адносныя паказчыкі, якія характарызуюць суадносіны велічынь якой-н. эканам. з’явы ў часе (дынамічныя) або ў прасторы (тэрытарыяльныя), напр., кошт асобных тавараў, аб’ём прадукцыі, сабекошт і інш. З іх дапамогай параўноўваюць паказчыкі за шэраг гадоў, месяцаў і г.д. — дынамічны рад. На практыцы выкарыстоўваюць І., якія падзяляюцца на класы, роды, віды і разнавіднасці, на асабістыя і зводныя, яны адрозніваюцца ў залежнасці ад: індэксуемай велічыні — І. цэн, фіз. (натуральнага) аб’ёму прадукцыі, прадукцыйнасці працы і інш.; тыпу (формы) — агрэгатныя і сярэднія (сярэднія арыфметычныя, геаметрычныя і інш.); вагаў — простыя (няўзважаныя) і ўзважаныя (з пастаяннымі, нязменнымі і пераменнымі вагамі); тэрмінаў выкарыстання — базісныя з пастаяннай, нязменнай у часе базай і ланцуговыя (са зменнай базай). Элементамі І. з’яўляецца: індэксаваная велічыня, яе тып (форма), вага, тэрмін выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПА́ЦЬЕЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (21.11.1867, Масква — 29.11.1952),
рускі хімік, ваен. інжынер, арганізатар хім. прам-сці ў СССР. Акад.АНСССР (1925), ген.-лейт. (1914). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію ў Пецярбургу (1892), дзе і працаваў да 1918 (з 1899 праф.). З 1930 у ЗША. Навук.працы па каталітычным арган. сінтэзе, па неарган. хіміі і нафтахіміі. Атрымаў сінт. ізапрэн (1897). Даследаваў тэрмакаталітычныя рэакцыі пераўтварэння спіртоў, на аснове якіх распрацаваў новыя метады сінтэзу альдэгідаў, эфіраў, алефінаў (1901—05). Выкарыстаў высокі ціск у гетэрагенным каталізе і для правядзення неарган. рэакцый. Сканструяваў прыбор — «бомба І.» (1904), які стаў правобразам аўтаклаваў і рэактараў, што выкарыстоўваюць у хім. практыцы. Аўтар манаграфіі «Каталітычныя рэакцыі пры высокіх тэмпературах і ціску» (1936). Прэмія імя У.І.Леніна 1927.
Літ.:
Локтев С.М. Академик Ипатьев — химик нового века. М., 1991.
расійскі матэматык і механік, пісьменніца і публіцыстка, першая ў свеце жанчына-прафесар. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1889). Паходзіць з бел. шляхецкага роду. Вучылася ў Гайдэльбергскім (1869) і Берлінскім (1870) ун-тах. Д-р філасофіі Гётынгенскага, з 1884 праф. Стакгольмскага ун-таў. Навук.працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і нябеснай механіцы. Значны ўклад яе ў тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, адкрыла трэці класічны выпадак вырашальнасці задачы аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомага пункта, даследавала задачу Лапласа пра раўнавагу кольцаў Сатурна. У літ. творах імкнулася даць матэм. абгрунтаванне паводзін людзей. Прэміі Парыжскай АН 1888, Шведскай АН 1889.
Тв.:
Научные работы. М., 1948;
Воспоминания и письма. М., 1961.
Літ.:
Полубаринова-Кочина П.Я. С.В.Ковалевская. Ее жизнь и деятельность. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іван Сідаравіч) (29.5.1913, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-ртэхн.н., праф. (1966). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1941). З 1947 у тэхн.ВНУ Pacü. З 1962 у БПІ. З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—73 рэктар). У 1976 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, у 1977—84 — Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук.працы па тэорыі і аптымізацыі электронных прылад звышвысокіх частот, прыкладной электрадынаміцы, узаемадзеянні эл.-магн. выпрамянення з рэчывам. Распрацаваў шэраг прылад і прыстасаванняў звышвысокіх частот.
Тв.:
Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы. Мн., 1972;
Конструирование и расчет. полосковых устройств. М., 1974 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Мікалай Андрэевіч) (н. 1.6.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994; чл.-кар. 1992), д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1964 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага (з 1988 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 намеснік. Навук.працы па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб свойскай і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекц. паталогіі жывёл.
