Латвійская Рэспубліка (Latvijas Republika), дзяржава ва Усх. Еўропе, у Прыбалтыцы. Мяжуе на Пн з Эстоніяй, на У з Рас. Федэрацыяй, на Пд з Літвой і Рэспублікай Беларусь, на З абмываецца водамі Балтыйскага м. і Рыжскага заліва. Пл. 64,6 тыс.км². Нас. 2,5 млн.чал. (1997). Дзярж. мова — латышская. Сталіца — г.Рыга. Падзяляецца на 26 раёнаў. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (16 лістапада).
Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1922, адноўленая і змадыфікаваная 6.7.1993. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае парламент на 2 гады і 3 м-цы. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Сейму (100 дэпутатаў), які выбіраецца на 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.
Прырода. Тэр. Л. размешчана на ПнЗУсх.-Еўрапейскай раўніны, каля паўд.-ўсх. берагоў Балтыйскага м. Берагі слаба парэзаныя, з пясчанымі дзюнамі выш. да 15—20 м. Уздоўж узбярэжжа цягнецца прыморская нізіна, якая ў бас.р. Ліелупе пераходзіць у Сярэднелатвійскую нізіну. У цэнтр.ч. размешчана Відземскае ўзв. з найвыш. пунктам рэспублікі г. Гайзінькалнс (выш. да 311 м), на ПдУ — Латгальскае ўзв. (выш. да 289 м). Паміж імі — Усх.-Латвійская нізіна. На ПнУ — Алуксненскае ўзв. (выш. да 271 м), на З — Курземскае ўзв. (выш. да 184 м). На фарміраванне рэльефу вял. ўплыў зрабіла дзейнасць ледавікоў. Крышт. фундамент залягае на глыб.ад 400—600 да 1800 м (граніты, гнейсы), які перакрываюць дэвонскія, месцамі трыясавыя і юрскія пароды, а таксама чацвярцічныя адклады. Карысныя выкапні: торф (каля 6 тыс. радовішчаў, запасы — каля 530 млн.т), вапнякі, гіпсавы камень, даламіты, пяскі, гліны, нафта. Мінер. крыніцы і лячэбныя гразі. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Зіма мяккая, частыя адлігі, лета ўмерана цёплае. Сярэдняя т-растудз.ад -2,6 °C у Ліепаі да -6,6 °C у Даўгаўпілсе, ліп. адпаведна 16,8 °C і 17,6 °C. Ападкаў ад 550 да 850 мм за год. Рачная сетка вельмі разгалінаваная. У Л. каля 12,4 тыс. рэчак, з іх 94% даўж. менш за 10 км, 17 рэк — больш за 100 км. Гал. рэкі: Даўгава (Зах. Дзвіна), Вента, Ліелупе. Азёры займаюць 1,71% тэрыторыі; буйныя: Лубанас, Рэзнас, Буртніеку, Усмас. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, на ПдЗ — дзярнова-карбанатныя, у далінах рэк — алювіяльныя. Пад лесам каля 46% тэрыторыі, пашыраны пераважна хваёвыя (асабліва на ўзбярэжжы Балтыйскага м.), з лісцевых — бярозавыя, альховыя, асінавыя лясы, на ПдЗ — дубравы. Каля 10% тэрыторыі займаюць балоты і забалочаныя землі. У фауне 60 відаў млекакормячых (заяц, вавёрка, барсук, лось, буры мядзведзь, рысь, воўк і інш.), 308 відаў птушак (глушэц, цецярук, курапатка, рабчык), 29 відаў марскіх (салака, кілька, ласось, камбала) і 28 прэснаводных (сіг, вугор, шчупак, судак) рыб, 7 відаў паўзуноў. Запаведнікі: Грыні, Марыцсала, Тэйчы, Слітэрэ, Крусткалны. Нац. парк Гаўя.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — латышы (55,3%, 1997). Жывуць рускія (32,5%), беларусы (4%), украінцы (2,9%), палякі (2,2%), літоўцы (1,3%) і інш. Пасля выхаду Л. са складу СССР назіраўся адток насельніцтва з краіны, асабліва рускамоўнага. Сальда міграцыі насельніцтва і натуральны прырост адмоўныя. Асн. колькасць вернікаў — хрысціяне (пратэстанты, праваслаўныя, католікі). Сярэдняя шчыльн. 39 чал. на 1 км². Гар. насельніцтва складае 69%. Найб. гарады (1997, тыс.чал.): Рыга (815,9), Даўгаўпілс (117,5), Ліепая (97,3), Елгава (71), Юрмала (59), Вентспілс (46,6).
Гісторыя. Чалавек на тэр. Л. пасяліўся ў эпоху мезаліту (9—4-е тыс. да н.э., верагодна, фіна-угорскія плямёны). У 2-м тыс. да н.э. тут з’явіліся продкі балтаў, якія жылі ва ўмацаваных паселішчах — гарадзішчах (іх у Л. выяўлена каля 400), займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. У пач. 1-га тыс.н.э. ўтварыліся плямёны земгалаў, куршаў, латгалаў, селаў, ліваў. На тэр.Латгале знаходзіўся залежны ад Полацкага княства г.Герцыке. Сярод інш.стараж.-лат. гарадоў былі Талава (залежала ад Пскова), Лудза (засн. ў 1177), Саласпілс (засн. ў 1186). З пач. 2-га тыс. ў Л. пачало пранікаць хрысціянства, у т. л. ў выніку каланізацыі лат. зямель ням. крыжакамі на чале з епіскапамі, якія заснавалі ордэн мечаносцаў. У 13 ст. лівы, латгалы і інш.лат. плямёны разам з продкамі літоўцаў і славянамі супраціўляліся ням. экспансіі (гл.Крыжовыя паходы супраць славян і балтаў у 12—15 стагоддзях), аднак да канца 13 ст. былі падпарадкаваны, а землі Л. ўвайшлі ў склад Лівоніі. Ням. панаванне да 17 ст. запаволіла працэс кансалідацыі латышоў у народнасць. У выніку міжусобіц і знешніх фактараў да сярэдзіны 16 ст. дробныя лівонскія дзяржавы спынілі існаванне, а тэр. Л. была падзелена паміж ВКЛ і Даніяй (1560—62). У 1583 Данія перадала Рэчы Паспалітай сваю частку Курляндыі. У ходзе Лівонскай вайны 1558—83 і вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 землі Л. значна спустошаны. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 паўн.-зах. частка Л. разам з Рыгай уключана ў склад Швецыі (гл.Задзвінасае герцагства), усходняя (Латгале) засталася ў Рэчы Паспалітай. У часПаўночнай вайны 1700—21 Рыгу занялі рус. войскі (1710). Да канца 18 ст. ўся тэр. Л. апынулася ў складзе Рас. імперыі (у 1721 Відземе, у 1772 Латгале, у 1795 Курляндскае герцагства). У 19 — пач. 20 ст.эканам. развіццю Л. садзейнічалі буд-ва чыгунак і выкарыстанне для транзітных і інш. патрэб мясц. партоў (Вентспілс, Рыга, Ліепая); у прам-сці пераважалі машынабудаванне, вытв-сць электратэхн. абсталявання і гумавых вырабаў. Павялічылася колькасць рабочых і іх арг-цый; у 1904 засн.Лат.с.-д. рабочая партыя. Працоўныя Л. ўдзельнічалі ў рас. рэвалюцыях 1905—07, Лютаўскай і Кастрычніцкай 1917. У 1-ю сусв. вайну значная частка Л. акупіравана герм. войскамі; у 1915 у складзе дзеючай рас. арміі створаны часці латышскіх стралкоў.
У канцы 1-й сусв. вайны лат. сацыял-дэмакраты і нац. партыі склікалі ў Рызе Нац. савет, які абвясціў Л. незалежнай парламенцкай і дэмакр. рэспублікай (18.11.1918). Першым прэм’ер-міністрам Л. быў Х.Ульманіс, урад якога прызналі краіны Антанты і інш. дзяржавы (22.12.1918 фармальна і СНК РСФСР). 13—15.1.1919 1-ы з’езд Саветаў у Рызе абвясціў Л. сав. рэспублікай, што прывяло да сутыкнення паміж 2 лат. рэспублікамі (урад Сав. Л. самараспусціўся ў студз. 1920). Адбыліся таксама ўзбр. канфлікты Л. з Літвой і Польшчай. У канцы 1919 з Л. выведзены герм. войскі. 11.8.1920 у Рызе падпісаны лат.-сав. мірны дагавор. Тэр. Л. (разам з Латгале, дзе жылі і беларусы) склала 65,8 тыс.км², насельніцтва — 1,6 млн.чал. Урад Ульманіса правёў агр. рэформу (паводле закону ад 17.9.1920), садзейнічаў стварэнню школ для нац. меншасцей (складалі каля 25% насельніцтва краіны), у т. л. для беларусаў. У чэрв. 1920 прынята часовая, у лют. 1922 канчаткова зацверджана канстытуцыя Л. 30.6.1930 падпісана канвенцыя аб лат.-літ. мяжы. Да 1934 найб. уплывовымі паліт. сіламі краіны былі С.-д. рабочая партыя і Лат.сял. саюз. У эканоміцы Л. 2/3 яе экспарту прыпадала на Вялікабрытанію і Германію. 16.5.1934 у Л. адбыўся дзярж. пераварот, у выніку якога ў краіне ўстаноўлена дыктатура Ульманіса (з мая 1936 прэзідэнт Л.). У пач. 2-й сусв. вайны пасля размежавання сфер уплыву паміж Германіяй і СССР паводле пакта Рыбентропа—Молатава 1939 Л. 5.10.1939 заключыла пакт з СССР, які прадугледжваў размяшчэнне на яе тэрыторыі сав. баз і войск (апошнія 18—20.6.1940 уведзены ў Л.). У гэтых умовах у краіне адбыліся змена ўрада і дзярж. ладу, а Л. 5.8.1940 увайшла ў склад СССР як 15-я саюзная рэспубліка. У чэрв.—ліп. 1941 Л. акупіравалі ням.-фаш. войскі. Рыга стала цэнтрам рэйхскамісарыята «Остланд». На тэр. Л. дзейнічалі каля 20 тыс.сав. партызан, частка латышоў супрацоўнічала з акупац. ўладамі. У выніку Прыбалтыйскай аперацыі 1944 і інш. бітваў тэр. Л. да мая 1945 вызвалена адням.-фаш. войск. У 1947 лат.прам-сць дасягнула даваен. ўзроўню, да 1950 у асноўным калектывізавана сельская гаспадарка; праводзіліся інш.сац.-эканам. мерапрыемствы на ўзор СССР. Сярод інш.сав. рэспублік Л. вызначалася больш высокімі тэмпамі эканам. росту (у т. л. жывёлагадоўлі), асабліва ў 1970-я г. У час «перабудовы» ў СССР (з сярэдзіны 1980-х г.) у Л. актывізаваліся нац. сілы, у т. л.Нар. фронт (узнік у 1988). Пасля перамогі Нар. фронту (выступаў за дэнансацыю пакта Рыбентропа—Молатава як не адпаведнага нормам міжнар. права) на выбарах 18.3.1990 лат. парламент 4.5.1990 абвясціў аднаўленне суверэннай рэспублікі Л. на аснове канстытуцыі 1922. 9 9.1991 незалежнасць Л. прызнаў СССР. З 1993 прэзідэнт краіны — Г.Ульманіс. Кіраўніцтва Л. абвясціла пра яе імкненне стаць членам НАТО, гатоўнасць выкарыстаць дапамогу зах. дзяржаў для рэфармавання лат. гаспадаркі. Л. аддае значную ўвагу ўмацаванню і развіццю добрасуседскіх адносін з Рэспублікай Беларусь і інш. дзяржавамі. У 1999 прэзідэнтам Л. выбрана В.Віке-Фрэйберге. Л. — чл.ААН (з 1991), Еўрап. саюза (з 1995), Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў крас. 1992.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Дэмакр. партыя «Саймніекс» («Гаспадар»), Нар. рух Латвіі, Партыя адзінства Л., Рух за нац. незалежнасць Л., Сял. саюз, Партыя нар. згоды, Сацыяліст. партыя, Рус. абшчына Л., Балта-слав.т-вакульт. развіцця і супрацоўніцтва, Саюз свабодных прафсаюзаў Л. і інш.
Гаспадарка. Л. — індустр.-агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1996 складаў 5024 млн.дол. ЗША, 2017 дол. на душу насельніцтва. На долю прам-сці прыпадала 28% ВУП, на сельскую і лясную гаспадарку — 8%, на сферу паслуг — 51%. Вядучыя галіны прамысловасці — машынабудаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім., дрэваапр., лёгкая, харч., Вытв-сць фармацэўтычнай і парфумерна-касметычнай прадукцыі. Паліўнаэнергет. комплекс Л. грунтуецца на прывазным паліве (нафтапрадукты, вугаль, прыродны газ). 3 мясц. відаў паліва выкарыстоўваюцца торф, дровы і адходы дрэваапр. прам-сці. Торфапрадпрыемствы «Седа», «Стружаны» і інш.Вытв-сць электраэнергіі 3,1 млрд.кВт∙гадз (1996). Працуюць Рыжская, Кегумская, Плявіньская ГЭС, Рыжскія ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-2, Ліепайская ЦЭЦ. Каля 40% электраэнергіі імпартуецца ў асноўным з Эстоніі і Літвы. Металургія прадстаўлена з-дам у г. Ліепая. Вытв-сць пракату 300 тыс.т (1996), металалом паступае з Літвы і Эстоніі. У машынабудаванні вылучаюцца электратэхн. (вытв-сць абсталявання для пасаж. вагонаў і трамваяў, прылад, пральных машын, цэнтрыфуг, электралямпаў), радыёэлектронная і сродкаў сувязі («ВЭФ»), трансп. (трамвайныя вагоны і электрацягнікі) галіны прам-сці, сканцэнтраваныя пераважна ў Рызе. Прадпрыемствы па вытв-сці с.-г. тэхнікі (Рыга, Елгава, Рэзекне), мікрааўтобусаў (Елгава), электраінструментаў, прывадных ланцугоў (Даўгаўпілс), вентылятараў (Вентспілс), тэлефонаў (Айзкраўкле). Вытв-сць (1996) радыёпрыёмнікаў — 9,6 тыс.шт., аўтобусаў — 1,2 тыс. штук. Хім.прам-сць у Даўгаўпілсе (вытв-сць валокнаў), Валміеры (шкловалакно), Олайне (пластмасы), Рызе (фарбы, лакі, фармацэўтычныя прэпараты), Вентспілсе (мінер. ўгнаенні). Вытв-сцьсінт. фарбаў і лакаў у 1996—16,7 тыс.т. Развіта парфумерна-касметычная вытв-сць (Рыга). Лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць традыцыйна займае важнае месца ў эканоміцы краіны. Нарыхтоўку драўніны вядуць 24 леспрамгасы. Выпуск піламатэрыялаў, фанеры, мэблі, драўнянавалакністых і драўнянастружкавых пліт, запалак, лодак, паперы, кардону, цэлюлозы ў гарадах Рыга, Даўгаўпілс, Ліепая, Вентспілс, Юрмала, Валміера, Кулдыга і інш.Вытв-сць піламатэрыялаў — 1,2 млн.м³, паперы і кардону — 8,6 тыс.т (1996). Прам-сцьбуд. матэрыялаў працуе на мясц. сыравіне. Наладжана вытв-сць цэглы, чарапіцы, дрэнажных труб, керамзіту, цэменту (0,3 млн.т, 1996), шыферу, жалезабетонных вырабаў, лінолеуму, драўляных будынкаў, шкла і фарфору. Лёгкая прам-сць арыентуецца на высокакваліфікаваныя кадры і выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. Гал. галіна — тэкст. (баваўняная, шарсцяная, шаўковая, ільняная); асн. яе цэнтры: Рыга, Елгава, Віляка, Мазсалаца і інш. Развіты трыкат. (Валка, Огрэ, Юрмала), швейная (Рыга, Елгава, Екабпілс), гарбарна-абутковая (Рыга, Ліепая, Даўгаўпілс), скургалантарэйная (Ліепая) галіны. Вытв-сць (1996) тканін — 0,9 млн.м², абутку — 0,8 млн. пар. Харч.прам-сць працуе пераважна на мясц. сыравіне. Важныя галіны — мясная, масласыраробная, рыбная, кансервавая, цукр., мукамольная, кандытарская, піваварная. Шэраг прадпрыемстваў камбікормавай прам-сці. Вытв-сць (1996, тыс.т) масла — 7,5, мукі — 107,5, цукру — 94,6. Маст. промыслы (апрацоўка скуры, бурштыну, разьба па дрэве, вышыўка). Асн. кірункі спецыялізацыі сельскай гаспадаркі: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля і птушкагадоўля (71% таварнай с.-г. прадукцыі, 1996). Гадуюць (тыс. галоў, 1996): буйн. раг. жывёлу (537), свіней беконнага кірунку (553), авечак (72), коней (27). Развіта зверагадоўля (нутрыя, пясец, ліс). Пчалярства. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 2,6 млн.га (1996), у т. л. ворныя землі 1,7 млн.га. Пад збожжавымі культурамі каля 45%, тэхн. — 2%, кармавымі — 46% усёй пасяўной плошчы. Вырошчваюць ячмень (179 тыс.т, 1996), пшаніцу (150 тыс.т), жыта, авёс, лён-даўгунец, цукр. буракі, травы. Бульбаводства і агародніцтва. Развіта кветкаводства. Улоў рыбы ў 1996—149,7 тыс.т. Геагр. становішча Л. спрыяльнае для буд-ватрансп. магістраляў. Даўж. чыгунак 2,4 тыс.км, у т. л. 11% электрыфікавана. Даўж. аўтадарог 51 тыс.км, у т. л. 56% з цвёрдым пакрыццём. Развіты марскі транспарт. Найб. парты: Вентспілс (экспарт нафты), Рыга, Ліепая. Рачное суднаходства ў нізоўях рэк Ліелупе, Вента, Даўгава. Авіятранспарт забяспечвае знешнія сувязі. Аэрапорты: Рыга, Даўгаўпілс, Ліепая. Газаправоды Дашава—Рыга, Таржок—Пскоў—Рыга; нафта- і прадуктаправод Полацк—Вентспілс. Экспарт (2,5 млрд.дол. ЗША, 1996): драўніна, тэкстыль, харч. прадукты, маш.-буд. прадукцыя. Імпарт (3,5 млрд.дол. ЗША, 1996): энерганосьбіты, машыны і электраабсталяванне, хім. прадукцыя. Асн.гандл. партнёры: Рас. Федэрацыя, Германія, Вялікабрытанія, Швецыя, Літва, Фінляндыя. Беларусь экспартуе ў Л. калійныя і азотныя ўгнаенні, нафтапрадукты; набывае рыбу, трыкатаж, шпалы, лек. сродкі. Курорты: Юрмала, Ліепая, Кемеры, Балдане і інш. Грашовая адзінка — лат.
Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгулярных узбр. сіл (сухап. войскі або сілы абароны краіны, ВПС, ВМС), ваенізаваных фарміраванняў (пагран. войскі і берагавая ахова) і нар. апалчэння (мабілізацыйны рэзерв). Агульная колькасць (1996) больш за 25 тыс.чал., у т. л. 17,5 тыс. апалчэнцаў. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву. У сухап. войсках больш за 7 тыс.чал., 13 бронетранспарцёраў, 24 гарматы, якія буксіруюцца, 28 мінамётаў. У ВПС каля 200 чал., 4 самалёты, 7 верталётаў. У ВМС каля 1 тыс.чал., у т. л. 220 чал. у берагавой абароне, 4 караблі, 14 катэраў.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 61,3, жанчын 73,4 гады. Смяротнасць — 15 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 83 чал., урачамі — 1 на 291 чал. Узровень нараджальнасці — 12 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 0,4%. Дзіцячая смяротнасць — 21 на 1 тыс. нованароджаных (1997). Мед. страхаванне.
Асвета. Сучасная сістэма адукацыі Л. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. і прафес. школы, сярэднія спец., прафес. і акад. вышэйшыя навуч. ўстановы. У агульнаадук. школу ўваходзяць абавязковая 9-гадовая базавая (4 гады навучання ў пач. школе і 5 гадоў у няпоўнай сярэдняй) і поўная сярэдняя (3 гады навучання пасля базавай школы, 10—12 кл.). Валоданне дзярж. (лат.) мовай абавязковае ва ўсіх навуч. установах, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Л. Сістэма прафес. падрыхтоўкі ўключае прафес. базавую школу для навучэнцаў, што не маюць базавай адукацыі (2 гады навучання), прафес. сярэднюю школу (3 гады), прафес. гімназію (4 гады навучання, дае права паступлення ў ВНУ). Сярэднюю спец. адукацыю даюць тэхнікумы і каледжы (4—5 гадоў навучання пасля базавай школы і 2—3 гады на базе поўнай сярэдняй). Прафесійная вышэйшая адукацыя (4 гады навучання) забяспечвае веды для прафес. дзейнасці, акадэмічная — заснавана на фундаментальнай або прыкладной навуцы з абавязковым кампанентам даследавання ў навуч. праграме. Акадэмічная вышэйшая адукацыя мае 2 ступені: бакалаўра (3—4,5 года навучання) і магістра (дадаткова 2 гады). Ступень магістра дае права на атрыманне ступені доктара (3—4 гады навучання). Буйнейшыя ВНУ: Латвійскі ун-т (з 1940), Рыжскі тэхн.ун-т (з 1896, да 1990 політэхн.ін-т), Рыжскі авіяц.ун-т (з 1960), Рыжскі ун-т імя Страдыня, Латв. марская акадэмія, Латв. акадэмія мастацтваў, Лат. акадэмія культуры, Латв. кансерваторыя, Міжнар. турыстычны ін-т — усе ў Рызе; Латв.с.-г. акадэмія ў Елгаве, Латв. евангелічная лютэранская хрысц. акадэмія ў Юрмале. Буйнейшыя б-кі: Латв.Нац. і Латв. акадэмічная ў Рызе. Музеі: Латв. музей гісторыі Рыгі, Латв. музей прыроды, Дом Я.Райніса і Аспазіі, Музей акупацыі, Дзярж.маст. музей, маст. музеі — «Арсенал», замежных краін, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, латв. культуры; Мемар. музей Густава Шкілтэра — усе ў Рызе; мемар. ансамбль ахвярам фаш. тэрору ў Саласпілсе і інш.Навук. даследаванні праводзяць ін-ты Латв.АН (з 1946), н.-д. ўстановы галіновых міністэрстваў і ведамстваў, ВНУ.
Друк, радыё, тэлебачанне Найбольшы тыраж маюць грамадска-паліт. газеты «Lauku avize» («Сельская газета», з 1988, на лат. мове, 2 разы на тыдзень), штодзённая газ. «Dziena» («Дзень»), «Rigas balss» («Голас Рыгі», абедзве на лат. і рус. мовах), «Панорама Латвии», штотыднёвая газ.Нар. фронту «Atmoda» («Абуджэнне») і інш. Радыё з 1925 (на лат., рус., швед., англ. і ням. мовах). Тэлебачанне з 1954. Радыё і тэлебачаннем кіруе Камітэт па справах радыё і тэлебачання. Інфарм. агенцтвы: Латв. незалежнае тэлегр. агенцтва ЛЕТТА (створана ў 1989 на базе інфарм. агенцтва Латінфарм.), Baltic News Service (Балтыйская служба навін, з 1990).
Літаратура. Развіццё ўласна лат. л-ры пачалося ў сярэдзіне 19 ст. і было цесна звязана з нац.-вызв. рухам. Яна апіраецца на багатыя традыцыі песеннага фальклору, што ўпершыню зафіксавана ў выданні «Латышскія дайны» (т. 1—6, 1894—1915; збіральнік і складальнік К.Баран). Першыя кнігі на лат. мове, пераважна духоўнага зместу, датуюцца 16 ст. Кнігі свецкага характару пачалі выдавацца ў сярэдзіне 18 ст. Заснавальнік нац. паэзіі — Ю.Алунан (зб. вершаў «Песенькі», 1856). Антыфеад. характар мела творчасць прадстаўнікоў т.зв. рамантызму Аўсекліса і А.Пумпура. Значным дасягненнем лат. прозы з’явіліся рэаліст. раман братоў Каўдзітаў «Часы каморнікаў» (1879) і апавяданні Апсішу Екаба пра жыццё лат. вёскі. У 1870—80-я г. зарадзілася нац. драматургія. Яе развіццё цесна звязана з дзейнасцю заснавальніка лат.т-ра і аўтара п’ес для яго А.Алунана. Новы этап развіцця лат. л-ры ў 1890-я г. звязаны з рухам прагрэс. інтэлігенцыі «Новая плынь» (рэв. вершы Э.Вейдэнбаўма, вершы і п’есы Аспазіі). Пачаў сваю дзейнасць як публіцыст Я.Райніс. У л-ру прыйшлі навеліст Р.Блаўман, паэт-рамантык Я.Порук, пісьменнікі Э.Бірзніек-Упіт, Г.Брыгадэрэ, В.Плуданіс, Я.Яўнсудрабіньш і інш.Гал. змест іх твораў — жыццё, сац. перамены ў горадзе і вёсцы ў пач. 20 ст. Уплыў падзей рэвалюцыі 1905—07 выявіўся ў рэаліст., глыбінна-філас. творчасці Райніса. Развівалася л-ра крытычнага рэалізму (аповесці і раманы А.Упіта). У 1920—30-я г. асобныя прадстаўнікі лат. л-ры жылі, працавалі за межамі Л., у т. л. ў Сав. Саюзе: Судрабу Эджус, Э.Эферт-Клусайс, А.Кадзікіс-Грозны, Р.Пельшэ, В.Кнорын, П.Даўге і інш. У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў Л. Плённа працавалі Л. Лайцэн, Я.Грот, В.Лаціс, Я.Судрабкалн, Упіт, Э.Адамсан, Я.Плаўдыс, А.Чак і інш. У цэнтры ўвагі пісьменнікаў гіст. этапы жыцця краіны, розныя сац. слаі грамадства. У жанрава і тэматычна разнастайнай л-ры развіваліся паэзія, навела і раман, сатыр. камедыя і гіст. драма. У гады 2-й сусв. вайны гал.літ. жанрамі былі паэзія (В.Лукс, Судрабкалн, А.Грыгуліс, Ю.Ванаг, Ф.Рокпелніс) і апавяданне (Г.Саксэ, Лаціс); у жанры філас. эсэ выступілі З.Марыня і К.Раўдыве. Пасляваен. пакаленне пісьменнікаў (у паэзіі — Лукс; Грот, Чак, А.Баладыс, С.Калдупе, у прозе — Лаціс, Саксэ, Г.Бродэле, Д.Зігмантэ, З.Скуінь і інш.) імкнулася да больш глыбокага адлюстравання рэчаіснасці, да раскрыцця ўнутр. свету сучаснікаў. Стылёва разнастайная пасляваен. паэзія (І.Аўзіньш, В.Бэлшэвіца, І.Зіеданіс, М.Чаклайс, А.Веян, А.Скалбе, О.Вацыеціс, А.Элксне і інш.) вызначаецца шырынёй ахопу падзей, філасафічнасцю (грамадз. і інтымная лірыка М.Кемпе). Л-ра 1970—80-х г. адметная тэматычнай актуальнасцю, эпічнасцю, маштабнасцю, паглыбленым пранікненнем у духоўны свет героя, спалучэннем глыбока індывідуальнага светаадчування пісьменніка і героя (А.Бэлс, А.Калве, Я.Маўліньш, Р.Эзера, Скуінь, В.Югане, А.Ханбергс, А.Якубанс, М.Зарыньш). Гал. асаблівасць прозы 1990-х г. — гістарызм, дамінуе мемуарная л-ра. Актыўна развіваецца драматургія (Х.Гулбіс, П.Петэрсан, П.Путніньш, Л.Стумбрэ, М.Бірзэ, Скуінь).
Бел.-лат.літ. сувязі развіваюцца з 1920-х г. У 1926 Райніс наведаў Беларусь, дзе адбыліся яго сустрэчы з Я.Купалам, Я.Коласам і інш. пісьменнікамі, знаёмства з бел. культурай. Бел.-лат. сувязі актывізаваліся ў 1950-я г. Гэтаму спрыялі дэкады л-ры і мастацтва, асабістыя кантакты пісьменнікаў, іх перакладчыцкая дзейнасць. На лат. мове выдадзены анталогіі паэзіі («Беларуская сасна», 1960; «Хлеб-соль», 1974), прозы («Дом пад сонцам», 1960), асобныя кнігі лірыкі Я.Купалы, Р.Барадуліна, П.Броўкі, П.Панчанкі, М.Танка, раманы «Глыбокая плынь» (1953) і «Сэрца на далоні» (1966) І.Шамякіна, «Людзі на балоце» (1966) і «Подых навальніцы» (1969) І.Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля (1968), «Трэцяе пакаленне» К.Чорнага (1971), зб. апавяданняў «Чазенія» У.Караткевіча (1976), кн. «На імперыялістычнай вайне. Віленскія камунары» М.Гарэцкага (1978), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1980), «На ростанях» Я.Коласа (1982), шэраг аповесцей Я.Коласа, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Кудраўца, Шамякіна, В.Казько, А.Масарэнкі, п’есы «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы (1953), «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча (1960), «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка (1962) і інш. Для дзяцей на лат. мове выйшлі паэт. творы: «Хлопчык і лётчык» Я.Купалы, «Залатыя рукі» Э.Агняцвет, «Чытанка-маляванка» В.Віткі, аповесці «ТВТ» Я.Маўра, «Міколка-паравоз» М.Лынькова, «Таямнічы надпіс» В.Зуба, кнігі бел.нар. казак (1960, 1977). На лат. мову бел. паэзію перакладалі Ю.Ванаг, А.Веян, Вацыеціс, В.Ліўземніек, Я.Плотніек, Судрабкалн, Е.Стулпан і інш., прозу — Ванаг, Т.Руліс і інш. На бел. мове выдадзены анталогіі лат. паэзіі («Ветрык, вей!», 1959; «Латышская савецкая паэзія», т. 1—2, 1984), прозы («Латышскія апавяданні», 1956; «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), кнігі вершаў, апавяданняў, казак «Песня Даўгавы» (1986), лат.нар. песень «Дайны» (1987), зборнікі паэзіі Я.Райніса, Судрабкална, Бэлшэвіцы, кн. «Выбранае» (1993, вершы, літ.-крытычныя артыкулы, п’есы) Райніса, асобныя раманы Лайцэна, Лаціса, Б.Саўлітыса, А.Колберга, кнігі прозы Упіта, Грывы, Вілкса, п’есы Райніса, творы для дзяцей Ванага, З.Эргле, В.Бранка, кнігі нар.лат. казак і інш. На бел. мову творы лат. пісьменнікаў перакладалі Агняцвет, Барадулін, Броўка, Вітка, А.Вярцінскі, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, А.Звонак, І.Калеснік, К.Кірыенка, М.Лужанін, В.Лукша, П.Макаль, С.Панізнік, Панчанка, У.Паўлаў, Ю.Свірка, В.Сёмуха, М.Танк, У.Шахавец, С.Шушкевіч, Я.Янішчыц, празаічныя творы — А.Жук, Кудравец, А.Марціновіч, П.Місько, Сёмуха, Я.Скрыган. У.Яцко і інш.Лат.-бел. сувязям прысвечаны працы М.Абалы і Дз.Віксны «Гэта сяброўства ведае вечнасць» (1977) і кн. І.Апіне «Беларусы ў Латвіі» (1995).
Архітэктура. У 1-м тыс. да н.э. на тэр. Л. будавалі ўмацаваныя паселішчы родавых абшчын (пілскалны), у 1-м тыс.н.э. — неўмацаваныя паселішчы (крэпасці-сховішчы), абкружаныя валамі з плятнём і частаколам наверсе. Да канца 12 ст. пераважалі пабудовы з дрэва. У канцы 12—15 ст. пераважала буд-ва мураваных абарончых і культавых будынкаў (найб.стараж. з мясц. вапняку) у раманскім стылі. У 13—14 ст. склаліся асн. тыпы рыцарскіх замкаў: вежа-данжон (замкі Турайдскі ў Сігулдзе, пач. 13 ст.; у Ліелстраўпе, сярэдзіна 14 ст.), канвенцкі дом (замкі ў Вентспілсе, 1290; у Рызе, 1330—1515), замак т.зв. нерэгулярнага тыпу, канфігурацыя ўмацаванняў якога імітавала схілы замкавага ўзгорка (замак у Кокнесе, закладзены ў пач. 13 ст.). Часта замкі станавіліся цэнтрамі гарадоў (Валміера, Цэсіс). Храмы ўзводзілі зальныя (царква ў Ікшкіле, 1185—13 ст.), базілікальныя з вежай над фасадам (цэрквы Яня ў Цэсісе, 1283—87; св. Сімяона ў Валміеры, 1283 — пач. 15 ст.). Пераходны стыль раманска-гатычных форм і канструкцый адлюстраваны ў Домскім саборы ў Рызе (1211—70). У 13—16 ст. развівалася гар.буд-ва: ратушы, будынкі гільдый, бюргерскія жылыя дамы з высокімі дахамі і ступеньчатымі франтонамі (Рыга, Цэсіс). Да сталай готыкі належыць царква св. Петэра ў Рызе (13—15 ст.). У познагатычнай архітэктуры часцей выкарыстоўвалі цэглу, ускладнены дэкор франтонаў і скляпенняў (царква св. Яня ў Рызе, канец 15 — пач. 16 ст.). У 2-й пал. 17 ст. сцвярджаюцца формы барока: фасад царквы св. Петэра (1689—94, арх. Р.Біндэншу і інш.), т.зв. дом Даненштэрна (1694—98) у Рызе. У перыяд росквіту барока (1700—70-я г.) ствараліся буйныя палацава-паркавыя ансамблі (палацы ў Рундале, 1736—40, 1763—67, і Елгаве, 1738—72; арх. абодвух В.В.Растрэлі), свецкія будынкі (Акадэмія Петрына ў Елгаве, 1773—75, арх. С.Енсен). У канцы 18 — сярэдзіне 19 ст. панаваў класіцызм: лютэранская царква ў Алуксне (1781—88, арх. К.Хаберланд), арсенал-пакгаўз у Рызе (1828—30, арх. Ю.Шпацыр), будынак гар.т-ра ў Рызе (1860—63, арх. Л.Бонштэт), палацавыя комплексы ў Казданзе і Дурбе (арх. І.Г.Берліц). У 2-й пал. 19 ст. фарміруецца нац.арх. школа новага часу. На мяжы 19—20 ст. паралельна з эклектызмам (пабудовы Я.Ф.А.Баўманіса) развіваўся нац.-рамант. кірунак, які спалучаў традыцыі нар.лат. дойлідства з элементамі стылю мадэрн (жылыя дамы ў Рызе, 1906—09, арх. Э.Лаўбе і А.Ванаг). Пабудовам 1-й пал. 20 ст. ўласцівы класіцыстычныя тэндэнцыі (актавая зала Латв. ун-та ў Рызе, 1929—38, арх. Э.Шталберг), рысы рацыяналізму з захаваннем стылізатарства ў духу нац. рамантызму (царква ў Алажах, 1927). З сярэдзіны 1950-х г.буд-ва вядзецца пераважна паводле тыпавых праектаў з цэглы ці зборнага жалезабетону. Будынкі жылых кварталаў групуюцца ў гармоніі з наваколлем, з цэнтрамі трансп. і быт. абслугоўвання (жылыя раёны Агенскалнскія Сосны, 1958—62, арх. М.Рэндэль; Пурвунеме, з 1964, арх. С.Алксне, Э.Драндэ ў Рызе, і інш.). Для грамадскіх будынкаў характэрны строгая планіроўка, выразнасць канструкцый (санаторый у Яўнкемеры, 1967, арх. А.Рэйнфельд і інш.), стрыманая па колеры аддзелка інтэр’ераў (летняя канцэртная зала ў Дзінтары, 1959—60, арх. М.Гелзіс і А.Вецсіліс), выкарыстанне на фасадах абліцоўкі з металу і пластыкаў. Найб. значныя збудаванні 1970—90-х г.: Маст.т-р імя Я.Райніса (1976, арх. М.Станя, Х.Кандэр, І.Якабсан), комплекс аэрапорта «Рыга» (1974, арх. Л.Іваноў, В.Ермалаеў), жылыя раёны Пуруцыемс і Межцыемс (1980—90-я г.) — усе ў Рызе, Дом культуры «Юрас варты» ў Вентспілсе (1977, арх. В.Вавулс, А.Дамброўскі) і інш. У 1945 засн. Саюз архітэктараў Л.
Выяўленчае мастацтва. Найб.стараж. помнікі мастацтва на тэр. Л. вядомы з 5-га тыс. да н.э. (выявы жывёл на касцяных дзяржаннях кінжалаў). З 4—3-га тыс. да н.э. паходзяць скульпт. гліняныя выявы твару чалавека, фігуркі людзей і жывёл з дрэва, косці, гліны, бурштыну. У 5—8 ст. высокага ўзроўню дасягнула апрацоўка металу (латгальскія дзявочыя вянкі з бронз. спіральных дратоў, аздобленыя прывескамі і бразготкамі). З 13 ст. мастацтва Л. развівалася ў рэчышчы культуры Зах. Еўропы, у асн. ганзейскіх гарадах. Працавалі пераважна замежныя майстры. Рысы раманскага і гатычнага стыляў выявіліся ў скульпт. афармленні капітэляў, калон, надмагілляў, у рэльефах. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. пашырыўся маньерызм, які найб. праявіўся ў дэкар. рэльефах. У перыяд барока (2-я пал. 17—18 ст.) у работах мясц. майстроў пераважала драўляная скульптура з выразнымі рысамі нар. мастацтва. Найб. ярка стылістыка барока ўвасобілася ў творах скульпт. майстэрні сям’і Сёфрэнсаў (алтар царквы Анас у Ліепаі, 1697), італьян. мастакоў Ф.Марціні і К.Дзукі (размалёўкі палаца ў Рундале, 1760-я г.) і інш.Нар. драўляная скульптура прадстаўлена пашыранымі ў Латгаліі ў 17 ст. ўкрыжаваннямі. У пач. 19 ст. ў мастацтве Л. пераважаў класіцызм. Мастакі Л. вучыліся пераважна ў Пецярбургу, дзе ў канцы 1880-х г. стварылі маст. гурток «Rükis» («Працаўнік»). З 2-й пал. 19 ст. пачала фарміравацца нац.маст. школа. Карціны на гіст. тэмы ствараў К.Гун, працавалі пейзажысты Ю.Федэр, А.Э.Алксніс, В.Пурвіт, партрэтыст Я.Розентал, графікі Р.Зарыньш, Э.Брэнцэн, Т.Удэр. У 1-й пал. 20 ст. кірунак развіцця лат. скульптуры вызначыўся ў творчасці Т.Залькалнса. Жывапіс развіваўся ў рэчышчы постімпрэсіянізму (Е.Казак, Я.Гросвалд), сімвалізму (В.Матвей). У 1920—30-я г. жывапісцы імкнуліся да стварэння праз каларыстычныя пошукі рамантычна-абагульненага вобраза свету (пейзажы Пурвіта, К.Убана, нацюрморты і пейзажы Л.Свемпа, вясковыя сцэны К.Міесніека, Г.Эліяса, жанравыя палотны Я.Ліепіньша, партрэты Я.Тылберга, В.Тоне). Працавалі скульпт. К.Зале, К.Земдэга, К.Янсан і інш. Развіваліся тэатр.-дэкарацыйнае (Л.Ліберт, О.Скулме) і дэкар.-прыкладное (А.Цыруліс) мастацтва, графіка (Ліепіньш), надмагільная пластыка (комплекс Брацкіх могілак, 1924—36, скульпт. Зале, арх. А.Бірзеніек і інш.; помнік Я.Райнісу, 1934, скульпт. Земдэга, арх. П.Арэнд; помнік Свабоды, 1935, скульпт. Зале, арх. Э.Ш.Талберг — усе ў Рызе). Фармальнымі эксперыментамі вызначалася дзейнасць «Групы рыжскіх мастакоў» (1919—39). У 1919 у Рызе засн. Вышэйшыя маст. майстэрні (з 1920 Латв.АМ). Для мастацтва Л. 1940—70-х г. характэрны разнастайнасць кампазіцыйных вырашэнняў, лапідарнасць буйных форм, актыўнасць колеру і фактуры ў жывапісе, манументальнасць скульптуры. У стварэнні манум. ансамбляў выкарыстоўваліся традыц. для пластыкі Л. выяўл. магчымасці каменю (Мемар. ансамбль памяці ахвяр фаш. тэрору ў Саласпілсе; скульптары Л.Букоўскі, Я.Зарынь, А.Скарайніс, архітэктары Г.Асарыс, А.Закаменны, О.Остэнберг, І.Страўтманіс). У графіцы пашырыўся лінарыт (Г.Кроліс, Д.Рожкалн), дрэварыт (П.Упітыс). Дэкар.-прыкладное мастацтва характарызуецца спалучэннем нар. традыцый і сучасных маст. форм. Найб. развіваліся кераміка, у т. л. буйных дэкар. форм (насценныя кампазіцыі, садовая кераміка), маст. тэкстыль (габелены Э.Вігнерэ, Р.Хеймрата і інш.), вітраж. Працавалі жывапісцы Э.Калніньш, Дж.Скулме, Э.Ілтнер, М.Табака, Л.Мурніск, скульптары Л.Дзегузе, Зарынь, Скарайніс, В.Алберг, А.Гулбіс, графікі І.Хелмут, П.Упітыс, А.Апініс. Мастацтва Л. 1980—90-х г. прадстаўлена творчасцю І.Зарыня, Скулме, В.Мерца, В.Озала, Б.Вегерэ, А.Юр’яне, А.Аўзіня, І.Гейнрыхсана, Э.Калненіека і інш. У нар. мастацтве пашыраны разьба, абточка і выпальванне па дрэве, кераміка, ткацтва і вязанне, апрацоўка металу, дробная драўляная пластыка. У 1951 засн. Саюз мастакоў Л.
Музыка. Лат.муз. фальклор уключае прац., каляндарныя (найб. пашыраны купальскія — ліга-песні), сямейна-абрадавыя, лірычныя, жартоўныя, карагодныя, танц. песні. Пераважае аднагалоссе, у некат. раёнах захавалася бурдоннае 2- і 3-галоссе. Характэрны песні і танцы ў суправаджэнні бразготак. Сярод нар.муз. інструментаў струнна-шчыпковы кокле (тыпу цытры); смычковыя скрыпка, дыга; духавыя стабуле (флейта), таўрэ (труба з дрэва, бяросты і інш.), ажарагс, дукас. З 13 ст. развіваецца каталіцкая, з 16 ст. пратэстанцкая царк. музыка. Было пашырана хатняе музіцыраванне. У 17—18 ст. існавалі прыдворны аркестр у Елгаве (ставіліся оперныя і балетныя спектаклі), аматарскае т-ва Калегіум музікум, Рыжскае муз.т-ва, Рыжскі ням.т-р (ставіў оперныя і драм. спектаклі). Развіццё лат.прафес. музыкі пачалося ў 19 ст. з адкрыццём настаўніцкіх семінарый у Валміеры (1839), Ірлаве (1841), Валцы (1849). Ствараліся лат. пеўчыя т-вы. У 1873 узнікла традыцыя агульналат. пеўчых свят. Вядучым жанрам прафес. музыкі стала хар. песня (Я.Цымзе, К.Баўманіс, Э.Вігнер і інш.). Вял. ўклад у развіццё музыкі Л. зрабілі заснавальнік лат. кантаты і сімф. музыкі А.Юр’ян і Я.Вітал. У 1912 засн.Лат. опера. У пач. 20 ст. створаны першыя ўзоры нац. класікі: оперная дылогія «Агонь і ноч» Яніса Медыньша (1919), опера «Банюта» (1919), кантата «Судны дзень» (1917), сімф., вак., хар. творы А.Калніньша. У 1919 засн.Латв. кансерваторыя. Сярод лепшых опер 1920—30-х г. «Багі і людзі», «Спрыдытыс» Яніса Медыньша, «Вайдэлотэ» («Жрыца») Язэпа Медыньша, «Цудоўная птушка Лаліты», «Гамлет», «У агні» Я.Калніньша. Развівалася сімф. і камерная музыка (Вітал, Яніс і Язэп Медыньшы, А.Абеле, Я.Калніньш, В.Дарзіньш, П.Барысан, Я.Іваноў, А.Скултэ). З канца 1940-х г. рэгулярна праводзяцца Лат. пеўчыя святы. Створаны новыя прафес.муз. арг-цыі і калектывы, канцэртныя залы, у т. л. ў Домскім саборы ў Рызе. Сярод вядучых майстроў лат. музыкі кампазітары Іваноў, Скултэ, М.Зарыньш, А.Жылінскіс, Л.Гарута, Я.Кепітыс, І.Калніньш (оперы «Іграў я, скакаў», «Іфігенія ў Аўлідзе», араторыі, 5 сімфоній), П.Дамбіс (араторыі), Р.Калсан (5 сімфоній, канцэрты для інстр. з аркестрам), Е.Медыньш, П.Васк, Г.Раман, А.Грынуп, П.Плакідыс, Алдоніс, Калніньш, В.Камінскіс, Р.Ермак; у галіне эстр. музыкі працуе Р.Паўлс. Сярод выканаўцаў: дырыжоры Р.Глазуп, А.Янсанс, Э.Тонс, Л.Вігнер, В.Сінайскі, Г.Ардэлоўскіс, харавыя — І.Кокар, Р.Ванаг, Т.Калніньш, Е.Медыньш, Я.Озаліньш, Д.Гайліс, А.Дэркевіца, Я.Думіньш, Х.Медніс, Э.Рачэўскіс; І.Цэпітыс; спевакі М.Вігнерэ-Грынберга, Р.Берзіньш, А.Кактыньш, М.Брэхмане-Штэнгеле, А.Вілюманіс, К.Зарыньш, Ж.Гейнэ-Вагнерэ, А.Фрынберг, Э.Пакуль, А.Дашкоў, Р.Фрынберга; піяністы І.Граўбіня, Г.Браўн; арганісты М.Ванадзіньш, П.Сіпалніек. У Л. працуюць: Нацыянальная опера Латвіі, Рыжскі т-р аперэты (з 1945), філармонія (з 1941, у яе складзе Дзярж.акад. хор і камерны аркестр, з 1967), Дзярж.акад.сімф. аркестр Латв. радыё (з 1926), хор тэлебачання і радыё (з 1940), Дзярж. ансамбль танца «Дайле», Эстр.сімф. аркестр Дзяржтэлерадыёкампаніі (з 1966), фалькл. ансамблі «Ліўліст» (з 1971), «Скандыніекі» (з 1976). Дзейнічаюць Латв. кансерваторыя (з 1919), муз. вучылішчы, дзіцячыя муз. школы.
Высока развіта самадз.хар. культура. У 1944 створаны Саюз кампазітараў Л. У 1987 у Л. праведзены Дні камернай музыкі Беларусі.
Тэатр. Элементы тэатр. мастацтва былі ў нар. гульнях, абрадах. У 1205 у Рызе адбылося першае тэатр. прадстаўленне ням. місіянераў на сюжэт са Старога запавету. У сярэдневякоўі былі пашыраны містэрыі, школьныя драмы на ням. і лац. мовах. З 1742 у Рызе выступала пастаянная ням. трупа, у 1782 пабудаваны спец.тэатр. будынак. Першы спектакль на лат. мове пастаўлены ў 1868 («П’яніца Бергуліс» паводле А.Стэндэра). У 1870 А.Алунан заснаваў аматарскі Рыжскі лат.т-р (з 1880-х г. прафесійны). У канцы 19 — пач. 20 ст. працавалі прафес. і аматарскія т-ры ў Рызе, Ліепаі, Елгаве, дзе ставіліся п’есы Алунана, Р.Блаўмана, А.Астроўскага, М.Гогаля, А.Пушкіна, Г.Лесінга, Ф.Шылера, У.Шэкспіра і інш. Сярод прафес. акцёраў: Д.Акментыня, Е.Дубур, А.Міерлаўк, П.Озаліньш, Б.Румніецэ, Ю.Скайдрытэ, А.Фрэйманіс, Р.Янсан і інш. У 1902—05 дзейнічаў Новы лат.т-р, у 1908 засн. Новы рыжскі т-р, у якіх ставіліся п’есы Я.Райніса, А.Упіта, Г.Гаўптмана, Г.Ібсена, Л.Талстога, Г.Хеермана. Развіваліся нац. рэжысура (Т.Амтманіс, Міерлаўк), акцёрскае мастацтва (А.Амтман-Брыедыт, Т.Банга, Г.Жыбалт, Б.Скуеніецэ, Э.Смільгіс, М.Шмітхене). У час 1-й сусв. вайны большасць рэжысёраў і акцёраў эмігрыравала з акупіраванай Л.; лат. т-ры дзейнічалі ў Маскве, Петраградзе, Таліне, Харкаве. У 1919 у Рызе пад кіраўніцтвам Упіта створаны Рабочы т-рСав. Л. (пазней Нац.т-р, з 1971 Латвійскі т-р драмы імя Упіта), у 1920 — Маст.т-р імя Райніса. У тэатр. мастацтве 1920—30-х г. развіваліся рэаліст. і мадэрнісцкія кірункі. Вял. ўклад у развіццё т-ра Л. зрабілі Амтман-Брыедыт, А.Клінт, Т.Лаціс, Міерлаўк, Я.Осіс, Смільгіс, Э.Фельдманіс, Л.Шпільберг і інш. Пасля 2-й сусв. вайны пашырылі сваю дзейнасць т-ры ў Ліепаі, Валміеры. Ставіліся лат., рус., сусв. класіка, п’есы А.Грыгуліса, В.Лаціса, Х.Гулбіса, Ю.Палевіча і інш. У развіццё т-ра Л. вял. ўклад зрабілі В.Артмане, Э.Баруне, Л.Баўмане, Л.Берзінь, Э.Зіле, Ж.Катлапс, В.Ліне, П.Луціс, Э.Радзіня, К.Себрыс, Л.Фрэймане, Ц.Херцберг, А.Яўнушан і інш.
У 1920—30-я г. ў Рызе, Даўгаўпілсе і інш. гарадах Л. дзейнічалі бел.тэатр. калектывы. У 1927 арганізавана Т-вабел.т-ра ў Л. У 1928 адкрыліся Рыжскі і Дзвінскі (Даўгаўпілскі) бел.нар. т-ры. Ставіліся п’есы Я.Купалы, У.Галубка, М.Чарота, Л.Родзевіча. У т-рах пастаўлены бел. п’есы «Паўлінка» Я.Купалы, «Пяюць жаваранкі» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Злавацца не трэба» Зуба, «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» і «Трыбунал» А.Макаёнка, «Амністыя» М.Матукоўскага, «Трывога» А.Петрашкевіча, «Не верце цішыні» І.Шамякіна, «Вечар» і «Радавыя» А.Дударава.
Кіно. Кінавытворчасць у Л. пачалася каля 1910: хранікальныя, дакумент., відавыя фільмы (рэпартажы аператара Э.Тысэ пра г. Ліепая, і інш.). Першы ігравы фільм — «Дзе праўда?» (1913). У 1920—30-я г. здымаліся пераважна камерцыйныя фільмы. Лепшая стужка гэтага перыяду — «Сын рыбака» паводле рамана В.Лаціса (1939, рэж. В.Лапеніек). У 1940 у Рызе створаны студыі маст. і дакумент. фільмаў (у 1948 аб’яднаны ў Рыжскую кінастудыю). Пасля 2-й сусв. вайны развіццё лат. кіно было звязана з дзейнасцю ленінградскіх і маскоўскіх рэжысёраў і аператараў. У канцы 1940 — пач. 1960-х г. экранізаваліся творы Лаціса «Перамога» («Вяртанне з перамогай», 1948, рэж. А.Іваноў), «Да новага берага» (1955, рэж. Л.Лукаў), «Сын рыбака» (1957, рэж. В.Круміньш), «Бура» («На парозе буры», 1961, рэж. Круміньш, Р.Калніньш), створаны гіст.-біягр. фільм «Райніс» (1949, рэж. Ю.Райзман), рамант. драма «Меч і ружа» (1960, рэж. Л.Лейманіс), фільмы ваен. тэматыкі («Рыта», 1958, рэж. А.Нерэтніецэ, і інш.). З 1960-х г. фільмы сталі больш разнастайнымі паводле тэматыкі і жанраў. Імкненнем асэнсаваць сваю гісторыю, яе драм. моманты праз лёсы канкрэтных людзей вызначаюцца стужкі «Я ўсё памятаю, Рычард!» (1967, рэж. Калніньш), «Калі дождж і вецер стукаюць у акно» (1968, рэж. А.Брэнч), «Змова паслоў» (1966, рэж. М.Розанцаў). У 1966 на Рыжскай кінастудыі створана група лялечных фільмаў. У 1970—80-я г. фільмы надзённай тэматыкі стваралі Я.Стрэйч («Мой сябра чалавек несур’ёзны», 1976; «Лімузін колеру белай ночы», 1981), Дз.Рытэнберг («Гэтыя небяспечныя дзверы на балкон», 1977), Г.Цылінскіс і В.Брасла («Саната над возерам», 1976) і інш. Экранізавалася нац. класіка («У ценю смерці» паводле Р.Блаўмана, 1971, «Вей, ветрык» паводле Я.Райніса, 1974, абодва рэж. Г.Піесіс); здымаліся прыгодніцкія стужкі («Слугі д’ябла», 1970, рэж. А.Лейманіс), дэтэктывы («Быць лішнім», 1977, рэж. Брэнч); пашырыўся выпуск тэлефільмаў («Майстра», 1976, рэж. Стрэйч; «Смерць пад ветразем», 1977, рэж. Нерэтніецэ). У 1981 зняты першы шматсерыйны тэлефільм «Доўгая дарога ў дзюнах» (рэж. Брэнч). Высокім майстэрствам вызначаліся дакумент. фільмы «Валміерскія дзяўчаты» (1970, рэж. І.Селецкіс), «След душы» (1972), «Забароненая зона» (1975, абодва рэж. Г.Франк), «Жанчына, якую чакаюць» (1978), «Пашырэнне свету» (1980, абодва рэж. Селецкіс), «Вышэйшы суд» (рэж. Франк), «Ці лёгка быць маладым» (рэж. Ю.Подніек) і інш. Сярод дзеячаў лат. кіно: рэжысёры Круміньш, О.Дункер, акцёры В.Артмане, Х.Ліепіньш, К.Себрыс, Э.Павулс, М.Мартынсоне, Г.Якаўлеў, А.Кайрыша, Л.Озаліня і інш.
Беларусы ў Латвіі. Продкі беларусаў (палачане) кантактавалі з продкамі латышоў з 8—9 ст. Яны гандлявалі ўздоўж Зах. Дзвіны (Даўгавы) на шляху «з варагаў у грэкі», збіралі даніну з ліваў і інш.стараж.-лат. плямён (гэтыя падзеі апісаны ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага), сяліліся ў Падзвінні, мелі тут свае фарпосты (Герцыке, Кукенойс). Буйным цэнтрам гандлю была Рыга, што засведчана яе дагаворам з Полацкам 1210 і інш. пагадненнямі. У часы існавання Ганзы купцы-крывічы пабудавалі ў Рызе Крэўскі двор. З 1453 вядома царква св. Мікалая ў Рызе, з 16 ст. — слабада бел. плытагонаў (Крэўсгорад) каля Крустпілса (з 1670 мела магдэбургскае права). Некалькі правасл.бел. цэркваў узніклі ў Л. ў 18—19 ст. Перасяленню беларусаў у Л. (частка іх асела ў партовых гарадах) садзейнічала адмена прыгоннага права ў 1861. З Л. паходзілі, тут вучыліся або працавалі ў 19 — пач. 20 ст.бел. грамадскія і культ. дзеячы, пісьменнікі, мастакі, у т. л. Х.Ц.Буйніцкі, В.Б.Вальтар, Н.Б.Ватацы, К.Б.Езавітаў, К.Каганец, У.М.Кудрэвіч, В.Ю.Ластоўскі, І.І.Луцкевіч, Я.Маўр. Паводле перапісу 1897, у Л. жылі 79523 беларусы. У Рызе Ластоўскі, Э.Будзька і інш. чыталі лекцыі на бел. мове для бел.нац. інтэлігенцыі і настаўнікаў, выступалі перад рабочымі з Беларусі. У 1920 у Рызе знаходзіўся ўрад БНР на чале з Ластоўскім, у 1920—21 — Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі (кіраўнік Езавітаў, консул У.В.Пігулеўскі), якая мела ўласнае выдавецтва. У 1920—30-я г. ў Л. дзейнічалі культ.-асв. т-ры «Бацькаўшчына» і «Беларуская хата», Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства, Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія, Дзвінская (Даўгаўпілская) бел.дзярж. гімназія, Бел. выдавецтва і інш.бел. арг-цыі і ўстановы. Бел. дыяспару ў Л. падтрымліваў лат. паэт і дэпутат сейма Я.Райніс. У часням.-фаш. акупацыі Л. (1941—44) працавалі бел.пач. школы ў Дзвінскім, Люцынскім і Рэжыцкім паветах, 3 шасцікласныя бел. школы ў Рызе, гімназія ў Індры; у Рызе выдаваўся час.«Новы шлях». Пасля 1945 адбылася апошняя хваля перасялення беларусаў у Л., колькасць якіх у краіне павялічылася з 61,9 тыс. ў 1959 да амаль 120 тыс.чал. у 1989. Найб. кампактна беларусы жывуць у Рызе (у 1995 каля 70 тыс.чал.) і Даўгаўпілсе (больш за 10 тыс.чал.). У 1990 у Л. святкавалася 500-годдзе з дня нараджэння Ф.Скарыны. У Рызе дзейнічаюць Латв.т-вабел. культуры «Сьвітанак» (з 1988), Аб’яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» (з 1991), бел. сярэдняя школа; абедзве арг-цыі і школу ўзначальвае мастак В.Целеш, у Даўгаўпілсе — бел.культ.-асв. аб’яднанне «Уздым» (з 1993), бел. нядзельная школа, т-ва культуры «Латвія—Беларусь» (з 1996) і інш. У Даўгаўпілсе і Рызе з 1996 ёсць таксама суполкі Міжнар. фонду Я.Купалы.
Літ.:
Витолс Д., Янкевиц Я. Экономическая и социальная география Латвийской Республики: Пер. с латыш. Рига, 1994;
От Лифляндии — к Латвии. Прибалтика русскими глазами. Т. 1. М., 1993;
Очерки экономической истории Латвии, 1860—1900. Рига, 1972;
Латвия на грани эпох. Рига, 1990;
Штейнберг В.А. Латвия во внешнеполитическом противоборстве Советской России и держав Запада, 1917—1920. Рига, 1979;
Крупников П.Я. Полвека истории Латвии глазами немцев (конец XIX в. — 1945 г.). Рига, 1989;
История Латвийской ССР. 2 изд. Рига, 1971;
Тугай У.В., Галавач А.В. Дзе песні 3 Даўгавы гучалі. Мн., 1992;
История латышской литературы. Т. 1—2. Рига, 1971;
Архитектура Советской Латвии. М., 1973;
Kolbergs A. Rigas grāmamd: Rigas vesture vecplisēta. Rīga, 1998;
Циелава С. Искусство Латвии. Л., 1979;
Latviešu padomju gleznieiba. Riga, 1985;
Starptautiska Mākslas Asociācija. Rīga, 1996;
Витолинь Я. Латышская народная песня. М., 1969;
Вериня С.Ф. Музыкальный театр Латвии и зарождение латышской национальной оперы. Л., 1973;
Грюнфельд Н.Э. История латышской музыки. М., 1978;
Бриеде-Булавинова В.В. Оперное творчество латышских композиторов. Л., 1979;
Герб і сцяг Латвіі.Да арт.Латвія. Краявід на Відземскім узвышшы.Да арт.Латвія. На ўзбярэжжы Рыжскага заліва.Да арт.Латвія. Вулачка ў г. Вентспілс.Да арт.Латвія. Рыга ў сярэдзіне 17 ст.Да арт.Латвія. Помнік латышскім стралкам у Рызе.Да арт.Латвія. Вежа-данжон Турайдскага замка ў Сігулдзе. Пач. 13 ст.Да арт.Латвія. Скульптура ў інтэр’еры Домскага сабора.Да арт.Латвія. Акадэмія Петрына ў Елгаве. 1773—75.Да арт. Латвія. Домскі сабор у Рызе. 13 ст.Да арт.Латвія. Замак у Цэсісе. 13—16 ст.Да арт.Латвія. Лютэранская царква ў Алуксне. 1781—88.Да арт.Латвія. В.Пурвіт. Сакавіцкі вечар (Зімовы пейзаж). Каля 1901.Да арт.Латвія. Дж.Скулме. Хлеб на дарогу. 1967.Да арт.Латвія. Помнік Свабоды ў Рызе. 1935.Да арт.Латвія. П.Упітыс. Дубы каля Гаўі. З серыі «Гаўя». 1956—57.Да арт.Латвія. К.Зале. Джузэпе Гарыбальдзі. 1918.Да арт.Латвія. Э.Вігнерэ. Святочны салют. Габелен. 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НА (Україна),
дзяржава ва Усх. Еўропе. Мяжуе на Пн з Беларуссю, на ПнУ і У з Расіяй, на ПнЗ з Польшчай, на З са Славакіяй і Венгрыяй, на ПдЗ з Румыніяй і Малдовай. На Пд абмываецца водамі Чорнага і Азоўскага мораў. Працягласць граніц 6500 км, у т. л. марскіх 1050 км. Пл. 603,7 тыс.км². Нас. 48,9 млн.чал. (2002). Сталіца — г.Кіеў. Падзяляецца на 24 вобласці, Аўт. Рэспубліку Крым. Дзярж. мова — украінская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (24 жн.).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права шляхам тайнага галасавання на 5 гадоў. Вышэйшы орган заканад. улады — аднапалатны парламент — Вярхоўная Рада (450 дэпутатаў, якія выбіраюцца на ўсеагульных выбарах на 4 гады). Вышэйшы орган выканаўчай улады — Кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Большая ч. У. размешчана на ПдЗУсх.-Еўрапейскай раўніны. Сярод узвышшаў вылучаюцца: на З Валынскае і Падольскае (выш. 471 м, г. Камула), у цэнтры Прыдняпроўскае, на ПдУ Прыазоўскае і Данецкі Краж (выш. да 367 м), на ПнУ адгор’і Сярэднярускага. На Пн знаходзіцца Палеская нізіна, на Пд — Прычарнаморская, на левабярэжжы р. Дняпро — Прыдняпроўская. Горы займаюць 5% тэр., на З — Усх. Карпаты (выш. 2061 м, г. Гаверла), на Пд Крымскага п-ва — Крымскія горы (выш. 1545 м, г. Раман Кош). У. багатая карыснымі выкапнямі (каля 5% мінер. рэсурсаў свету). Буйныя запасы жал. (16,9 млрд.т), марганцавай (каля 1 млрд.т), тытанавых і нікелевых, свінцова-цынкавых, хромавых руд, ртуці, баксітаў і нефелінаў. З паліўных рэсурсаў вылучаюцца каменны (50 млрд.т) і буры (2,7 млрд.т) вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф. Разнастайная сыравіна для хім. прам-сці (каменная і калійная солі, сера і інш.), буд. матэрыялаў (граніт, мел, мергель, вапнякі, гліны). У межах Украінскага крышт. шчыта запасы каштоўных камянёў. Шматлікія крыніцы мінер. вод (Трускавец, Хмяльнік, Белая Царква і інш.) і лекавых гразей (ліманы на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў). Клімат умерана кантынентальны, на паўд. беразе Крыма — субтрапічны. Кантынентальнасць клімату ўзмацняецца з З на У. Сярэдняя т-растудз.ад -7 °C на ПнУ да 2—4 °C на Паўд. беразе Крыма, ліп.ад 18 °C на ПнЗ да 23 °C на ПдУ. Гадавая колькасць ападкаў ад 700 мм на ПнЗ да 300 мм на ПдУ, у гарах Крыма 1000—1200 мм, у Карпатах 1200—1600 мм. Рэкі належаць да бас. Чорнага і Азоўскага мораў і часткова Балтыйскага (Сан і Зах. Буг). Гал.р. Дняпро, якая перасякае краіну з Пн на Пд і падзяляе яе на правабярэжную і левабярэжную; асн. яго прытокі: Прыпяць, Дзясна, Уж, Цецераў, Псёл, Сула, Ворскла, Інгулец. На З працякаюць рэкі Днестр і Ціса, на Пд — Паўд. Буг і Інгул, на мяжы з Румыніяй — Дунай, на У — Дора (прыток Северскага Данца). Больш за 3 тыс. азёр, найб. на Палессі (Свіцязь, Турскае, Белае і інш.), у Крыме (Сасык, Сакскае), на ўзбярэжжы азёры-ліманы (Куяльніцкі, Хаджыбейскі і інш.). Вадасховішчы: Кахоўскае, Кіеўскае, Крамянчугскае і інш. Глебы на Пн дзярнова-падзолістыя, балотныя, у лесастэпавай зоне пашыраны чарназёмы, шэрыя лясныя і лугавыя глебы, у стэпавай — чарназёмы і цёмна-каштанавыя, на Пд трапляюцца саланчаковыя глебы; у Крымскіх гарах карычневыя горныя, бурыя і горна-лугавыя, на Паўд. беразе Крыма чырвона-бурыя і карычневыя, у Карпатах бурыя горна-лясныя і горна-лугавыя. Пад лесам каля 13% тэр.Найб. масівы на Палессі (хвоя, дуб, бяроза, вольха) і ў Карпатах (елка, піхта, бук, дуб). У лесастэпавай зоне — дуб, ясень, граб. У стэпавай зоне натуральная расліннасць амаль не захавалася. Жывёльны свет разнастайны: на Палессі — лось, казуля, дзік, воўк, ліс, рысь і інш.; у Карпатах — еўрап. алень, казуля, дзік, трапляецца мядзведзь; у стэпавых раёнах — суслікі, хамякі, паўсюдна — заяц-русак. Шмат птушак (цецярук, глушэц, рабчык, драфа, стэпавы арол, бусел). Прамысл. рыба Азоўскага м. — селядзец, камбала, хамса; Чорнага — скумбрыя, ласось, цюлька, кефаль, бычок; у рэках і азёрах — лешч, шчупак, судак. Ахоўных тэр. 52 тыс.км². Найб. запаведнікі: Асканія-Нова, Дунайскія Плаўні, Канеўскі, Чарнаморскі, Палескі, нац. паркі Карпацкі і Шацкі.
Насельніцтва. Большасць насельніцтва — украінцы (73%). Жывуць рускія (22%), яўрэі (1%), беларусы (0,9%) і інш.Цэнтр. вобласці кампактна заселены ўкраінцамі, бліжэй да межаў нац. склад мяшаны. Большасць вернікаў — праваслаўныя (76%), уніяты і католікі (13,5%), ёсць іудзеі, пратэстанты, мусульмане. Сярэдняя шчыльн. 81 чал. на 1 км². Найб. шчыльна заселены Данецкая і зах. вобласці. Гар. насельніцтва 67,7%. Буйныя гарады (тыс.ж., 2000): Кіеў (2637), Харкаў (1622), Днепрапятроўск (1200), Данецк (1121), Адэса (1104), Запарожжа (900), Львоў (803). У прам-сці і буд-ве занята 32% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай і лясной гаспадарцы 24%, у сферы паслуг 44%.
Гісторыя. Чалавек пачаў засяляць тэр. У. ў раннім палеаліце, людзі сучаснага тыпу з’явіліся тут 35—10 тыс.г. назад. Найб. значнымі грамадскімі ўтварэннямі эпохі энеаліту (4—3-е тыс. да н.э.) былі земляробча-жывёлагадоўчыя плямёны трыпольскай культуры. 1-е вядомае этн. ўтварэнне на Пд У. — кімерыйцы (9—7 ст. да н.э.), якіх выцеснілі з Прычарнамор’я і часткова асімілявалі скіфы. У 1-м тыс. да н.э. на Пд У. існавалі Баспорскае і Скіфскае царствы, грэч. гарады-дзяржавы Херсанес, Ольвія і інш. У 1 ст. да н.э. гэтыя дзярж. ўтварэнні падпарадкаваны Стараж. Рымам. У 4 — пач. 7 ст.н.э. на Пд У. існавала слав.плем. аб’яднанне антаў, якія ваявалі з Візантыяй, готамі і аварамі. Са слав.плем. саюза дулебаў (6—9 ст.) утварыліся валыняне. У 9 ст. У. насялялі таксама ўсх.-слав.плем. саюзы драўлян, палян, севяран, ціверцаў, улічаў і белых харватаў. З канца 9 ст.б.ч. У. ў складзе Кіеўскай Русі. Пры вял. кіеўскім кн.Уладзіміру Святаславічу [980—1015] у якасці дзярж. рэлігіі замест язычніцтва прынята хрысціянства (988). З канца 10 — пач. 11 ст. назіраліся першыя прыкметы феадалізацыі грамадства. Грамадскія адносіны рэгуляваліся Рускай праўдай і звычаёвым правам. З 11 ст. пачаўся захоп Закарпацця Венгрыяй. У 12 ст. ў выніку распаду Кіеўскай Русі на тэр. У. ўтварыліся самаст. княствы: Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Валынскае і інш.; у 1199 — найб. моцнае Галіцка-Валынскае княства. У 1239—40 рус. княствы на тэр. У. спустошаны нашэсцем манголаў на чале з ханам Батыем (гл.Мангольскія заваяванні) і да канца 1250-х г. трапілі пад уладу Залатой Арды (гл.Мангола-татарская няволя на Русі). Са спыненнем галіцка-валынскай княжацкай дынастыі (1340) Галіцыя і Зах. Валынь адышлі да Польшчы, Усх. Валынь — да Вялікага княства Літоўскага, якое ў 14 — пач. 15 ст. пашырыла ўладу амаль на ўсе астатнія землі У. аж да Чорнага мора. Паўн.Букавіна з 1359 у складзе Малдаўскага княства. Зах. Падолія ў 1431—34 захоплена Польшчай. З канца 15 ст. ўзмацнілася пагроза з боку Турцыі і яе васала (з 1478) Крымскага ханства, атрады якога да сярэдзіны 18 ст. рэгулярна спусташалі ўкр. землі. У 16 ст. туркі захапілі Паўн. Прычарнамор’е. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 да Масквы адышлі Чарнігава-Северскія землі. Паводле Люблінскай уніі 1569укр. землі ВКЛ адышлі да Польшчы. Брэсцкую унію 1596 прынялі 6 з 8 епархій Кіеўскай мітраполіі (у 1620 правасл. іерархія адноўлена, у 1632 легалізавана).
Складванне самаст.укр. народнасці ў асн. завяршылася ў 17 ст. ў працэсе барацьбы супраць нац. і рэліг. прыгнёту з боку каталіцкай Польшчы, вял. ролю ў гэтым адыгралі ўкр. казакі Запарожскай Сечы. У канцы 16—1-й пал. 17 ст. адбыліся казацка-сял. паўстанні на чале з К.Касінскім (1591—93), С.Налівайкам (1594—96), І.Сулімам (1635), Паўлюком (1637), Я.Астраніным і Дз.Гунем (1638). У ходзе вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54 пад кіраўніцтвам гетмана Б.Хмяльніцкага сфарміравалася ўкр. дзяржава (Гетманшчына). Рашэннем Пераяслаўскай рады 1654 яна далучана да Расіі. Яе аўт. правы замацаваны Сакавіцкімі артыкуламі 1654. Пазней падобныя дагаворы заключаліся рас. урадам з кожным новым укр. гетманам. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, тэр.рас. Гетманшчыны была абмежавана Левабярэжнай Украінай. Землі Запарожскай Сечы апынуліся пад супольным пратэктаратам Расіі і Рэчы Паспалітай (паводле «Вечнага міру» 1686 — толькі Расіі). На тэр. У. адбываліся многія падзеі польска-турэцкіх войнаў 17 ст. і рус.-тур. войнаў 1676—81 і 1686—1700. У 1672—99 Падолія і суседнія землі часова належалі Турцыі. У Паўночную вайну 1700—21 большасць украінцаў змагалася на баку Расіі, але пераход на бок шведаў гетмана І.Мазепы з часткай казацкай старшыны і кашавога атамана запарожскіх казакоў К.Гардзіенкі даў падставу рас. цару Пятру I разбурыць Запарожскую Сеч і істотна абмежаваць правы новага ўкр. гетмана І.І.Скарападскага. У 1764 Кацярына II скасавала па Левабярэжнай У. гетманскую ўладу, у 1781 увяла тут агульна-рас.адм. падзел замест ранейшага на палкі і сотні. У 1775 ліквідавана Запарожская (Новая) Сеч. У 1783 на ўкр. сялян пашырана прыгоннае права, казацкая старшына ў 1785 атрымала правы дваранства. Антыфеад. выступленні 18 ст. ў Галіцыі, Букавіне і Закарпацці (з 17 ст. пад уладай Аўстрыі) набылі форму руху апрышкаў, на Правабярэжнай Украіне — гайдамакаў, кульмінацыяй якога стала Калііўшчына 1768. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Галіцыя адышла да Аўстр. манархіі, якая ў 1775 атрымала ад Турцыі і Букавіну. У выніку рус. -тур. вайны 1768—74 Расія заваявала землі паміж Паўд. Бугам і Дняпром. У 1783 да Расіі далучана тэр. ліквідаванага Крымскага ханства. У выніку рус.-тур. вайны 1787—91 Расія далучыла землі паміж Паўд. Бугам і Днястром, у выніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай — Правабярэжную У. і Зах. Валынь. У 1-й пал. 19 ст. пачаўся ўкр. рух за нац. адраджэнне. першымі цэнтрамі якога сталі Харкаўскі (з 1805) і Кіеўскі (з 1834) ун-ты.
У 1820-я г. на тэр. У. дзейнічалі дзекабрысцкія арг-цыі Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў і Таварыства з’яднаных славян 1823—25. У студз. 1826 на Кіеўшчыне адбылося Чарнігаўскага палка паўстанне. У 1846—47 у Кіеве дзейнічала Кірыла-Мяфодзіеўскае таварыства. Ва Усх. Галіцыі цэнтрам укр. нац.-культ. руху з 1830-х г. быў г.Львоў, дзе ўзнікла літ. аб’яднанне «Руская тройца» («Руська трійця»; назва ад кіруючай групы з 3 чалавек: М.Шашкевіч, Я.Галавацкі, І.Вагілевіч). У 1848—51 у Львове дзейнічала 1-я ўкр.паліт.арг-цыяГал.Рус. Рада. У 1848 у Галіцыі і на Букавіне, у 1853 у Закарпацці скасавана прыгоннае права. Ва ўкр. грамадска-паліт. думцы Галіцыі дамінавалі русафільская (ідэя «адзінага рускага народа») і «народаўская» (ідэя ўкр.нац. адзінства) плыні. Выданні «народаўцаў» сталі агульнаўкр. трыбунай для прапаганды нац. ідэі. У 1890 у Львове засн. 1-я на У. нац.паліт. партыя — Руска-ўкр. радыкальная партыя. На ўкр. землях Рас. імперыі пасля сялянскай рэформы 1861 паскорылася развіццё капіталіст. прам-сці, цэнтрамі якой сталі Екацярынаслаў, Харкаў, Адэса і інш. гарады. У пач. 1860-х г. узніклі ўкр. т-вы (грамады) у Пецярбургу, Кіеве, Палтаве, Чарнігаве, Харкаве, б. кірыла-мяфодзіеўцы выдавалі ў Пецярбургу ўкр.час. «Основа» (1861—62). Аднак у 1863 рас. ўрад забараніў выкладанне ўкр. мовы ў школах, неўзабаве распушчаны і грамады. У сярэдзіне 1870-х г.укр. інтэлектуальныя сілы (У.Б.Антановіч, М.П.Драгаманаў, М.І.Зібер, П.П.Чубінскі і інш.) сканцэнтраваліся ў «Старой грамадзе». Украінафілы кіравалі Паўд.-Зах. аддзяленнем Рус.геагр.т-ва, рускамоўнай газ. «Киевский телеграф», наладзілі сувязі з суайчыннікамі ў Галіцыі. У 1876 Аляксандр II забараніў выданне і ўвоз з-за мяжы л-ры, пастаноўку п’ес і чытанне лекцый на ўкр. мове. Рэв. рух 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на У. адбываўся як ч. агульнарас. рэв. руху. У 1870—80-я г. вядучая роля ў ім належала народніцтву. Пад яго ўплывам дзейнічалі і першыя рабочыя арг-цыі «Паўднёварасійскі саюз рабочых» 1875 (Адэса) і «Паўднёварускі рабочы саюз» (1880—81, Кіеў). У сярэдзіне 1890-х г. узніклі марксісцкія рабочыя саюзы ў Кіеве, Екацярынаславе і інш. гарадах (у 1898 увайшлі ў РСДРП). У 1900 у Харкаве засн.Рэв.ўкр. партыя, пры ўдзеле якой у 1902 адбыліся буйныя сял. паўстанні на Харкаўшчыне і Палтаўшчыне. Насельніцтва У. ўдзельнічала ва ўсеагульнай стачцы на Поўдні Расіі 1903 і ў рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Узніклі новыя ўкр.паліт. партыі. У 1-ю сусв. вайну да 1918 ваен. дзеянні адбываліся пераважна на тэр. Галіцыі і Зах. Валыні. У Галіцыі Гал.ўкр. рада (ГУР, аб’яднанне ўкр. партый) і Саюз вызвалення Украіны (СВУ, арг-цыяўкр. сацыялістаў-эмігрантаў) выступілі на баку Аўстра-Венгрыі і Германіі; быў сфарміраваны ўкр. легіён сечавых стральцоў з 2500 добраахвотнікаў.
