армянскі ўрач. Аўтар працы «Карысць медыцыны» (1469) пра анатамічныя, фізіялагічныя, гігіенічныя веды; таксама даецца апісанне хвароб, якія былі вядомы сярэдневяковай медыцыне. У працы «Непатрэбнае для невукаў» (1482) прыведзена каля 3000 назваў лек. сродкаў на 6 мовах у алфавітным парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЛІТРО́Н [ад лац. amplifico узмацняю + (элек)трон],
магутная электравакуумная прылада магнетроннага тыпу для ўзмацнення ЗВЧ ваганняў; плацінатрон, які працуе ў рэжыме ўзмацнення. Выхадная магутнасць да 10 МВт у імпульсе, ккдз да 80%, каэфіцыент узмацнення да 15 дБ. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах радыёапаратаў (пераважна імпульсных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЫ́ ПЕ́ЛЕ (ад імя Пеле — багіні агню ў стараж. гавайцаў),
тонкія бурыя ніткі вулканічнага шкла, якія ўтвараюцца ў выніку ўздзеяння моцных патокаў газаў і вятроў на фантаны вельмі вадкай лавы. Характэрныя для вывяржэнняў вулканаў на Гавайскіх а-вах. Назіраліся пры вывяржэннях Талбачынскай сопкі на Камчатцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫКА́П [англ. varicap ад vari(able) пераменная + cap(acity) ёмістасць],
параметрычны паўправадніковы дыёд, ёмістасць якога залежыць ад прыкладзенага адваротнага напружання. Асн. параметры: намінальная (пачатковая) ёмістасць, дыхтоўнасць і каэфіцыент перакрыцця па ёмістасці. Выкарыстоўваецца ў параметрычных узмацняльніках, памнажальніках частаты, для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў. Гл. таксама Варыконд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТЭРО́С (Västeras),
горад у сярэдняй ч. Швецыі. Адм. ц. лена Вестманланд. 121,7 тыс.ж. (1993). Порт на воз. Меларэн. Буйны прамысл. цэнтр: электратэхн. прам-сць, вытв-сць рэактараў дляАЭС, каляровая металургія. Музеі. Сабор (13, 15 ст.), замак (14, 16 ст., перабудаваны), сярэдневяковыя дамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ЗАПАСНЫ́Х ЧА́СТАК.
Створаны ў 1960 у Віцебску на базе аўтарамонтнага з-да (дзейнічаў з 1949). З 1961 філіял Мінскага трактарнага завода, з 1995 у ВА «Мінскі трактарны завод». Асн. прадукцыя (1996): запчасткі і камплектуючыя вузлы для трактароў «Беларусь», тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРЫ,
працэдура выбрання шляхам адкрытага або закрытага (тайнага) галасавання. Пры прамых выбарах выбаршчыкі непасрэдна выбіраюць кіраўніка дзяржавы або інш. службовых асоб. Ускоснымі (непрамымі) называюцца выбары, у працэсе якіх выбіраюцца прадстаўнікі (выбаршчыкі) для далейшага галасавання па выбарах кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў і г.д.Гл. таксама Выбарчае права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯСЁЛКА»,
штомесячны дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з крас. 1957 у Мінску на бел. мове. Друкуе апавяданні, вершы, казкі бел. пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні бел. кампазітараў для дзяцей. Мае рубрыкі: «Наша спадчына», «Урок цікавых сустрэч», «Мой сябар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ,
сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства.