ГА́РДЭНБЕРГ ((Hardenberg) Карл Аўгуст фон) (31.5.1750, Эсэнродэ, каля г. Гіфгорн, Германія — 26.11.1822),
нямецкі дзярж.дзеяч. Князь (1814). Да 1782 на дзярж. службе ў курфюрстве Гановер. У 1791—98 міністр Прусіі, кіраваў маркграфствамі Ансбах і Байройт. Міністр замежных спраў (1804—06 і 1807) і дзярж. канцлер Прусіі (1810—22). Урад Гардэнберга працягваў ліберальныя пераўтварэнні, распачатыя папярэднімі ўладамі (гл.Штайна—Гардэнберга рэформы). Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—5, выд. 1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́МПДЭН, Хемпдэн (Hampden) Джон (1594, Лондан — 24.6.1643), палітычны дзеячангл.бурж. рэвалюцыі 17 ст. Стрыечны брат О.Кромвеля. Атрымаў адукацыю юрыста. У 1621 абраны ў парламент, адзін з лідэраў парламенцкай апазіцыі. У 1637 асуджаны за адмову плаціць «карабельны падатак», які ўвёў Карл I. У 1640 абраны ў Доўгі парламент, арыштаваны ў 1634 у ліку пяці лідэраў апазіцыі. У пач. 1-й грамадз. вайны далучыўся да індэпендэнтаў. У бітве пад Чалграў-Філд (18.6.1643) смяротна паранены.
англійскі муз.дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-ва мастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз. каледжа. Вядомы як складальнік вял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ДЭН (Eden) Роберт Энтані, лорд Эйван (Avon; 12.6.1897, Уіндлстан, графства Дарэм, Вялікабрытанія — 14.1.1977), дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі. Адукацыю атрымаў у Ітане і Оксфардскім ун-це. У 1935—38, 1940—45, 1951—55 міністр замежных спраў, у 1939—40 міністр па справах калоній, у 1955—57 прэм’ер-міністр. Адзін з ініцыятараў англа-франка-ізраільскага ўварвання ў Егіпет у 1956. Пасля яго правалу вымушаны пайсці ў адстаўку. У 1961 атрымаў тытул лорда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛАРЫЁН, Ларыён (? — ?),
старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф і пісьменнік, заснавальнік Кіева-Пячэрскай лаўры (1051), першы мітрапаліт кіеўскі з мясц. духавенства (1051—54 ці 1055). Аўтар публіцыстычнага твора Стараж. Русі — «Слова пра закон і дар божы» (паміж 1037 і 1050), дзе развіваецца думка пра роўнасць народаў, якія вызнаюць хрысціянства, высока ацэньваюцца справы князёў, якія праславілі Русь у інш. краінах. У «Слове» выказаны таксама ідэі вял. кіеўскага кн.Яраслава Мудрага аб царк. незалежнасці Кіеўскай дзяржавы ад Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л ((Cabral) Амілкар) (12.9.1924—20.1.1973),
дзеячнац.-вызв. руху Гвінеі і а-воў Зялёнага Мыса (Каба-Вердэ). Брат Л.Кабрала. Аграном. Адзін з заснавальнікаў (1956) і ген. сакратар Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК), якая з 1963 узначаліла ўзбр. барацьбу супраць партуг.калан. улад і дамаглася ўстанаўлення свайго кантролю над б.ч.Партуг. Гвінеі. Аўтар твораў «Факты аб партугальскіх афрыканскіх калоніях» (1960), «Рэвалюцыя ў Гвінеі» (1969) і інш. Забіты вайскоўцамі, якія ўзбунтаваліся.
расійскі ваен.дзеяч, герой абароны Порт-Артура. Ген.-лейт. (1904). Скончыў Мікалаеўскае інж. вучылішча (1877), Інж. акадэмію (1882) і Акадэмію Генштаба (1886). Камандаваў (з 1903) 7-й Усх.-Сібірскай стралк. брыгадай. У рус.-яп. вайну 1904—05 нач. абароны сухап. фронту крэпасці Порт-Артур, пад яго кіраўніцтвам нанава створана сістэма абароны крэпасці. Кіраваў стварэннем новых відаў узбраення (ручныя гранаты, мінамёты), прыдумаў электрызацыю драцяных загарод. Загінуў пры артыл. абстрэле.
франц. грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнік алімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн. правілы правядзення Алімп. гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ДЛІХ ((KudUch) Ганс) (25.10.1823, в. Лобенштайн каля г. Крноў, Чэхія — 11.11.1917),
аўстрыйскі паліт.дзеяч. Скончыў Венскі ун-т (1848). У рэвалюцыю 1848—49 удзельнік паўстанняў у Вене і Пфальцы (гл.Бадэнска-Пфальцкае паўстанне 1849), дэп.аўстр. рэйхстага (1848), ініцыіраваў прыняцце закону (7.9.1848) пра скасаванне асабістай залежнасці і павіннасцей сялян. Завочна прыгавораны аўстр. судом да пакарання смерцю; эмігрыраваў у Швейцарыю (1849), потым ЗША (1853), дзе і памёр. Аўтар успамінаў (т. 1—3, 1873).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ЕЎ (Захар Рыгоравіч) (1747—9.3.1828),
дзяржаўны дзеяч Расіі. У 1768—82 служыў у казацкім войску, потым дырэктар эканоміі Курскай губ., віцэ-губернатар Арлоўскай губ. З 8.1.1797 да 1806 мінскі губернатар. Курыраваў стварэнне Атласа і Тапаграфічнага апісання Мінскай губ., выказваўся супраць прымусовага пераводу уніятаў у праваслаўе. З 1808 сенатар, з 1810 чл. Дзяржсавета, з 1814 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскага біблейскага т-ва. У 1817—22 папячыцель Харкаўскага ун-та. Аўтар шэрагу багаслоўскіх павучанняў.