У Рас. імперыі ўкр. дзеячы падзяляліся на «паражэнцаў», якія лічылі, што паражэнне Расіі ў вайне прывядзе да рэвалюцыі і атрымання У. аўтаноміі, і «абаронцаў» (у т. л. С.В.Пятлюра), якія разлічвалі дасягнуць той жа мэты канстытуцыйным шляхам пасля перамогі Расіі. Пасля лют. рэвалюцыі 1917 на тэр. У. побач з установамі Часовага ўрада і Саветамі 4(17).3.1917 узнік нац. цэнтр улады Укр.Цэнтральная рада (УЦР, старшыня М.С.Грушэўскі). Яе выканаўчым органам стаў Ген. сакратарыят на чале з У.К.Віннічэнкам. У чэрв. 1917 УЦР абвясціла аўтаномію У., у ліст. — утварэнне Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) у складзе федэратыўнай Расіі. 31.10(13.11).1917 УЦР з дапамогай укр.вайск. часцей пасля баёў перамагла войскі Часовага ўрада і захапіла Кіеў. Усеўкр. з’езд Саветаў у Кіеве [4—6(17—19).12.1917] падтрымаў УЦР. Скліканы бальшавікамі альтэрнатыўны з’езд Саветаў у Харкаве [11—12(24—25) 12.1917] абвясціў У. сав. рэспублікай і стварыў Усеўкр. ЦВК, які сфарміраваў сав. ўрад У. — Нар. сакратарыят [Арцём (Ф.А.Сяргееў), Я.Б.Бош і інш.]. 9(22).1.1918 УЦР абвясціла пра незалежнасць УНР. 26.1(8.2). 1918 Кіеў заняты сав. войскамі, УЦР пераехала ў г. Жытомір. Яе прадстаўнікі 27.1(9.2). 1918 падпісалі ў Брэсце сепаратны дагавор з аўстра-герм. блокам і неўзабаве папрасілі ў Германіі дапамогі супраць сав. войск. 18.2.1918 герм. войскі перайшлі ў наступленне і разам з атрадамі УЦР да канца крас. 1918 захапілі ўсю У. Паводле Брэсцкага міру 1918 РСФСР павінна была прызнаць незалежнасць УНР. Прагерм. групоўка выразніка інтарэсаў буйных землеўладальнікаў ген. П.П.Скарападскага ў канцы крас. 1918 скінула УЦР. Інсцэніраваны акупантамі «З’езд хлебаробаў» (29.4.1918) абвясціў замест УНР Укр. дзяржаву (Гетманшчыну), а Скарападскага — яе гетманам. Супраць рэжыму Скарападскага і аўстра-герм. акупантаў, якія рабавалі У., узняўся шырокі партыз. рух як прасав. (М.А.Шчорс і інш.), так і сял.-анархічнай (Н.І.Махно і інш.) накіраванасці. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі ўрад РСФСР 13.11.1918 ануляваў Брэсцкі мір. Створаны 28.11.1918 у Курску пад кантролем СНК РСФСР Часовы рабоча-сял. ўрад У. абвясціў пра аднаўленне на У. сав. улады. Апазіцыйны да Гетманшчыны Укр.нац. саюз (сацыяліст. партыі) у ліст. 1918 стварыў Дырэкторыю (гл.Украінскай дырэкторыі ўрад) на чале з Віннічэнкам. Яе войскі 14.12.1918 занялі Кіеў і скінулі ўрад Гетманшчыны, замест якой была адноўлена УНР. У чарнаморскіх гарадах непрацяглы час знаходзіліся вайск. кантынгенты краін Антанты. 6.1.1919 у Харкаве абвешчана Укр.Сацыяліст.Сав. Рэспубліка (УССР). 16.1.1919 Дырэкторыя абвясціла вайну Расіі. 22.1.1919 у Кіеве абвешчана пра ўз’яднанне УНР з Заходне-Укр.Нар. Рэспублікай (ЗУНР, створана ўкр. партыямі Усх. Галіцыі 13.11.1918). 5.2.1919 Чырв. Армія заняла Кіеў. да мая 1919 — большую частку У. Дырэкторыя, якую ў лют. 1919 узначаліў Пятлюра, пераехала ў Вінніцу, пасля ў Жмерынку і Праскураў. 29.1.1919 Часовы ўрад УССР пераўтвораны ў СНК УССР (да 1923 старшыня Х.Г.Ракоўскі).
III Усеўкр. з’езд Саветаў (6—10.3.1919, Харкаў) прыняў 1-ю Канстытуцыю УССР і выбраў Усеўкр. ЦВК (старшыня да 1938 Р.І.Пятроўскі). Летам 1919 белагвардз. армія ген. А.І.Дзянікіна захапіла амаль усю У. (26 чэрв. Харкаў, 31 жн. Кіеў), восенню разбіла войскі Дырэкторыі. Укр. сяляне, у т. л. пад кіраўніцтвам Махно; паўставалі як супраць бальшавікоў, якія ўвялі харчразвёрстку, так і супраць Дзянікіна, які аднавіў памешчыцкае землеўладанне. У канцы 1918 Румынія захапіла Букавіну, Чэхаславакія ў пач. 1919 — Закарпацце, Польшча ў ліп. 1919 — Усх. Галіцыю. У канцы 1919 — пач. 1920 Чырв. Армія разграміла Дзянікіна і зноў заняла большую частку У. Дзянікін адышоў у Крым і перадаў камандаванне ген. П.М.Урангелю. Паводле тайнага Варшаўскага пагаднення ад 21.4.1920 Пятлюра атрымаў ад Польшчы прызнанне УНР (без Галіцыі) і ваен. дапамогу. У крас. — пач. мая 1920 у ходзе савецка-польскай вайны 1920 польскія і пятлюраўскія войскі занялі ч. Правабярэжнай У. і 6 мая ўвайшлі ў Кіеў. Сав.Паўд.-Зах. фронт у чэрв. 1920 перайшоў у наступленне, да канца жн. вызваліў ад палякаў Правабярэжную У. і ч. Галіцыі. У выніку контрнаступлення польскія войскі ў вер.—кастр. 1920 зноў занялі Галіцыю і Валынь. Адначасова белагвардзейскія войскі ген. Урангеля занялі амаль увесь Пд У., але ў кастр.—ліст. 1920 былі поўнасцю разгромлены Чырв. Арміяй, якая заняла Крым. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла б.ч. Валыні (Усх. Галіцыя афіцыйна прызнана за ёй краінамі Антанты ў 1923). 20.11.1920 Пятлюра ліквідаваў Дырэкторыю. Рэшткі пятлюраўскіх войск і атрады Махно на тэр. УССР разгромлены Чырв. Арміяй у 1921—22.
Да канца грамадз. вайны і інтэрвенцыі па У. ў асн. нацыяналізаваны прам-сць, транспарт і інш. галіны нар. гаспадаркі, ліквідавана прыватная ўласнасць на зямлю, якая перададзена ў карыстанне сялянам. Царква была аддзелена ад дзяржавы і школы, уведзены грамадз. шлюб. 30.8.1921 СНК УССР пастанавіў перайсці да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Аднаўленне разбуранай эканомікі У. было ўскладнена масавым голадам 1921—23, але ў асн. завяршылася да 1925. З 30.12.1922 У. ў складзе СССР. У 1924 у складзе УССР створана Малд. АССР. У 1923—25 уведзены адм.-тэр. падзел на акругі і раёны, у 1932 замест акруг створаны вобласці. У 1934 сталіца УССР перанесена з Харкава ў Кіеў. З 1920-х г. усю ўладу на У. ажыццяўляла Камуніст. партыя (бальшавікоў) У. (засн. ў ліп. 1918) — састаўная ч. ВКП (б).
У 1930-я г. на У. праведзена індустрыялізацыя прам-сці (гал. новабудоўлі: Дняпроўская ГЭС, металургічныя з-ды «Запарожсталь», «Азоўсталь», Крыварожскі, Харкаўскі трактарныя з-ды і інш.), калектывізацыя сельскай гаспадаркі, ліквідавана непісьменнасць, створана сетка новых сярэдніх і вышэйшых навуч. устаноў, дасягнуты значныя поспехі ў інш. галінах сац.-эканам. развіцця. У. займала 2-е месца ў СССР па развіцці прам-сці і была адной з асн. яго жытніц. Адначасова набіралі сілу негатыўныя з’явы, абумоўленыя ўзмацненнем культу асобы І.В.Сталіна. Калектывізацыя праводзілася прымусовымі метадамі (гл.Раскулачванне). Прысваенне дзяржавай с.-г. прадукцыі калгасаў для продажу за мяжу (каб мець сродкі на індустрыялізацыю) у спалучэнні з засухай выклікала ў 1932—33 масавы голад, у выніку якога на У. загінула каля 3,5 млн.чал. З пач. 1930-х г. набіралі сілу рэпрэсіі палітычныя, якія дасягнулі апагею ў 1937—38. Іх ахвярамі сталі дзеячы УНР, інтэлігенцыя, работнікі парт. і дзярж. апарата, сотні тысяч інш. грамадзян. Паводле Канстытуцыі 1937 вышэйшымі органамі ўлады УССР з’яўляліся Вярх. Савет і СНК (з 1946 Савет Міністраў). У сак. 1939 Венгрыя акупіравала Закарпацце. У пач. 2-й сусв. вайны Чырв. Армія заняла Зах. Украіну, якая паводле сав.-герм. дагавора аб сяброўстве і межах ад 28.9.1939 была далучана да СССР (афіцыйна ўключана 1.11.1939), а 14.11.1939 увайшла ў склад УССР. 28.6.1940 Румынія пад націскам СССР перадала яму Бесарабію і Паўн. Букавіну. У жн. 1940 Паўд. Бесарабія і Паўн. Букавіна перададзены УССР. Адначасова з яе складу выведзены прыднястроўскія раёны скасаванай Малд. АССР, якія разам з астатняй ч. Бесарабіі ўтварылі Малд. ССР (2.8.1940). У Вял.Айч. вайну, да канца ліп. 1942, пасля жорсткіх баёў (гл.Прыгранічныя бітвы 1941, Адэсы абарона 1941, Кіеўская абарончая аперацыя 1941, Севастопальская абарона 1941—42 і інш.) уся тэр. У. акупіравана ням. фашыстамі. У жн. 1941 акупанты стварылі рэйхскамісарыят «У.» з цэнтрам у г.Роўна. Галіцыя адышла да Польскага ген.-губернатарства, Паўн. Букавіна, Паўд. Бесарабія і Адэса з акругай — да Румыніі. За час акупацыі (1941—44) гітлераўцы знішчылі на У. больш за 5 млн.чал., у т. л. 1,5 млн. палонных, 2,4 млн. вывезлі на работу ў Германію. На акупіраванай тэр. дзейнічалі каля 600 тыс.сав. падпольшчыкаў і партызан, дзейнасцю якіх з лета 1942 кіраваў Укр. штаб партыз. руху (нач. Ц.А.Строкач). Найб. баяздольныя былі партыз. злучэнні С.А.Каўпака, А.М.Сабурава, А.Ф.Фёдарава.
У Зах. У. разгарнула дзейнасць Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), ч. членаў якой («мельнікоўцы») адкрыта супрацоўнічала з акупантамі і сфарміравала дывізію СС «Галічына», а другая (кіраўнік С.А.Бандэра) у 1942 стварыла Укр. паўстанцкую армію (УПА) для барацьбы супраць Германіі і СССР. У студз. 1943 — кастр. 1944 у выніку шэрагу бітваў (гл.Курская бітва 1943, Кіеўская наступальная аперацыя 1943, Львоўска-Сандамірская аперацыя 1944 і інш.) У. вызвалена (6.11.1943 — Кіеў). Яе матэрыяльныя страты ад акупацыі і ваен. дзеянняў склалі 285 млрд.руб. у даваен. цэнах. За ўдзел у Вял.Айч. вайне 2,5 млн. воінаў з У. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, больш за 2 тыс. сталі Героямі Сав. Саюза, у т. л. 15 за вызваленне Беларусі. 29.6.1945 Чэхаславакія перадала УССР Закарпацце. У. — адна з краін-заснавальніц ААН (1945). Да сярэдзіны 1950-х г. на Зах. У. працягвалася ўзбр. барацьба АУН супраць сав. улады. У 1946—47 У. перажыла новы масавы голад. Да пач. 1950-х г. тут з дапамогай інш. рэспублік СССР адноўлена разбураная вайной гаспадарка. 19.2.1954 У. са складу РСФСР перададзена Крымская вобл. У 1950—80-я г. У. заставалася адным з найб. развітых прамысл. і с.-г. рэгіёнаў СССР, але на дабрабыце насельніцтва ўсё больш адмоўна адбіваліся заганы адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання эканомікай і грамадствам. У 1978 прынята новая Канстытуцыя УССР. З пач.перабудовы ў СССР (1985) на У. актывізаваўся нац. рух. У вер. 1989 засн.Нар. рух У., які павёў барацьбу за незалежнасць У. 18.3.1990 упершыню на альтэрнатыўнай аснове выбраны Вярх. Савет УССР, які 24.8.1990 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Пачалося фарміраванне шматпарт. сістэмы. Пасля спробы ў жн. 1991 членаў т.зв. Дзярж.к-та па надзвычайным становішчы адхіліць ад улады прэзідэнта СССР М.С.Гарбачова забаронена Камуніст. партыя У. (адноўлена ў 1993). 1.12.1991 удзельнікі Усеўкр. рэферэндуму прагаласавалі за поўную незалежнасць У. Адначасова 1-м прэзідэнтам У. выбраны Л.М.Краўчук. Пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў 1991 паміж У., Беларуссю і Расіяй У. — незалежная дзяржава. Быў абвешчаны курс на пабудову ўкр. пац. дзяржавы з рыначнай эканомікай, збліжэнне з краінамі Зах. Еўропы і ЗША. У 1994 прэзідэнтам У. выбраны Л.Д.Кучма (перавыбраны ў 1999). 28.6.1996 Вярх. рада прыняла новую Канстытуцыю У., якая адлюстравала сучасныя эканам. і паліт. рэаліі. У. імкнецца падтрымліваць добрасуседскія адносіны як з Расіяй і інш. краінамі СНД, так і з блокам НАТО. 9.7.1997 у Мадрыдзе падпісана Хартыя аб асобым партнёрстве паміж У. і НАТО.
Паводле дагавора 1997 Румынія адмовілася адтэр. прэтэнзій да У. Рас.-ўкр. дагавор 31.5.1997 аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве спрыяў вырашэнню праблем статусу Чарнаморскага флоту (падзелены паміж дзвюма краінамі) і запазычанасці У. за рас. энерганосьбіты. На выбарах 2002 у Вярх. Раду перамаглі партыі правай і цэнтрысцкай арыентацыі. У. — чл.ААН (з 1945), СНД (з 1991), Савета Еўропы (з 1995) і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27.12.1991.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Партыя зялёных, С.-д. партыя У., «Грамада», Прагрэсіўна-сацыяліст. партыя У., Камуніст. партыя У., Сацыяліст. партыя У., Нар. рух У., Ліберальная партыя У., Укр.рэсп. партыя, Нар.-дэмакр. партыя У. і інш.
Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 108,5 млрд.дол. (2,2 тыс.дол. на 1 чалавека). Доля прам-сці ў структуры ВУП (2000) 26%, сельскай гаспадаркі — 12%, сферы паслуг — 62%. З пач. 1990-х г. у краіне адбываюцца працэсы, звязаныя з пераходам ад планава-размеркавальнай эканомікі да рыначнай. За 1990—99 ВУП скараціўся амаль на 60%, вытв-сцьпрамысл. прадукцыі — на 48,6%, сельскай гаспадаркі — на 51,3%. З 1999 пачаўся працэс стабілізацыі і паступовага росту эканам. параметраў. Змена форм уласнасці закранула амаль усе галіны гаспадаркі, але па-ранейшаму асн. уладальнікам стратэгічнага для нац. эканомікі вытворча-гасп. комплексу застаецца дзяржава. Найб. спад вытв-сці ў прамысловасці адбыўся ў машынабудаванні, асабліва ў навукаёмістых галінах, найменшы — у традыц. для У. паліўнаэнергет., металург. і хімічнай. Гал. галіна прам-сці — паліўна-энергет. комплекс. Здабыча каменнага і бурага вугалю (83,9 млн.т, 2001) у Данецкім, Львоўска-Валынскім і Дняпроўскім бас., нафты і газавага кандэнсату (3,7 млн.т) у Перадкарпацці і ўсх. раёнах, прыроднага газу (18,2 млрд.м³) у Дняпроўска-Данецкім, Прычарнаморскім і Перадкарпацкім раёнах. Нафтаперапрацоўка ў Краменчугу, Лісічанску, Херсоне, Адэсе. Вытв-сць электраэнергіі ў 2000 склала 169 млрд.кВт∙гадз, у т. л. на ЦЭС і ЦЭЦ — 52%, на ГЭС — 5,9%, АЭС — 42,1%. Найб.: ЦЭС — Вуглягорская, Запарожская, Зміеўская, Луганская, Міронаўская, Прыдняпроўская; ЦЭЦ — Кіеўскія 5-я і 6-я, Харкаўская 5-я; ГЭС — Днепрагэс, Канеўская, Кахоўская, Кіеўская, Крамянчугская; АЭС — Запарожская, Паўд.-Украінская, Ровенская, Хмяльніцкая. Вял. роля ў эканоміцы належыць здабычы руд: жал. (Крыварожскі і Керчанскі бас.), марганцавай (Нікапальскі бас.), каляровых і рэдкіх металаў (ртуць, цынк, свінец, тытан, магній, алюміній, рутыл, цырконій і інш.), самароднай серы, калійных (Прыкарпацце) і каменнай (Данбас) солей і інш. На базе вял. запасаў сыравіны развіты металург. комплекс (365 прадпрыемстваў, у т. л. 14 металург. камбінатаў, 7 трубных, 10 метызных, 16 коксахім., 3 ферасплаўныя і інш.). Вытв-сць пракату чорных металаў 22,5 млн.т (2000). Найб. прадпрыемствы галіны ў Прыдняпроўі (Днепрапятроўск, Днепрадзяржынск, Запарожжа, Крывы Рог, Нікапаль), Данбасе (Данецк, Макееўка, Янакіева) і Прыазоўі (Марыупаль). У машынабудаванні вылучаецца вытв-сць абсталявання для металург. (Краматорск, Марыупаль, Харкаў) і горназдабыўной (Горлаўка, Харкаў, Данецк) прам-сці. Каля 100 прадпрыемстваў у эл.-тэхн. прам-сці, у т. л. па вытв-сці генератараў для паравых і гідраўлічных турбін, электрарухавікоў, высакавольтнай апаратуры, электразварачнага абсталявання (Харкаў, Запарожжа, Палтава, Мікалаеў і інш.; кабелю (Кіеў, Харкаў, Адэса, Бярдзянск). 40 прадпрыемстваў ракетна-касм. галіны вырабляюць міжкантынент. балістычныя ракеты, ракетаносьбіты, касм. апараты, сістэмы кіравання і інш. (Днепрапятроўск, Кіеў). Трансп. машынабудаванне: вытв-сць цеплавозаў (Харкаў, Луганск), грузавых вагонаў (Крукаў, Марыупаль, Днепрадзяржынск, Крамянчуг), суднаў (Мікалаеў, Херсон, Керч, Кіеў), самалётаў (Кіеў), аўтобусаў (Львоў), легкавых (Запарожжа, Луцк) і грузавых (Крамянчуг) аўтамабіляў. Станка-інструментальная прам-сць у Харкаве, Днепрапятроўску, Кіеве, Лубнах. Развіта с.-г. машынабудаванне: вытв-сць трактароў (Харкаў), трактарных плугоў (Адэса), камбайнаў для ўборкі цукр. буракоў (Цярнопаль, Днепрапятроўск) і кукурузы (Херсон). Вытв-сць абсталявання для хім. і нафтавай (Сумы, Кіеў), лёгкай і харч. прам-сці. Прыладабудаванне і радыёэлектронная прам-сць у Кіеве, Сумах, Львове, Харкаве, Івана-Франкоўску і інш.Вытв-сць (тыс.шт., 2000) легкавых аўтамабіляў 17,1, грузавых аўтамабіляў 11,1, станкоў 1,3, трактароў 4, тэлевізараў 60,7, халадзільнікаў і маразільнікаў 474, пральных машын 120. Хім.прам-сць уключае вытв-сцьмінер. угнаенняў (2,3 млн.т, 2000), у т. л. фосфарных (Вінніца, Адэса, Сумы, Канстанцінаўка, Марыупаль і інш.), калійных (Калуш, Сцебнік) і азотных (Горлаўка), сінт. смол і пластмасы (Адэса, Горлаўка, Чаркасы, Прылукі і інш.), хім. валокнаў (30,3 тыс.т; Кіеў, Чаркасы, Чарнігаў, Жытомір, Сакаль), соды (Лісічанск, Славянск). Прам-сцьбуд. матэрыялаў: вытв-сць цэменту (Мікалаеў, Здалбунаў, Балаклея, Крывы Рог, Амвросіеўка), буд. каменю (Жытомірская вобл.), шкла (Лісічанск, Канстанцінаўка, Запарожжа) і інш. Лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць развіта пераважна на Палессі і ў Карпатах, вытв-сць мэблі, паперы (103 тыс.т, 2000) у гарадах Малін, Рахаў, Жыдачаў, г.п. Панінка і інш. З галін лёгкай прам-сці развіты тэкст. (66 млн.м² тканін), у т. л. баваўняная (Херсон, Кіеў, Цярнопаль, Данецк), суконная (Луганск, Адэса, Чарнігаў), шаўковая (Кіеў, Чаркасы), ільняная (Жытомір, Роўна); гарбарна-абутковая (12,4 млн. пар; Кіеў, Луганск, Адэса, Львоў), трыкат. (Харкаў, Жытомір, Львоў, Адэса, Чарнаўцы), футравая (Харкаў, Жмерынка, Адэса, Жытомір).
Харчасмакавая прам-сць, цесна звязаная з с.-г. базай, развіта паўсюдна. Вылучаюцца мяса-малочная, цукр., алейная, рыбная, кансервавая, вінаробная, тытунёвая галіны. Вытв-сць (тыс.т, 2000) мяса прамысл. перапрацоўкі 290, цэльнамалочнай прадукцыі 598, цукру 1780, алею 895. Гал. цэнтры мяса-малочнай галіны: Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў, Адэса, Сімферопаль, Днепрапятроўск. Цукр. з-ды ў Вінніцкай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Сумскай і Кіеўскай абл., алейныя — у стэпавай зоне, рыбныя — у Севастопалі, Керчы, Адэсе, Марыупалі, Ізмаіле, Херсоне, вінаробныя — у Закарпацкай, Херсонскай, Адэскай абл., Крыме. У. мае спрыяльныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі. Пл.с.-г. угоддзяў складае 40,7 млн.га (2001), у т. л. 32,9 млн.га ворных зямель, пераважна на чарназёмных глебах. У 2001 у краіне дзейнічалі 42 тыс. фермерскіх гаспадарак (пл.с.-г. угоддзяў 2,3 млн.га), 22 тыс.с.-г. прадпрыемстваў, у т. л.акц. т-вы, кааператывы (27,6 млн.га), 3,4 тыс.дзярж. прадпрыемстваў (1,9 млн.га), дробныя гаспадаркі насельніцтва (каля 9 млн.га). На У. вылучаюць 4 зоны спецыялізацыі сельскай гаспадаркі: лесастэп, стэп, Палессе, горныя раёны. Вял. плошчы меліяраваных зямель. На Палессі пашыраны асушальныя і асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы (Ірпенская, Асцёрская, Трубежская і інш.); у стэпавай зоне — арашальныя сістэмы (Кахоўская, Інгулецкая, Паўн.Рагачыцкая і інш.); Паўн.-Крымскі канал, канал Дняпро—Данбас. Пл. асушаных зямель каля 3 млн.га, арашальных — каля 2,4 млн.га. Аснова раслінаводства — збожжавыя культуры (пл. пасеваў 14,6 млн.га). Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, рыс (арашальныя землі на Пд), ячмень, жыта, проса, грэчку; з тэхн. культур — цукр. буракі (0,85 млн.га), сланечнік, лён (Палессе), хмель, каноплі. тытунь (Крым, Закарпацце); кармавыя культуры. Развіты бульбаводства (1,6 млн.га), агародніцтва (0,5 млн.га), пладаводства, бахчаводства (на Пд), вінаградарства (на Пд і ў Закарпацці), пасевы лекавых траў (Палессе). Збор (млн.т, 2001): збожжавых — 39,7, цукр. буракоў — 15,5, бульбы — 17,3, агародніны — 5. Жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. Буйн. раг. жывёлу гадуюць паўсюдна, свіней — у лесастэпавай і стэпавай зонах, авечак — у стэпавай зоне, Карпатах, на Палессі. Птушкагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлы — 9,2, свіней — 7,9, авечак і коз — 1,8. Вытв-сць (тыс.т, 2001) мяса — 2,3, у т. л. ў гаспадарках насельніцтва 1,8, малака адпаведна 13,4 і 9,8; яек — 9652 млн.шт. і 6991 млн.шт. Пчалярства на Палессі і ў Карпатах. Рыбалоўства (403 тыс.т, 1999) у Чорным і Азоўскім м. і ва ўнутр. вадаёмах.
Транспарт. Даўж. чыгунак 22,6 тыс.км, у т. л. 9,1 тыс.км электрыфікавана, аўтадарог 168,7 тыс.км, з якіх 163 тыс.км з цвёрдым пакрыццём. Даўж. суднаходных рачных шляхоў 4,4 тыс.км. Асн. водная артэрыя — р. Дняпро, суднаходства таксама па рэках Днестр, Дзясна, Дунай. Гал. рачныя парты: Кіеў, Чаркасы, Мікалаеў, Днепрапятроўск, Запарожжа, Днепрадзяржынск, Херсон, Ізмаіл. Гал. марскія парты: Адэса, Бярдзянск, Херсон, Ізмаіл, Ільічоўск, Керч, Марыупаль. Дзейнічае міжнар. марская паромная пераправа Ільічоўск—Варна (Балгарыя). 163 аэрапорты з цвёрдым пакрыццём, найб. Кіеў, Данецк, Адэса, Сімферопаль. Даўж. нафтаправодаў 4 тыс.км, прадуктаправодаў 4,5 тыс.км, газаправодаў 34,4 тыс.км. Развіты замежны турызм і адпачынак (даход 540 млн.дол. штогод). Шматлікія курортныя зоны і курорты: Паўднёвы бераг Крыма, Еўпаторыя, Адэская група курортаў, Трускавец, Міргарад, Моршын і інш. Аб’ём знешняга гандлю У. ў 2001 склаў 23,4 млрд.дол., у т. л. экспарт — 11,6 млрд.дол., імпарт — 11,8 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць чорныя і каляровыя металы, паліва, нафтапрадукты, машыны і трансп. сродкі, прадукты харчавання; у імпарце — электраэнергія, машыны і абсталяванне, прадукцыя хім. прам-сці. Гал.гандл. партнёры: Расія (20% экспарту і 48% імпарту), краіны ЕС (17% і 23%), ЗША (4% і 3%) і інш. Аб’ём знешняга гандлю У. з Рэспублікай Беларусь у 2001 склаў 699,1 млн.дол. Беларусь экспартавала на У. тавараў на суму 421,8 млн.дол. (трактары і запчасткі да іх, грузавыя аўтамабілі, нафтапрадукты, поліэтылен, быт. апаратура), імпартавала на суму 277,3 млн.дол. (чорныя металы, кокс, падшыпнікі, ферасплавы, збожжа, алей). Грашовая адзінка — грыўня.
Узброеныя сілы. Налічваюць 310 тыс.чал. (2001). Складаюцца з сухап. войск, ВПС, ППА, ВМС, а таксама з чыг. і спец. войск. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Кіраўніцтва ўзбр. сіламі ажыццяўляе міністр абароны праз Мін-ва абароны і ген. штаб. Камплектаванне на аснове прызыву на ваен. службу, а таксама паводле кантракта. У сухап. войсках больш за 150 тыс.чал.; каля 3,5 тыс. танкаў, каля 3 тыс. баявых машын пяхоты, 1,5 тыс. бронетранспарцёраў, больш за 3,5 тыс.артыл. сістэм калібру 100 мм і вышэй (гарматы, мінамёты, рэактыўныя сістэмы залпавага агню і інш.), 400 верталётаў. У ВПС больш за 50 тыс.чал.; каля 1,5 тыс. самалётаў, у т. л. 840 баявых, і больш за 300 верталётаў. У ППА 45 тыс.чал.; на ўзбраенні зенітныя ракетныя комплексы і знішчальная авіяцыя. У ВМС каля 13 тыс.чал.; надводныя і падводныя сілы (40 баявых і 80 дапаможных суднаў), марская авіяцыя, часці спец., тылавога і тэхн. прызначэння. Паводле ваен.-адм. падзелу тэр. У. мае 3 аператыўныя камандаванні: Зах. (штаб у Львове), Паўд. (штаб у Адэсе), Паўн. (штаб у Чарнігаве); у ВМСПаўд. марскі р-н (штаб у пас. Новаазёрны) і Зах. марскі р-н (штаб у Адэсе), гал. база флоту — г. Севастопаль. Некат. падраздзяленні спец. і інш. войск знаходзяцца па-за межамі У., у т. л. ў Ліване, Косаве (Сербія). На ваен.час прадугледжана ўзаемадзеянне ўзбр. сіл з пагран. войскамі, нац. гвардыяй, унутр. войскамі, органамі і падраздзяленнямі МУС. Ваен. дактрына У. мае абарончы характар.
Ахова здароўя. Уключае дзярж., неабавязковае страхавое і прыватнае мед. абслугоўванне. На тэр. У. размешчана вял. колькасць санаторна-курортных зон, курорты Адэсы, Крыма, Закарпацця і інш., якія значна дапамагаюць аздараўленню насельніцтва. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 71 год (2001). Смяротнасць — 16 на 1 тыс.чал., натуральны прырост адмоўны -0,754%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 81 чал., урачамі — 1 на 224 чал. Дзіцячая смяротнасць — 21 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета. Сістэма адукацыі У. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школу, прафес.-тэхн. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульнаадук. школа падзяляецца на 3 ступені: пач. (з 6-гадовага ўзросту), асн. (10 гадоў навучання) і старэйшая (11—12 кл.; дае поўную сярэднюю адукацыю). Для развіцця здольнасцей дзяцей ствараюцца профільныя класы, спецыялізаваныя школы, гімназіі, ліцэі. Выкладанне вядзецца на ўкр., рус., венгерскай, рум., польскай, крымска-татарскай мовах. У сістэме вышэйшай адукацыі 4 узроўні акрэдытацыі: 1-ы і 2-і — вучылішчы, тэхнікумы, каледжы (некат. даюць ступень бакалаўра); 3-і і 4-ы — ун-ты, ін-ты, акадэміі, кансерваторыі. У 2002/03 навуч.г. ва У. 587 ВНУ 1-га і 2-га ўзроўняў, у т. л. 195 вучылішчаў, 279 тэхнікумаў і 113 каледжаў; 225 ВНУ 3-га і 4-га ўзроўняў, у т. л. 106 ун-таў, 60 ін-таў, 57 акадэмій, 2 кансерваторыі. Буйнейшыя ун-ты: Адэскі універсітэт, Кіеўскі нацыянальны універсітэт, Львоўскі універсітэт, Харкаўскі універсітэт, Данецкі, Днепрапятроўскі, Запарожскі, Ужгарадскі, Чарнавіцкі. На 1.1.2002 ва У. 45 тыс. б-к (700 млн. адзінак захавання) і больш за 550 музеяў. Буйнейшыя б-кі: Украінская нацыянальная парламенцкая бібліятэка і Нац.б-ка У. імя У.І.Вярнадскага ў Кіеве. Буйнейшыя музеі: Нац. гісторыі Украіны (700 тыс. адзінак захавання), Нац. мастацкі, Мемарыяльны комплекс «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 гадоў», л-ры і навукова-прыродазнаўчы Нац.АН У., пад адкрытым небам (пл. 47 га, 80 тыс. адз. зах., у т. л. 320 нерухомых помнікаў нар. архітэктуры) — усе ў Кіеве; краязнаўчыя ў Харкаве, Палтаве, Чаркасах; запаведнікі: «Сафія-Кіеўская» ў Кіеве, «Хорціца» ў Запарожжы, «Даўні Галыч» у Львове, «Чарнігаў Старадаўні» ў Чарнігаве, гісторыка-культ. ў Пераяславе-Хмяльніцкім. Навук. даследаванні вядуцца ў Нац.АН У., галіновых і інш.НДІ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 на У. выдавалася больш за 10 тыс.перыяд. выданняў, з іх больш за 5,6 тыс. на ўкр. мове. Буйнейшыя газеты: «Голос України» (з 1991), «Урядовий кур’єр» (з 1990), «Факты и комментарии» (з 1997), «Киевские ведомости» (з 1992), «День» (з 1996), «Сегодня» (з 1997), «Дзеркало тижня» (з 1994). Інфарм. агенцтвы дзярж. — Укр.нац.інфарм. агенцтва «Укрінфарм» (з 1918), Крымскае інфарм. агенцтва (з 1998), Дзярж. прадпрыемства Агенцтва інфармацыі міжнар. супрацоўніцтва і развіцця «Агенцтва «Чарнобыльінфарм» (з 2001); недзярж. — Т-ва з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйнае агенцтва «Інтерфакс-Украіна» (з 1992), Укр. незалежнае інфарм. Агенцтва Навін (УНІАН; з 1993). Радыёвяшчанне з 1924. Дзярж.нац. радыёкампанія У. вядзе перадачы па 4 праграмах — УР-1 (інфарм.-публіцыстычная, грамадска-аналіт.); УР-2 (маладзёжная «Промінь»); УР-3 (маст. вяшчання) і «Сусветная служба радыёвяшчання Украіны» (на замежжа). Тэлебачанне з 1951 (з 1968 каляровае). Дзярж.нац. тэлекампанія У. трансліруе 2 праграмы на агульнадзярж. каналах; недзярж. Укр. незалежная тэлекарпарацыя перадае эфірнай сеткай праграму «Інтэр» (часткова з праграмамі рас. канала «ГРТ»), праз спадарожнікі — праграмы «Інтэр+», «Энтэр», «Энтэрфільм», а таксама праграмы тэлерадыёкампаній «СТБ», «Новы канал», «ICTV». Дзейнасць усіх радыёкампаній (каля 800) каардынуе Нац. рада У. па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, кіраўніцтва дзярж. тэлерадыёкампаніямі ажыццяўляе Дзярж.к-тінфарм. палітыкі, тэлебачання і радыёвяшчання. На У. 28 тэлецэнтраў і больш за 1000 рэтрансляцыйных станцый; пашырана сетка кабельнага тэлебачання.
Літаратура. Развіваецца на ўкраінскай мове. Вытокі яе, як бел. і рус., у л-ры Кіеўскай Русі (перакладная л-ра, ізборнікі, павучанні, жыціі, пацерыкі, летапісы і інш.). Мангола-тат. нашэсце (13 ст.), тат. і тур. агрэсія (16 ст.) затрымалі, але не спынілі развіццё л-ры: працягвалася мясц. летапісанне, высокага ўзроўню дасягнула нар. творчасць (гіст. песні, думы). З пашырэннем рэнесансавых з’яў і ўзмацненнем нац.-вызв. барацьбы (16—17 ст.) узніклі новыя культ. цэнтры (Львоў, Астрог), пачалося кнігадрукаванне (1574). Развіваліся палемічная літаратура (І.Барэцкі, І.Вішанскі, З.Капысценскі) і аратарска-прапаведніцкая (Л.Барановіч, І.Галятоўскі, К.Стаўравецкі), кніжнае вершаскладанне (Я.Жораўніцкі, А.Рымша, К.Саковіч і інш.), драматургія ў форме вершаваных дэкламацый, дыялогаў, інтэрмедый (П.Бярында, А.Скульскі). Вызв. вайна ўкр. і бел. народа 1648—54 і далучэнне У. да Расіі ідэйна і эстэтычна пераарыентавалі ўкр. л-ру. У канцы 17 — пач. 18 ст. створаны т.зв. казацкія летапісы Самавідца, С.Вялічкі, Р.Грабянкі. З сярэдзіны 18 ст. паскорыўся пераход да новай л-ры з яе арыентацыяй на нар. паэзію і мову, ідэі гуманізму, рэалізм. Прагрэс. тэндэнцыі пераходнага перыяду найб. яскрава выявіліся ў творчасці Р.Скаварады. Першы класік новай укр. л-ры — І.Катлярэўскі. У 1-й пал. 19 ст. ў л-ру прыйшлі прыхільнікі рэаліст. бытапісання П.Гулак-Арцямоўскі, Я.Грабінка, пачынальнік новай укр. прозы Р.Квітка-Аснаўяненка. Рамант. кірунак прадстаўлялі паэты Л.Баравікоўскі, В.Забіла, А.Мятлінскі, М.Пятрэнка і інш. Пачатак новай л-ры на зах.-ўкр. землях паклала «Руская тройца» (І.Вагілевіч, Я.Галавацкі, М.Шашкевіч). Якасна новы этап у развіцці л-ры — творчасць Т.Шаўчэнкі, які сцвердзіў ва ўкр. л-ры крытычны рэалізм, рэв.-дэмакр. кірунак. Яго «Кабзар» (1840. 1860) зрабіў уплыў на ўсерас.вызв. рух і знайшоў шырокі водгук за мяжой, асабліва ў слав. краінах. Рэаліст. традыцыі ў прозе сцвярджала паслядоўніца Шаўчэнкі М.Ваўчок. У сярэдзіне 19 ст. актыўна выступалі паэт-лірык і гумарыст С.Руданскі, байкапісец Л.Глібаў, празаік А.Свідніцкі, на Букавіне — Ю.Фядзьковіч. Прадстаўнікі ліберальна-бурж. кірунку — празаік, крытык і гісторык П.Куліш (аўтар першага гіст. рамана), празаікі Г.Барвінак, А.Каніскі і інш. У 2-й пал. 19 ст. ва ўмовах жорсткага ўціску з боку царызму (забарона друку на ўкр. мове) л-ра развівалася намаганнямі празаікаў-рэалістаў П.Мірнага, І.Нячуй-Лявіцкага, паэтаў П.Грабоўскага, І.Манжуры, драматургаў І.Карпенкі-Карага, М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага. Этапнай для ўкр. л-ры з’явілася шматгранная творчасць І.Франко, пад моцным уплывам якога развівалася творчасць В.Кабылянскай. В.Макавея. Л.Мартовіча, М.Паўлыка, В.Стафаніка, М.Чарамшыны і інш. Асаблівую ролю ў літ. працэсе канца 19—пач. 20 ст. адыгрывалі паэзія А.Алеся, М.Вараныя, паэзія і драматургія Л.Украінкі і рэаліст. проза М.Кацюбінскага.
У 1920-я г.маст. ўзровень л-ры і яе ідэйна-тэматычную скіраванасць вызначалі паэты П.Тычына, М.Рыльскі, У.Сасюра, М.Бажан, Т.Масэнка, празаікі У.Віннічэнка, А.Галаўко, М.Ірчан, І.Лэ, П.Панч, Ю.Смоліч, М.Хвылявы, Ю.Яноўскі, драматургі І.Качарга, А.Карняйчук, М.Куліш, І.Мікітэнка, гумарыст К.Вішня, кінасцэнарыст А.Даўжэнка. З 1922 пачалі ўзнікаць шматлікія літ. аб’яднанні. У 1930-я г. ў л-ру прыйшлі А.Малышка, Н.Рыбак, В.Сабко, М.Трублаіні, А.Дзясняк і інш.Асн. тэмы твораў гэтага перыяду — індустрыялізацыя і калектывізацыя (А.Капыленка, І.Кірыленка, А.Дончанка), рэвалюцыя і грамадз. вайна (Панч, С.Склярэнка, Дз.Фалькоўскі, Яноўскі). Значнае месца займала гіст. тэматыка (творы А.Ільчанкі, Я.Качуры, Л.Смілянскага, З.Тулуб). З уз’яднаннем зах.-ўкр. зямель з У. л-ра папоўнілася імёнамі А.Гаўрылюка, П.Казланюка, С.Тудара і інш. У Вял.Айч. вайну пераважалі жанры апавядання і нарыса; паявіліся новыя імёны пісьменнікаў-франтавікоў (П.Варанько, І.Няхода, Я.Шпорта). У пасляваен. гады ў паэзіі працягвалася асэнсаванне ўрокаў вайны, распрацоўваліся тэмы гераізму людзей і братэрства народаў (зб-кі Тычыны, Рыльскага, Л.Первамайскага, М.Нагнібеды, Л.Забашты і інш.); проза і драматургія ўзбагаціліся творамі ваен. тэматыкі (А.Ганчар, Л.Дзмітэрка, В.Кучар, Сабко), мінулага ўкр. народа (Карняйчук, Качарга, І.Муратаў, Рыбак, М.Стэльмах). Прызнанне атрымалі сатыр. і гумарыст. творы С.Алейніка, Вішні, А.Кавінькі, публіцыстыка Я.Галана. У 1950—70-я г.ўкр.л-ра развівалася пад уплывам зрухаў у грамадскім жыцці. Паглыбіліся яе ідэйна-эстэт. асновы, узмацніліся аналіт. якасці. У прозе пераважалі творы пра вайну (Ганчар, Ю.Збанацкі, В.Казачэнка, Первамайскі, І.Стаднюк), рабочы клас і інтэлігенцыю (Ю.Бедзык, П.Заграбельны, І.Сенчанка, Ю.Шаўкапляс), жыццё вёскі (Я.Гуцала, У.Дрозд, М.Зарудны, Стэльмах).
Здабыткам л-ры сталі дылогія «Лебядзіная чарада» і «Зялёныя Млыны» В.Земляка, трылогія «Хлеб і соль», «Кроў людская не вадзіца» і «Вялікая радня» Стэльмаха, раманы «Вір» Р.Цюцюнніка, «Цыклон» Ганчара, «Сёстры Рачынскія» І.Вільдэ і інш., для якіх характэрны шырокі гіст. фон, перапляценне ў адным творы розных часавых планаў, паказ герояў з нар. глыбінь.
Шмат новага ў разуменне эпохі, чалавека, жыцця ўнеслі творы празаікаў малодшага пакалення (Р.Іванічук, В.Лагвіненка, Р.Федарыў, Б.Харчук і інш.). Да гіст. мінулага краіны звярталіся пісьменнікі Склярэнка (раманы «Святаслаў» і «Уладзімір»), Лэ (трылогія «Хмяльніцкі»), Заграбельны (раманы «Першамост» і «Раксалана»), А.Хіжняк (раманы «Данііл Галіцкі» і «Праз вякі»), Іванічук (раман «Мальвы») і інш. Паэзія прадстаўлена творамі Рыльскага, Бажана, Малышкі, Тычыны, Первамайскага, Варанько, Дз.Паўлычкі, Р.Братуня, паэтаў новай генерацыі (В.Сіманенка, Л.Кастэнка, Т.Каламіец, У.Забаштанскі і інш.). У драматургіі найб. значныя п’есы Карнейчука, В.Мінко, Заруднага, А.Лявады, Я.Баша, Сабко. У 1980—90-я г.ўкр. л-ру развівалі празаікі А.Мароз, Дз.Мішчанка, Ю.Мушкецік, С.Пушык, В.Чандэй, Васіль Шаўчук, Валерый Шаўчук, У.Яварыўскі, паэты Б.Алейнік, М.Вінграноўскі, П.Вольвач, І.Драч, У.Каламіец, І.Калінец, В.Кароціч, В.Кордун, Р.Лубкіўскі, А.Лупій, І.Паўлюк, І.Рымарук, С.Явенка, драматургі Зарудны, А.Каламіец, Ю.Шчарбак і інш. Уклад у развіццё л-ры для дзяцей зрабілі В.Блізнец, Н.Забіла, А.Іваненка, У.Нястайка, Б.Чалы, крытыкі і літ.-знаўства — А.Бабышкін, В.Бальшак, Я.Гаян, І.Дзюба, М.Жулінскі і інш.
Бел.-ўкр.літ. сувязі пачынаюцца з эпохі Кіеўскай Русі. Моцнымі яны былі ў сярэднія вякі: цесныя кантакты паміж укр. (Кіеў, Астрог, Львоў) і бел. (Брэст, Полацк, Вільня) культ. цэнтрамі, правасл. брацтвамі (магілёўскім і львоўскім, мінскім і кіеўскім і г.д.). Дабратворны ўплыў на ўкр. кнігадрукаванне і л-ру зрабілі Ф.Скарына, С.Будны, С.Косаў, В.Цяпінскі. Асобныя літаратары-ўкраінцы (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Казлоўскі) жылі, выдавалі кнігі і вялі асветніцкую працу на Беларусі; беларусы (Рымша, Сімяон Полацкі) вучыліся на У. Узаемасувязі стараж.бел. і ўкр. л-р назіраюцца ў летапісанні, розных жанрах царк. і свецкай пісьменнасці. У 17 ст.ўкр. вершаскладанне, прапаведніцкая л-ра адчулі пэўны ўплыў Сімяона Полацкага; Вішанскі, Г.Сматрыцкі, Капысценскі ўплывалі на развіццё бел. палемічнай л-ры, на творчасць Л.Карповіча, Афанасія Філіповіча і інш. У 2-й пал. 17—18 ст. сувязі пераважалі ў фальклоры, школьнай л-ры (вершапісанне, арацыі, інтэрмедыі). Некат. ўкр. пісьменнікі (Галавацкі. А.Старажэнка) пэўны час працавалі на Беларусі, Я.Баршчэўскі, Ф.Савіч, Ф.Багушэвіч — на У. Беларусы Е.Раманаў, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі даследавалі помнікі ўкр. мовы і л-ры, украінцы М.Драгаманаў, А.Патабня, У.Гнацюк — беларускай. Бел. рэчаіснасць, фальклор, л-ру ведаў і выкарыстоўваў у сваіх творах Шаўчэнка, які паўплываў на творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа. Пад уздзеяннем «Энеіды» Катлярэўскага ўзнікла бел.«Энеіда навыварат». Кантактавыя і тыпалагічныя формы літ. сувязей спрыялі фарміраванню бел. і ўкр.рэв. публіцыстыкі. Франко і Паўлык склалі праект «Украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва» (1875) і «Выдавецкай суполкі». З укр. рэвалюцыянерамі трымаў сувязь «Гурток моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай». Кіраўнік гэтага гуртка А.Гурыновіч пераклаў на бел. мову «Гімн» Франко. На светапогляд і творчасць Л.Украінкі паўплываў мінскі сацыял-дэмакрат С.К.Мяржынскі. З часурэв. 1905—07 пашырыліся асабістыя сувязі літаратараў (Цётка і І.Свянціцкі, М.Косіч і А.Русаў, С.Палуян і кіеўскія пісьменнікі). Франко, В.Шчурат, М.Вазняк, І.Крыпякевіч, Ф.Калеса заклалі асновы ўкр. беларусазнаўства. Брашура Свянціцкага «Адраджэнне беларускага пісьменства» (Львоў, 1908) — першы на У. і Беларусі сістэматызаваны нарыс гісторыі бел. л-ры. Усталяваліся кантакты паміж бел. («Наша доля», «Наша ніва») і ўкр. («Рада» і інш.) перыяд. выданнямі. Паявіліся ўкр. пераклады твораў бел. л-ры («Тарас на Парнасе», творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны і інш.) і бел. пераклады Шаўчэнкі, Стафаніка, Руданскага і інш. З 1920-х г. пашырыліся кантакты паміж пісьменніцкімі арг-цыямі ўкр. («Гарт», «Плуг», «Маладняк») і бел. («Маладняк», «Узвышша», «Полымя»), Абмен дэлегацыямі і рэгулярныя пісьменніцкія кантакты спрыялі павелічэнню літ. перакладаў. У 1929 у Харкаве выйшла першая анталогія бел. паэзіі «Новая Беларусь». На ўкр. мове выдадзены творы М.Багдановіча, Я.Купалы, К.Крапівы, К.Чорнага, на бел. мове В.Палішчука, Вішні, Сасюры, Галаўко, Панча, Лэ, Мікітэнкі. У 1939 выдадзены «Кабзар» Шаўчэнкі на бел. мове ў перакладзе Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Броўкі, П.Глебкі, А.Куляшова і інш. Пасля Вял.Айч. вайны ў бел.-ўкр.літ. сувязях з’явіліся новыя формы (тыдні л-р, абмен спец. выпускамі часопісаў і газет, выданне паэт. твораў адначасова на ўкр., бел. і рус. мовах і інш.).
На ўкр. мове выйшлі зб-кі «Беларуская савецкая паэзія» (1948), «Беларускія апавяданні» (1949, 1957), «Песні з Беларусі», «Беларускі гумар» (абодва 1957), «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1970), анталогія маладой бел. паэзіі «Калінавыя масты» (1969), выбр. творы Я.Купалы, Я.Коласа, Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, творы І.Мележа, Я.Брыля, І.Шамякіна, П.Панчанкі, В.Быкава, А.Макаёнка і інш.; на бел. мове — зб. «Сястры Украіне» (1954), анталагічныя зб-кі «Украінская савецкая паэзія», «Вершы для дзяцей» (абодва 1952), «Дзень украінскай паэзіі», «Украінскі гумар» (абодва 1957), «Украінскія народныя казкі» (1959), выбр. творы Рыльскага, Тычыны, Вішні, творы Катлярэўскага, Франко, Л.Украінкі і інш. У 1970—90-я г.ўкр.-бел. сувязі ўзбагаціліся: наладжваліся сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі прыгранічных раёнаў, сумесныя абмеркаванні пытанняў л-ры на пленумах і рэгіянальных нарадах пісьменнікаў, навук. канферэнцыі, публікаваліся шматлікія даследчыя матэрыялы. Выйшлі сумесныя ўкр.-бел. выданні — «Паклон табе, Славута» (1972) і «Бацькоўскае імя» (1982). Найб. значныя перакладныя выданні на У. — анталогія «Беларуская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1971), зб-кі «Беларускае савецкае апавяданне» і «Лясная калыска» (абодва 1979), «Радня» (1980); на Беларусі — анталогія «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975), «Украінскія народныя казкі» (1989, пер. С.Міхальчук), зб-кі «Рука друга» (1973), «Сцежка без канца» (1980, пер. М.Дубянецкі), «Ад круч дняпроўскіх» (1983), «Эліксір маладосці» (1990, пер. Р.Родчанка), трылогія «Жылюкі» М.Алейніка (1983, пер. Х.Жычка), раман «Твая зара» Ганчара (1985, пер. В.Рагойша). У серыі «Паэзія народаў СССР» выйшлі зб-кі «Явар» Шпорты (1976, пер. К.Кірэенка), «Матчына слова» Б.Сцепанюка (1977), «Заклінанне агню» Б.Алейніка (1979, пер. Г.Бураўкін), «Мелодыя каліны» Драча (пер. Р.Барадулін) і «Вятрылы, поўныя блакіту» Нагнібеды (абодва 1981), «Калыска памяці» Варанько (1983), «Світальная зара» Рыльскага (1985), «Таямніца вобліку твайго» Паўлычкі (1987), «Два берагі» Т.Каламіец (1988), «Лірыка» Кастэнка (1989, пер. В.Коўтун і Н.Мацяш), «Пялёсткі святла» Лубкіўскага (1990); у серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» — «Вершы. Паэмы» Шаўчэнкі (1989). Сярод інш. перакладчыкаў укр. л-ры на бел. мову: М.Базарэвіч, А.Вялюгін, Н.Гілевіч, І.Грамовіч, С.Грахоўскі, В.Зуёнак, К.Камейша, В.Лукша, В.Маеўскі, У.Паўлаў, В.Рабкевіч, М.Рудкоўскі, Л.Салавей, Б.Сачанка, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, М.Чарняўскі, Я.Янішчыц. Даследавалі ўкр. л-ру і яе сувязі з бел. Л.Навічэнка, С.Крыжаноўскі, П.Ахрыменка, Л.Бондар, Рагойша, Т.Кабржыцкая, Э.Мартынава і інш.
Архітэктура. Жылыя збудаванні на тэр. У. вядомы з эпохі неаліту. Асновай для фарміравання сярэдневяковага дойлідства паслужыла маст. культура Кіеўскай Русі. Напачатку на тэр. У. будаваліся драўляныя жытлы, абарончыя і гасп. пабудовы, язычніцкія свяцілішчы; з 9 ст. тут развіваліся гарады Кіеў, Чарнігаў, Белгарад, Пераяслаў і інш.; з 10 ст. вядома каменнае буд-ва (нячэсаны камень, цэгла-плінфа). У 11 ст. закладзены Кіеўскі Сафійскі сабор, Кіева-Пячэрская лаўра. У 11—12 ст. у культавым буд-ве склаліся мясц.арх. кірункі: кіеўскі (храмы лаўры, Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра, царква Спаса на Бераставе), пераяслаўскі [Спаская царква ў Пераяславе, Юр’ева (Міхайлаўская) бажніца ў Астры], чарнігаўскі (Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі сабор у Чарнігаве), галіцкі [царква Панцеляймона ў Галічы (цяпер с. Шаўчэнкава Івана-Франкоўскай вобл.)]. У 13—16 ст. архітэктура набыла фартыфікацыйны характар (умацаваныя манум. замкі магнатаў, каралеўскіх намеснікаў у Белгарадзе-Днястроўскім, Камянцы-Падольскім, Крэменцы, Луцку, Львове, Мукачаве, Хаціне), каля іх узнікалі ўмацаваныя гар. паселішчы з рыначнымі плошчамі, ратушамі і маляўнічай забудовай. У сістэму ўмацаванняў уключаліся манастыры (у Мяжырычы Ровенскай вобл., Зімнем Валынскай вобл., Падгаранах Цярнопальскай вобл.) і асобна пастаўленыя цэрквы (Суткавецкая царква-крэпасць). Да 15 ст. большасць цэркваў будавалася паводле тыпу 4-стаўповых, крыжова-купальных, 3-апсідных храмаў (арм. сабор у Львове), былі таксама 1-нефавыя храмы са стараж.-рус. і гатычнымі рысамі (царква Раства Хрыстова ў Галічы). У гарадах Зах. У. пераважалі вузкія вуліцы з 2—3-павярховымі драўлянымі і каменнымі дамамі, на Левабярэжнай — 1-павярховыя драўляныя дамы з садамі і агародамі. З 15 ст. пашырыліся 1-нефавыя 3-часткавыя храмы з купалам ці без яго (Узнясенская царква ў Лужанах Чарнавіцкай вобл., 1453—55) і 3-конхавыя храмы (царква Мікалая ў Бучачы Цярнопальскай вобл., 1610); узнік тып шмат’яруснай званіцы (т.зв. вежа Карнякта ў Львове). Для Зах. У. характэрны каталіцкія культавыя пабудовы — гатычны кафедральны сабор, барочныя касцёлы бернардзінцаў і бенедыкцінцаў, сабор св. Юра; у стылі рэнесансу — жылыя дамы Карнякта (1571—80), «Чорная камяніца» (1588—89; усе ў Львове).
Да 16 ст. склаліся асн. тыпы драўляных цэркваў: прысадзістыя 3-зрубныя рознавял., з 2-схільнымі шатровымі завяршэннямі — «тып хаты» (Валынская вобл.), высокія 5-зрубныя аб’ёмы (Львоўская вобл.), «лемкаўскія» цэрквы з мноствам гарыз. чляненняў (у Прыкарпацці). З 2-й пал. 17 ст. на Левабярэжжы У. пачаўся інтэнсіўны рост гарадоў з рознымі сістэмамі планіроўкі: прамавугольнымі (Лебядзін, Прылукі), радыяльна-кальцавымі (Нежын, Пуціўль, Чугуеў), лінейнай (Сумы). Архітэктура набыла больш свецкі характар, пачалі ўзводзіць парадныя палацы, у культавых будынках з’явіліся яруснасць і ўрачысты выгляд. Характэрныя былі ў канцы 17 ст. жылыя цагляныя дамы казацкай старшыны з рысамі нар. жытла (дамы Арцёміхі ў Кіеве, Лізагуба ў Чарнігаве). Асобныя храмы спалучалі драўляныя і каменныя канструкцыі (Новамаскоўскі Троіцкі сабор). У драўляным дойлідстве вылучаліся некалькі рэгіянальных школ (валынская, галіцкая, падольская, букавінская, закарпацкая і інш.). З 2-й пал. 17 ст. ў архітэктуры Левабярэжнай У. наглядаўся ўздым пад уплывам рус. архітэктараў. Склаўся арыгінальны багата арнаментаваны стыль — т.зв. ўкр. барока: у Кіеве — Коўніраўскі корпус у ансамблі лаўры (арх. С.Коўнір), брама Забароўскага (арх. Г.Шэдэль), Андрэеўская царква (арх. В.Растрэлі, І.Мічурын), Клоўскі (арх. В.Няелаў, Коўнір) і Марыінскі (арх. Растрэлі, А.Квасаў) палацы; Пакроўскі сабор у Харкаве, Спаса-Праабражэнская царква ў с.Вял. Сарочынцы Палтаўскай вобл. Ва ўкр.нар. жытлах пашыраны 1—3-камерныя хаты з бярвён, дошак, гліны з саломай, гліны з каменем і інш. Значная роля належала грамадскім (ратуша ў Бучачы, 1751) і адм. (палкавая канцылярыя Кіеўскага палка ў Казяльцы, 1760) будынкам, навуч. установам (калегіумы ў Чарнігаве. Ноўгарадзе-Северскім, Пераяславе, Сафійская бурса ў Кіеве). Створаны ансамблі з рысамі позняга барока: Пачаеўская лаўра (Цярнопальская вобл.), калегіум у Крэменцы (пазней ліцэй) і інш. У канцы 18—1-й пал. 19 ст. архітэктура развівалася ў стылі класіцызму. Паводле распрацаваных планаў забудоўваліся новыя гарады і парты на Чарнаморскім узбярэжжы (Херсон, Севастопаль, Мікалаеў, Адэса). Жылыя дамы будавалі паводле «ўзорных праектаў», дамінавалі грамадскія і гандл. збудаванні, а таксама сядзібнае буд-ва. Сярод помнікаў класіцызму: магістрат у Мікалаеве, б.дзярж. ўстановы ў Харкаве, Кантрактавы дом, ун-т у Кіеве, гасціныя двары ў Ноўгарадзе-Северскім, Белай Царкве, Кіеве, ін-ты шляхетных дзяўчат у Палтаве, Кіеве, Укр.драм.т-р імя М.Занькавецкай у Львове. Узнік своеасаблівы тып палацавай архітэктуры ў панскіх сядзібах (маёнтак Румянцава-Задунайскага ў Качанаўцы і палац Разумоўскага ў Батурыне Чарнігаўскай вобл., палац Патоцкіх у Тульчыне Вінніцкай вобл.). У садова-паркавым мастацтве пашырыліся паркавыя ансамблі пейзажнага тыпу: Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка», «Александрыя» ў Белай Царкве, «Трасцянец» у Чарнігаўскай вобл. У культавым буд-ве пераважалі храмы крыжова-купальныя (грэч. царква Усіх святых у Нежыне), квадратныя ў плане 5-купальныя (Спаса-Праабражэнскі сабор Ноўгарад-Северскага Спаса-Праабражэнскага манастыра), 1-купальныя саборы (Праабражэнскі ў Екацярынаславе, цяпер Днепрапятроўск).
Для 2-й пал. 19 ст. характэрна развіццё гістарызму — стылізацый на тэмы готыкі, рэнесансу, барока, неакласіцызму, раманскага стылю (гар. дума, Вышэйшыя жан. курсы ў Кіеве, т-ры ў Адэсе, Львове, Новая біржа ў Адэсе; рэзідэнцыя букавінскага мітрапаліта ў Чарнаўцах, цяпер ун-т). У рэчышчы мадэрна ў пач. 20 ст. вылучылася нац.-рамант. плынь, што пераасэнсоўвала формы нар. дойлідства (арх. В.Крычэўскі, І.Лявінскі). Сярод помнікаў: гасцініца «Вялікая Маскоўская» ў Адэсе, дом з хімерамі (дом арх. У.Гарадзецкага) у Кіеве, ратуша ў Мукачаве, страхавое т-ва «Днестр» у Львове. У 1920—30-я г. будавалі на аснове канструктывізму, рацыяналізму: тэатр-клуб у Днепрапятроўску, жылы раён «Новы Харкаў», Дом-камуна ў Крывым Рогу. Дасягненне прамысл. архітэктуры — комплекс Днепрагэса ў Запарожжы (1927—32, арх. Весніны, Г.Арлоў, М.Колі, С.Андрыеўскі і інш.). Пасля Вял.Айч. вайны праведзены вял. аднаўленчыя работы ў многіх гарадах. У 2-й пал. 20 ст. ў буд-ве шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты, з 1970-х г. — тыпавыя блок-секцыі і канструкцыі зборнага домабудаўніцтва. Створаны праекты планіроўкі гарадоў-запаведнікаў (Луцк, Камянец-Падольскі і інш.). Пашырана жыллёвае буд-ва: жылыя раёны Русанаўка, Беразнякі, Троешчына ў Кіеве, Паўлава Поле, Аляксееўскі ў Харкаве, Сонечны, Перамога ў Днепрапятроўску, Сіхаў у Львове. Вядзецца буд-ва новых прамысл. аб’ектаў, спарт. комплексаў, станцый метрапалітэна ў Кіеве і Харкаве. Распрацоўваюцца комплексныя планы эксперым. вёсак (у в. Морынцы Чаркаскай вобл. і інш.). З 1990-х г. архітэктура развіваецца ў кірунках рэгіянальнага і інтэрнац. канструктывізму, вядзецца рэканструкцыя старых гар. кварталаў, пашыраюцца ўзоры індывід.буд-ва. Сярод найб. значных пабудоў універсальнага прызначэння: кінаканцэртная зала «Украіна» ў Харкаве, Палац спорту і Палац культуры «Украіна» ў Кіеве, комплекс дзіцячага аздараўленчага лагера «Артэк» у Гурзуфе (Крым), ун-ты ў Данецку, Кіеве, будынкі муз.-драм. т-раў у Сімферопалі, Сумах, цырк у Днепрапятроўску і інш. Сінтэз архітэктуры, скульптуры і манум. мастацтва выявіўся ў мемар. комплексе Укр. музея гісторыі Вял.Айч. вайны ў Кіеве і інш. У 1933 засн. Саюз архітэктараў У.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. З палеаліту на тэр. У. захаваліся падвескі, фігуркі людзей, жывёл з косці і каменю, ад эпохі неаліту — ляпны керамічны посуд са штампаваным або ляпным арнаментам, фігуркі і рэльефныя выявы жывёл. У 2-й пал. 7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э. ў ант. дзяржавах Паўн. Прычарнамор’я развіваўся мясц. варыянт ант. мастацтва, у складаным узаемадзеянні з якім эвалюцыяніравала маст. творчасць скіфаў (творы «звярынага стылю»). У перыяд сярэдневякоўя творча развіваліся і перапрацоўваліся традыцыі візант. мастацтва. Сярод найб. значных помнікаў маст. культуры Кіеўскай Русі — фрэскі, мазаікі Кіеўскага Сафійскага сабора, рэльефныя выявы на плітах Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры, саркафаг Дзесяціннай царквы, мініяцюры і арнамент Астрамірава евангелля і Ізборніка Святаслава, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва. З канца 11 ст. дзейнічала іканапісная майстэрня ў Троіцкім манастыры Кіева-Пячэрскай лаўры.
З канца 13 ст. прадаўжалі развівацца маст.-культ. традыцыі: фрэскі ратонды ў г. Ужгарад (канец 13 — пач. 14 ст.), Ануфрыеўскай царквы ў с. Лаўроў Львоўскай вобл. (канец 15 — пач. 16 ст.), мініяцюры «Кіеўскага псалтыра» (1397). У 14—16 ст. дасягнуў росквіту іканапіс, у якім спалучаліся візант. традыцыі з нац. стылістыкай і каларытам («Юрый Змеяборац», «Валынская Маці Божая», «Звеставанне»; майстар Аляксей), кнігадрукаванне і кніжная ілюстрацыя, у якой адчувальны ўплыў зах.-еўрап. графікі. Іх развіццю садзейнічалі майстры Львоўскай брацкай і Кіева-Пячэрскай друкарань (майстар Ілья, Андрэйчына і інш.). Спалучэнне стараж.-рус. і мясц. традыцый увасобілася ў размалёўках царквы Святога Духа ў в. Пацелічы Львоўскай вобл. Захаваліся асобныя ўзоры скульптуры 14—16 ст. З 2-й пал. 16 ст. пад уплывам зах.-еўрап. мастацтва скульптура набыла рысы рэнесансу, пазней маньерызму і барока. З 17 ст. развіваўся свецкі жывапіс, вядучым жанрам якога быў партрэт (І.Паеўскі). Іканапіс 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. спалучаў рысы барока і традыцыі нар. мастацтва. Сярод маст. цэнтраў — жолкаўская, чарнігаўская, ноўгарад-северская і інш. школы. Буйнейшыя мастакі таго часу — М.Петрахновіч, І.Рутковіч, І.Брадлаковіч, І.Кандзялевіч. Барокавая дынамічнасць уласціва манум. скульптуры пач. 18 ст. (Пінзель, М.Філевіч, С.Фесінгер і інш.). Развіваліся ксілаграфія, медзярыт, афорт (майстар Ілья, А. і Л. Тарасевічы, І.Шчырскі, Н.Зубрыцкі і інш.), ювелірнае мастацтва (І.Равіч, М.Юрэвіч, К.Чыжэўскі). Асновы маст.прафес. школы класіцызму і рамантызму заклалі У.Баравікоўскі, Дз.Лявіцкі і інш. Жанр партрэта распрацоўвалі В.Трапінін, Г.Васько, А.Макрыцкі, К.Паўлаў, П.Шлейфер; пейзажа — В.Штэрнберг, І.Сашэнка, М.Сажын. Этапнае значэнне ў развіцці жывапісу і графікі маюць творы Т.Шаўчэнкі і яго паслядоўнікаў Л.Жамчужнікава, І.Сакалова, К.Трутоўскага, П.Мартыновіча, У.Арлоўскага. Жыццё, побыт, грамадскія з’явы адлюстроўвалі мастакі, цесна звязаныя з перасоўнікамі (К.Кастандзі, М.Піманенка, Я.Букавецкі, І.Рэпін, М.Кузняцоў, Г.Ладыжанскі, П.Нілус, С.Светаслаўскі). Гіст. жанр распрацоўвалі А.Мурашка, Ф.Красіцкі, М.Самокіш, А.Сластыён. У 2-й пал. 19 ст.засн. рысавальныя школы: Адэская, Харкаўская, Кіеўская М.Мурашкі. Рэаліст. традыцыі прадаўжалі М.Бурачок, С.Калеснікаў, Ф.Крычэўскі, А.Маневіч, Мурашка, М.Жук, П.Валакідзін. У Зах. У. працавалі Т.Капысцінскі, К.Усціяновіч, І.Труш, А.Навакоўскі, М.Парашчук, Ю.Пігуляк, у Закарпацці — І.Рашковіч, Ю.Віраг. У галіне скульптуры працавалі П.Забіла, Б.Эдуардс, Ф.Балавенскі, М.Мікешын, Л.Позен і інш.; у графіцы — І.Іжакевіч, А.Кульчыцкая, П.Мартыновіч, Сластыён, А.Ждаха і інш. Размалёўванне Кірылаўскай царквы (1884—89) М.Урубелем і Уладзімірскага сабора (1896) В.Васняцовым у Кіеве паўплывала на развіццё манум. мастацтва. У канцы 19 — пач. 20 ст. пашырыліся традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, кераміка, кафля, выраб кілімаў, вышыўка, набіванка, пісанкі). Асаблівага росквіту дасягнула размалёўка ліштваў, аканіц, інтэр’ераў хат і мэблі. Пасля 1917 склалася агітацыйна-масавае мастацтва (плакат, «Окна УкРОСТА»), ствараліся абагульнена-гераічныя вобразы ў манум. скульптуры (М.Гельман, І.Кавалерыдзе). Мастакі-манументалісты (М.Байчук, І.Падалка, В.Сядляр) імкнуліся пераасэнсаваць вопыт стараж.-рус. і італьян. рэнесансавых майстроў фрэскавага жывапісу. Жывапісцы 1920-х г. (Самокіш, Крычэўскі, А.Пятрыцкі, А.Шаўкуненка), адлюстроўвалі ў сваіх творах падзеі рэвалюцыі і грамадз. вайны. Актыўна развіваліся тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (М.Драк, В.Мелер), кніжная (Г.Нарбут) і станковая (У.Заўзе, В.Касіян) графіка, плакат (А.Страхаў). Пэўную ролю ў маст. жыцці У. адыгралі Асацыяцыя мастакоў Чырв. У. і Асацыяцыя рэв. мастацтва У. Выяўл. мастацтва 1930-х г. вылучалася грамадз. зместам твораў; вядучае месца заняў метад сацыяліст. рэалізму (У.Касцецкі, К.Трахіменка). Пасля аб’яднання Зах. У. з УССР у агульны паток уліліся мастакі І.Бакшай, Кульчыцкая, Манастырскі, А.Эрдэлі. У Вял.Айч. вайну ствараліся баявыя плакаты (Касіян, В.Літвіненка і інш.), агітвокны, скульптура (Г.Петрашкевіч), жывапіс (Шаўкуненка), партрэты герояў вайны, лінагравюры (А.Пашчанка), афорты (М.Дэрэгус). У жывапісе 1950—70-х г. пераважалі тэмы гераічнай барацьбы народа ў гады вайны (В.Пузыркоў і інш.) і гіст.-рэв. сюжэты (М.Божый, А.Лапухоў, Г.Меліхаў, В.Чаканюк, В.Шаталін). У партрэтах (М.Андрушчанка, Божый, А.Коцка, Шаўкуненка), пейзажах (М.Глушчанка, А.Кашай, С.Шышко) прасочваюцца рысы праграмнасці, тэматычнасці і асацыятыўнасці. У 1970—80-я г. вядучае месца займала сюжэтна-тэматычная карціна, у якой разгорнутае апісальніцтва саступала месца падкрэсленай выразнасці кампазіцыі і дэталей, гарманічнаму каларыту (творы Г.Глюка, Т.Яблонскай). Шырыня праблематыкі вылучае ўкр. скульптуру (работы А.Алейніка, В.Барадая, М.Вронскага, В.Знобы, А.Кавалёва, Дз.Крвавіча і інш.). Развіваюцца тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (П.Злачэўскі, Д.Лідэр, Я.Лысік, Ф.Нірод і інш.), графіка (А.Базілевіч, Г.Якутовіч і інш.), плакат (Ф.Глушчук, Ц.Ляшчук, В.Цярэнцьева і інш.). З канца 1980-х г. вядуцца актыўныя пошукі новых маст. форм, якія б адпавядалі наватарскім задачам сучаснасці. Развіваюцца традыц. віды нар. мастацтва. У 1932 засн. Саюз мастакоў У.
Музыка. Вытокі ўкр.муз. культуры ў нар. усходнеслав. музыцы. Прафес. музыка вядома з часоў Кіеўскай Русі: была пашырана пры княжацкім двары, у войсках, развівалася мастацтва прафес. выканаўцаў былін (скамарохаў, Баяна). З прыняццем хрысціянства ўзнік царк. распеў (аднагалосы, т.зв. знаменны). У 15—16 ст. зарадзіліся кабзарнае мастацтва, нар. гераічны эпас — думы, развівалася інстр. музіцыраванне (бандурысты, лірнікі, траістая музыка). У 16—17 ст. цэнтрамі муз.прафес. адукацыі сталі брацкія школы ў Кіеве, Луцку, Астрогу, Перамышлі, Львове. У канцы 16 ст. пашырыліся шматгалосыя партэсныя спевы (тэарэтык М.Дылецкі), на мяжы 16—17 ст. узніклі канты і псальмы. Выкладалі музыку ў школах, калегіумах, Кіеўскай акадэміі. У пач. 18 ст. ўзніклі пеўчыя капэлы ў Глухаве і Кіеве, у сярэдзіне 18 — пач. 19 ст. — прыгонныя аркестры, оперныя і балетныя трупы. Сярод кампазітараў 18 — пач. 19 ст. — Дз.Бартнянскі, М.Беразоўскі, А.Ведаль, А. і Г. Рачынскія. На мяжы 18—19 ст. з’явіліся ўкр.сімф. творы, песні-рамансы. У 19 ст. пад уплывам муз.-драм.т-ра зарадзілася нац. опера (адна з першых — «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага, 1862). Першы стацыянарны оперны т-р адкрыты ў Адэсе (1809), пазней у Кіеве (1867) і Харкаве (1874). У 2-й пал. 19 ст. працавалі муз. т-вы: Кіеўскае опернае, Галіцыйскае ў Львове, т-ва ў Чарнаўцах; аддзяленні Рус.муз.т-ва (Кіеў, Харкаў, Адэса). Адкрыты Кіеўскае муз. вучылішча (1871), кансерваторыі ў Львове (1854), Кіеве, Адэсе (абедзве 1913), Харкаве (1917), Вышэйшы муз.ін-т імя Лысенкі ў Львове (1903). Дэмакр. накіраванасць укр.муз. мастацтва найб. паслядоўна выявілася ў творчасці М.Лысенкі. Уклад у развіццё ўкр.муз. мастацтва зрабілі кампазітары М.Аркас, У.Зарэмба, М.Калачэўскі, П.Нішчынскі, П.Сакальскі, У.Сакальскі; дырыжор А.Кошыц; спевакі І.Алчэўскі, С.Крушальніцкая, А.Мішуга, М.Мянцынскі. Развіццё ўкр.хар. культуры звязана з кампазітарскай і муз.-драм. дзейнасцю Р.Давыдоўскага, П.Дэмуцкага, М.Леантовіча, Л.Равуцкага, К.Стацэнкі, Я.Сцепавога. У Зах. Украіне на працягу 19 — пач. 20 ст. вылучыліся кампазітары А.Вахнянін, М.Вярбіцкі, Я.Лапацінскі, І.Лаўраўскі, А.Ніжанкоўскі, Дз.Січынскі. Муз. культура 1910-х г. прадстаўлена творчасцю Леантовіча, Стацэнкі, Сцепавога; хар. апрацоўкамі нар. песень К.Багуслаўскага, М.Верыкоўскага, Р.Вяроўкі, П.Казіцкага; камернымі і сімф. творамі В.Касенкі, Б.Ляташынскага, Равуцкага. Засн.хар. капэла «Думка» (1920), Укр.дзярж.сімф. аркестр (1923), дзярж. оперны т-р у Харкаве (1925). У 1930—40-я г. ў розных жанрах працавалі К.Данькевіч, Касенка, Равуцкі, М.Скарульскі і інш. Пасля ўз’яднання Зах. У. з УССР рады кампазітараў папоўнілі М.Калеса, С.Людкевіч і інш. Сярод муз. дзеячаў таго часу дырыжоры Н.Рахлін, А.Сарока, спевакі З.Гайдай, Б.Гмыра, М.Грышко, М.Данец, А.Іваноў, І.Казлоўскі, М.Літвіненка-Вольгемут, І.Латаржынскі, А.Петрусенка, Л.Рудэнка, музыказнаўцы-фалькларысты Ф.Калеса, К.Квітка. Уклад у нац.муз. мастацтва 20 ст. зрабілі кампазітары А.Білаш, В.Губарэнка, Данькевіч, Л.Дычко, Я.Казак, Л.Каладуб, М.Кармінскі, В.Кірэйка, Дз.Клябанаў, А.Кос-Анатольскі, Г.Майбарада, Ю.Мейтус, Ю.Ражаўская, М.Скорык, Я.Станковіч, А.Філіпенка, І.Шамо, Б.Яравінскі, скрыпач Б.Катаровіч, дырыжоры Б.Афанасьеў, Я.Вашчак, І.Гамкала, Ф.Глушчанка, М.Калеса, А.Клімаў, І.Лацаніч, К.Сімяонаў, С.Турчак, Б.Чысцякоў, хар. дырыжоры А.Аўдзіеўскі, Л.Венядзіктаў, А.Кушнірэнка, А.Мінькоўскі, П.Мураўскі, І.Слята; балетмайстры К.Балаг, М.Вантух, П.Вірскі, В.Вронскі, А.Томан, Р.Клявін, С.Сяргееў, Л.Чарнышова, А.Шыкера; спевакі В.Арканава, Дз.Гнацюк, Ю.Руляеў, С.Казак, П.Кармалюк, А.Качарга, Л.Лабанава, А.Макрэнка, Я.Мірашнічэнка, Т.Панамарэнка, Б.Рудэнка, А.Салаўяненка, Н.Суржына, Г.Туфціна, Л.Чаўдар, М.Шаўчэнка; артысты балета Н.Барышава, А.Васільева, А.Гаўрыленка, В.Каліноўская, С.Калыванава-Папеску, І.Міхайлічэнка, Т.Папеску, М.Петухоў, Л.Смаргачова, Т.Таякіна, Р.Хілько, Л.Элінская, Л.Юрчанка і інш. Працуюць (2002): 6 т-раў оперы і балета (у т. л.Нац.акад.т-р оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі ў Кіеве, т-ры ў Харкаве, Адэсе, Львове, Данецку, Днепрапятроўску); т-ры аперэты (Кіеў), муз. камедыі (Адэса, Харкаў), Дзіцячы муз. (Кіеў); 25 філармоній. Аркестры: Дзярж.сімф. У., Кіеўскі камерны сімф. і камерныя пры абл. філармоніях, эстрадна-сімф. і духавы (Кіеў), Кіеўскі нар. інструментаў; капэлы «Думка», «Трамбіта»; Украінскі дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Вяроўкі, Закарпацкі нар. хор, Капэла бандурыстаў У., кіеўскія камерны хор імя Ляташынскага, мужчынская харавая капэла імя Равуцкага, Закарпацкі нар. хор, Чаркаскі ўкр.нар. хор; ансамблі: танца У. імя Вірскага, Гуцульскі песні і танца, «Верхавіна». Кансерваторыі (Кіеў, Адэса, Львоў); Харкаўскі ін-т мастацтваў, Данецкі муз.-пед.ін-т; муз. вучылішчы і школы, Кіеўскае харэагр. вучылішча. З 1932 дзейнічае Саюз кампазітараў У.
Тэатр. Існаваў яшчэ ў ант. дзяржавах Паўн. Прычарнамор’я (сярэдзіна 1-га тыс. да н.э. — 4 ст.н.э.). З 11 ст. вядомы выступленні скамарохаў. З 16 ст. на У. бытаваў вяртэп, з 17 ст. — нар. драма. У канцы 16 — пач. 17 ст. з’явіліся школьныя т-ры, росквіт якіх (1670-я г. — 1-я пал. 18 ст.) звязаны з дзейнасцю Кіева-Магілянскага калегіума. У 18 ст. ўзнікалі прыватнаўласніцкія т-ры, у канцы 18 — пач. 19 ст. — прафес. трупы; тэатр. будынкі — у Харкаве, Львове, Адэсе, Палтаве. Пачатак укр. прафес. т-ру паклалі пастаноўкі ў 1819 п’ес «Наталка Палтаўка» і «Салдат-чараўнік» І.Катлярэўскага ў Палтаўскім вольным т-ры. Сярод акцёраў 1-й пал. 19 ст. — І.Дрэйсіг, А.Краўчанка, Л.Млаткоўская, К.Саленік, М.Шчэпкін. З 1864 у Львове дзейнічаў Рус.нар.т-рт-ва «Руська бесіда». Дасягненні ўкр.т-ра 2-й пал. 19 ст. звязаны з творчасцю М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага, І.Карпенкі-Карага, М.Занькавецкай, М.Садоўскага, П.Саксаганскага, Г.Затыркевіч-Карпінскай, Л.Лініцкай. У 1906 дзейнічала каля 300 укр. труп. У 1906 засн. першы стацыянарны т-р Садоўскага, у 1917 — «Малады тэатр» у Кіеве. У 1920-я г. створаны новыя драм. калектывы: т-р імя І.Франко ў Вінніцы (цяпер Нац.акад.т-р імя Франко ў Кіеве), «Цэнтрастудыя» і Укр.драм.т-р імя Занькавецкай у Кіеве (цяпер Акад.ўкр.драм.т-р імя Занькавецкай у Львове), «Березіль» (цяпер Акад.ўкр.драм.т-р імя Т.Шаўчэнкі ў Харкаве); т-ры юнага гледача ў Харкаве, Кіеве, Днепрапятроўску, Мікалаеве, Адэсе; рабоча-калг. т-ры. Сярод укр. рэжысёраў В.Васілька, Б.Глаголін, А.Загараў, Лесь Курбас, У.Нелі, У.Склярэнка, М.Цярэшчанка, К.Хахлоў, Г.Юра; акцёраў — Д.Антановіч, Я.Бандарэнка, Г.Барысаглебская, А.Бучма, А.Варановіч, Л.Гакебуш, В.Дабравольскі, І.Замычкоўскі, А.Крамаў, М.Крушальніцкі, Ю.Лаўроў, У.Магар, І.Мар’яненка, Дз.Мілюценка, П.Нятка, М.Раманаў, Б.Раманіцкі, А.Сярдзюк, Н.Ужвій, С.Фядорцава, Ю.Шумскі, М.Якоўчанка, В.Ярэменка. У 1939—40 у Зах. У. адкрыта 15 новых т-раў. У Вял.Айч. вайну дзейнічалі франтавыя т-ры і брыгады. Для пастановак 1950—70-х г. характэрны пашырэнне рэпертуару, узбагачэнне выразных сродкаў. Жанравая разнастайнасць, сувязь з традыцыямі класічнага нац.т-ра вызначальныя ў спектаклях муз.-драм. т-раў, якіх на У. большасць. З 1980-х г. творча пераасэнсоўваецца сусв.тэатр. вопыт, вядуцца пошукі ў рэжысуры і сцэнаграфіі, пашыраецца тэматыка спектакляў. Сярод тэатр. дзеячаў рэжысёры У.Аглоблін, Ф.Верашчагін, У.Грыпіч, С.Данчанка, Р.Кананенка, Б.Мешкіс, А.Новікаў, М.Разніковіч; сцэнографы В.Агранаў, П.Злачэўскі, Д.Лідэр, Ф.Нірад; акцёры С.Алексенка, А.Аркадзьеў, А.Аўчарэнка, М.Балавусаў, В.Высокаў, А.Гай, А.Гашынскі, У.Дальскі, Н.Дацэнка, Ю.Жбакаў, М.Задняпроўскі, В.Заклунная, Л.Кадырава, Н.Капяржынская, П.Куманчанка, В.Кусенка, Ю.Мажуга, А.Рогаўцава, М.Рушкоўскі, Ф.Стрыгун, Б.Ступка, К.Сцепанкоў, Л.Тарабарынаў і інш. У ліку вядучых тэарэтыкаў і гісторыкаў т-ра М.Асіпенка, Ю.Бабошка, Ю.Касцюк, Р.Піліпчук, Ю.Станішэўскі. У 2002 на У. больш за 100 прафес. стацыянарных т-раў, сярод іх Акад.т-р драмы і камедыі на левым беразе Дняпра, Нац.т-ррус. драмы імя Л.Украінкі, Т-рукр. фальклору «Берегіня» (усе ў Кіеве), Харкаўскі акад.рус.драм.т-р імя А.Пушкіна, Днепрапятроўскі абл.ўкр. маладзёжны т-р, абл.муз.-драм. т-ры, т-ры лялек і юнага гледача ў Адэсе, Данецку, Днепрапятроўску, Кіраваградзе, Луганску, Львове, Сімферопалі, Харкаве, Чарнігаве, і інш., шматлікія т-ры-студыі. Праводзяцца ўсеўкр. і міжнар. фестывалі: Міжнар.тэатр. фестываль-лабараторыя «Містецьке березілля», Незалежны міжнар. фестываль мона спектакляў «Відлуння» і інш. ў Кіеве, Усеўкр. тэатр. фестываль «Леся Украінка і тэатр на мяжы тысячагоддзяў», Міжнар. фестываль «Залаты Леў» у Львове, Міжнар. фестываль т-раў лялек «Інтэрлялька» ва Ужгарадзе і інш.Тэатр. кадры рыхтуюць Кіеўскі і Харкаўскі ін-ты тэатр. мастацтва. Працуе Саюз тэатр. дзеячаў У.
Кіно. Першыя хранікальныя стужкі на У. здымаў і дэманстраваў з 1896 харкаўскі фатограф-мастак А.Фядзецкі. З 1907 пачалася рэгулярная вытв-сць фільмаў. Сярод майстроў-пачынальнікаў укр. кіно рэжысёры Д.Байда-Сухавій, А.Варагін, Д.Марчанка, Т.Паддубны, М.Палянскі, Д.Сахненка, А.Сухадольскі; акцёры Г.Барысаглебская, В.Васіленка, Л.Лініцкая, Ф.Лявіцкі і інш. У 1919 створаны Усеўкр. кінакамітэт, рэарганізаваны ў 1922 ва Усеўкр. фотакінаўпраўленне. У 1924 у Адэсе засн. тэхнікум кінематаграфіі (у 1930 на яго базе ў Кіеве створаны кінаінстытут). У станаўленні ўкр. кінамастацтва вял. ролю адыгралі пісьменнікі і сцэнарысты М.Бажан, А.Карняйчук, Г.Эпік, Ю.Яноўскі, рэжысёры П.Доліна, Л.Курбас, Ф.Лапацінскі, Б.Цягно, акцёры А.Бучма, П.Масоха, Н.Надэмскі, С.Свашэнка, Н.Ужвій, С.Шкурат, аператары Д.Дзямуцкі і інш. Сярод фільмаў 1920-х г.: «Астап Бандура» (1924; рэж. Гардзін), «Тарас Шаўчэнка» (1926, рэж. П.Чардынін), «Два дні» (1927, рэж. Г.Стабавы), сатыр. стужкі «Вендэта» і «Макдональд» (абедзве 1924, рэж. Курбас), фільмы для дзяцей «Марыйка» (1926), «Ванька» і «Мсціўца» (1928, рэж. абодвух А.Лундзін) і інш. З’явай сав. і сусв. кінематаграфіі стала творчасць А.Даўжэнкі, стваральніка нар.-гераічнага эпасу і пачынальніка паэт. кірунку ва ўкр. кіно — фільмы «Звенігара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930, лепшы з 12 фільмаў усіх часоў і народаў на Сусв. выстаўцы ў Бруселі 1958), «Іван» (1932, першы ўкр. гукавы фільм), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939). У 1927 у Харкаве засн. мультыплікацыйная майстэрня. Сярод рэжысёраў-мультыплікатараў: Е.Горбач, С.Гуецкі, І.Лазарчук, В.Левандоўскі. І.Кавалерыдзе зняў эксперыментальны фільм «Лівень» (1929), дзе гіст. падзеі перададзены з дапамогай скульптур і афортаў. У 1930-я г. створаны героіка-рамант. фільмы «Калііўшчына» (1933), «Праметэй» (1935), кінаоперы «Наталка Палтаўка» (1936), «Запарожац за Дунаем» (1937, рэж. усіх Кавалерыдзе), «Коннікі» (1939, рэж. І.Саўчанка), кінараман «Вялікае жыццё» (1939, рэж. Л.Лукаў), кінакамедыі «Багатая нявеста» (1938) і «Трактарысты» (1939, разам з «Масфільмам», рэж. абодвух І.Пыр’еў). У 1939—41 пастаўлены першыя каляровыя фільмы «Сарочынскі кірмаш» (рэж. М.Эк) і «Майская ноч» (рэж. М.Садковіч). У Вял.Айч. вайну ўкр. кінадзеячы здымалі ваен. кінахроніку, маст. фільмы: «Аляксандр Пархоменка» (1942, рэж. Лукаў), «Партызаны ў стэпах Украіны» (1943, рэж. І.Саўчанка), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945, рэж. абодвух М.Данской) і інш. У 1950—60-я г. пашырылася тэматыка і жанры ўкр. кіно: экранізацыя твораў І.Франко («Украдзенае шчасце», 1952), М.Горкага («Маці», 1956; «Мальва», 1957), М.Кацюбінскага («Крывавы світанак», 1957), А.Карнейчука («Калінавы гай», 1953, «Гібель эскадры», 1966); біягр. фільмы «Іван Франко» (1956, рэж. Ц.Ляўчук), «Рыгор Скаварада» (1958, рэж. Кавалерыдзе). Сярод інш. фільмаў: «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (1955, рэж. Ф.Міранер, М.Хуцыеў), «Надзвычайнае здарэнне» (1958), «Іванна» (1959), «Гадзюка» (1966, рэж. усіх В.Іўчанка), «Смага» (1959), «Прыходзьце заўтра» (1963, рэж. абодвух Я.Ташкоў), «Трое сутак пасля бяссмерця» (1963, рэж. У.Доўгань), «Зачараваная Дзясна» (1964, рэж. Ю.Сонцава), «Камісары» (1969, рэж. М.Машчанка) і інш.Сусв. вядомасць набыў фільм С.Параджанава «Цені забытых продкаў» (1964), у якім рэжысёр аднавіў паэт.-рамант. і адначасова трагед. кірунак ва ўкр. кіно. Параджанаў, Ю.Ільенка, Л.Асыка, І.Мікалайчук склалі «паэт. школу» ўкр. кіно 2-й пал. 20 ст. Разнастайныя па жанрах фільмы 1970—80-г.: «Белая птушка з чорнай меткай» (рэж. Ю.Ільенка), «Захар Беркут» (рэж. Асыка), «Тронка» (рэж. А.Вайцецкі, усе 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76, рэж. Ляўчук), «У бой ідуць адны «старыя» (1973), «Аты-баты, ішлі салдаты» (1976, рэж. абодвух Л.Быкаў), «Вавілон XX» (1979, рэж. Мікалайчук), «Ноч кароткая» (1981), «Як маладыя мы былі» (1985, рэж. абодвух М.Белікаў), «Палёты ў сне і наяве» (1982), «Захавай мяне, мой талісман» (1986, рэж. абодвух Р.Балаян), «Чорная курыца, або Падземныя жыхары» (1980), «Новыя прыгоды пры двары караля Артура» (1988, рэж. абодвух В.Грэсь), «Яраслаў Мудры» (1982, рэж. Р.Кохан), «Гракі» (1982, рэж. К.Яршоў), «Ваенна-палявы раман» (1984, рэж. П.Тадароўскі), «Лебядзінае возера. Зона» (рэж. Ю.Ільенка), «Ціхія могілкі» (рэж. А.Ітыгілаў, абодва 1989); тэлефільмы «Бумбараш» (1971, рэж. М.Рашэеў, А.Нарадзіцкі), «Народжаная рэвалюцыяй» (1973—77, рэж. Кохан), «Як гартавалася сталь», «Авадзень» (1980, рэж. абодвух М.Машчанка) і інш. Сярод фільмаў 1990-х — пач. 2000-х г.: «Рабы сабака, які бяжыць краем мора» (1990, рэж. К.Геваркян), «Фучжоу» (рэж. М.Ільенка), «Наперад, за скарбамі гетмана!» (рэж. В.Кастэлі, абодва 1993), «Спявачка Жазефіна і мышыны народ» (1994), «Шум ветру» (2002, рэж. абодвух С.Маслабойшчыкаў), «Прыяцель нябожчыка» (рэж. В.Крыштофавіч), «Сёмы маршрут» (рэж. М.Ільенка, абодва 1997), «Захапленні» (1994), «Другасныя людзі» (2000), «Чэхаўскія матывы» (2002, рэж. усіх К.Муратава), «Малітва за гетмана Мазепу» (2001, рэж. Ю.Ільенка). Сярод майстроў дакумент. і навукова-папулярнага кіно В.Алендэр, Л.Астроўская-Кардзюм, І.Грабоўскі, М.Грачоў, Я.Грыгаровіч, П.Зіноўеў, А.Косінаў, М.Лакціёнаў-Стэзенка, А.Мамонт-Завялаў, А.Раднянскі, Ф.Собалеў, І.Ставіскі, А.Фёдараў, У.Шаўчэнка; мультыплікацыйнага Н.Васіленка, В.Ганчароў, А.Грачова, І.Гурвіч, І.Лазарчук, Я.Сіваконь, Д.Чаркаскі. Уклад у развіццё ўкр. кіно зрабілі акцёры: М.Алялін, Бучма, Быкаў, Б.Брандукоў, М.Грынько, В.Заклунная, Л.Кадачнікава, Дз.Капка, М.Камісараў, Л.Масоха, П.Масоха, Мікалайчук, М.Надземскі, А.Рогаўцава, К.Сцепанкоў, Б.Ступка, В.Талашка, І.Цвердахлеб, С.Шкурат, М.Якоўчанка і інш. На У. працуюць Нац. кінастудыя маст. фільмаў імя А.Даўжэнкі, Укр. студыя хранікальна-дакумент. фільмаў, Нац. кінематэка У. («Кіеў-навук-фільм»), Укр. студыя анімацыйных фільмаў «Укранімафільм») у Кіеве, Адэская кінастудыя маст. фільмаў, шэраг незалежных кінастудый. Праводзіцца штогадовы Кіеўскі міжнар. кінафестываль «Маладосць». Кадры кінематаграфістаў рыхтуе кінафакультэт Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва. З 1958 існуе Саюз кінематаграфістаў У.
Беларусы на Украіне. Бел.-ўкр. кантакты, у ходзе якіх адбываліся міграцыі на тэр. сучаснай У., вядомы з часоў Кіеўскай Русі. У часы ВКЛ перасяленні мелі юрыд. падставы або адбываліся самавольна. Ратуючыся ад неўраджаяў, сац. і нац. ўціску, уцякалі бел. сяляне на У., дзе папаўнялі шэрагі ўкр. казакоў (гл.Запарожская Сеч). Бел. паселішчы ўтвараліся на этн. памежжы (сучасная Ровенская вобласць У.), а пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — ва ўсх. раёнах Укр. Палесся і на Слабадской У. У пач. 19 ст. ў Паўн. Прычарнамор’і ўзнік шэраг ваенных пасяленняў, засн. выхадцамі з Бабылецкага староства Магілёўскай губ. У 19 ст. частка жыхароў Беларусі працавала на адыходніцтве ў Екацярынаслаўскай, Кіеўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай губ. (каля 34 тыс.чал., паводле перапісу 1897). У канцы 19 — пач. 20 ст. на У. часова жылі, працавалі, вучыліся дзеячы бел. культуры, у т. л. Ф.Багушэвіч, Цётка (А.Пашкевіч), С.Лалуян, Я.Фарботка, У.Фальскі, А.Баліцкі, М.Доўнар-Запольскі, С.Некрашэвіч і інш. У Львове з 1907 існаваў бел. музей. У 1-ю сусв. вайну ў Адэскай акрузе і вакол Кіева асела каля 100 тыс. бежанцаў з Беларусі. Са снеж. 1917 у Адэсе дзейнічала Бел.вайск. рада воінаў-беларусаў Рум. фронту; нац.-культ. дзейнасць праводзілі Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы, «Беларускі гай», выд-ва «Зорка» і інш. Паводле перапісу 1989 на У. было 440 тыс. беларусаў, найб. у Данецкай (амаль 77 тыс.), Днепрапятроўскай (каля 50 тыс.), Крымскай (50 тыс.) і Варашылаўградскай (33,5 тыс.) абласцях. Большасць беларусаў У. — гараджане (79%). Пасля распаду СССР грамадска-культ. дзейнасць укр. беларусаў аднавілася, у т. л. дзякуючы заканадаўству У. аб нац. меншасцях. У наш час на У. дзейнічае больш за 20 бел. нац.-культ. т-ваў (у Кіеве, Львове, Мікалаеве, Жытоміры, Адэсе, Севастопалі, Белай Царкве і інш.).
Літ.:
История Украинской ССР. Т. 1—10. Киев, 1981—85;
Субтельный О. Украина: Йстория. Киев, 1994;
Семененко В.И., Радченко Л.А. История Украины: С древнейших времен до наших дней. Харьков, 1999;
Україна: Віхи історії. Київ. 2001;
Позняк С.В. История Украины (IX — первая половина XVII в.): Курс лекций. Мн., 2002;
Україна в сучасному геополітичному просторі: теоретич. і прикладний аспекти: Монографія. Київ, 2002;
Історія української літератури. Т. 1—8. Київ, 1967—71;
Українська радянська література. Київ, 1980;
Бондар Л.П. Українсько-білоруські літературні взаємини, 1965—1975 рр. Київ. 1977;
Герб і сцяг Украіны.Да арт.Украіна. Помнік прыроды «Залатая брама» ў Крыме.Да арт.Украіна. Будынак Нацыянальнага банка ў Кіеве.Да арт.Украіна. У Карпатах.Да арт.Украіна. Паланіны ў Карпатах.Да арт.Украіна. Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра.Да арт.Украіна. У цэнтры Кіева.Да арт.Украіна. Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану. Карціна І.Я.Рэпіна. 1878—91.Да арт.Украіна. Крэпасць у г. Хацін Чарнавіцкай вобл.Да арт.Украіна. Будынак канца 17 ст. — узор украінскага барока.Да арт.Украіна. Марыінскі палац у Кіеве.Да арт.Украіна. Майстар Аляксей. Успенне. 1547.Да арт.Украіна. Невядомы мастак. Партрэт В.Г.Гамаліі. 1760-я г.Да арт.Украіна. Н.Зубрыцкі. Чатыры вершнікі. Сцэна з Апакаліпсіса. Евангелле. 1717.Да арт.Украіна. М.Дэрэгус. Перад бурай. 1969.Да арт.Украіна. Кафля з г. Косаў і Пістань. Закарпацце. 19 ст.Да арт.Украіна. Т.Шаўчэнка. Кацярына. 1842.Да арт.Украіна. Г.Нарбут. Паэзія. Застаўка да часопіса «Мистецтво». 1919.Да арт.Украіна. Ф.Крычэўскі. Нявеста. 1910.Да арт.Украіна. Будынак тэатра оперы і балета імя І.Франко ў Львове.Да арт.Украіна. Сакірынскі вяртэп 1770-я гДа арт.Украіна. М.Андрушчанка. Вінічанка. 1969.Да арт.Украіна. Г.Меліхаў. Малады Т.Шаўчэнка ў майстэрні К.Брулова. 1947.Да арт.Украіна. Сцэна з балета «Дон Кіхот» Л.Мінкуса. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Украіны імя Т.Шаўчэнкі.Да арт.Украіна. Сцэна са спектакля «Калінавы гай» А.Карнейчука. Кіеўскі акадэмічны драматычны тэатр імя І.Франко. 1950.Да арт.Украіна. Сцэна з оперы «Набука» Дж.Вердзі. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Украіны імя Т.Шаўчэнкі.Да арт.Украіна. Сцэна са спектакля «Гайдамакі» паводле Т.Шаўчэнкі ў Першым драматычным тэатры імя Т.Шаўчэнкі. 1920.Да арт.Украіна. Кадр з фільма «Зямля». 1930.Да арт.Украіна. Кадр з фільма «Белая птушка з чорнай метай». 1972.Да арт.Украіна. Кадр з кінафільма «Яраслаў Мудры». 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЖЫ́Р, Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка,
АНДР (Аль-Джумхурыя аль-Джазаірыя Дэмакратыя аш-Шаабія), дзяржава ў Паўн. Афрыцы, у зах.ч. Міжземнаморскага басейна. Мяжуе з Марока і Зах. Сахарай (на З), Маўрытаніяй і Малі (на ПдЗ), Нігерам (на ПдУ), Лівіяй і Тунісам (на У). Пл. 2382 тыс.км². Нас. 27,9 млн.чал. (1994). Афіц. мова арабская, дзярж. рэлігія — іслам суніцкага кірунку. Сталіца — г.Алжыр. Падзяляецца на 48 вілаяў (правінцый). Нац. свята — Дзень Рэвалюцыі (1 ліст.).
Дзяржаўны лад. Паводле канстытуцыі 1989 Алжыр — нар.-дэмакр. рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. У студз. 1992 сфарміраваны Вышэйшы дзярж. савет (ВДзС), на які ўскладзены функцыі калект. прэзідэнта. У сувязі з роспускам Нац.нар. сходу (парламента) ВДзС надзелены правам выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу законаў. У лют. 1992 створаны Нац. кансультатыўны савет, закліканы «дапамагаць ВДзС у ажыццяўленні яго функцый, ствараць неабходныя ўмовы для нармальнага функцыянавання ўстаноў і канстытуцыйнага ладу».
Прырода. Краіна невысокіх гор і ўзвышаных раўнін. На Пн хрыбты Атласкай горнай сістэмы, у межах якой вылучаюць горны ланцуг Тэль-Атлас (масіў Варсеніс, выш. да 1995 м), масівы Вял. і Малой Кабіліі (выш. да 2308 м), Сахарскі Атлас (масівы Ходна, Арэс, выш. да 2328 м). Паміж імі міжгорныя пласкагор’і і раўніны Высокіх плато (800—1200 м). У цэнтр. іх частцы вял. салёныя азёры (себхі). Поўдзень Алжыра займае 1/4 частку пустыні Сахара. Пераважаюць камяністыя плато (выш. каля 500 м) і пясчаныя пустынныя вобласці — эргі з высокімі дзюннымі градамі (В.Зах. Эрг, В.Усх. Эрг, Эрг Ігіды, Эрг Шэш і інш.), камяністыя пустыні-хамады (Танезруфт на Пд). На Пд Алжырскай Сахары пустыннае нагор’е Ахагар з вяршыняй Тахат (3003 м, найвышэйшая ў краіне). Нетры Алжыра багатыя нафтай, прыродным газам (па запасах нафты 3-е, газу 1-е месца ў Афрыцы, б.ч. радовішчаў на ПнУ Алжырскай Сахары), рудамі ртуці, цынку, свінцу, жалеза, урану, сурмы, фасфарытамі, ёсць медзь, волава, вальфрам, золата, каменны вугаль і інш. Клімат паўн. Алжыра субтрапічны міжземнаморскі, сярэдняя т-растудз. 5—12 °C, ліп. 25 °C, ападкаў у гарах 1200 м (Кабілія), на міжгорных раўнінах 200—400 мм. Клімат Алжырскай Сахары пустынны, трапічны, сутачныя ваганні т-р да 30 °C, ападкаў менш як 50 мм за год, у асобныя гады не бывае зусім. Частыя пясчаныя буры. Большасць рэк належаць да тыпу вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля рэдкіх дажджоў. Самая вял.р. Шэліф (Вадзі). Рэкі часткова выкарыстоўваюцца на арашэнне і для атрымання гідраэнергіі. У пустынных раёнах на арашэнне і водазабеспячэнне ідуць падземныя воды. На ўзбярэжжы міжземнаморскі тып расліннасці з цвердалістых хмызнякоў і нізкарослых дрэў. На Пн у гарах да выш. 800 м растуць сухалістыя хмызнякі (маквіс), да 1500 м — коркавы і каменны дубы, вышэй за 1500 м — туя і ядловец. У Сахары расліннасць пустынная і паўпустынная, месцамі салянкі, эфемеры, трава альфа, асобныя хмызнякі; вял. прасторы без расліннасці. Глебы на ўзбярэжжы карычневыя і шэра-карычневыя, у горных раёнах лясныя буразёмы, вакол салёных азёраў (шотаў) — алювіяльныя і засоленыя. У Сахары прымітыўныя глебы пустыні. Жывёльны свет на Пн амаль знішчаны. У Сахары грызуны, паўзуны, шакалы, газелі, антылопы і інш.Нац. паркі: Джурджура, Акфаду, Тасілін-Аджэр і інш.
Насельніцтва. Жывуць арабы (80%), берберы (каля 20%; кабілы шаўіі, туарэгі і інш.), невял. колькасць французаў, італьянцаў, іспанцаў. Натуральны прырост 30 чал. на 1 тыс. за год. Сярэдняя шчыльн. 11,6 чал. на 1 км² (1994). Больш за 95% насельніцтва сканцэнтравана ў паўн. Алжыры, дзе яго шчыльн. 300 чал. на 1 км²; у пустынных абласцях каля 0,3 чал. на 1 км². Гар. насельніцтва больш за 50% (1994). Найб. гарады: Алжыр, Аран, Канстанціна, Анаба, Сетыф, Бліда, Тызі-Узу, Эш-Шэліф.
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 59, жанчын 62 гады. Узровень нараджальнасці 32 на 1 тыс.чал. Дзіцячая смяротнасць 58 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Гісторыя. Сляды першабытнага чалавека на тэр. Алжыра адносяцца да ніжняга і сярэдняга палеаліту (300—400 тыс.г. назад). З эпохі верхняга палеаліту тут зафіксаваны носьбіты астэрыйскай, ібера-маўрусійскай і капсійскай археал. культур. З пераходам да неаліту (4-е тыс. да н.э.) «капсійцы» выцеснілі ібера-маўрусійцаў. У канцы 12 ст. да н. э. на ўзбярэжжы Алжыра з’явіліся фінікійцы, якія ў 8 ст. да н.э. трапілі пад уладу Карфагена. На мяжы 3—2 ст. да н.э. на тэр. Алжыра ўтворана дзяржава Нумідыя. Канфлікт з Рымам прывёў да ўключэння Нумідыі ў склад Рымскай імперыі. У 439 н.э. Карфаген захапілі вандалы і зрабілі яго сталіцай свайго каралеўства. З 534 Вандальскае каралеўства пад уладай Візантыі; яго ўнутраныя раёны кантралявалі плямёны бербераў, якія стварылі шэраг незалежных дзяржаў. У канцы 7 ст.н.э.тэр. Алжыра заваявалі арабы-мусульмане і ўключылі яе ў склад Арабскага халіфата. Карэнныя берберскія плямёны паступова прынялі іслам і араб. мову, што вызначыла іх як араба-ісламскую краіну. З 16 ст. Алжыр у складзе Асманскай імперыі, залежнасць ад якой у 17 ст. стала фармальнай; на чале Алжыра быў правіцель — дэй, якога выбіралі са свайго асяроддзя янычарскія камандзіры. У гэты час акрэсліліся граніцы Алжыра, якія размежавалі яго з Тунісам і Марока. У 18 — пач. 19 ст. Алжыр прыйшоў у заняпад, што дало магчымасць у 1830 франц. войскам захапіць г. Алжыр. У 1832—47 вызв. барацьбу алж. народа супраць франц. панавання ўзначаліў эмір Абд аль-Кадзір. У антыкаланіяльным Мукрані паўстанні 1871—72 удзельнічала каля 800 тыс.чал. Найбольшы размах антыкаланіяльны рух набыў пасля 2-й сусв. вайны. У маі 1945 паўстанне ва Усх. Алжыры жорстка задушана. У 1946 засн. партыя Рух за перамогу дэмакр. свабод, якая ўзначаліла барацьбу супраць калан. рэжыму. Створаны ёю Рэв.к-т адзінства і дзеянняў (з 1954 Фронт нацыянальнага вызвалення, ФНВ) пачаў узбр. барацьбу, стварыў Армію нац. вызвалення; 1.11.1954 адначасова ў 30 пунктах краіны пачалося ўзбр. паўстанне. У 1955—56 амаль усе нацыяналіст. партыі і арг-цыі ўліліся ў ФНВ. Вызваленчая вайна скончылася Эвіянскім пагадненнем 1962 аб самавызначэнні Алжыра. 5.7.1962 абвешчана незалежная дзяржава. Першы прэзідэнт А.Бен Бела абвясціў праграму «алжырскага сацыялізму». Была нацыяналізавана ўласнасць еўрап. уладальнікаў, пануючае становішча ў эканоміцы заняў дзярж. сектар. У выніку ваен. перавароту 19.6.1965 улада перайшла да Рэв. савета на чале з Х.Бумедзьенам. Канстытуцыя 1976 замацавала сацыяліст. арыентацыю Алжыра. Новы прэзідэнт Ш.Бенджадзід (з 1979) прадоўжыў курс папярэдніка. Эканам. крызіс 1980-х г. і дэмаграфічны выбух (у 1966—87 насельніцтва Алжыра павялічылася з 12 да 23 млн.чал.) абвастрылі сац. напружанасць і прывялі да масавых беспарадкаў. З канца 1988 кіраўніцтва Алжыра пачало радыкальныя змены ў эканам. і паліт. сістэме Алжыра, узяло курс на развіццё рыначнай эканомікі. Гэтыя змены замацавала канстытуцыя 1989. Уведзена шматпартыйнасць, з’явілася больш за 50 партый і грамадскіх арг-цый. На першых выбарах у органы мясц. улады, якія адбыліся на шматпарт. аснове 12.6.1990, перамаглі фундаменталісты Ісламскага фронту выратавання (ІФВ). Іх праграма прадугледжвала датэрміновыя выбары ў Нац.нар. сход (парламент), умацаванне ў грамадска-паліт. жыцці нормаў шарыяту, фарміраванне «Ісламскага грамадства». У 1-м туры парламенцкіх выбараў 1991 перамаглі ісламісты. У 1992 прэзідэнт Бенджадзід вымушана пайшоў у адстаўку. Улада перайшла да Вышэйшага дзярж. савета. Прэзідэнтам стаў М.Буджаф; парламент распушчаны, і ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. У сак. 1992 распушчаны ІФВ. У чэрв. 1992 прэзідэнт Буджаф забіты, яго змяніў А.Кафі. Тэрарыстычныя акты, арганізаваныя фундаменталістамі, вымусілі ўлады прадоўжыць (лют. 1993) рэжым надзвычайнага становішча на неакрэслены тэрмін. Прэзідэнт Алжыра (з 1994) Л.Зеруаль. Алжыр — член ААН (1962), Лігі арабскіх краін і інш.міжнар. арг-цый.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Фронт сацыяліст. сіл, Аб’яднанне за культуру і дэмакратыю, Хамас, Ан-Нахда і інш.; Усеагульны саюз алжырскіх працоўных, Нац. саюз алжырскіх сялян, Нац. саюз алжырскай моладзі, Нац. саюз алжырскіх жанчын, Нац.арг-цыя муджахідаў і інш.
Гаспадарка. Пасля атрымання незалежнасці для Алжыра характэрны высокі ўзровень нацыяналізацыі прыродных рэсурсаў, прам-сці, транспарту, фінансаў і інш. З канца 1980-х г. пачаліся рэформы і перавод гаспадаркі на рыначную аснову. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) 40,5 млрд.дол. (1991). Вядучая галіна прам-сці — здабыча нафты (41 млн.т, 1992) і прыроднага газу (126,61 млрд.м³). Здабываюцца руды каляровых металаў, жал. руда, фасфарыты, барыты, сурма. Апрацоўчая прам-сць: чорная металургія (металург. комплекс у Анабе), машынабудаванне (вытв-сць халадзільнікаў, тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, трактароў і аўтамабіляў), нафтаперапрацоўка, электратэхн., транспартнае абсталяванне, вытв-сцьмінер. угнаенняў, буд. матэрыялаў. Перапрацоўка с.-г. сыравіны: мукамольныя, вінаробныя, масларобныя, кансервавыя, тытунёвыя прадпрыемствы. Развіта тэкстыльная, швейная, нафтахім. прам-сць (сінт. смолы, пластмасы, мыйныя сродкі). Вытв-сць электраэнергіі 16,8 млн.кВт∙гадз (1992). Сельская гаспадарка дае больш за 8% ВУП. Асн. культуры: пшаніца, ячмень, вінаград, алівы, цытрусавыя, фінікі, міндаль, кукуруза, тытунь, бавоўнік; у аазісах — фінікавыя пальмы, на ўзбярэжжы і каля буйных гарадоў — гародніна (часткова на экспарт) і бульба. Нарыхтоўваюць кару коркавага дуба і траву альфа (сыравіна для вытв-сці высакаякаснай паперы, каля 100 тыс.т за год). Жывёлагадоўля пераважна экстэнсіўнага кірунку. У пустынных горных раёнах гадуюць авечак, козаў, вярблюдаў, на Пн краіны і каля вял. гарадоў — буйн. раг. жывёлу. У прыбярэжных водах марское рыбалоўства. На Пн Алжыра густая сетка шашэйных дарог — 130 тыс.км (1989), у т. л. з цвёрдым пакрыццём больш за 50 тыс.км; дзейнічае транссахарская шашэйная дарога. Чыгункі 4,2 тыс.км (1989). У Алжыры буйныя нафта- і газаправоды. Разам з Італіяй пабудаваны трансміжземнаморскі газаправод. Гал. парты: Беджаія, Алжыр, Арзеу, Аран, Анаба. Асн. прадукты экспарту — нафта і нафтапрадукты, звадкаваны газ, віно, цытрусавыя, жал. руда, мінер. сыравіна, тытунь. У імпарце пераважаюць машыны і абсталяванне, прадукты і спажывецкія тавары. Асн. гандлёвыя партнёры — Францыя, Германія, Італія, Іспанія, ЗША, Японія (каля 80% тавараабароту). Грашовая адзінка — алжырскі дынар.
Узброеныя сілы Алжыра: нац.нар. армія, нац. жандармерыя, рэсп. і прэзідэнцкая гвардыя; ёсць паўваен. фарміраванні грамадз. абароны і нац. службы. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У склад нац.нар. арміі ўваходзяць сухапутныя войскі (аснова ўзбр. сіл), ВПС (складаюцца з авіяэскадрылляў) і ППА (зенітныя брыгады і дывізіёны, радыётэхн. войскі), ВМС (падводныя лодкі, караблі, катэры розных класаў). Узбр. сілы камплектуюцца паводле закона аб усеаг. воінскай павіннасці, набор ажыццяўляецца 2 разы на год, прызыўны ўзрост 19—27 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы 1,5 года. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у агульнавайсковай акадэміі, ваен. вучылішчах і за мяжой.
Асвета, навуковыя і культурна-асветныя ўстановы. Сістэма адукацыі Алжыра склалася ў выніку рэформаў 1970-х г. (ВНУ), 1980 (пач. школа) і 1984 (сярэдняя школа). Агульную адукацыю (абавязковая для дзяцей 6—16 гадоў) даюць базавыя школы (9 гадоў навучання). Лепшых вучняў адбіраюць для агульных або тэхн. (паводле профілю спецыялізацыі) ліцэяў (поўны курс сярэдняй адукацыі да 13 гадоў навучання). У 1987/88 навуч.г. ў Алжыры працавала 14 тыс. базавых школ (больш за 5 млн. вучняў), 600 сярэдніх навуч. устаноў (600 тыс. навучэнцаў), 700 цэнтраў прафес. падрыхтоўкі, у сістэме прафес. Навучання 250 тыс.чал. У сістэме вышэйшай адукацыі 20 ун-таў і універсітэцкіх цэнтраў, каля 30 ін-таў і інш.ВНУ. Найбуйнейшыя: Алжырскі ун-т (засн. ў 1879) з філіяламі ў Аране і Канстанціне, ун-т прыродазнаўчых навук і тэхналогіі, нац. ін-ты нафты, газу і хіміі; лёгкай прам-сці; агранамічны, вышэйшая вет. школа і інш. У 1987/88 навуч.г. ў ВНУ каля 150 тыс.чал., больш за 12 тыс. выкладчыкаў. Самыя вял. б-кі: Нац.б-ка, б-ка ун-та ў Алжыры, Муніцыпальная б-ка ў Канстанціне. Музеі: Нац. музей Алжыра, Нац. музей прыгожых мастацтваў, Нац. музей антычнасці, этнаграфічны, Музей нац. вызвалення. Навук. даследаванні ў галіне ядз. фізікі, электронікі, акіянаграфіі, біялогіі, біяхіміі, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі вядуцца ва ун-тах і НДІ; мед. праблемы даследуюць анкалагічны цэнтр, ін-т Пастэра, ін-т гігіены, сетка доследна-селекцыйных станцый. Працуюць астранамічная, астрафізічная і метэаралагічная абсерваторыі.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Алжыры больш за 150 перыяд. выданняў (агульны тыраж каля 1,7 млн.экз.). Афіцыйны орган урада — газета «El Moudjahid» («Змагар»). Дзярж.інфарм. агенцтва Альжэры Прэс Сервіс (з 1962, г. Алжыр). Нац. тэлерадыёкампанія «Радыётэлевізьён альжэр’ен» (з 1962) вядзе перадачы на араб., франц. і кабільскай мовах. Тэлецэнтр у г. Алжыр.