Тв.:
Новые методы диагностики зоонозных инфекций. Мн., 1982 (у сааўт.);
Бешенство животных. Мн., 1990 (разам з М.Р.Таршысам, П.П.Кузняцовым);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГАНО́ВІЧ (Лазар Майсеевіч) (4.12.1893, в. Кабаны Кіеўскай губ. — 6.8.1991),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1943). Чл.КПСС у 1911—61 (выключаны). З вер. 1917 старшыня Палескага к-таРСДРП, кіраваў устанаўленнем сав. улады ў Гомелі.
Чл. ЦК (1924—57), Палітбюро (Прэзідыума, 1930—57) і сакратар ЦК (1928—39) КПСС, кіраўнік парт. арг-цыі Масквы і вобл. (1930—35). У 1925—28 і ў 1947 1-ы сакратар ЦК КП(б) Украіны. У 1935—44 нарком шляхоў зносін, з 1938 нам. старшыні СНКСССР. У Вял.Айч. вайну чл.Дзярж.к-та абароны (з 1942) і ваен. саветаў шэрагу франтоў. Нам. старшыні СНК (1944—46) і СМСССР (1946—57). Нясе асабістую адказнасць за масавыя рэпрэсіі 1930 — пач. 1950-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К (Анатоль Георгіевіч) (н. 18.6.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1984), д-рмед.н. (1977), праф. (1983). Засл. дз. н. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це мікрабіялогіі (з 1975 дырэктар), з 1997 акад.-сакратар Аддзялення біял.н.Нац.АН Беларусі. Навук.працы па біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму. дэградацыі ксенабіётыкаў.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы. Мн., 1988 (разам з В.Р.Бабіцкай, Ж.М.Багданоўскай);
Utilization of halogenated benzenes, phenols and benzoates by Rhodococcus opacus GM-14 (у сааўт.) // Applied and environmental microbiology. 1995. Vol. 61, № 12;
Screening of glucose isomerascproducing microorganisms (у сааўт.) // World joumal of microbiology and biotechnology. 1998. Vol. 14, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБУНО́Ў (Уладзімір Архіпавіч) (н. 16.3.1939, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі.
Акад. Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-ртэхн. навук (1975), праф. (1977). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1961). З 1966 у Мінскім радыётэхн. ін-це, адначасова ў 1987—89 акад.-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН Беларусі. З 1994 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. Навук.працы ў галіне ўзаемадзеяння зараджаных часціц і аптычнага выпрамянення з цвёрдым целам. Распрацаваў тэхнал. асновы стварэння паўправадніковых і гібрыдных інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Окисление металлов и полупроводников в низкотемпературной кислородной плазме (разам з В.П.Пархуцікам) // Обзоры по электронной технике. Сер. Микроэлектроника. 1978. Вып. 1;
Формирование силицидов импульсной термообработкой пленочных структур (у сааўт.) // Зарубежная электронная техника. 1985. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДСБЕРГ (Рыгор Самуілавіч) (22.1.1890, г. Волагда, Расія — 2.2.1957),
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па спектраскапіі. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913), працаваў у ім у 1913—15, 1923-45 і 1947—51. З 1934 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1951 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук.працы па фіз. оптыцы і спектраскапіі. Разам з Л.І.Мандэльштамам (незалежна ад індыйскіх фізікаў Ч.Рамана і К.С.Крышнана) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады спектральнага аналізу металаў, сплаваў і арг. сумесей, створаны шэраг спектраскапічных прылад. Аўтар навуч. дапаможніка «Оптыка» і 3-томнага «Элементарнага падручніка фізікі». Дзярж. прэмія СССР 1941.
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1934). Замежны чл.-кар.Рас.АН (1924) і ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Школу фізікі і хіміі (1891) і Нармальную школу (1897) у Парыжы. З 1902 у Калеж дэ Франс (з 1902 праф.), адначасова з 1905 у Школе фізікі і хіміі (з 1925 дырэктар). Навук.працы па іанізацыі газаў, квантавай тэорыі, тэорыі адноснасці, магнетызме і ультраакустыцы. Стварыў статыстычную тэорыю дыя- і парамагнетызму (1903—05). Незалежна ад А.Эйнштэйна ўстанавіў сувязь паміж масай і энергіяй (1906) і выявіў існаванне дэфекту масы (1913). Распрацаваў асновы гідралакацыі, першым выкарыстаў ультрагук для падводнай сігналізацыі і выяўлення падводных лодак (1916). Актыўны антыфашыст і прыхільнік Народнага фронту Францыі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. труды. М., 1960.
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. Поль Ланжевен. М., 1962.