КОНТР..., КОНТРА... (ад лац. contra супраць), састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на супрацьлегласць ці супрацьдзеянне чаму-н., на проціпастаўленне паняццю, якое выказана ў другой частцы слова, напр., контратака, контрразведка.

т. 8, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КРЭ́СЫ ЎСХО́ДНЕ»

(ад польск. kres вобласць, мяжа, кардон),

назва, якую ўжывалі афіц. польскія ўлады ў дачыненні да Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, калі яны ўваходзілі ў склад Польшчы (1921—39).

т. 8, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕВА́НТ (ад франц. Levant або італьян. Levante Усход),

агульная назва краін усх. ч. ўзбярэжжа Міжземнага м. (Сірыя, Ліван, Ізраіль, Егіпет, Турцыя, Грэцыя, Кіпр), у больш вузкім сэнсе — Сірыі і Лівана.

т. 9, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНА... (ад грэч. mēchanē прылада, машына), састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мех. руху, механікі або механізма і азначае: дзейнічае пры дапамозе механізма, падобна механізму (напр., механатрон).

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЛЯ́Ж (франц. moulage ад mouler фармаваць),

злепак або мадэль прадмета (з гіпсу, воску, парафіну і інш.) у натуральную велічыню; служыць у якасці нагляднага дапаможніка, напр., М. плода, органа, часткі цела.

т. 11, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКРАПО́ДЫЙ, некраподыум (ад грэч. nekros мёртвы + лац. podium узвышша),

частка эдасферы дрэва — часткова атарфаванае і гумусаванае скопішча ападу, пранізанае гіфамі грыбоў і заселенае спецыфічнай фаунай. На Н. развіваюцца своеасаблівыя мікрацэнозы.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАЛІ́ВЫ ў музыцы,

варыяцыйнае арнаментальна-меладычнае расквечванне асн. напеву, характэрнае адзіночнаму і харавому выкананню нар. песень у паўд.-ўсх. рэгіёнах Беларусі. Пры харавых спевах П. узнікаюць перыядычныя адхіленні ад унісону.

т. 12, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́ТЫНГ (англ. petting),

дасягненне партнёрамі палавога задавальнення шляхам узаемных ласкаў, але без палавых зносін. Акрамя захавання нявіннасці, П. карыстаюцца, каб засцерагчыся ад цяжарнасці, з мэтай прафілактыкі венерычных захворванняў і інш.

т. 12, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́САНІЦЫ,

разнастайныя выявы, высечаныя на сценах пячор, скальных паверхнях ці асобных камянях. Сустракаюцца ва ўсіх краінах свету і адносяцца да розных эпох — ад палеаліту да сярэдневякоўя. Гл. таксама наскальнае мастацтва.

т. 12, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСУ́ШЫНА,

вёска ў Задуброўскім с/с Віцебскага р-на. Цэнтр калгаса. За 44 км на ПнУ ад Віцебска. 310 ж., 105 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)