Літаратура. Развіваецца на арабскай, кабільскай і франц. мовах. Літаратура на арабскай і кабільскай мовах узнікла ў 16—18 ст. у эпоху барацьбы супраць ісп. экспансіі і тур. панавання, калі духоўнае жыццё краіны выяўлялася пераважна ў вуснай нар. творчасці. У 19 ст.л-ра адлюстроўвала працэс фарміравання алж. нацыі. Нар. паэты (медахі) заклікалі да супраціўлення франц. каланізатарам. Патрыят. паэзія Абд аль-Кадзіра, Саіда Абдалаха, Мухамеда Белькаіра і паэта Кабіліі Сі Маханда блізкая па духу да нар. песень. Нац.-вызв. барацьба — гал. тэма ў паэзіі 1950—60-х г. (вершы Абу аль-Касіма Саадала, Муфдзі Закарыя, аўтара нац. гімна) і прозы (ат-Тахір Ватар, «Фадзіля Масудзі). Пачынальнік жанру апавядання і аўтар першага алж. рамана на араб. мове — Ахмед Рыда-Хуху («Дзяўчына з Меккі», 1947). У 1967 з’явіўся раман Мухамеда Мані «Голас кахання». Пра жыццё краіны ў 1970-я г. раманы Ватара («Землетрасенне»), Абд аль-Хаміда Бенхедугі («Вецер з поўдня» і «Канец учарашняга дня») і інш. Літаратура на французскай мове пачала развівацца ў 1940—50-я г. Абуджэнне нац. самасвядомасці алжырцаў паказалі празаік Жан Амруш, паэты Аіт Джафер, Мустафа Лашраф, рэаліст. творы Мухамеда Дыба (трылогія «Алжыр»), Мулуда Ферауна (раманы «Сын бедняка» і «Дарога ў гару», дылогія «Зямля і кроў»), Мулуда Мамеры (раманы «Забыты пагорак», «Калі спіць справядлівасць»), Малека Уары (раман «Зернетка ў жорнах») і інш. Пра алж. інтэлігенцыю ў часнац.-вызв. вайны раманы Малека Хадада «Апошняе ўражанне» і «Набярэжная кветак не адказвае». Стварэнне незалежнай рэспублікі ў 1962 адкрыла новую эпоху ў л-ры Алжыра: раманы Мурада Бурбуна «Муэдзін», Рашыда Буджэдры «Адрынутасць», Асіі Джэбар «Наіўныя жаваранкі». Вяршыня рэаліст. л-ры Алжыра гэтага часу — раман Мамеры пра нац.-вызв. вайну «Опіум і дубінка». Укладам у алж. л-ру 1960—80-х г. стала творчасць Мулуда Ашура, Джамаля Амрані, Кадура М’Хамсаджы, Ахмеда Акаша, Мустафы Тумі, Набіля Фарэса, Айшы Лемсін, Джамаля Алі Хаджы, Мустафы Хасіяна і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. старажытныя помнікі мастацтва на тэр. Алжыра адносяцца да неаліту (наскальныя выявы жывёл, людзей, сцэны палявання і рытуальных абрадаў у гарах Тасілін-Аджэр, Тасілін-Ахагар). Захаваліся рэшткі гарадоў часоў фінікійскага, рымскага і візантыйскага панавання: Джаміла, Гіпон, Тымгад, Тыпаса, Шэршэль з руінамі ўмацаванняў, храмаў, тэатраў, тэрмаў, трыумфальных арак, акведукаў, жылых дамоў. Пры раскопках выяўлены творы скульптуры, мазаікі з міфалаг. і быт.сцэн. Пасля араб. заваявання ў гарадах будаваліся ўмацаванні, мячэці, медрэсэ, лазні, рынкі, палацы (г. Кала-Бені-Хамад, 11 ст.). У 10—13 ст. у гарадах Алжыр, Тлемсен, Канстанціна ўзведзены мячэці, вежы-мінарэты, палацы, грамадскія будынкі, арнаментаваныя разьбой па стука, кафляй. Дойлідства і дэкар.-прыкладное мастацтва Алжыра 16—18 ст. вызначаліся пышнасцю, багаццем формаў і разнастайнасцю арнаментыкі (палацы і вілы тур. намеснікаў). Гараджане жылі ў невял. 2—3-павярховых дамах з плоскімі дахамі, з замкнёнымі дворыкамі. У 1881 у г. Алжыр засн.Нац. школа архітэктуры і прыгожых мастацтваў. З 1930-х г. у Алжыры працавалі франц. архітэктары і інжынеры Ле Карбюзье, П.А.Эмеры, Б.Зерфюс, Л.Мікель, П.Турнон. У гарадах узводзіліся шматпавярховыя жылыя і адм. будынкі, вілы, асабнякі, набліжаныя да еўрап. архітэктуры. Дэкар.-прыкладное мастацтва прадстаўлена тканінамі, дыванамі, вышыўкай, размаляванай керамікай, вырабамі рамеснікаў. У выяўл. мастацтве 19 — пач. 20 ст. працавалі пераважна франц. мастакі, з 1920—30-х г. — мастакі-алжырцы (Мухамед і Амар Расім, Тэмам Ранем і інш.), з сярэдзіны 20 ст. — жывапісцы, графікі, скульптары (Х.Бенанбур, М.Будзід, І.Самсом, М.Адан, М.Хада, Ш.Меслі і інш.). У маст. жыцці сучаснага Алжыра вядучую ролю адыгрывае Нац. саюз работнікаў выяўл. мастацтва.
Музыка Алжыра мае шмат агульнага з музыкай Туніса, Марока, інш. краін рэгіёна. У ёй спалучаюцца араба-іранскія і турэцкія элементы з муз. традыцыямі лакальных этнасаў Алжыра (берберы, туарэгі, негрскія народы Сахары). Арабская класічная музыка Алжыра засн. на дасягненнях т.зв.зах. (андалузскай) школы. Асн. яе форма — алжырская нуба, разгорнутая 5-часткавая вак.-інстр. кампазіцыя з інстр. уверцюрай (тушыя); у аснове муз. развіцця рэгіянальныя разнавіднасці макамаў (вак.-інстр. цыклічная форма, засн. на шэрагу ладоў-макамаў). Сярод муз. інструментаў — уд (арабская лютня), рэбаб (струнны смычковы), канун (72-струнная цытра), духавыя, ударныя (бубны дэф і тар, барабан дарабука). З вак. жанраў вядомы касыды. З пач. 20 ст. развіваюцца формы сучаснай гар. музыкі — песенны жанр аль-джад (сярод майстроў кампазітар і спявак Хадж Мухамед аль-Анка) і муз. драма ў стылі аль-джад («Фако», «Дар Бібі» М.Бахтарзі). Муз. кадры ў Алжыры рыхтуюць вышэйшыя і сярэднія муз.навуч. ўстановы, кансерваторыя музыкі і дэкламацыі (з 1920) і Нац.ін-т музыкі.
Тэатр. Нац. тэатр у Алжыры існаваў у выглядзе выступленняў «гаўалі» (апавядальнікаў) і ценявога т-ра з удзелам Гарагуза (алж. Пятрушкі). У сучасных формах т-р узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Пасля 1-й сусв. вайны першую тэатр. трупу арганізаваў Р.Ксенціні. Справу яго прадоўжыў драматург Б.Махіддзін. У рэпертуары былі п’есы алж. драматургаў, зах.-еўрап. класікаў. З пачаткам вызв. вайны (1954) многія акцёры пакінулі радзіму і стварылі за мяжой (у Тунісе) алж.маст. ансамбль, на базе якога пасля абвяшчэння незалежнасці Алжыра ў 1962 створаны Алжырскі нац.т-р (з 1963 у г. Алжыр).
Кіно. Нац. кінематаграфія ў Алжыры зарадзілася ў перыяд вызв. вайны 1954—62. Пасля 1962 вытворчасць хранік.-дакумент. фільмаў павялічылася, зняты першыя маст. фільмы на фалькл.-этнагр. сюжэты ці прысвечаныя падзеям вайны 1954—62. У 1964 створаны нац. цэнтр кінематаграфіі, у 1974 — Савет аўдыёвізуальных мастацтваў (прафсаюз работнікаў кіно і тэлебачання). Сярод лепшых фільмаў 1970—80-х г.: «Бітва за Алжыр», «Вецер з Арэса», «Хроніка вогненных гадоў», «Амар Гатлата», «Анатомія адной змовы». Вядучыя рэжысёры: М. аль-Ахдар Хаміна, А.А.Тульбі, М.Алуаш, М.Буамары, М.С.Рыяд, А.Рашдзі.
Літ.:
Алжир: (справ.). М., 1977;
Ланда Р.Г. Кризис колониального режима в Алжире, 1931—1954. М., 1980;
Яго ж. История алжирской революции, 1954—62. М., 1983.
Герб і сцяг Алжыра.Алжыр. У гарах Кабіліі.Да арт.Алжыр. Цэнтральная частка горада Эль-Уэд.Горад Алжыр.Да арт.Алжыр. Наскальныя малюнкі ў Тасілін-Аджэры.Наскальныя выявы ў Тасілі на поўдні Алжыра.Да арт.Алжыр. Плато Тасілін-Аджэр.Да арт.Алжыр. Трыумфальная арка Траяна ў г. Тымгад. Канец 2 ст.
дзяржава ў Зах. Еўропе, на в-ве Ірландыя. Мяжуе на Пн з Паўн. Ірландыяй, якая ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі. Пл. 70,3 тыс.км². Нас. 3555,5 тыс.чал. (1997). Дзярж. мовы — ірландская і англійская. Сталіца — г.Дублін. Падзяляецца на 4 правінцыі, якія ўключаюць 26 графстваў і 5 буйных гарадоў-графстваў. Нац. свята — Дзень св. Патрыка (17 сак.). Характарыстыку прыроды гл. ў арт.в-аўІрландыя.
Дзяржаўны лад. І. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1937 (з пазнейшымі змяненнямі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт з шырокімі паўнамоцтвамі, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 7 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — двухпалатны парламент у складзе палаты прадстаўнікоў (166 дэпутатаў, якія выбіраюцца насельніцтвам не больш як на 5 гадоў) і сената (6Ō членаў, частка іх назначаецца прэзідэнтам, астатнія выбіраюцца насельніцтвам). Выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ер-міністрам, якога назначае прэзідэнт.
Насельніцтва. Каля 99% насельніцтва — ірландцы. Да нац. меншасцей адносяцца англічане і шатландцы. Большасць вернікаў католікі (93%), ёсць пратэстанты (англікане, 3%). Сярэдняя шчыльн. 50,6 чал. на 1 км. Найб. густа населена ўсх.ч. краіны. Гар. насельніцтва 58%. Найб. гарады (тыс.ж., 1991): Дублін (з прыгарадамі) — 915,5, Корк — 174,4, Лімерык — 75,4, Дан-Лэры — 55,5, Голуэй — 50,9, Уотэрфард — 41,9. Працаздольнае насельніцтва занята ў прам-сці (29,5%), сельскай гаспадарцы (13,5%), сферы паслуг (57%). Эміграцыя 30—40 тыс.чал. за год.
Гісторыя. Паводле археал. звестак, чалавек на тэр. І. з’явіўся прыкладна за 6 тыс. гадоў да н.э. У 4 ст. да н.э. І. пачалі засяляць кельты, што асімілявалі мясц. насельніцтва. Яны падзяляліся на роды (кланы) і плямёны, якія ўтварылі 5 плем. федэрацый, аб’яднаных у 3—4 ст. пад уладай ард-рыяга (вярх. караля). Развівалася кельцкая культура (вераванні, л-ра, заканадаўства). У 5 ст. прынята хрысціянства. Шматлікія кляштары сталі асяродкамі мастацтва, л-ры (на стараж.-ірл. і лац. мовах) і навукі. У 6—9 ст.ірл. вучоныя і місіянеры аказвалі ўплыў на краіны Зах. Еўропы, у т. л. на хрысціянізацыю Шатландыі, культ. развіццё дзяржавы Каралінгаў. У 795 пачаліся набегі на І. нарманаў, якія да 10 ст. заснавалі гарады Дублін, Уотэрфард, Лімерык. Працяглая барацьба з нарманамі скончылася перамогай ірл. дружын у бітве пры Клонтарфе (1014). У 1169 пачалося заваяванне І. англа-нармандскімі рыцарамі, якія стварылі на паўд.-ўсх. яе ўзбярэжжы англ. калонію. Тут былі ўведзены манарыяльная сістэма (гл.Манар), англ. законы, падзел на графствы, парламент (з 1297), які ў 1495 падпарадкаваны англ. парламенту і каралю. У канцы 15 ст. пры Цюдарах пачалася сістэматычная каланізацыя англічанамі ўсёй тэр. І. У 1536—37 англ. кароль Генрых VIII прымусіў ірл. парламент прызнаць яго кіраўніком царквы ў І., а ў 1541 прыняў тытул караля І. З гэтага часунац.-вызв. барацьба ірландцаў набыла і рэліг. характар. Англ. прыгнёт стаў прычынай шэрагу паўстанняў ірландцаў (1559—67, 1569—83, 1594—1603, Ірландскае паўстанне 1641—52, 1688—91), пасля задушэння якіх англ. ўлады праводзілі масавыя канфіскацыі зямлі (да канца 17 ст. іх канфіскавана амаль 6/7). Карэннае насельніцтва І. зганялася з зямлі, на якой сяліліся шатл. і англ. пратэстанты. Каталіцкае насельніцтва І. было пазбаўлена паліт. і грамадз. правоў, што вяло да дэмаграфічнага і эканам. заняпаду краіны. Паліт. і эканам. ўмовы сталі прычынай шырокай эміграцыі, якая пачалася ў 17 ст. і набыла масавы характар у выніку т. зв.вял. голаду 1845—49. Смерць ад голаду і эміграцыя (пераважна ў ЗША і Вялікабрытанію) прывялі да значнага зніжэння колькасці насельніцтва (у 1841 — 8,2 млн., у 1851 — 6,5, у 1911 — 4,4 млн.чал.).
Нац.-вызв. рух, які ўзмацніўся пад уплывам вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83 і франц. рэвалюцыі канца 18 ст., прымусіў брыт. ўрад паслабіць калан. рэжым, увесці ў 1782—83 парламенцкую аўтаномію. Арг-цыя«Аб’яднаныя ірландцы» выпрацавала праграму барацьбы за незалежную рэспубліку, аднак нац.-вызв. паўстанне 1798 было задушана. У 1801 парламенцкая аўтаномія І. ліквідавана, парламент скасаваны, ірл. прадстаўнікі атрымалі некалькі месцаў у брыт. парламенце (гл.Англа-ірландская унія 1801). У 19 ст. І. цалкам ператворана ў агр. прыдатак метраполіі. У 1840-я г. пачаўся агр. пераварот, дробная сял. рэнта замянялася арэндай буйных зямельных участкаў пашы. Шырыўся рух за разрыў уніі 1801. У 1842 створана група «Маладая Ірландыя», асн. патрабаваннем якой стала незалежнасць І. Радыкальныя ўдзельнікі нац.-вызв. руху заснавалі ў 1847 Ірландскую канфедэрацыю, яе лідэры заклікалі да ўзбр. паўстання супраць англ. панавання; Ірл. паўстанне 1848 задушана. Пасля паражэння паўстання 1867 супраць згону сялян з зямлі цэнтр. месца ў паліт. жыцці краіны заняла барацьба за гомруль (самакіраванне ў межах Брыт. імперыі). У 1879 створана Зямельная ліга. Прадстаўнікі ірл.нац. інтэлігенцыі пачалі барацьбу за адраджэнне ірл. (гэльскай) мовы (да 19 ст. амаль цалкам выцесненай англ.) і нац. культуры (гл.Гэльская ліга).
У 1914 брыт. парламент ухваліў закон аб аўтаноміі І., аднак адтэрмінаваў яго ажыццяўленне да заканчэння 1-й сусв. вайны. Гэта палітыка брыт. улад стала прычынай Ірландскага паўстання 1916, якое было жорстка задушана. У хуткім часе незалежніцкі рух узначаліла партыя Шын фейн, у канцы 1918 яе прадстаўнікі атрымалі на выбарах у брыт. парламент 73 месцы. Дэпутаты-шынфейнеры абвясцілі сябе першым ірл. урадам, а ў студз. 1919 — незалежнасць І. (прэзідэнт І.Дэ Валера). Явачна ствараліся нац. органы ўлады, узбр. сілы. Сфарміраваная Ірландская рэспубліканская армія вяла ваен. дзеянні супраць англ. войск і паліцыі, якія скончыліся падпісаннем мірнага англа-ірландскага дагавора 1921. Паводле яго краіна была падзелена на 2 часткі. Паўн. І. (Ольстэр) засталася пад.уладай Вялікабрытаніі, Паўд. І. атрымала правы дамініёна (Ірл. свабодная дзяржава); на яе тэр. захаваліся англ.ваен. базы. Спрэчкі паміж ірл. патрыётамі па адносінах да дагавора 1921 выклікалі грамадз. вайну 1922—23, што скончылася паражэннем прыхільнікаў барацьбы за поўную суверэннасць і адзінства І. У 1932 яны атрымалі перамогу на парламенцкіх выбарах (партыя Фіяна файл) і сфарміравалі ўрад на чале з Дэ Валера (да 1948). У 1937 прынята новая канстытуцыя. Яна адмяніла статус дамініёна, абвясціла суверэнную дзяржаву Эйрэ (ірл. назва І.), якая захоўвала толькі фармальныя сувязі з Вялікабрытаніяй. У 1949 І. абвешчана рэспублікай і фармальна выйшла з брыт. Садружнасці. Адносіны да Паўн. І., якую І. лічыць сваёй гіст. часткай, з 1922 З’яўляюцца адной з гал.паліт. праблем, асабліва пасля абвастрэння ў 1968—69 паўн.-ірл. канфлікту. Ірл. ўрад лічыць таксама, што змена статусу Паўн. І. можа адбыцца толькі са згоды большасці яе жыхароў. І. імкнецца аказваць уплыў на брыт. кіраванне ў Паўн. І. і разам з памяркоўнымі паўн.-ірл. групоўкамі распрацоўвае мадэль уз’яднання, прымальную для Вялікабрытаніі і паўн.-ірл. пратэстантаў. У 1985 падпісана англа-ірл. пагадненне аб стварэнні міжурадавага кансультатыўнага органа па ўнутр. праблемах Паўн. І. Урад І. ўдзельнічаў у перагаворах, у выніку якіх у 1994 спынена ўзбр. барацьба ў Паўн. І. На міжнар. арэне І. падтрымлівае цесныя паліт. кантакты з краінамі Зах. Еўропы і Паўн. Амерыкі, захоўвае ваен. нейтралітэт (абвешчаны ў час 2-й сусв. вайны). З 1997 прэзідэнт краіны — М.Макаліз, прэм’ер-міністр — Б.Ахерн. І. — чл.ААН (з 1955), Еўрап. саюза (з 1973). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў крас.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Лейбарысцкая партыя, Фіяна файл, Фіне гал, Партыя прагрэс. дэмакратаў, Дэмакр. левая партыя. Прафс. аб’яднанне — Ірл. кангрэс трэд-юніёнаў.
Гаспадарка І. — індустр.-агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) на аднаго жыхара 15,4 тыс.дол. ЗША (1995). Доля ў ВУП (у %): прам-сці — 36, сельскай гаспадаркі — 8, сферы паслуг — 56. Вядзецца здабыча торфу — каля 8 млн.т за год (адно з першых месцаў у свеце). У І. буйнейшае ў Зах. Еўропе радовішча поліметал. руд Тынаг у цэнтр.ч. краіны. Здабываюць цынк (193,7 тыс.т, 8-е месца ў свеце, 1993), свінец, медзь, серабро, ртуць, жал. руду, каменны вугаль, прыродны газ, пірыты. Аснову энергабалансу складаюць торф, імпартная нафта, каменны вугаль, гідраэлектраэнергія. Вытв-сць электраэнергіі (1995) 16,6 млрд.кВтгадз, пераважна на ЦЭС. ГЭС на р. Шанан. Важнае месца ў прам-сці займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка: зборка аўтамабіляў (з-д «Форд» у Корку) і трактароў (Дублін), суднабуд. і суднарамонт (Дублін, Корк, Лімерык, Дан-Лэры), электроніка і радыёэлектроніка (Дублін, Корк, Лімерык, Уотэрфард). Чорная металургія прадстаўлена з-дам у Корку. Хім. і нафтахім. (мінер. ўгнаенні, пластмасы, гумавыя вырабы), фармацэўтычная прам-сць у Корку, Дан-Лэры. На мясц. сыравіне развіта харч. (мясная, малочная, мясакансервавая, піваварная, спірта-гарэлачная) прам-сць. Ёсць прадпрыемствы папяровай і шкляной прам-сці ў Уотэрфардзе. У сельскай гаспадарцы пераважаюць дробныя і сярэднія фермерскія гаспадаркі памерам да 25 га. Пад ворывам 14% тэр. краіны, пад пашай і сенажацямі каля 70%. Гал. галіна — жывёлагадоўля, якая дае 90% валавой с.-г. вытв-сці (70% ідзе на экспарт). Па колькасці буйн. раг. жывёлы на душу насельніцтва і па яе вывазе ў жывым выглядзе І. займае 1-е месца ў Еўропе. Асн. раёны — Пд, ПдЗ і З краіны. Пагалоўе (млн. галоў, 1996): буйн. раг. жывёлы — 6,4, авечак — 5,8, свіней — 1,5. Птушкагадоўля. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, авёс, сеяныя травы, бульбу, турнэпс, цукр. буракі, лён. Агародніцтва і садоўніцтва. Марское рыбалоўства. Улоў рыбы — 412,7 тыс.т (1995). Штогод краіну наведвае каля 3—3,5 млн. турыстаў. Замежны турызм дае каля 2 млрд.дол. ЗША прыбытку. Даўж. аўтадарог 86,8 тыс.км, чыгунак 1,9 тыс.км. Аўтапарк каля 990 тыс. машын. Унутр. суднаходныя шляхі: р. Шанан, Гранд-канал, Роял-канал. Танаж марскога флоту каля 129 тыс. брута рэг. т. Гал. парты Дублін, Корк. У краіне 225 км газаправодаў. 9 аэрапортаў, у т. л. 3 міжнародныя (Дублін, Корк, Шанан). Экспарт (1994, 29,9 млрд.дол. ЗША): машыны і абсталяванне, жывая жывёла, прадукты жывёлагадоўлі, піва, хім. прадукты, тэкстыль, канцэнтраты каляровых металаў. Імпарт (1994, 25,3 млрд.дол. ЗША): машыны і абсталяванне, нафта, хім. прадукты, кармы. Вял. значэнне маюць грашовыя пераводы эмігрантаў. Асн.гандл. партнёры: Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Францыя, Нідэрланды. Гандл. абарот Рэспублікі Беларусь з І. у 1996 склаў 26,9 млн.дол. ЗША. Грашовая адзінка — ірл. фунт.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ВМС. Агульная колькасць каля 13 тыс.чал. (1996). Ёсць рэзервы. Камплектуюцца з добраахвотнікаў. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Сухап. войскі (11 тыс.чал.) маюць на ўзбраенні больш за 100 танкаў і бронеаўтамабіляў, больш за 700 артыл. сродкаў і інш. У ВПС больш за 900 чал. асабовага складу, каля 30 самалётаў. У ВМС каля 1 тыс.чал., 7 караблёў.
Ахова здароўя. Сістэма мед. абслугоўвання знаходзіцца ў падпарадкаванні дэпартамента аховы здароўя. Насельніцтва, што карыстаецца мед. паслугамі, падзяляецца на 3 катэгорыі: людзі, якія атрымліваюць усе віды мед. дапамогі бясплатна (з нізкімі даходамі), 2 група (з больш высокімі даходамі) карыстаюцца мед. паслугамі за зніжаную, дыферэнцыраваную аплату. Для дзяцей да 16 гадоў і хранічна хворых — стацыянарнае і амбулаторнае лячэнне, прышчэпкі супраць заразных хвароб, іх дыягностыка бясплатныя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 73,1, жанчын 78,6 гадоў. Смяротнасць 9 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 255 чал., урачамі — 1 на 588 чал. Узровень нараджальнасці 13 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 0,4%. Дзіцячая смяротнасць 6 на 1 тыс. нованароджаных (1997).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі І. ўключае пач. і сярэднія школы, прафес. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Самаст. дашкольных устаноў няма (існуюць дашкольныя аддзяленні пры пач. школах). Большасць агульнаадук.навуч. устаноў прыватныя або канфесіянальныя. Пач. школа з 6-гадовага ўзросту, 6 гадоў навучання; ёсць 1- і 2-камплектныя школы. Існуюць 3 тыпы сярэдніх школ: традыц., аб’яднаныя і абшчынныя. Усе яны маюць 2 ступені: асн. абавязковая (3—4 гады навучання) дае няпоўную сярэднюю адукацыю, яе выпускнікі пасля здачы экзаменаў атрымліваюць прамежкавы атэстат, старэйшая (3-гадовая) — поўную сярэднюю адукацыю з правам паступлення ў ВНУ. На базе асн. школы прафес.-тэхн. адукацыю даюць прафес.-тэхн. школы (3—5 гадоў навучання), сярэднюю спец. — тэхн., маст. і інш.спец. каледжы (3—4 гады навучання). У 1996/97 навуч.г. ў І. 8 ун-таў (каля 60 тыс. студэнтаў). Буйнейшыя ун-ты: Нац.ун-т І. ў Дубліне (з 1909, больш за 20 тыс. студэнтаў, уяўляе сабой федэрацыю універсітэцкіх каледжаў у Дубліне, Корку, Голуэі і яшчэ 6 каледжаў, у т. л. Каледж св. Патрыка ў Мейнуце), Дублінскі ун-т (засн. ў 1591 як Трыніты-каледж), Дублінскі гар.ун-т (з 1975), ун-т у Лімерыку (з 1989). Навук. ўстановы: Каралеўскае дублінскае т-ва, Каралеўская ірл. акадэмія, галіновыя акадэміі — мед., славеснасці (засн. Б.Шоу), жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Буйнейшыя б-кі: універсітэцкія, Нац. (з 1877) і Публічная — у Дубліне і інш. Буйнейшыя музеі: Нац. музей (з 1731), Нац. галерэя, Галерэя сучаснага мастацтва, Грамадз. музей (з 1953) — усе ў Дубліне.
Друк, радыё, тэлебачанне. У І. выходзіць 8 штодзённых газет: 6 — у Дубліне, 2 — у Корку, у т. л. 4 ранішнія, якія распаўсюджваюцца па ўсёй краіне. Самы высокі тыраж маюць незалежныя газеты — ранішняя «Irish Independent» («Ірландская незалежная», з 1891, сучасная назва з 1905) і штодзённая вячэрняя «Evening Herald» («Вячэрні веснік», з 1891). Інфарм. агенцтваў у І. няма. Радыё і тэлебачанне кантралююцца аўтаномнай карпарацыяй «Радыё Тэлефіс Эйрэан» (PTE; засн. ў 1960, фінансуецца дзяржавай), якая трансліруе праграмы Радыё-1 і Радыё-2. Дзейнічаюць таксама рэгіянальнае радыё Корк, нац. незалежнае радыё Сэнчуры. Дзярж. тэлебачанне трансліруе праграмы PTE-1 і PTE-2; з 1989 дзейнічае і незалежны канал ТВ-3.
Літаратура. Развіваецца на ірландскай мове і англійскай мове. Гераічны эпас (сагі) узнік у першыя стагоддзі н.э. (першыя запісы 8 ст., захаваліся запісы 12 ст.). Найб. вядомая — гал. сага гераічнага цыкла «Выкраданне быка з Куальнге» з цэнтр. вобразам Кухуліна — нац. героя І. У сярэднія вякі высокага ўзроўню дасягнула паэзія бардаў (Донах Мор, Мюрэдах Албанах, Гофрэй Фіён). Карэнныя змены ў л-ры звязаны з англ. каланізацыяй у 12 ст. Аднак забарона ірл. мовы, знішчэнне рукапісаў не спынілі развіццё нац. л-ры. У 16—18 ст. адбывалася ломка арыстакратычнай традыцыі бардаў, асаблівае значэнне набыла балада. Літ. мовай стала нар.ірл. гаворка. У л-ры пераважалі тэмы развітання з радзімай, адчування крызісу звыклага ўкладу жыцця (песня «Бывай, Ірландыя» Дж.Наджэнта, «Ода Мэгуайру» Э.О’Хасі). У 17 ст. сабраны і перапісаны шматлікія рукапісы, якім пагражала знішчэнне (склалі шматтомныя «Аналы чатырох магістраў»; 1632—36). З канца 18 ст. пачынае складвацца традыцыя празаічных твораў на англ. мове: гіст. (Дж.Бейнім) і сац.-быт. (М.Эджуарт, У.Карлтан) раманы. Ірл.л-ра развівалася ў рэчышчы нац.паэт. традыцый і захоўвала сваю самабытнасць. Перавага фантаст. матываў, пачуццё камічнага і вострая іранічнасць — яе адметныя асаблівасці. Выразны ўзор асваення вобразнасці на англ. мове — «Ірландскія мелодыі» (1808—34) Т.Мура. Канец 19 ст. пазначаны т. зв. «Ірландскім адраджэннем», яго пачынальнік у л-ры У.Б.Йітс. Нац. мастацтва, міфалогія і гісторыя паўплывалі на творчасць дзеячаў «Ірландскага адраджэння» Дж.Расела, І.А.Грэгары, П.Колума, Дж.Стывенса, Дж.Кэмпбела. Развіццю рэалізму ў нац. драме папярэднічала творчасць Дж.Сінга. Раман Дж.Джойса «Уліс» (1922) паклаў пачатак л-ры «плыні свядомасці». Ірл. паўстанне 1916 прадвызначыла далейшы шлях развіцця ірл. л-ры. Асн. тэма творчасці пісьменнікаў 1920—30-х г. — нац.-вызв. рух (Ш.О’Кейсі, П.О’Донел, Б.Біэн). Адраджаюцца мастацтва апавядальнікаў і жанр «апавядання ля каміна» (Ф.О’Конар, М.Лэвін, Ш.О’Фаалейн, Б.Кілі). Для л-ры 1960—80-х г. характэрны адмаўленне аднацыяналіст. ідэй, увага да сац. праблем. Новае развіццё набывае гіст. раман. Э.Дзілан, Т.Флэнаган, Дж.Планкет звяргаюцца да нядаўняга мінулага, імкнучыся выявіць сац. аснову катаклізмаў у сучаснай І. Сітуацыі пачатку 20 ст. прысвечаны лепшыя раманы Дж.Джонстан «Ці далёка да Вавілона?» і «Стары жарт». Гіст. алюзіі ў раманах Д.Марцін «Цырымонія ініцыяцыі» і «Шлях у Балішанон», К.Кейсі «Мары аб помсце». Англа-ірл. праблематыка ў цэнтры ўвагі і буйнейшага сучаснага ірл. раманіста У.Трэвэра. Да эксперым. прозы звяртаюцца пісьменнікі Дж.Бэнвіл і Д.Хоган. Ірл. паэзія 1940—70-х г. прадстаўлена творамі О.Кларка, П.Кэванаха, Дж.Монтэгю, Т.Кінсела, Л.Мак-Ніс, Р.Мэрфі. Яна сучасная паводле светаўспрымання і выразных сродкаў і адначасова неадрыўная ад традыцый паэзіі Ш.Хіні.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. раннія помнікі на тэр. І. захаваліся адбронз. веку: мегалітычныя пабудовы (дальмены, кромлехі), курганы з пахавальнымі камерамі з несапраўднымі скляпеннямі (Нью-Грэйндж), залатыя і бронз. ўпрыгожанні з геам. арнаментам. Метал. вырабы 5—4 ст. да н.э. аздоблены складаным лінейным кельцкім арнаментам. Пасля хрысціянізацыі І. ў 5—12 ст. будавалі круглыя ў плане крэпасці (Эйлек), высокія вартавыя вежы-званіцы, кляштарныя комплексы з круглымі вежамі, капліцамі і келлямі (у Глендалоху, Дэвенішы, Келсе, а таксама за межамі І., на тэр. сучасных Францыі і Італіі). Дэкар. багацце характэрна для манум. каменных крыжоў (у Карндоне, 6 ст.; Манастэрбойсе, 9—10 ст.), дзе стылізаваныя фігуратыўныя выявы на біблейскія сюжэты арганічна ўключаны ў фармальную сістэму, у якой дамінуе арнамент з плеценых ліній, кругоў, спіралей. Багата арнаментаваліся бронз.брошы брошкі, рэлікварыі, паціры, посахі, пласціны (з эмаллю, філігранню ўзорнымі выявамі ў звярыным стылі) Характэрная рыса ірл. мініяцюр з рука пісаў 7—12 ст. — абстрактная трактоўка элементаў і фігур («Псалтыр св. Калумбана», канец 6 — пач. 7 ст.; «Ліндысфарнскае евангелле», канец 7 пач. 8 ст.; «Жыціе св. Калумбана», канец 7 ст.). Зааморфныя элементы, адзначаныя саксонскім і міжземнаморскім уплывамі, з’яўляюцца ў «Евангеллі з Дараў», «Лігфілдскім евангеллі», «Эхтэрнахскім евангеллі» (канец 7 — пач. 8 ст.). «Евангелле з Келса» і «Санктгаленскае евангелле» (канец 8 — пач. 9 ст.) змяшчаюць ілюстрацыі на цэлую старонку. У 11 ст. з’яўляецца запазычаны са Скандынавіі «звярыны» арнамент («Евангелле Бангора»). У 11—12 ст. будавалі раманскія капліцы (у Кашэлі), кляштарныя цэрквы (у Бойлі, Джэрпойнце), саборы (у Кланмакнойсе, Кланферце). простыя па кампазіцыі з выразным скульпт. афармленнем і вытанчанай разьбой на парталах. У канцы 12—14 ст. будавалі гатычныя храмы, найчасцей аднанефавыя з вежай над сяродкрыжжам (Крайс-чэрч у Дубліне), замкі (у Дубліне, Лімерыку, Трыме, графстве Клэр). Англ. каланізацыя запаволіла развіццё ірл. культуры, у 15—17 ст. архітэктура і мастацтва ў заняпадзе. У 17 — пач. 19 ст. ў Дубліне ўзводзілі парадныя адм. будынкі, палацы ў стылі англ. класіцызму (арх. У.Робінсан, У.Чэймберс, Т.Кулі, Дж.Гэндан і інш.), з 1829 — цэрквы ў стылі неаготыкі. У 19 — пач. 20 ст. ў партовых гарадах ствараліся раёны з рэгулярнай забудовай у духу эклектызму. У 20 ст. ў І. пабудаваны шэраг арх. комплексаў у сучасным стылі (работы арх. М.Скота і Т.Кенэдзі ў гарадах Дублін і Голуэй). У выяўленчым мастацтве з канца 17 ст. пашырыўся партрэтны жывапіс (Г.Морфі, Т.Бэт), развіццё якога працягвалася ў 18 ст. (Дж.Лэтам, Ф.Хасі, Э.Лі, Т.Фрай, Р.Хантэр, Ч.Джэрвас, С.Слоўтэр, Н.Хоўн Старэйшы). Пейзажны жанр прыўнёс у ірл. жывапіс І. ван дэр Хаген, найб. развіўся ў творчасці Дж.Барэта, братоў Робертс, У.Эшфарда, У.Содлера. У канцы 18 ст. Дж.Бары, Х.Д.Гамільтан стваралі карціны на міфалагічныя і біблейскія тэмы ў акад. стылі. У 18 ст. працавалі скульптары Дж. ван Ност, П.Канінгем, Э.Сміт, у 19 ст. — Дж.Г.Фолі. У жывапісе 1-й пал. 19 ст. развіваўся лірычны пейзаж (Дж.Фішэр, Дж.А.О’Конар, Ф.Дэнбі), рамант. партрэт (Т.Хікі, Р.Фэгэн), у 2-й пал. 19 ст. — жанравы жывапіс (У.Осбарн, У.Малрэдзі, Д.Мэклайс), пейзаж (Н.Хоўн Малодшы, Дж.Фолкнер). У мастацтве пач. 20 ст. дамінавалі экспрэсіяніст Дж.Б.Йітс і рэаліст Ч.Лэмб, С.Кітынг. Кубізм і фавізм прыўнеслі М.Джэлет, І.Хоўн, К.Мідлтан і Д.О’Нейя; у інш. кірунках працавалі К.Сутэр, В.Браўн, Б.Кінг. Мастакі наступнага пакалення (Р.Балаф, Дж.Дэўлін і інш.) удзельнічалі ў руху «новай фігурацыі». У 2-й пал. 20 ст. актыўна развіваюцца плыні авангарднага мастацтва: абстракцыянізм (У.Скот, М.Фэрэл, Х.Хіран), сюррэалізм (П.Генесі, М.Гейл, Л.Ле Брокі).
Музыка. Узоры нар.ірл. песень, якія захаваліся, аднагалосыя, хоць у стараж. сагах упамінаецца пра хар. і шматгалосыя спевы. Лады песень 7-ступенныя дыятанічныя; выразныя элементы пентатонікі, што звязана з гукарадамі асн.нац.муз. інструментаў арфы і валынкі. Носьбіты нар.муз. культуры — барды. Ёсць гіст. сведчанні пра ранняе развіццё ў кельтаў поліфаніі і развітую прафес.муз. культуру ў раннім сярэдневякоўі. З 12 ст. рост прафес.муз. культуры запаволены англ. заваёўнікамі. З канца 16 ст. пранікае шматгалосая музыка англіканскай царквы, фарміравалася свецкае муз. мастацтва прыдворных бардаў, вылучыліся першыя прафес. кампазітары, у т. л. Р.Д.О’Катайн (16—17 ст.), бард Т.О’Кэрален (17—18 ст.). У 2-й пал. 17 ст. была пашырана англ. і шатл. музыка. З канца 18 ст. вядомы кампазітары Д.Мэрфі, М.Келі, Дж.Філд (стваральнік жанру накцюрна ў фп. музыцы), М.Балф. Зарадзілася муз. фалькларыстыка (Э.Бантынг і інш.). Сярод кампазітараў 20 ст. В.Бекет, А.Дуф, Ф.Ней. Нац. кампазітарская школа ў працэсе фарміравання. Адзін з асн.муз. цэнтраў І. — г. Дублін, дзе працуюць Ірл.нац. оперная трупа (з 1963), Ірл. акадэмія музыкі (б. Каралеўская ірл. акадэмія музыкі, засн. ў 1856) і інш.
