грамадска-паліт. і літ. газета радыкальналіберальнага, з сярэдзіны 1904 рэв.-дэмакр. кірунку, у 1905 трыбуна мясц. арг-цыі РСДРП. Выдавалася з 1(14).11.1902 да 8(21).12.1905 у Мінску на рус. мове штодзённа. Рэдактар-выдавец М.Мысаўской, з 28.10.1905 выдавец В.Мысаўская, рэдактар І.Фацінскі. Узнікла на аснове пашырэння праграмы газ.«Минский листок». Выступала ў абарону сац.-паліт. і эканам. правоў працоўных, змагалася за дэмакратыю і нац. раўнапраўе. Інфармавала пра ўнутр. і міжнар. становішча краіны, крытычна асвятляла дзейнасць урада і мясц. улад.
Пад уплывам рэв. сітуацыі перайшла ад прапаганды ліберальных рэформ да радыкальнай крытыкі сац.-паліт. ладу Расіі. Перадрукоўвала або пераказвала Праграму РСДРП, артыкулы У.І.Леніна. За газетай быў наладжаны сакрэтны нагляд, на яе рэдактара і супрацоўнікаў ішлі даносы ў сталіцу. У ліп. 1905 Мысаўской быў арыштаваны, а выданне газеты прыпынена. Паводле Маніфеста 17 кастр. 1905 і пад уплывам рэв. руху ў Мінску газета адноўлена. Яна прапагандавала рэалістычныя і дэмакр. традыцыі ў мастацтве, рус. класічную л-ру, творчасць А.Пушкіна, М.Гогаля, В.Бялінскага, М.Чарнышэўскага, І.Тургенева, А.Чэхава, У.Караленкі, Л.Талстога, М.Горкага, Л.Андрэева, асвятляла тэатр. і муз. жыццё Мінска, друкавала ў пераказе даклады і дыскусіі на сходах Мінскага т-ва аматараў прыгожых мастацтваў, творы мясц. аўтараў (Д.Бохана, А.Пшчолкі, Я.Окуня і інш.). Мела рубрыкі «Кніжны агляд», «Навуковыя гутаркі». Апублікавала даследаванне Л.Аксельрод (падпсеўд. Артадокс) «Аб праблемах ідэалізму», нарысы Д.Мейчыка па гісторыі права, верш Я.Купалы «Мужык» — першы друкаваны твор паэта, нарысы і бел. легенды ў запісах К.Каганца, адзначала папулярнасць вершаў Цёткі (А.Пашкевіч) «Хрэст на свабоду», «Пад штандарам».
Літ.:
Рожин Н.В. Газета «Северо-Западный край»: Очерк обществ.-полит., филос. и эстет. позиции, 1902—1905 гг.Мн., 1970;
Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ,
помнік архітэктуры сталага барока. Пабудаваны ў 1702—05 у г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл.пад кіраўніцтвам мясц. майстра манаха А.Чаховіча, па фундацыі мінскага стольніка Т.Ваньковіча, рэстаўрыраваўся ў 1856—60 (арх. В.Бяляўскі, мастак Я.Кураткевіч) і ў 1980—90-я г. (арх.І.Маскалёў). Комплекс складаецца з касцёла, кляштара і брамы. У 1880—85 касцёл перабудаваны падправасл. царкву. Касцёл — мураваная трохнефавая крыжовая базіліка з 3-вежавым гал. фасадам, які багата аздоблены ордэрнай пластыкай і лепкай. Да яго зах. боку прымыкае Г-падобны ў плане мураваны 2—3-павярховы будынак кляштара. Па восі касцёла размешчана брама, якая з’яўляецца арх.-маст. акцэнтам агароджы кляштара. Уяўляе сабой кампазіцыю з 4 руставаных слупоў з арачным лучковым праёмам, завершаным крывалінейным франтонам. Зусх. боку сцяны захавалася васьмігранная вежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРА́НЕ,
усходнеславянскія плямёны, якія ў канцы 1-га тыс.н.э. жылі ў басейнах рэк Дзясна, Сейм, Сула, Ворскла, Псёл, Северскі Данец. Межавалі на Ззпалянамі, дрыгавічамі, на Пнзрадзімічамі і вяцічамі, на У і Пдз качавымі плямёнамі. У 8 — пач. 9 ст. плацілі даніну хазарам. У канцы 9 ст. заходнія С. разам з палянамі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі, усходнія С. да канца 10 ст. захоўвалі адносную аўтаномію. У 11—12 ст. С. склалі значную ч. насельніцтва Чарнігаўскай (Северскай) зямлі. У 907 удзельнічалі ў паходзе Алега на Візантыю. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 884, 885 і пад 1024. Найб. гарады С. — Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Сноўск, Пуціўль, Курск і інш. Характэрныя племянныя адзнакі — спіралепадобныя і прамянёвыя скроневыя кольцы, пласціністыя галаўныя венчыкі. У 1096 на землях С. ўзнікла Северскае княства.
Літ.:
Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЫН ОТЕ́ЧЕСТВА»,
рускі гіст., паліт. і літ. часопіс. Выдаваўся ў 1812—44 і 1847—52 у Пецярбургу. Засн. М.Грэчам. Перыядычнасць мянялася. У 1829—35 выдаваўся разам зчас. Ф.В.Булгарына «Северный архив» пад назвай «Сын отечества и Северный архив». Напачатку друкаваў матэрыялы пра вайну 1812, у т. л. пра падзеі на Беларусі: «Пісьмо Віцебскага інтэнданта да віленскага 14/26 кастрычніка 1812 г.» (1812), «Пісьмо з Віцебска» І.Манькоўскага і «Урывак з запісак віцебскага жыхара» Г.Дабрыніна (1813), «Нешта аб бітве каля Ваўкавыска» (1824) і інш. Да 1825 лічыўся найб. перадавым рус. часопісам, знаходзіўся пад уплывам дзекабрысцкай ідэалогіі, пазней эвалюцыяніраваў да кансерватызму. Матэрыялы пра Беларусь ёсць таксама ў публікацыях «Пінск і яго ваколіцы» Ю.Крашэўскага (пер.з польскай мовы, 1837), «Штодзённыя запіскі рускай падарожніцы ў 1827 і 1828 г.» А.С.Целяпнёвай (1831). У 1839 друкаваў нататкі пра жыццё З.Даленгі-Хадакоўскага.
чэшскі дзеяч гусіцкіх войнаў, з 1428 гал. начальнік сірот. Згадваецца ў гіст. крыніцах у 1424 як чл. Арабіцкага брацтва і паплечнік святара Амбража (сябра Я.Жыжкі). Загінуў у бітве пад Ліпанамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЛХА (ад манг. халх — шчыт),
з 16 ст. назва тэр.Паўн. Манголіі (замацавалася як этнонім за яе насельніцтвам). У канцы 17 — пач. 20 ст. — ч. імперыі Цынпад назвай Манголія Знешняя; цяпер асн.тэр. Мангольскай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ ЛІ́НІЯў горадабудаўніцтве,
умоўная мяжа, якая аддзяляе магістралі, вуліцы, праезды і плошчы ад тэрыторый, прызначаных пад забудову. Будуюць як па Чл., так і з водступам ад яе. Забяспечвае горадабудаўнічую дысцыпліну пры буд-ве і рэканструкцыі гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУНДЫ́ЗМ (ад ням. Stunde гадзіна, час малітвы),
пратэстанцкая плынь у 2-й пал. 19 ст. ў Расіі і на Украіне. Узнік на Пд Расіі пад уплывам ням. каланістаў, у канцы 19 ст. прыхільнікі Ш. зліліся збаптыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАЙН (Stein) Генрых Фрыдрых Карл (26.10.1757, г. Насаў, — 29.6.1831),
нямецкі дзярж. дзеяч. Барон. З 1780 на дзярж. службе. З 1804 міністр дэпартамента акцыз, пошлін, фабрык і гандлю, з 1807 1-ы міністр прускага ўрада. Пасля паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 распачаў рэформы з мэтай мадэрнізацыі і ўзмацнення прускай дзяржавы (гл.Штайна — Гардэнберга рэформы). Вёў перагаворы з Францыяй па пытаннях павелічэння прускай арміі і змяншэння ваен. кантрыбуцыі (скончыліся падпісаннем Парыжскай канвенцыі 8.9.1808). Пад націскам Напалеона I звольнены ў адстаўку. З мая 1812 у Расіі, дарадчык імператара Аляксандра I. Узначальваў Ням.к-т, які адыграў значную ролю ў вызваленні Германіі ад франц. панавання. У 1813—14 на чале цэнтр. камісіі па кіраванні вызваленымі тэр. Германіі. Прыхільнік ідэі стварэння нац.ням. дзяржавы (звер. 1812 планаваў заключэнне уніі паміж Прусіяй і Аўстрыяй і аб’яднанне пад іх кіраваннем інш.ням. дзяржаў). З 1827 чл. прускага Дзярж. савета. Заснавальнік ням.гіст.т-ва (1819).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ ГАРА́ (Bilá Hora),
гара ў Чэхіі, побач з Прагай. Тут 8.11.1620 у час Трыццацігадовай вайны 1618—48 імперска-баварскія войскі (Каталіцкая ліга) разбілі чэшскія войскі (Пратэстанцкая унія). З гэтага часу Чэхія страціла сваю самастойнасць і на 300 гадоў трапіла пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў.