БА́ЎМАН (Мікалай Эрнеставіч) (29.5.1873, г. Казань — 31.10.1905),
рускі рэвалюцыянер. Рэв. дзейнасць пачаў у Казані. У 1896—97 член Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899 эмігрыраваў, у Жэневе ўвайшоў у групу «Вызваленне працы». У 1900 удзельнічаў у стварэнні газ. «Іскра». У 1903 узначаліў Маскоўскую арг-цыю бальшавікоў, у 1904 — Паўн. бюро ЦКРСДРП. Забіты чарнасоценцамі ў час рэв. дэманстрацыі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛААЗЁРСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобл., правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Белае на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны, за 5,6 км на Пд ад в. Гаравіца. Упадае ў водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала каля в. Селішча. Пабудаваны ў 1905—10 для падачы вады з Прыпяці; рэгулюецца плацінай каля в. Радастава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 14 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы. Пл. 1,56 км², даўж. 1,8 км, найб.глыб. 6 м.
Катлавіна выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Берагі пясчаныя. Злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпніца. Упадае Рэпішчанскі канал. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае». Уваходзіць у зону адпачынку Юркевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,58 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 21 м. Пл. вадазбору 23,3 км².
Схілы катлавіны разараныя, паўднёвыя пад лесам, балоцістыя. Дно пясчанае і галечнае, у глыбокіх месцах глеістае. Упадаюць 3 ручаі, сцёк у р. Шоша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 17 км на ПнЗ ад г. Лунінец. Пл. 0,22 км², даўж. 600 м, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5 м.
Схілы катлавіны пясчаныя, пад хваёвым лесам. Берагі выш. да 2 м, пясчаныя. У возеры растуць палушнік азёрны і лабелія Дортмана — ахоўныя віды раслін, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́МА (Boma),
горад на З Заіра, на паўн. беразе эстуарыя р. Конга (Заір), за 75 км ад Атлантычнага акіяна. Засн. ў 16 ст. Адно са старэйшых еўрап. пасяленняў у Цэнтр. Афрыцы. Каля 95 тыс.ж. (1990). Порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Вываз лесу, прадуктаў алейнай пальмы, бананаў, какавы, каўчуку. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Піваварны з-д. Хім., дрэваапр., металаапр. прадпрыемствы. Суднарамонт. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БО́НЧА»,
прыватнаўласніцкі герб на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. Карысталіся ім больш за 100 родаў, у т. л. Асмалоўскія, Буйневічы, Куніцкія, Маркоўскія, Скажынскія, Сяніцкія. Вядомы з 14 ст. Мае выяву белага аднарога на блакітным полі. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова такога ж аднарога. Існуе варыянт герба, дзе аднарог перакрэслены залатым паўмесяцам, над якім размешчаны 3 залатыя шасціпрамянёвыя зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПдУ ад Верхнядзвінска, 143 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс. 1159 ж., 589 двароў (1995). Сельскае прафес.-тэхн. вучылішча, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, бальніца. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАДЫТЭЛІ́Я (ад грэч. bradys павольны + telos ажыццяўленне),
адносна павольны тэмп эвалюцыі. Тэрмін «брадытэлія» ўвёў амер. палеантолаг Дж.Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенетычнага развіцця некаторых арганізмаў, напр. для асобных родаў пласціністашчэлепных малюскаў, якія спазналі за апошнія 400 млн. гадоў настолькі нязначныя змены, што сучасныя і выкапнёвыя формы могуць быць аднесены да адных і тых жа родаў. Брадытэлія забяспечваецца стабілізавальнай формай натуральнага адбору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІ́КАЛАН (ад брахі... + грэч. kōlon радок),
верш або частка верша, напісаная кароткімі радкамі з 1-складовага слова або слоў, у якіх колькасць складоў не выходзіць за межы адной стапы. У бел. паэзіі вельмі рэдкі від верша. Упершыню да яго звярнуўся Я.Купала («Устань», 1907):