ночи: Стихи и переводы. Ярославль, 1991;
Назначь мне свиданье! М., 2000;
Прикосновение ветра: Стихи, письма, переводы. М., 2000.