ПАРЫ́ЖСКІ БАСЕ́ЙН (Bassin de Paris), Паўночна-французская нізіна,
узгорыстая раўніна на Пн Францыі, на месцы тэктанічнага прагіну. Пераважаюць выш. 100—150 м, паступова павышаецца ад цэнтра (у раёне Парыжа) да Ардэн, Вагезаў, Цэнтральнага Французскага масіву і Армарыканскага ўзв. Па перыферыі — куэставыя грады (да 500 м). Густая сетка рэк (гал.ч.бас.р. Сена). Клімат умераны, марскі, ападкаў 500—700 мм за год. Гаі шыракалістых лясоў. Асн.індустр. і с.-г. раён Францыі. Нафтавыя і газавыя радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕКІ́НСКАЯ ПАРО́ДАкачак.
Выведзена ў Кітаі ў 17 ст., у СССР завезена ў 1925. Парода мяснога кірунку.
Птушка буйная, тулава прыпаднятае, шырокае, галава вял., дзюба аранжава-жоўтая. Крылы невялікія, шчыльна прылягаюць да тулава. Хвост прыўзняты. Ногі невысокія, аранжава-чырвоныя. Апярэнне белае, з крэмавым адценнем. Маса качараў 3,6—4,2, качак 3,4—3,9 кг. Сярэдняя яйцаноскасць за год — 130—150 яец. Асн. парода для вытв-сці мясных качанят, якія ў 60-сутачным узросце важаць да 2,5 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКУБА́НСКАЯ НІЗІ́НА, Кубана-Прыазоўская нізіна,
раўніна ў Зах. Перадкаўказзі, у Расіі, на Пн ад ніжняга цячэння р. Кубань. Абмежавана на Пд падножжамі гор Вял. Каўказа, на У Стаўрапольскім узвышшам, на З Азоўскім м., на Пн нізоўямі рэк Дон і Маныч. Выш. да 150 м. Складзена з асадкавых парод мезакайназойскага ўзросту, укрытых лёсападобнымі суглінкамі і глінамі. На ПнЗ — радовішчы газу. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 400—600 мм за год. Стэпы, б.ч. узараныя. П.н. — найважнейшы збожжавы раён Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСА́,
атмасферныя ападкі ў выглядзе кропель вады, якія асаджаюцца пры дадатнай тэмпературы на паверхні зямлі, раслін, наземных прадметаў вечарам, ноччу ці раніцай. Утвараецца ў выніку ахаладжэння паветра і кандэнсацыі вадзяной пары на асобных паверхнях, т-ра якіх апускаецца ніжэй пункту расы ў выніку страты цяпла выпраменьваннем. Утварэнню Р. спрыяе яснае надвор’е і слабы вецер. Колькасць ападкаў пры Р. невялікая (каля 0,1—0,3 мм за ноч). На Беларусі за год бывае 80—120 сут з Р. (у крас.—ліст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СА МО́РА (Ross Sea),
ускраіннае мора Ціхага ак. каля берагоў Зах. Антарктыды, паміж мысамі Адэр і Колбек. Пл. 440 тыс.км². Найб.глыб. 2972 м. Паўд.ч. мора ўкрыта шэльфавым ледавіком Роса, паўн. — круглы год плывучымі льдамі; шмат айсбергаў. Сярэднегадавая т-ра вады на паверхні ніжэй за -1 °C, летам зрэдку павышаецца да 2 °C. Салёнасць 33,75—34,4‰. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Водзяцца цюлень Роса, цюлень Уэдэла, цюлень-крабаед, кіты. Названы імем Дж.К.Роса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена ў Германіі ў 20 ст. скрыжаваннем эмдэнскіх гусей з мясц. формамі. Пашырана паўсюдна, у т. л. на Беларусі.
Галава і шыя сярэдніх памераў, тулава кампактнае, грудзі шырокія. Апярэнне белае, дзюба і ногі аранжавыя. Маса гусакоў 6,5—6,7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць 45—50 яец за год. Маса кожнага яйца да 175 г. Выкарыстоўваюць як бацькоўскую форму для вытв-сці мяснога маладняку, якія ў 60 сут важаць 3,7—4 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМБА́ВА (Sumbawa),
востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 13,3 тыс.км². Нас. каля 1 млн.чал. (2000). Берагі моцна расчлянёныя, шмат бухтаў, каля ўзбярэжжа каралавыя рыфы. Рэльеф гарысты, выш. да 2821 м (вулкан Тамбора). Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1200 мм за год; засушлівы сезон на працягу 6 мес. Трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі і саванны. Вырошчваюць рыс, кукурузу, сою, какосавыя пальмы, тытунь, каву. Жывёлагадоўля, у т. л. конегадоўля. Рыбалоўства. На С. — гарады Сумбавабесар, Раба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХІ́НЫ, трыхінелы (Trichinella),
род паразітычных нематод кл. круглых чарвей. Найб. вядомая Т. спіраліс, палаваспелая стадыя якой жыве ў прасвеце тонкага кішэчніка пераважна драпежных або ўсёедных млекакормячых і чалавека. Выклікае трыхінелёз.
Даўж. самцоў 0,6—1,6 мм, самак 1,3—4,4 мм. Жывіцца сокамі тканак. Аплодненыя самкі ўкараняюцца ў сценку кішэчніка, нараджаюць лічынак, якія з токам крыві разносяцца па целе гаспадара. З капіляраў лічынкі мігрыруюць у папярочнапаласатыя мышцы, дзе растуць, скручваюцца ў спіраль і інкапсулююцца (захоўваюць жыццяздольны стан больш як год).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-ПАНТЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ,
сістэма горных хрыбтоў на Пн Турцыі, усх. частка Пантыйскіх гор. Даўж. каля 400 км, шыр. да 100 км. Найб.выш. 3937 м (г. Качкар). Утвораны ў час альпійскай складкавасці. Складзены з крышт., метамарфічных і вулканічных парод. Моцна расчлянёныя рэкамі. На паўн. схілах (ападкаў да 3000 мм за год) вільготныя субтрапічныя, вышэй 400—500 м мяшаныя і яловыя лясы. На паўд. засушлівых схілах сухія міжземнаморскія лясы і хмызнякі. Вышэй за 2000 м субальпійскія і альпійскія лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЬС, Уэлс (Wales),
паўвостраў на З Вялікабрытаніі. Абмываецца Ірландскім м., пралівам Св. Георга, залівамі Кардыган і Брыстольскім. Берагі пераважна скалістыя, моцна парэзаныя. Большую ч.тэр. займаюць Кембрыйскія горы (г. Сноўдан, выш. да 1085 м). Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. 5—6 °C, ліп. 15—17 °C. Ападкаў на раўнінах 750—1500 мм, у гарах каля 2500 мм за год. Лугі, тарфянікі, верасовыя пусткі, участкі шыракалістых лясоў. Некалькі рэзерватаў. Порты: Кардыф, Ньюпарт.