Тэатр. Эстэтычныя прынцыпы ірл.нац.т-ра вызначыла мастацтва вуснай паэзіі, дэкламацыйнае майстэрства паэтаў-сказіцеляў з часоў язычніцтва. У 16 ст. ў Дубліне англ. цэхавымі гільдыямі ладзіліся паказы містэрый, з 17 ст. ствараліся т-ры для англ. знаці. Развіццё нац. мастацтва тармазілі англ. ўлады. У канцы 19 ст. ў сувязі з рухам за развіццё нац. культуры («Ірландскае адраджэнне») У.Б.Йітс і А.Грэгары стварылі ў Дубліне Ірландскі літ.т-р (1899). У 1901 ён аб’яднаны з суполкай аматараў і названы Ірл.нац.драм. т-вам, у якім ставіліся п’есы Дж.Сінга, Ш.О’Кейсі, Л.Робінсана. У 1904 т-ва ператворана ў пастаянны т-р у Дубліне — Тэатр Абацтва. У 1920-я г. пачаўся новы ўздым нац.тэатр. мастацтва, ставіліся п’есы ірл. і перакладной драматургіі. У 1922 створаны Драм. саюз. У 1929 Э.Хілтан і М.Мак-Ліямаір арганізавалі ў Дубліне т-р, дзе сцвярджаліся наватарскія прыёмы сучаснага тэатр. мастацтва. У 1928—31 існаваў Гэльскі т-р у Голуэі. З 1939 спектаклі на гэльскай мове пачаў ставіць і Тэатр Абацтва. Асн.тэатр. цэнтр — г. Дублін.
Кіно. У 1936 засн. кінематаграфічнае т-ва (з 1978 Саюз ірл. кінатаварыстваў). На мяжы 1930—40-х г. створаны Ірл. кінаінстытут. У 1958 засн. буйнейшая ў І. кінастудыя «Армдар», на якой фільмы здымаюць пераважна замежныя кінематаграфісты. Існуюць і інш. кінастудыі («Знер Кем’юнікейшэн», «Саліван Блют Ст’юдыяз, «Эбі Філмс»), дзе здымаюцца пераважна кароткаметражныя ігравыя, дакумент., рэкламныя фільмы. Поўнаметражныя фільмы ў асн. камерцыйныя. Сярод ігравых фільмаў 1970—80-х г.: «Ірландскі самагон» (рэж. Б.Куін), «Раніца на Раство» (рэж. Т.Мак-Брайд), «Выгнаннікі» (рэж. Р.Він-і-Сімандс) і інш.Маст. фільмы 1990-х г.: «Усе гэтыя яркія і прыгожыя рэчы» (рэж. Б.Дзёблін), «У імя бацькі» (рэж. Дж.Шэрыдан), «Кола сяброў» (рэж. П.О’Конар), «Крымінальная гульня» (рэж. Н.Джордан), «Доўгі шлях да дому» (рэж. П.Брытнах) і інш. Сярод дзеячаў кіно: рэжысёры Джордан, О’Конар, Дж.Камерфард, Л.Малкус; акцёры Г.Бірн, Л.Нісан, Э.Дудзі, М.О’Шы, Ф.Тамэлці. Ірл. кінапракат з’яўляецца часткай брытанскага. У І. існуюць асацыяцыі: кінапрадзюсераў; ірл. кіно; т-ра і кіно; кінаакцёраў І.; Гільдыя ірл. кіно і тэлебачання і інш. Дзейнічаюць Школа камунікацый пры Дублінскім ун-це, школа кіно, тэлебачання і анімацыі (Каледж Дун Лаахаэра), Ірл.ін-т кіно. Міжнар. кінафестывалі ў Дубліне, Корку, Белфасце.
Літ.:
История Ирландии. М., 1980;
Осипова Т.С. Ирландский город и экспансия Англии XII—XV вв. М., 1973;
Сапрыкин Ю.М. Английское завоевание Ирландии (XII—XVII вв.). М., 1982;
Саруханян А.П. Современная ирландская литература. М., 1973;
Яго ж. «Объятия судьбы»;
прошлое и настоящее ирланд. лит. М., 1994;
Иванова Е.К. Современная архитектура Ирландии. М., 1982;
Буйвал В. Зямля Святога Патрыка // Мастацтва. 1996. № 4;
Arnold B. Irish Art. London, 1991;
Acton Ch. Irish music and musicians. Dublin, 1978.
Герб і сцяг Ірландыі.Да арт.Ірландыя. Горад Кланакілці на поўдні краіны.Да арт.Ірландыя. Рэгулярныя ірландскія войскі страляюць па паўстанцах у час грамадзянскай вайны 1921—22.Да арт.Ірландыя. Краявід на поўначы краіны.Да арт.Ірландыя. Тыповы сялянскі двор.Да арт.Ірландыя. «Дыван-старонка» з мініяцюры «Ліндысфарнскага евангелля». Канец 7 — пач. 8 ст.Да арт.Ірландыя. Заходні крыж у Манастэрбойсе. 9—10 ст.Да арт.Ірландыя. Пацір з Арда. 8—9 ст.Да арт.Ірландыя. Мініяцюра з «Евангелля з Келса». Каля 800.Да арт.Ірландыя. Замак Банраці, графства Клэр. 1450.Да арт.Ірландыя. Э.Сміт. Элемент скульптурнага аздаблення будынка Ірландскага банка 1785—90.Да арт.Ірландыя. Архітэктурны ансамбль у Кашэлі. 11—14 ст.Да арт.Ірландыя. Будынак мытні ў Дубліне. Арх. Дж.Гэндан. 1781—91.Да арт.Ірландыя. Будынак чатырох Судоў у Дубліне. Арх. Т.Кулі і Дж.Гэндан. 1786—1800.Да арт.Ірландыя. П.Канінгем. Уільям Мейпл.Да арт.Ірландыя. Ч.Лэмб. Дзіўная пара.Да арт.Ірландыя. Дж.Б.Йітс. Чаканне.Да арт.Ірландыя. Х.Хіран. Звар’яцелая Джэйн. Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІДЭРЛА́НДЫ (Nederland), Каралеўства Нідэрландаў (Koninkrijk der Nederlanden),
неафіц. назва Галандыя, дзяржава на зах. узбярэжжы Зах. Еўропы. На Пн і З абмываецца Паўночным м., на У мяжуе з Германіяй, на Пд — з Бельгіяй. Пл. 41,5 тыс.км², без унутр. водаў — 33,9 тыс.км². Нас. 15 808 тыс.чал. (1999). Сталіца — г.Амстэрдам, рэзідэнцыя ўрада — г.Гаага. Падзяляецца на 12 правінцый. Афіц. мова — нідэрландская (галандская). Н. валодаюць в-вам Аруба і Нідэрландскімі Антыльскімі астравамі. Нац. свята — Дзень Каралевы (30 крас.).
Дзяржаўны лад. Н. — канстытуцыйная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1983. Кіраўнік дзяржавы — манарх, пры якім ёсць дарадчы орган — Дзярж. савет (яго члены назначаюцца манархам). Заканад. ўлада належыць манарху і Генеральным штатам (парламент у складзе 2 палат (Першай і Другой). Першая палата (75 дэпутатаў) выбіраецца правінцыяльнымі штатамі на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва тэрмінам на 4 гады. Другая палата (150 дэпутатаў) выбіраецца насельніцтвам на тых жа падставах на той жа тэрмін. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць манарх і кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Тэр. Н. нізінная — працяг Паўн.-Германскай нізіны, сярэдняя выш. 20—30 м, значная частка (прыкладна 27%) ніжэй узр. мора (да -7 м). Для аховы ад затаплення пабудаваны дамбы. Нізіны ніжэй узр. мора, адгароджаныя ад мора дзюнамі, плацінамі і дамбамі, асушаны і ператвораны ва ўрадлівыя польдэры. Вядзецца далейшае асушэнне мелкаводдзяў. На крайнім Пд адгор’і Ардэнаў (выш. да 321 м). Карысныя выкапні: прыродны газ (запасы 2,5 трлн. м³, 4-е месца ў свеце), нафта, каменны вугаль, кухонная соль, буд. матэрыялы. Клімат умерана цёплы, марскі. Сярэдняя т-растудз.ад 1 °C (Пн) да 3 °C (Пд), ліп. адпаведна 16,3—17,1 °C. Ападкаў 600—800 мм за год. Шмат паўнаводных рэк, каналаў, азёр. На ПдЗ дэльты Рэйна, Шэльды, Мааса. Пад ворывам, садамі, лугамі і пашай 50% тэр. Пад лесам і хмызнякамі 8% тэр. Ёсць дубовыя і букавыя гаі, пасадкі хвоі і таполі, хмызнякі з абляпіхі, верасовыя пусткі. У жывёльным свеце дробныя млекакормячыя (вавёрка, заяц, куніца), шмат птушак. У краіне 3 нац. паркі, больш за 500 невял. прыродных рэзерватаў (агульная пл. каля 100 тыс.га).
Насельніцтва. Пераважаюць галандцы, або нідэрландцы (96%). Да карэннага насельніцтва адносяцца фламандцы (на Пд) і фрызы (на Пн), ёсць выхадцы з Сурынама і Інданезіі, немцы, яўрэі, мараканцы, туркі. Сярод вернікаў пераважаюць католікі і пратэстанты, мусульман 3%. Натуральны прырост блізкі да нулявога. Сярэдняя шчыльн. 466 чал. на 1 км², на ПдЗ дасягае 2000 чал. на 1 км². У гарадах жыве 83,3%. Найб. гарады (1998, тыс.чал.): Амстэрдам — 1103, Ротэрдам — 1070, Гаага — 495, Лейдэн — 116. Усе гэтыя гарады і шмат інш. уваходзяць у канурбацыю Рандстад, якая аб’ядноўвае гарады і пасёлкі на ПдЗ краіны (каля 6 млн.ж.). У прам-сці і буд-ве занята 23% эканамічна актыўнага насельніцтва. У сельскай гаспадарцы — 4%, у абслуговых галінах — 73%.
Гісторыя. Чалавек засяліў тэр. сучасных Н. у неаліце. У 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. тут рассяліліся кельты і тэўтонскія плямёны — фрызы, батавы і інш. У 1 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. большасць гэтай тэр. належала Стараж. Рыму. З 5 ст.н.э. землі сучасных Н. (акрамя населеных фрызамі) у складзе Франкскай дзяржавы; пашырылася хрысціянства, фарміраваліся феад. парадкі. Пры распадзе Франкскай дзяржавы тэр. Н. паводле Вердэнскага дагавора 843 увайшла ў склад уладанняў Лотара I (сына Карла Вялікага), паводле Мерсенскага дагавора 870 — у склад Усх.-Франкскага каралеўства. У 10—11 ст. тут утварыўся шэраг феад. уладанняў, залежных ад «Свяшчэннай Рым. імперыі». Адно з іх — графства Галандыя — дасягнула вял. поспехаў у развіцці рамяства. рыбалоўства, сельскай гаспадаркі і ў 13—14 ст. падпарадкавала сабе шэраг суседніх зямель. З 12 ст. хутка раслі гарады, будаваліся плаціны і дамбы для адваявання зямлі ў мора і балот. У 14 ст. з’явіліся першыя мануфактуры. У 1433 Галандыю, потым шэраг інш.феад. уладанняў захапілі герцагі Бургундыі. У межах Бургундскай дзяржавы адбылося аб’яднанне феад. уладанняў (яны сталі наз. правінцыямі) на б.ч.тэр.Нідэрландаў гістарычных (сучасныя Н., Бельгія, Люксембург, ч.Паўн.-Усх. Францыі). У 1463 тут упершыню склікана агульная прадстаўнічая ўстанова — Генеральныя штаты. Пасля распаду Бургундскай дзяржавы нідэрл. землі ўвайшлі ў склад уладанняў Габсбургаў (1482). У 1520—40-я г. імператар Карл V захапіў апошнія самастойныя нідэрл. землі — Фрысландыю, Утрэхт, Аверэйсел, Дрэнтэ, Гронінген, Гелдэрн, якія з раней далучанымі правінцыямі склалі ў 1548 комплекс з 17 правінцый пад агульнай назвай Нідэрланды. Пасля распаду імперыі Карла V гэтыя землі апынуліся (з 1556) пад уладай Іспаніі. У ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. 7 паўн.-нідэрл. правінцый (Галандыя, Зеландыя, Гелдэрн, Утрэхт, Фрысландыя, Аверэйсел і Гронінген) утварылі (1579) незалежную дзяржаву — Рэспубліку Злучаных правінцый на чале з Ген. штатамі, Дзярж. саветам і штатгальтэрам (кіраўніком выканаўчай улады). Па назве гал. правінцыі яе наз. таксама Галандскай рэспублікай або проста Галандыяй. Паўд. правінцыі (сучасныя Бельгія, Люксембург і асобныя раёны Францыі) засталіся пад уладай Іспаніі, з якой Рэспубліка Злучаных правінцый да 1609 і ў 1621—48 вяла працяглыя войны. Паводле Вестфальскага міру /648 Іспанія фармальна прызнала яе незалежнасць. Вызваленне ад улады ісп.феад.-абсалютысцкай манархіі стварыла спрыяльныя ўмовы для капіталіст. развіцця і стварэння шматгаліновай эканомікі. У 1-й пал. 17 ст. невял. краіна (25 тыс.км², 2 млн.чал.) ператварылася ў буйнейшую гандл.-прамысл. і калан. дзяржаву, фін. цэнтр свету. Гандаль усё больш набываў пасрэдніцкі характар і рабіўся асновай галандскай эканомікі.
У 17 ст. створана галандская калан. імперыя, якая ўключала калоніі Новая Галандыя (Паўн. Амерыка, да 1667), Гвіяна (Паўд. Амерыка, атрымана ў 1667 ад Англіі ў абмен на Новую Галандыю), Капская калонія (Паўд. Афрыка), Галандская Індыя (цяпер Інданезія), в-аў Цэйлон (Шры-Ланка) і інш.Гал. ролю ў калан. палітыцы адыгрывалі манапольныя гандл. кампаніі. што атрымлівалі выключныя правы на гандаль з вял. рэгіёнамі свету, ваен.-адм. кіраванне калоніямі, захоп новых тэрыторый. З іх найбольшыя Ост-Індская (1602—1798) і Вест-Індская (1621—1791) кампаніі. Гандл. і эканам. саперніцтва Галандыі з Англіяй прывяло да Англа-галандскіх войнаў 17 стагоддзя (1652—54, 1665—67, 1672—74), агульным вынікам якіх было аслабленне ваен. і паліт. моцы Галандыі. Цяжкімі для яе былі і войны з Францыяй (1672—78, 1688—97, 1702—13). У 18 ст. Галандская рэспубліка ўступіла ў паласу эканам. заняпаду. Купецкія вярхі, якія кіравалі дзяржавай, асн. ўвагу аддавалі пасрэдніцкаму гандлю, а не вытворчасці. Таму ўжо ў канцы 17 ст. Галандыя саступіла Англіі першынство ў прам-сці, а да сярэдзіны 18 ст. — і ў мараплаўстве, і ў знешнім гандлі. Апошні штатгальтэр Рэспублікі Злучаных правінцый Вільгельм V [1766—95] уцягнуў краіну ў кааліцыйную вайну супраць рэв. Францыі (1793). Акупацыя франц. войскамі (1795) паклала канец існаванню рэспублікі. Ў маі 1795 на тэр. Галандскай рэспублікі абвешчана залежная ад Францыі Батаўская рэспубліка, улады якой скасавалі аўтаномію правінцый, прывілеі дваран і рэшткі прыгонніцтва. У 1806 яна пераўтворана ў Галандскае каралеўства, далучанае ў 1810 да Францыі. Эканоміка краіны была падарвана напалеонаўскімі войнамі і кантынентальнай блакадай. У выніку паражэнняў Напалеона I і нац.-вызв. паўстання да ліст. 1813 франц. панаванне ў Н. скінута. На тэр.б. Галандскай рэспублікі ўтварылася новая канстытуцыйна-манархічная дзяржава. урад якой запрасіў на пасаду кн. Вільгельма Аранскага (сына Вільгельма V). Галандыі былі вернуты Інданезія і некаторыя інш. калоніі, захопленыя Вялікабрытаніяй і яе саюзнікамі ў ходзе войнаў з Францыяй, але Капская калонія, Цэйлон і ч. Гвіяны засталіся за Вялікабрытаніяй. Венскі кангрэс 1814—15 злучыў тэр.б. Галандскай рэспублікі і Бельгіі ў адзінае Нідэрландскае каралеўства (афіцыйна абвешчана 31.5.1815), або Н., на чале з Вільгельмам Аранскім. які пачаў кіраваць як кароль Вільгельм 1 [1815—40], Да каралеўства на падставе асабістай уніі далучыўся Люксембург. У перыяд «Ста дзён» Напалеона I нідэрл. войскі ўдзельнічалі ў бітве сіл антыфранц. кааліцыі з франц. арміяй пры Ватэрлоо (18.6.1815). Канстытуцыя Н. 1815 устанавіла роўнае прадстаўніцтва галандскіх і бельг. правінцый у ніжняй палаце парламента, але Вільгельм I фактычна праводзіў палітыку нац. прыгнёту бельг. насельніцтва, што выклікала Бельгійскую рэвалюцыю 1830, у выніку якой Бельгія стала незалежным каралеўствам. Спроба Н. зноў падпарадкаваць Бельгію ў вайне 1831—33 поспеху не мела. У 1890, пасля смерці караля Вільгельма III (1849—90], спынілася персанальная унія Н. і Люксембурга, які стаў незалежным. Такім чынам, сфарміравалася сучасная тэр. Н. У 1-й пал. 19 ст. заняпад эканомікі Н. пераадолены, але яе развіццё ішло марудна, асабліва ў цяжкай прам-сці. Больш дынамічна развіваліся тэкст.прам-сць і суднабудаўніцтва Сельская гаспадарка заставалася высокаразвітой галіной эканомікі. Паскоранаму эканам. развіццю Н. у 2-й пал. 19 ст. спрыялі прыток капіталу з калоній, даходы ад транзітнага гандлю і вывазу капіталу, дзейнасці Амстэрдамскага, Ротэрдамскага, Нідэрл.-Інд. і інш. банкаў. У выніку зрошчвання банкаўскага і прамысл. капіталу ўзніклі буйныя манаполіі, у т. л. электратэхн. аб’яднанне «Філіпс» (1891), канцэрн «Алгемене кюнстзейдэ юні» (1907). Актывізавалася паліт. жыццё, узнік шэраг партый рознай рэліг. і паліт. афарбоўкі: Ліберальная партыя буйной гандл.-фін. буржуазіі (1830-я г.), пратэстанцкая Антырэв. партыя (1878), Рым.-каталіцкая дзярж. партыя (1901), пратэстанцкі Хрысц.-гіст. саюз (1908) і інш. У 1850-я г. заснаваны першыя прафсаюзы і рабочыя газеты. У Амстэрдаме ўзніклі секцыя Інтэрнацыянала 1-га (1869), Усеагульны нідэрл. рабочы саюз (1871), С.-д. аб’яднанне (1878) і С.-д. саюз (1881).
У 1-ю сусв. вайну Н. захоўвалі нейтралітэт, іх вытворцы і гандляры ўзбагаціліся на продажы ваюючым краінам прамысл. і харч. тавараў. У 1918 С.-д. рабочая партыя Н. перайменавалася ў Камуніст. партыю Н. і ў 1919 увайшла ў Камуністычны Інтэрнацыянал. У 1918—39 краінай кіравалі правыя кааліцыйныя ўрады Рым.-каталіцкай дзярж., Антырэв. партый і Хрысц.-гіст. саюза. У 1930—36 Н. перажылі эканам. крызіс: на 1/3 зменшылася прамысл.вытв-сць, беспрацоўе перавысіла 30%, у стане хаосу апынулася банкаўская сістэма, масава разараліся дробныя сяляне, адбываліся забастоўкі рабочых і служачых. На фоне крызісу актывізаваўся фаш. рух. У 1931 узнікла найбуйнейшая з фаш. арг-цый Н. — Нац.-сацыяліст. рух. У выніку антыфаш. выступленняў працоўных і дзеянняў улад уплыў фаш. арг-цый да 1939 скараціўся, а пасля 2-й сусв. вайны яны забаронены. 10—14.5.1940 Н. захоплены гітлераўскай Германіяй, каралева Вільгельміна [1890—1948] і ўрад эмігрыравалі ў Вялікабрытанію; яп. войскі ў сак. 1942 захапілі Інданезію. Ва ўмовах фаш. акупацыі ў Н. разгарнуўся рух Супраціўлення, праводзіліся масавыя забастоўкі. Да 5.5.1945 брыт. і амер. войскі разам з 5 тыс. змагароў Супраціўлення вызвалілі краіну. У 2-й сусв. вайне загінулі 199 тыс. нідэрландцаў, у т. л. 2,5 тыс.чал. пакараны гітлераўцамі за ўдзел у Супраціўленні. Страты нідэрл. эканомікі склалі 5,6 млрд. долараў, удвая скарацілася вытв-сць. Аднак да 1948 перасягнуты даваен. ўзровень вытв-сці. У пасляваен. час вырасла роля дзярж.-манапал. рэгулявання эканомікі (планаванне на год, рэгіянальнае праграмаванне). На эканоміку Н. станоўча паўплывала адкрыццё багатых радовішчаў газу і нафты. Але распад нідэрл.калан. імперыі працягваўся. У 1945—47 заваявала незалежнасць Інданезія, у 1975 — Нідэрл. Гвіяна (Сурынам). Пад кантролем Н. засталіся Антыльскія (Нідэрл.) а-вы. Адбыліся змены ў паліт. жыцці краіны. Роля бурж. партый, якія скампраметавалі сябе калабарацыянізмам у гады 2-й сусв. вайны, зменшылася, вырас уплыў канфесіянальных арг-цый. На выбарах 1998 найб. колькасць галасоў у 2-й палаце парламента атрымала рэфармісцкая Партыя працы, лідэр якой В.Кок узначаліў кааліцыйны ўрад. З 1980 каралевай Н. з’яўляецца Беатрыкс II з дынастыі Аранскіх-Насаў. Н. — чл.ААН (з 1945), НАТО (з 1949), Савета Еўропы (з 1949), Еўрап. Саюза (з 1992) і інш.міжнар.паліт. і эканам. груповак. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 24.2.1992.
Гаспадарка. Н. — высокаразвітая індустр.-агр. краіна з развітым замежным гандлем і суднаходстам. Па ўзроўні эканам. развіцця займае прыкладна 14-е месца ў свеце, па экспарце і імпарце 7—8-е месца. Валавы ўнутр. даход на 1 чал. за год — 22,2 тыс. долараў (1998). Доля прам-сці складае 21,1%, будаўніцтва — 5,5%, сельскай і лясной гаспадаркі разам з рыбалоўствам — 3,2%, абслуговых галін — 70,2%. Прамысловасць вылучаецца высокім тэхн. узроўнем, высокай кваліфікаванасцю і прадукцыйнасцю працы. Пераважна развіты галіны, якія працуюць на імпартнай сыравіне з наступным экспартам гатовай прадукцыі. Вядучыя пазіцыі ў эканоміцы займаюць буйнейшыя канцэрны «Роял Датч-Шэл» (нафтахімія), «Юнілевер» (быт. хімія і харч. прадукты), «Філіпс» (электратэхніка), «Акза-Нобель» (хім. прадукцыя). Існуе каля 700 тыс. сярэдніх і малых прадпрыемстваў, іх доля ў экспарце 25%. Аснову паліўна-энергет. балансу складаюць (здабыча ў 1997) прыродны газ — 84,5 млрд.м³ (прав. Гронінген) і нафта — 2,1 млн.т. У краіне спажываецца 55% здабытага газу, увозіцца для перапрацоўкі 80—90 млн.т. нафты. Агульная магутнасць нафтаперапр. з-даў каля 100 млн.т, размешчаны яны каля Амстэрдама і Флісінгена. Вытв-сць электраэнергіі 83,3 млрд.кВт∙гадз (1997), каля 7,1 млрд.кВт∙гадз імпартуецца. Доля ЦЭС у выпуску электраэнергіі каля 94%, АЭС — каля 5%. У 1997 выплаўлена 5,8 млн.т чыгуну і 6,8 млн.т сталі, гал. ц. Эймёйдэн. Значная выплаўка алюмінію — каля 400 тыс.т (Флісінген, Дэлфзейл), цынку — каля 200 тыс.т (Бюдэл), волава (Арнем). Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка. Асн. галіны: эл.-тэхн. (электраматоры, абсталяванне для электрастанцый, вымяральныя прылады, быт. электратэхніка; цэнтры — Эйндхавен, Ротэрдам, Зволе, Леўвардэн), хім. машынабудаванне (Амстэрдам, Утрэхт), аўтамабілебудаванне (у 1997 грузавых 35 тыс., легкавых 165 тыс., цэнтры Борн і Эйндхавен), авіябудаванне (Калхавен, Папендрэхт). Н. маюць развітое суднабудаванне, прыкладна 50% суднаў ідзе на экспарт. Асн. верфі ў Ротэрдаме, Амстэрдаме, Східаме, Флісінгене. Н. спецыялізуецца на экспарце хім. прадукцыі (каля 10% сусв.хім. экспарту): вытв-сць угнаенняў, этылену, аміяку, сінт. каўчуку, пластмас, фармацэўтычнай і быт.хім. прадукцыі, лакаў, фарбаў, фарбавальнікаў, асн. цэнтры — Утрэхт, Амстэрдам, прав. Лімбург. У 1997 атрымана 1,7 млн.т азотных угнаенняў, 4,5 млн.т пластмас і сінт. валокнаў. У хім. прам-сці выкарыстоўваецца кухонная соль, каля 2—3 млн.т яе штогод здабываюць на Управ. Аверэйсел. Развіта харч. і харчасмакавая прам-сць са спецыялізацыяй па перапрацоўцы мяса-малочнай прадукцыі і імпартнай какавы. Вядучыя пазіцыі ў сусветным экспарце масла, сыру, згушчанага малака, шакаладу; буйныя прадпрыемствы ў Амстэрдаме, Занстадзе, Східаме, Ротэрдаме. Вылучаецца таксама вытв-сць гароднінных і рыбных кансерваў, маргарыну, піва, цукру. У лёгкай прам-сці найб. развіта тэкст. (207 млн.м² тканін, 1997), асабліва шарсцяная, баваўняная і шаўковая. Асн. раёны: усх.ч.прав. Аверэйсел (баваўняная), прав.Паўн. Брабант (шарсцяная) і Гелдэрланд (штучная і сінт. пража і тканіны). Гарбарна-абутковая прам-сць выпускае 6,2 млн. пар абутку (1997). Развіта дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць: вытв-сць (1997) піламатэрыялаў 346 тыс.м³, драўнянавалакністых пліт 2,2 млн. умоўных м³, паперы і кардону 3 млн.т. Вытв-сць цэменту 3,5 млн.т (1997). Ёсць прадпрыемствы швейнай, керамічнай і фарфора-фаянсавай прам-сці (Амстэрдам). Сельская гаспадарка высокаінтэнсіўная. Шырока развіта с.-г. кааперацыя. Па вытв-сці с.-г. прадукцыі на 1 га Н. ў 8 разоў апярэджваюць Вялікабрытанію і ў 5 разоў Францыю і Германію. Пл.с.-г. угоддзяў 2 млн.га, у т. л. 0,8 млн.га пад ворывам. Гал. галіна — жывёлагадоўля. Буйн. раг. жывёлы (1997) 4,4 млн. галоў, сярэдні надой на карову 6,6 тыс.л, вытв-сць малака 11,2 млн.т. Пагалоўе (млн. галоў, 1997): свіней — 14,3, авечак і коз — 1,7, птушкі — 92. Вытв-сць (1997): мяса ў забойнай вазе 3,5 млн.т, воўны 4 тыс.т, яек 9,9 млрд. штук. У раслінаводстве вылучаецца (1997) вытв-сць бульбы (8,1 млн.т, ураджайнасць 437 ц/га), цукр. буракоў (6,4 млн.т, ураджайнасць 548 ц/га), пшаніцы (1,1 млн.т, ураджайнасць 83,7 ц/га). Сеюць таксама жыта, ячмень, авёс, лён. Добра развіта садоўніцтва (збор пладоў 0,7 млн.т), агародніцтва (збор 3,7 млн.т), сусветную вядомасць мае кветкаводства, прадукцыя якога (кветкі, цыбуліны цюльпанаў, нарцысаў, гіяцынтаў, насенне інш. культур) шырока экспартуецца. Па кошце экспарту с.-г. прадукцыі Н. займаюць 2-е месца ў свеце пасля ЗША. Развіта марское рыбалоўства (каля 400 тыс.т штогод), сажалкавае рыбаводства. Транспартчыг., аўтамаб., унутр. водны, марскі. Даўж. чыгунак 2,8 тыс.км (2 тыс.км электрыфікавана), аўтадарог 127 тыс.км (114,4 тыс.км з цвёрдым пакрыццём), унутр. водных шляхоў 5 тыс.км. Н. маюць гандл. флот грузападымальнасцю 5,4 млн. дэдвейт-т (1998). Парты абслугоўваюць знешні гандаль Н. і суседнія краіны (асабліва Германію). Гал. парты: Ротэрдам (найб. ў свеце, у 1997 прыняў 34 тыс. марскіх і 130 тыс. рачных суднаў, грузаабарот 400 млн.т), Амстэрдам, Дордрэхт, Эймёйдэн, Флісінген. У краіне 28 аэрапортаў. Авіякампанія «КЛМ» займае 7-е месца ў свеце па перавозцы пасажыраў. У Н. 10,2 тыс.км газаправодаў, 965 км прадуктаправодаў, 418 км нафтаправодаў. Развіты замежны турызм (штогод наведвае больш за 3 млн.чал., найб. з Германіі і ЗША, расходы турыстаў у краіне перавышаюць 6 млрд. долараў). У 1998 экспарт склаў 160 млрд.дол., імпарт 142 млрд.дол.Гал. экспартныя тавары: прыродны газ, прадукцыя эл.-тэхн. прам-сці, судны, хімікаты, лекі, харч. прадукты, кветкі і насенне. Імпартуюцца машыны і абсталяванне, трансп. сродкі, нафта, разнастайная сыравіна, прадукты трапічнага земляробства. Гал.гандл. партнёры: Германія (27% экспарту, 21% імпарту), Бельгія-Люксембург (адпаведна 13 і 11%), Вялікабрытанія (па 10%), Францыя (11% экспарту), ЗША (9% імпарту), Італія (6% экспарту), краіны Цэнтр. і Усх. Еўропы. Экспарт з Беларусі ў 1997—83,2 млн. (прадукцыя хім. і лёгкай прам-сці, фанера), імпарт — 85,2 млн.дол. (харч. прадукты, лекі, тканіны, аргтэхніка, хімікаты). Грашовая адзінка — гульдэн.
Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгулярных узбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, ВМС) і ваенізаваных фарміраванняў (ваен. паліцыя). Агульная колькасць каля 60 тыс.чал. (1998), у т. л. 57 тыс.чал. у рэгулярных узбр. сілах. Вярх. галоўнакамандуючы — манарх. Камплектаванне на добраахвотнай аснове. У сухап. войсках каля 27 тыс.чал., 600 танкаў, 383 БМП, 269 бронетранспарцёраў, 624 гарматы, 173 мінамёты. У ВПС каля 12 тыс.чал., 170 баявых самалётаў і 12 верталётаў. У ВМС каля 14 тыс.чал., у т. л. 3 тыс.чал. у марской пяхоце, 4 эсмінцы, 12 фрэгатаў, 17 тральшчыкаў, 2 падводныя лодкі; у марской авіяцыі 13 баявых самалётаў і 22 верталёты.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Партыя працы, «Дэмакраты-66», Нар. партыя за свабоду і дэмакратыю, «Зялёныя левыя», Хрысц.-дэмакр. заклік, Рэфармісцкая паліт. федэрацыя, Сацыяліст. партыя і інш.Асн.прафс. цэнтры: Федэрацыя нідэрл. прафсаюзаў (каталіцкая і сацыял-дэмакратычная) і Нідэрл.нац. аб’яднанне хрысц. прафсаюзаў (пратэстанцкае).
Ахова здароўя. Сістэма аховы здароўя страхавая і прыватная. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 75,1, жанчын 81 год (1999). Узровень нараджальнасці 12 на 1 тыс.чал. Смяротнасць 9 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 0,29%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 181 чал., урачамі — 1 на 412 чал. Дзіцячая смяротнасць 5 на 1 тыс. нованароджаных.
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Н. уключае пач., прадоўжаную (сярэднюю), вышэйшую і адукацыю дарослых. Да 16-гадовага ўзросту навучанне бясплатнае. Каля 65% школьнікаў Н. вучацца ў прыватных школах. Пач. адукацыя адзіная для дзяцей ва ўзросце 4—12 гадоў. Асн. яе мэта — забеспячэнне развіцця інтэлекту, творчых здольнасцей дзіцяці, сац., культурных і фіз. навыкаў. Выкладаюцца: галандск. і англ. (у апошнія 2 гады навучання) мовы, матэматыка, геаграфія, біялогія, гісторыя, рэліг. і ідэалаг. рухі, музыка, маляванне, фіз. выхаванне, самаабарона, у т. л. дарожная бяспека і інш. Прадоўжаная (сярэдняя) адукацыя (для навучэнцаў ва ўзросце ад 12 да 18—20 гадоў) працягвае стадыю пач. адукацыі, уключае агульнаадук. і прафес. кірункі. У адзінай школьнай сістэме магчыма адначасова з агульнай адукацыяй атрымаць прафес. падрыхтоўку на пач. і сярэднім узроўнях або падрыхтоўку да паступлення ў ВНУ. На працягу першых 3 гадоў навучанне вядзецца па агульнай праграме, якая ўключае 15 абавязковых дысцыплін. Прадоўжаную адукацыю даюць розныя тыпы школ: падрыхтоўчая навуковая (6 гадоў навучання, рыхтуе да паступлення ва ун-т або вышэйшую прафес. ўстанову); вышэйшай агульнай прадоўжанай адукацыі (5 гадоў навучання, рыхтуе да паступлення ў вышэйшую прафес. ўстанову або можна прадоўжыць вучобу ў сярэдняй прафес. установе ці ў 5-м класе падрыхтоўчай навук. школы); у школах сярэдняй агульнай прадоўжанай адукацыі і падрыхтоўчай прафес. тэрмін навучання 4 гады; яны рыхтуюць да пераходу ў сістэму сярэдняй прафес. адукацыі або вытв. вучнёўства. Прадоўжаная адукацыя ўключае таксама асв. работу з моладдзю (арыентацыйныя і адаптацыйныя праграмы для навучэнцаў 16-гадовага ўзросту, якія яшчэ не абралі будучую прафесію або месца навучання), сістэму вытв. вучнёўства (для навучэнцаў 16—20-гадовага ўзросту) і сярэднюю прафес. адукацыю (2—4-гадовыя курсы падрыхтоўкі тэхн., с.-г., аховы здароўя і абслугоўвання, эканам.-адм. кірункаў). Выпускнікі сярэдніх прафес. устаноў могуць прадоўжыць навучанне ў сістэме вышэйшай прафес. адукацыі. У сістэму вышэйшай адукацыі ўваходзіць вышэйшая прафес. (ін-ты, тэрмін навучання 4—6 гадоў; выпускнікі атрымліваюць званне інжынера, бакалаўра) і навук. (ун-ты), якая мае 2 фазы. Тэрмін навучання на 1-й фазе 4 гады. Другая фаза мае абмежавальныя ўмовы прыёму і накіравана на падрыхтоўку да навукова-даследчай дзейнасці. Выпускнікі ун-та атрымліваюць акадэмічную ступень майстра. Далейшае навучанне і абарона дысертацыі даюць права на атрыманне ступені доктара. Адукацыя дарослых вядзецца на ўсіх узроўнях у дзярж. і прыватных установах; форма навучання дзённая, вячэрняя (пагадзінная) і завочная. Да сістэмы адукацыі дарослых належыць Адкрыты ун-т, які дае вышэйшую адукацыю і даступны ўсім з 18-гадовага ўзросту. У 1997/98 навуч.г. ў Н. каля 7 тыс.пач. школ (больш за 1,6 млн. дзяцей), 720 сярэдніх агульнаадук. (больш за 830 тыс. вучняў), 59 ін-таў (каля 260 тыс. студэнтаў), 15 ун-таў, у т. л. Адкрыты ун-т (у іх больш за 169 тыс. студэнтаў). Буйнейшыя ун-ты: у Лейдэне (з 1575), Гронінгене (з 1614), Утрэхце (з 1636), Неймегене (з 1923), Тылбургу, Твэнце (з 1961), Маастрыхце, 2 ун-ты ў Амстэрдаме, у т. л.ун-т Фру, Эразмскі ў Ротэрдаме, тэхнал. ў Дэлфце (з 1842) і Эйндховене (з 1956), с.-г. ў Вагенінгене. Буйнейшыя б-кі: Нац. ў Гаазе, універсітэцкія ў Амстэрдаме, Лейдэне, Утрэхце. У 1997 у Н. 1145 грамадскіх б-к і іх філіялаў; 741 музей (аб’яднаны ў Нідэрландскую асацыяцыю музеяў). Буйнейшыя музеі: Рэмбранта (з 1907), Ван Гога (з 1974), Рэкс (з 1808), бат., гіст. (з 1926), кінематаграфіі (з 1946) у Амстэрдаме; Галандскі літ. музей і цэнтр дакументацыі ў Гаазе; Фрызійскі літ. музей і цэнтр дакументацыі (з 1959) у Леўвардэне; прыродна-гіст. ў Леўвардэне (з 1884), Маастрыхце (з 1912), Ротэрдаме (з 1927); Бойманс (з 1847) і Марыціем (з 1873) у Ротэрдаме; мінералогіі і генеалогіі (з 1912) у Дэлфце; тэкст. вытв-сці (з 1958) у Тылбургу. Навук. даследаванні праводзяцца ун-тамі і НДІ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1999 у Н. больш за 100 перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «Amsterdamsche Courant» («Амстэрдамскія куранты», з 1619; сучасная назва «De Telegraaf», «Тэлеграф», з 1893), «Algemeen Dagblad» («Усеагульная штодзённая газета», з 1946), «De Volkskrant» («Народная газета», з 1920), «NRC-Handelsblad» («НРК-гандлёвая газета», з 1970), «Het Vrije Volk» («Вольны народ», з 1900), «Het Binnenhof» («Унутраны двор», з 1945), «De Gelderlander» («Гельдэрландзец», з 1848). Інфарм. агенцтвы — Алгемен Недэрландс Персбюро (АНП, каап. аб’яднанне выдаўцоў галандскіх газет, засн. ў 1934), каталіцкае — Каталіск Недэрландс Персбюро (з 1946). Радыёвяшчанне з 1923. Дзейнічаюць 10 агульнанац., 10 рэгіянальных і каля 150 мясц. радыёстанцый. Тэлебачанне з 1951 (з 1967 каляровае, з 1985 спадарожнікавае). Праграмы тэлебачання трансліруюцца на 3 каналах. З 1988 дзейнасць радыё і тэлебачання каардынуе Нідэрл. радыёвяшчальная карпарацыя (засн. ў 1969). Перадачы вядуцца на 7 мовах.
Літаратура. Адгалоскі нідэрл. героіка-эпічных песень — у эпасах інш.герм. народаў (англ. «Беавульф», ням. «Песня пра Нібелунгаў» і «Кудруна»), На канец 8 — пач. 9 ст. прыпадае творчасць эпічнага песняра Ф.Бернлефа. Першы помнік нідэрл. л-ры на ніжнефранкскім дыялекце — «Каралінгскія псалмы» (9 ст.). Найбуйнейшы прадстаўнік куртуазнай паэзіі 12 ст. — Хендрык ван Велдэке (песні, нідэрл. версія «Рамана пра Энея»), У 13—14 ст. развіваліся рыцарскія раманы і жывёльны эпас («Пра ліса Рэйнарда»), бюргерская дыдактычная (Я. ван Марлант, Я. ван Бундале) і рэліг. (Хадэвейх, Я. ван Руйсбрук) паэзія, нар. балады («Спадар Халевейн») і рамансы. У 14—15 ст. узнікла рэліг. і свецкая драма («Спектакль пра Антыхрыста», «Ланселот Дацкі» і інш.), маральна-дыдактычныя вершы-«спрокі» (Дз.Потэр). Нідэрл. Адраджэнне (15—16 ст.) адметнае лацінамоўнай творчасцю гуманістаў Агрыкалы, Эразма Ратэрдамскага, І.Секунда і інш.Гуманіст. ідэямі прасякнуты творы на нідэрл. мове Дз.В.Корнхерта, Х.Л.Спігела (трактаты, эпічная паэзія), Я. ван дэр Нота (лірыка). Развіваліся драматургія і паэзія рытараў (К.Эверарт, А. дэ Роверэ, М. дэ Кастэлейн, Г.Бейнс), вядомасць набыла рэліг.-палемічная л-ра (творы Ф.Марнікса ван Сінт-Альдэгондэ), ананімныя песні гёзаў, нар. паэзія. На мяжы 16—17 ст. уласна нідэрл. (галандская) і флам. (бельгійская) л-ры пачалі ўспрымацца як самастойныя. У 17 ст.гуманіст. тэндэнцыі выявіліся ў пострэнесансавым рэалізме Г.А.Брэдэра, творах прадстаўнікоў т.зв. Мейдэнскага згуртавання (драматургія і паэзія П.К.Хофта, проза і паэзія К.Хёйгенса, галантная проза І. ван Хемскерка). Падмурак нідэрл. барока стварылі Г.Гроцый, Ю.Ліпсій, Я.Рэфсен (Рэвій), паэт і драматург І. ван дэн Вондэл (трагедыя «Люцыфер»). На духоўнае жыццё Н. істотна паўплывалі філас. ідэі Б.Спінозы. Адметная з’ява канца эпохі нідэрл. барока — бурлескныя творы В.Г. ван Фокенбраха і любоўная лірыка Я.Лёйкена; папулярнасць набыла творчасць песняра нідэрл. мяшчанства Я.Катса. У эпоху Асветніцтва (18 ст.) найвышэйшыя дасягненні нідэрл. л-ры — драматургія П.Лангендэйка, М.Корвера, Р.Фейта, асветніцкія раманы Э.Волф-Бекер і А.Дэкен, эстэтыка-літаратуразнаўчыя працы Ф.Хемстэрхёйса, публіцыстыка Ю. ван Эфена. У 19 ст. творы Фейта, І.Кінкера і інш. паклалі пачатак рамантызму, найбуйнейшыя прадстаўнікі якога драматург і паэт В.Білдэрдэйк, паэты А.К.Старынг, Х.Толенс, паэт, празаік і публіцыст Э.І.Потгітэр, гіст. раманісты Г.Л.Босбам-Тусен, Я. ван Ленеп, крытык Я.Гел. Развіваліся рэаліст. проза (Н.Бетс, Мультатулі), публіцыстыка (К.Бюскен Хют), драматургія (Х.Я.Схімел). Пад уплывам мадэрнізму ўзнікла літ. група «Пакаленне 80-х», прадстаўнікі якой звярталіся да адлюстравання ўнутр. свету чалавека, сац. праблем (В.Клос, Ж.Перк, Х.Гортэр, Ф.В. ван Эдэн, Л. ван Дэйсел, А.Вервей, Ф. ван дэр Гус). У пач. 20 ст. ў падтрымку сац.-дэмакр. і рабочага руху выступілі паэтэса Х.Роланд-Холст ван дэр Схалк, празаік Х.Хеерманс. Псіхал.-рэаліст. прозу з элементамі натуралізму стваралі Л.Куперус, Вервей, М.Эмантс. У прозе А. ван Схендэла, паэзіі А. ван дэр Леу, К.А. ван Схелтэма адчувальныя ўплывы неарамантызму і сімвалізму. У 1920—30-я г. традыцыі паэтаў «Пакалення 80-х» прадоўжыў П.К.Баўтэнс. Вядомасць набыла паэзія традыц. форм М.Нейхафа. Х.Ахтэрберга, экспрэсіянісцкая і экзістэнцыялісцкая паэзія і проза Х.Марсмана, А.Роланд-Холста, псіхал.-містычныя і гіст. раманы Ф.Бордэвейка, Ё. ван Амерс-Кюлер, рэліг.-філас. драма В.Э.Фрысланда, рэаліст. проза ван Схендэла, С.Вестдэйка, крытыка і эсэістыка М. тэр Брака, Я.Грэсхафа. У 1930—40-я г. пашырылася антыфаш. тэматыка (творы Ц. дэ Фрыса, М.Дэкера, Г.Бламан). У 1950-я г. ўзнікла паэт. школа т.зв. эксперыменталістаў (Л.Фроман, Х.Каўвенар, Люсеберт, Р.Камперт), да якой у 1960-я г. прымкнулі і празаікі («эксперыментальныя раманы» С.Полет, Я.Бернлефа). Побач з экзістэнцыялісцкай л-рай (В.Ф.Херманс, А.Косман) развівалася рэаліст. проза Я.Волкерса, Х.Мюліса, Х.Хасе. Спалучэнне мастацтва з навукай, т. зв. новы стыль, — вызначальная рыса «постэксперыменталістаў» (Х.Слётэлар, Г.Верхаген). У 1970-я г. з’явілася новае пакаленне паэтаў і празаікаў («група 70-х гадоў»), якія ў «Маніфесце для 70-х гадоў» выступілі супраць мадэрнізму, заклікалі ствараць л-ру, блізкую і зразумелую для народа (П.Андрысе, Г.Пломб). У л-ры 1980-х г. адметнае месца заняла традыцыяналісцкая (К.Нотэбам, А. ван Хейдэн, Р. ван Рысен) і афарыстычная (К.Стып) паэзія, наватарская драматургія і філас. паэзія Ю.Херцберг. Сярод сучасных нідэрл. пісьменнікаў Л.Ноленс, Г.Мейсінг, Д.Мейсінг, Х.Партакарэра, М.Харт, В. ван дэр Брук, М. ван Памел і інш. Асобныя творы нідэрл. пісьменнікаў на бел. мову пераклалі Л.Баршчэўскі, У.Шатон.
Архітэктура. На тэр. Н. захаваліся мегалітычныя збудаванні эпохі неаліту, рэшткі стараж.-рым. пабудоў (у Валкенбюргу, Элсце). У эпохі сярэднявечча і Адраджэння архітэктура развівалася ў межах адзінай маст. школы на тэр.гіст. правінцыі Н. (гл.Нідэрландскае мастацтва). У 17 ст. пераважалі грамадскія і гандл.-прамысл. збудаванні, звязаныя з суднаходствам і марскім гандлем (будынкі Адміралцейства і Ост-Індскай кампаніі, кварталы гандл. складоў у Амстэрдаме і інш.). З сярэдзіны 17 ст. пашырыўся галандскі варыянт класіцызму, які вызначаўся практычнасцю і прастатой, яснасцю кампазіцыі, стрыманым пластычным дэкорам (Я. ван Кампен, П.Пост, Ф. і Ю. Вінгбанс). У культавым буд-ве пераважалі сціплыя паводле арх. вырашэння пратэстанцкія цэрквы. У 19 ст. інтэнсіўна забудоўваліся гарады. З 1830-х г. пашырыўся эклектызм, з перавагай рацыянальных арх. форм, звязаных з нац. традыцыямі (Э.Гюгел, П.І.Х.Кёйперс і інш.). У пач. 20 ст. ў горадабудаўніцтве вырашаліся праблемы перанаселенасці, эканам. забудовы. У арх. вырашэнні будынкаў дамінаваў функцыяналізм (Я.І.П.Аўд Х.П.Берлаге, Г.Рытвелд, В.Дзюдак, К. ван Тра, К. ван Эстэрэн). Рамант.-экспрэсіўную тэндэнцыю развівалі Х.П.К. дэ Базел, М. дэ Клерк і інш. На развіццё архітэктуры Н. паўплывала дзейнасць групы «Стыль». З канца 1940-х г. пошукі новых арх. форм змяніліся рацыянальным разуменнем функцыян. задач архітэктуры (І.А.Брынкман, Я.Дзёйкер і інш.). Сярод лепшых пабудоў: гандл. цэнтр «Лейнбан» з вуліцамі для пешаходаў (1949—53, арх. І.Х. ван дэн Брук, Я.Б.Бакема), чыг. вакзал у Ротэрдаме, інтэрнат «Бюргервесхёйс» (1958—60) і аэрапорт Схіпхал (1963—67) у Амстэрдаме, новае крыло музея Кролер-Мюлер (1977) у Отэрла і інш. Стылізатарскі кірунак прадстаўлены работамі дэлфцкіх архітэктараў (малапавярховыя пасёлкі, цэрквы; арх. М.Я.Гранпрэ-Мальер і інш.).
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. На тэр. Н. выяўлены неалітычная кераміка, творы мастацтва кельтаў, ювелірныя вырабы стараж. германцаў. У эпохі сярэднявечча і Адраджэння мастацтва развівалася ў межах адзінай маст. школы на тэр.гіст. правінцыі Н. (гл.Нідэрландскае мастацтва). У канцы 16 ст. вызначыліся 2 самаст.нац. школы: фламандская (гл. ў арт.Бельгія) і галандская. У 17 ст. пераважалі станковы жывапіс і графіка; пашырыўся караваджызм (Д. ван Бабюрэн, П.Бор, В.С. дэ Гест, П.Ф. дэ Грэбер, В.П.Крабет, П.Морэлсе, Х.Тэрбруген, Г. ван Хонтхарст і інш.). У 1620—30-я г. склалася нац. школа рэалізму, якая паўплывала і на развіццё еўрап. мастацтва. Імкненне да выяўлення паўнакроўнасці навакольнага жыцця і натуральнай прыгажосці быт. з’яў прывяло да дыферэнцыяцыі жанраў: партрэт (Ф.Халс, Рэмбрант), пейзаж (Х.Аверкамп, Я. ван Гоен, С. і Я. Ройсдал, А.Кёйп, Х.Сегерс, М.Хобема), нацюрморт (А. ван Беерэн, В.Калф, П.Клас, В.Хеда), быт. (А. ван Астадэ, Я.Вермер, Я.Стэн, Г.Тэрбарх, П. дэ Хох), анімалістычны (Кёйп, П.Потэр) жанры і інш. У канцы 17 ст.нідэрл. мастацтва заняпала, у творах пашырыліся рысы сухой апісальнасці, знешняй прыгажосці і ідэалізацыі. Высокім маст. узроўнем у 17—18 ст. вызначалася дэкар.-прыкладное мастацтва: вырабы з серабра, дэлфцкі фаянс (выкарыстоўвалі формы і матывы кіт. фарфору), размаляваная кафля, масіўная разная мэбля, маст. тканіны і інш. У 1-й пал. 19 ст. пашырыліся кампазіцыі і партрэты ў духу акадэмізму (Я.В.Пінеман), рамант. жанравыя і гіст.-быт. сцэны (А.Шэфер, Х. тэн Катэ), пейзажы ў традыц. манеры гал. мастацтва (А.Схелфхаўт). У 2-й пал. 19 ст. развіваліся рэаліст. жывапіс, які працягваў традыцыі мастацтва 17 ст., і імпрэсіянізм. Сярод найб. значных мастакоў Г.Брэйтнер, Я.Х.Вейсенбрух, Іосеф Ісраэлс, Я. і В. Марысы і інш. У 1880-я г. пачаў сваю творчасць В. ван Гог. Жывапіс і графіка мяжы 19—20 ст. адметныя рысамі сімвалізму і мадэрну (Я.Торап, І.Торн-Прыкер). У пач. 20 ст.вял. ўплыў на мастацтва Н. зрабіла групоўка «Стыль». Склалася самаст. школа скульптуры (М.Андрысен, Х.М.Везелар, Л.Зейл, Х.Кроп, І.Мендэс да Коста, Дж.Радэкер, Л.Х.Сондар і інш.). Развіваліся абстрактнае мастацтва (К.Апел, А.Волтэн, Т. ван Дусбург, П.Мондрыян, Б. ван дэр Лек), экспрэсіянізм (Я.Слёйтэрс), сюррэалізм, поп-арт, кінетычнае мастацтва. З 1960-х г. мастацтва Н. развіваецца ў традыцыях пач. 20 ст. У дэкар.-прыкладным мастацтве высокім маст. узроўнем вызначаюцца мэбля, шкло і тканіны па праектах арх. Х.П.Берлаге і Г.Рытвелда, маст. кераміка, дыванаткацтва.
Музыка. Элементы стараж. песень зафіксаваны ў герм. эпасе «Песня пра Нібелунгаў». З сярэднявечча пашыраны эпічныя, абрадавыя, быт., лірычныя нар. песні, песні пратэсту (рух флагелантаў у 15 ст., гёзы ў рэвалюцыю 16 ст.). Бытавалі і нар. танцы. Нар.муз. мастацтва распаўсюджвалі менестрэлі — выканаўцы на шалмеях, арфе, віёле, псалтэрыі. Пачатак прафес. музыкі звязаны з манастырскай культурай, якая мела высокі ўзровень ужо ў 9—10 ст. (Хукбальд). Мясц.муз. традыцыя ўзбагачалася дасягненнямі інш.муз. культур, што садзейнічала ўздыму Нідэрландскай школы ў 15—16 ст. У 17 ст. пашырыліся інстр. жанры, пратэстанцкія псалмы, расквітнела арганная музыка (Я.П.Свелінк). Інтэнсіўна развівалася муз. жыццё гарадоў, ствараліся калегіі аматараў музыкі, аркестры, першыя нідэрл. оперы («Пераможнае каханне» К.Хакварта). У 1-й пал. 19 ст. акрэсліўся ўздым нац. музыкі, павялічылася ўвага да нац. культуры, фальклору (І Ферхюлст, Р.Хол, В.Нікалаі), адкрываліся муз. школы, ствараліся муз. т-вы. На мяжы 20 ст. ўзнікла нац. кампазітарская школа (Б.Зверс, А.Дыпенбрак, І.Вагенар і іх паслядоўнікі). Пачалося выкарыстанне ў творчасці нац.муз. фальклору (Ю.Ронтген). Развіваліся праграмная сімф. музыка (Зверс, Вагенар, К.Допер), нац. опера (Ронтген). Пачала фарміравацца школа нідэрл. дырыжораў, якія выступалі з сімф. аркестрам т-ва «Кансертгебаў» (сярод кіраўнікоў В.Кес, В.Менгельберг, Э.А. ван Бейнум, Э.Іохум, В. ван Отэрла, Б.Хайтынк). Паявіліся оперныя трупы, оперныя артысты (Я.Урлюс, А. ван Рой). Пасля 1-й сусв. вайны ў музыцы Н. узніклі новыя стылістычныя тэндэнцыі, звязаныя з выкарыстаннем еўрап. прынцыпаў кампазіцыі, у т. л. санорыкі, політанальнасці і інш. (Х.Загвейн, М.Фермелён, Д.Ройнеман, С.Дрэсдэн). Сярод найб. значных сучасных кампазітараў В.Пейпер і яго вучні Г.Ландрэ, Х.Бадынгс, Р.Эсхер, Я.Герадс, О.Кетынг, Х.Кокс, Т. дэ Леуў, П.Схат і інш. У Н. праводзяцца міжнар.муз. фестывалі, у т. л. адзін з буйнейшых у Еўропе Нідэрл.муз. фестываль, і конкурсы, у т. л. арганістаў (з 1951), выканаўцаў на карыёне (з 1959). Працуюць: оперны т-р «Дэ Недэрландсе опера», оперныя кампаніі «Дэ Зёйд-Недэрландсе опера» і «Форум», кампанія «Нідэрландскі балет», 12 сімф. аркестраў, у т. л. Амстэрдамскі, Гаагскі каралеўскі арк. «Рэзідэнсі», хар. аб’яднанне «Голас народа», мужчынскі хор «Апола», хор «Гаагскія спевакі» і інш.; 7 кансерваторый, 3 муз. ліцэі, ф-ты гісторыі і тэорыі музыкі ва ун-тах Амстэрдама, Лейдэна, Утрэхта.
Тэатр. З канца 12 ст. на тэр. Н. наладжваліся прадстаўленні царк. і свецкіх драм. твораў. У 2-й пал. 15 ст. ўзніклі аматарскія т-вы л-ры і тэатра, т. зв. камеры рытараў, звязаныя з нац.-вызв. рухам (ставілі містэрыі, міраклі, маралітэ, у 1606 паказы забаронены). У пач. 17 ст. паявіліся першыя пастаянныя т-ры. Цэнтрам тэатр. жыцця стаў «Амстэрдамскі гарадскі тэатр» (1638, створаны на аснове «Нідэрландскай акадэміі», засн. ў 1617 С.Костэрам). У яго рэпертуары п’есы І. ван дэн Вондэла, Г.А.Брэдэра, П.К.Хофта. Існавала шмат вандроўных труп. Сярод вядучых акцёраў таго часу І.К.Ватыр-Зісеніс, А.К. ван Гермез, Г.І.Грэвелінк, Л.Карлсзан, М.Корвер, А.Ноземан, Я.Пюнт, В. ван дэр Хувен. У 18—19 ст.т-р знаходзіўся пад моцным замежным уплывам. Уздыму нац.т-ра садзейнічала арганізацыя ў Амстэрдаме ў 1870 аб’яднання «Сцэнічны саюз Нідэрландаў», пры якім у 1875 адкрыўся т-р «Нідэрландская сцэна» (узначальваў В.Роярдс). У 1888 створаны т-р «Нідэрландскае сцэнічнае аб’яднанне» (з 1912 кіраўнік Г.Хеерманс, з 1917 — Э.Феркадэ), у рэпертуары п’есы Хеерманса, М.Эмантса, Ф.В. ван Эдэна, А.Стрындберга, Г. фон Гофмансталя, выступалі акцёры Л.Баўместэр, Я.Мюс, Р.Хопер і інш. У 1910—30-я г. свае трупы ўзначальвалі акцёры і рэжысёры Роярдс, Феркадэ, Л.Салбарн і інш. У 1920-я г. пашыраны аматарскія калектывы. У 1920 Хеерманс адкрыў у Амстэрдаме «Карэ тэатр». У 1940—60-я г. вядучымі калектывамі былі «Гаагская камедыя» (кіраўнікі К.Ласёр, П.Стэнберген) і «Нідэрл. камедыя» (пад кіраўніцтвам Х.В. ван дэр Берга і І. дэ Местра) у Амстэрдаме. З 1950-х г. ставяцца п’есы нац. драматургаў Я.Стала, С.Нотэбама, Я. ван дэр Мерве і сусв. класікі. Т-ры працуюць у гарадах Амстэрдам, Арнем, Гаага, Ротэрдам, Эйндхавен, у краіне шмат тэатр. кабарэ, ёсць эксперым. трупа, т-р для дзяцей. Сярод сучасных майстроў сцэны Л. дэ Бур, А. ван Далсюм, К. ван Дэйк, Ф.Карэлсен, Ш.Кёлер, Э. ван Лінген, Ж.Роярдс-Сандберг, В.Фос, Г.Хермюс.
Кіно. У 1898 зняты першы дакумент. фільм-рэпартаж «Каралеўская сям’я» (рэж. Андэрсен), у 1902 — ігравы кароткаметражны фільм «Прыгоды санкюлота» (рэж. А. і В. Муленсы). У 1910—19 у Харлеме існавала першая кінастудыя, якая выпускала дакумент. і кароткаметражныя ігравыя фільмы. У 1920-я г.нац. кінавытворчасць заняпала. У 1927 у Амстэрдаме створана аб’яднанне «Фільм-ліга» на чале з І.Івенсам, якое імкнулася абнавіць мову дакумент. кіно («Мёртвая вада», рэж. Г.Рутэн; «Зёйдэр-Зе», рэж. Івенс, абодва 1934). Сярод інш. твораў дакумент. кіно «Свет крышталёў» (рэж. Я.Мол), «Востраў Вялікадня» (рэж. Дж.Ферну; абодва 1934), «Стары горад» (1935, рэж. В.Тухінскі), «Балада пра цыліндр» (1936, рэж. М. дэ Хас). Для школы дакумент. кіно характэрны пошук сродкаў выразнасці, паэтычнае адлюстраванне рэчаіснасці ў спалучэнні з вострай публіцыстычнасцю. У 1933 зняты першы гукавы ігравы фільм «Бацька радзімы» (рэж. Г.Я.Тэнісен). У 1930-я г.маст. фільмы ставілі пераважна эмігранты з Германіі. У 1945—50 выпускалі дакумент. стужкі, прысвечаныя руху Супраціўлення (рэж. Р.Хорнекер, П.Рота, Ферну, О. ван Неенхаф і інш.). Сярод маст. фільмаў канца 1950—70-х г. «Фанфары» (1958), «Голас вады» (1967, рэж. абодвух Б.Ханстра), «Месье Хавардэн» (1969, рэж. Х.Кюмель), «Калегі, спыніце шум» (1960), «Міра» (1971, сумесна з Бельгіяй), «Макс Хавелаар» (паводле Мультатулі, 1976; рэж. усіх Ф.Радэмакерс), «Франк і Ева» (1973, рэж. П. дэ ла Пара), «Салдат каралевы» (1977, рэж. П.Верхувен) і інш. З 1980-х г. пачаўся ўздым кінематографа Н.: «Задыхаючыся» (1982, рэж. М.Сакс), «Кафэ-марожанае» (1984, рэж. Д.Ф.Франк), «Аранжавы салдат» (1984, рэж. Верхувен). Сярод фільмаў 1980—90-х г. — «Знікненне» (рэж. Дж.Слёйзер), «Моц» (рэж. Ф.Фокеш; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю жаночага кіно ў Мінску, 1999), «Прыгажуня» (рэж. І.Ахтэм), «Эліне Вера» (рэж. Кюмель), «Ава і Габрыэль» (рэж. Ф. дэ Руй), «Флодэр будуе Манхатан» (рэж. К.Хім) і інш. Сярод кінаакцёраў В. ван Алмерай, В.Андэрсен, К.Брусе, І.Блуменг, М. ван дэ Вен, Т.Ленсінк, П.Фабер, Р. дэ Хоер, Э.Хойтынг, Т.Хююрдэман і інш., рэжысёраў — Верхувен, П.Парэ, І.Стэлінг, В.Хаанстра, Х.Хілкем і інш. Буйнейшыя кінакампаніі — «Алартс», «Анімейтэд Піпл», «Скорпіо-філмс» і інш., кінастудыі — «Сінесентрум», «Карылан-філмс» і інш. У Амстэрдаме і Ротэрдаме праводзяцца міжнар. кінафестывалі дакумент. кіно. Кінематаграфістаў рыхтуюць Кінаінстытут у Амстэрдаме (з 1948) і Акадэмія кіно (з 1958).
Літ.:
Чистозвонов А.Н. Реформационное движение и классовая борьба в Нидерландах в первой половине XVI в. М., 1964;
Серебряный Л.Р. Нидерланды: традиции и современность. М., 1990;
Ошис В.В. История нидерландской литературы. М., 1983;
Крашенинникова Н.Л. Современная архитектура Нидерландов (Голландия). М., 1971;
Виппер Б.Р. Становление реализма в голландской живописи XVII в. М., 1975;
Яго ж. Очерки голландской живописи эпохи расцвета (1640—1670). М., 1962;
Ротенберг Е.И. Западноевропейское искусство XVII в. М., 1971;
Герб і сцяг Нідэрландаў.Да арт.Нідэрланды. Газавыя ўстаноўкі ў Слохтэрэне, на поўначы краіны.Да арт.Нідэрланды. Нафтаачышчальны завод на захадзе краіны.Да арт.Нідэрланды. Польдэры.Да арт.Нідэрланды. Рака Рэйн у Ротэрдаме.Да арт.Нідэрланды. Узяцце «марскімі гёзамі» г. Брыл у 1572. Гравюра 1583.Да арт.Нідэрланды. Руіны г. Ротэрдам. Май 1940.Да арт.Нідэрланды. Набярэжная канала ў Амстэрдаме.Да арт.Нідэрланды. Рэмбрант. Начны дазор. 1642.Да арт.Нідэрланды. Я.Вермер. Майстэрня жывапісца. 1665—70.Да арт.Нідэрланды. Кафлянае пано. Дэлфцкі фаянс. Каля 1700.Да арт.Нідэрланды. П.Мондрыян. Кампазіцыя. 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБЕКІСТА́Н (Ўзбекистон), Рэспубліка Узбекістан (Ўзбекистон Республикаси),
дзяржава ў Цэнтр. Азіі. Мяжуе на Пн і ПнЗ з Казахстанам, на ПдЗ з Туркменістанам, на ПдУ з Таджыкістанам, на ПнУ з Кыргызстанам, на Пд з Афганістанам; на ПнЗ абмываецца Аральскім м.Пл. 447,4 тыс.км². Нас. 24 755 тыс.чал. (2000). Сталіца — г.Ташкент. У складзе У. 12 вілаетаў (абласцей) і Рэспубліка Каракалпакстан. Дзярж. мова — узбекская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 вер.).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 (са зменамі і дапаўненнямі 2002). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным, прамым і тайным галасаваннем на 7 гадоў з правам перавыбрання. Прэзідэнт адначасова з’яўляецца старшынёй Кабінета міністраў; ён назначае прэм’ер-міністра і членаў урада. Вышэйшы прадстаўнічы орган, які ажыццяўляе заканад. ўладу, — двухпалатны Олій Мажліс (складаецца з Сената і Заканад. палаты).
Прырода. У. размешчаны ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і. Большую ч.тэр. займаюць раўніны, пераважна Туранская нізіна, у межах якой вылучаюцца плато Усцюрт (выш. да 292 м), алювіяльная раўніна Амудар’і з астанцовымі ўзв. Кубетау, Мангыр, Тузкыр і ўзвышаная раўніна пустыні Кызылкум з ізаляванымі гарамі Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (922 м). Горы, перадгор’і і міжгорныя ўпадзіны складаюць каля 20% тэр. На крайнім ПдУ адгор’і Зах. Цянь-Шаня (хр. Пскемскі — выш. да 4299 м, г. Бештор; Каржантау, Угамскі, Чаткальскі, Курамінскі). Ферганская даліна аддзяляе Цянь-Шань ад Гісара-Алая (хр. Алайскі, Туркестанскі, Зераўшанскі). На Пд Кашкадар’інская і Сурхандар’інская ўпадзіны, падзеленыя Гісарскім хр. (выш. да 4643 м, г. Хазрэт Султан). Характэрна высокая сейсмічнасць. Карысныя выкапні: вісмутавыя, медныя, поліметал. руды, вальфрам, золата, прыродны газ, нафта, каменны і буры вугаль, плавікавы і палявы шпат, графіт, сера, кварц, вапнякі, вырабныя і паўкаштоўныя камяні. Крыніцы тэрмальных вод. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя т-растудз.ад -9 °C на плато Усцюрт да 3 °C на ПдУ, ліп. адпаведна 26 °C і 32 °C; у Тэрмезе зарэгістравана т-ра паветра 49,6 °C. Ападкаў ад 80—250 мм на раўнінах да 1000 мм у гарах. Невял. ледавікі ў гарах. Гал. рэкі: Сырдар’я з прытокам Чырчык і Амудар’я з прытокамі Сурхандар’я, Шэрабад, Кашкадар’я, Зераўшан. Найб. возера — Аральскае мора, шмат поймавых і дэльтавых азёр, вадасховішчаў. Каля 171 тыс.км арашальных каналаў. Гая. каналы: Эскіянхорскі, Вялікі Ферганскі канал, Паўн. і Паўд. Ферганскі, Мірзачульскі, Ташкенцкі. Глебы на раўнінах шэра-бурыя пустынныя, пяскі, такыры і саланчакі; у перадгор’ях і міжгорных далінах — шэразёмы; у гарах — карычневыя і бурыя. На раўнінах пераважае расліннасць пустынь (палын, салянкі, чорны саксаул), па далінах рэк — тугайныя лясы. У перадгор’ях — эфемеры, сухі разнатраўны стэп, паўхмызнякі хмызнякі (міндаль, фісташкі, курчаўка, вішарнік). Сярэднягор’і заняты лугава-лясной расліннасцю, дзе сярод разнатраўя і хмызнякоў (бружмель, барбарыс, шыпшына) трапляюцца арча, грэцкі арэх, клён, вішня, алыча, яблыні і інш. Пад лесам каля 2% тэр. У высакагор’ях — ціпчаковыя стэпы. Жывёльны свет пустынь: суслікі, тушканчыкі, заяц-талай, воўк, чарапаха, агамы, вараны, гюрза; характэрны скарпіёны, фалангі, тарантулы, маскіты і інш.; з птушак — саксаульная сойка, буланы казадой, пустынны верабей, валасянкі. У тугайных лясах — дзік, чаротавы кот, шакал; з птушак — чаплі, фазаны, качкі. У гарах — вінтарогі казёл, горны баран, барс; з птушак — кеклік, улар, арлы, грыфы. 9 запаведнікаў, у т. л. Чаткальскі, Гісарскі, Бадай-Тугай; 9 заказнікаў, Заамінскі і Угам-Чаткальскі нац. паркі, 2 дзярж. помнікі прыроды.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — узбекі (80%). Жывуць таксама рускія (5,5%), таджыкі (5%), казахі (3%), каракалпакі (2,5%), татары (1,5%) і інш. Мусульмане-суніты — 88%, праваслаўныя хрысціяне — 9%. Сярэдняя шчыльн. 55,3 чал. на 1 км². Самы густанаселены раён — Ферганская даліна, асабліва Андыжанскі (522 чал. на 1 км²), Ферганскі (340) і Наманганскі (261 чал. на 1 км²) вілаеты. Гар. насельніцтва 37%. Найб. гарады (тыс.чал., 2000): Ташкент (2148), Самарканд (361), Наманган (336), Андыжан (334), Бухара (239), Фергана (185). У эканоміцы занята (1999) 8,9 млн.чал., у т. л. ў прам-сці 19,8%, сельскай і лясной гаспадарцы 35,8%, у абслуговых галінах 44,4%.
Гісторыя. Чалавек на тэр. У. вядомы з эпохі палеаліту (грот Тэшык-Таш з пахаваннем хлопчыка-неандэртальца і інш.). У 4—3-м тыс. да н.э. тут існавала неалітычная кельтэмінарская культура, на позніх этапах якой пачаўся пераход да земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы ўзнікла штучнае арашэнне. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.тэр. У. насялялі іранскамоўныя плямёны, якія стварылі шэраг дзярж. утварэнняў — Бактрыю, Согд Харэзм, у стэпах і пустынях жылі качэўнікі-жывёлаводы сакі. У 6 ст. да н.э. тут усталявана ўлада Ахеменідаў дзяржавы. У 329—327 да н.э. ў Согд і Бактрыю ўварваліся войскі Аляксандра Македонскага і заваявалі іх пасля доўгага змагання з мясц. насельніцтвам на чале са Спітаменам. Каля 250 да н.э. намеснік Селеўкідаў у Бактрыі стварыў Грэка-Бактрыйскае царства, якое ў сярэдзіне 2 ст. да н.э. знішчылі тахары. У 1 ст. да н.э. — 3 ст.н.э.тэр. У. ў складзе Кушанскай дзяржавы. У 5 ст. тут усталявана ўлада эфталітаў, у 560-я г. — цюркаў з Заходне-Цюркскага каганата. У пач. 8 ст. пачаліся арабскія заваяванні. У 712 арабы заваявалі Харэзм і раён паміж рэкамі Амудар’я і Сырдар’я, які назвалі Маверанахр. Мясц. насельніцтва супраціўлялася заваёўнікам, найбуйнейшым было Муканы паўстанне ў 770—780-я г. З таго часу ва У. пашырыўся іслам, які хутка выцесніў мясц. рэлігіі (будызм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства). Панаванне арабаў у 9 ст. змянілася ўладай мясц. дынастый, утворана Саманідаў дзяржава са сталіцай у г. Бухара. У 999 яна заваявана аб’яднаннем цюркскіх плямён на чале з дынастыяй Караханідаў, тэр. У. апынулася пад уладай адной з цюркскіх дынастый — Газневідаў. Пачалося фарміраванне цюркскай народнасці, якая пазней атрымала назву узбекаў. У канцы 11 ст.Караханідаў дзяржава трапіла ў залежнасць адсельджукаў, З 12 ст. — каракітаяў. З канца 12 ст. пачалося ўзвышэнне Харэзмшахаў дзяржавы, правіцелі якой у пач. 13 ст. аб’ядналі пад сваёй уладай Сярэднюю Азію і Іран. У 1219—21 у Сярэднюю Азію ўварваліся манголы (гл.Мангольскія заваяванні), якія спустошылі краіну. Большая ч.тэр. У. ўвайшла ў склад Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. які ў пач. 14 ст. распаўся на дробныя ўладанні. У канцы 14 ст. ўтварылася дзяржава Цімура (1336—1405) са сталіцай у г. Самарканд. У 15 ст. дзяржава Цімурыдаў дасягнула росквіту, асабліва Самарканд у час кіравання Улугбека [1409—49]. На мяжы 15—16 ст. уладанні Цімурыдаў заваяваны плямёнамі узбекаў на чале з Шэйбані-ханам, якія далі сваю назву цюркскай народнасці, што ўжо склалася на тэр. У. Паступова ўтварыліся 3 дзяржавы на чале з узб. дынастыямі: Бухарскае ханства (з сярэдзіны 18 ст.Бухарскі эмірат), Хівінскае ханства і Какандскае ханства (з канца 18 ст.). Найб. моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й пал. 19 ст. праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух какандцаў прывёў да сутыкнення на Пн з сустрэчнай рас. экспансіяй у напрамку Сярэдняй Азіі. У 1853 рас. войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з 1864 пачалі наступленне на гал. цэнтры Какандскага ханства. У 1864 рас. армія заваявала Ташкент, а ў 1867 прымусіла какандцаў прызнаць вярх. ўладу Расіі. Пасля кароткачасовай вайны рас. пратэктарат у 1868 прызнаў Бухарскі эмірат, а ў 1873 і Хівінскае ханства. У 1866 створана Туркестанскае ген.-губернатарства са сталіцай у Ташкенце. Пасля Какандскага паўстання 1873—76 Какандскае ханства скасавана. Пад прамым рас. кіраваннем ген.-губернатар К.П.Каўфман правёў зямельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неўзабаве У. стаў гал. раёнам вытв-сці бавоўны ў Расіі (потым СССР). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.
Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на тэр. У. створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нац.узб. арганізацыі «Шура-і-Іслам», «Шура-і-Улема». 14.11.1917 улада ў Ташкенце перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў Какандзе лідэры узб.нац. арг-цый стварылі ўласны ўрад — Какандскую аўтаномію (ліквідавана ў лют. 1918 Чырв. Арміяй) 30.4.1918 абвешчана Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У лют. 1920 Чырв. Армія скінула хівінскага хана, створана Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка; у вер. 1920 скінуты бухарскі эмір і абвешчана Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка. Да 1926 працягвалася змаганне з басмацтвам. У 1921—22 і 1926—29 тут праведзена зямельна-водная рэформа. 27.10.1924 рашэннем ЦВКСССР створана Узб. ССР. 1-ы Устаноўчы з’езд Саветаў У. (13 17.2.1925) прыняў Дэкларацыю пра дзярж. суверэнітэт Узб. ССР. У 1929 пачалася прымусовая калектывізацыя, што прывяло да новага ўздыму басмацкага руху. За гады сав. улады ва У. створана буйная прам-сць, узнікла узб. інтэлігенцыя, якая імкнулася пашыраць культуру ў масы. У Вял.Айч. вайну ва У. эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т. л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінам з У. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т. л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х г. нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем Арала. 20.6.1990 Вярх. СаветУзб. ССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце, а 31.8.1991 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Урад прэзідэнта І.А.Карымава праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканам. сувязей з інш. краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы. У. — чл.ААН (з 1992), Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 21.2.1993.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Ва У. дзейнічаюць паліт. партыі: Нар.-дэмакр. партыя У., Нац.-дэмакр. партыя У. «Фідакарлар», Дэмакр. партыя нац. адраджэння, Сацыял-дэмакр. партыя У. «Адалат» («Справядлівасць»), Узбекістан «Халк бірлігі» харакаці (Рух «Народнае адзінства»).
Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1999 склаў 46,3 млрд.дол. (2,3 тыс.дол. на 1 чал.). Прыярытэтныя галіны эканомікі — нафтавая і газавая, апрацоўчая, сельская гаспадарка, электраэнергетыка, металургія, машынабудаванне, хімічная. На долю прамысловасці і буд-ва прыпадае каля 30% ВУП. У краіне каля 11 тыс. прадпрыемстваў. Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу нафты і прыроднага газу (нафтагазаносныя раёны — Усцюрцкі, Бухара-Хівінскі, Паўд.-Зах.-Гісарскі, Ферганскі, Сурхандар’інскі; газавыя радовішчы — Шуртанская і Мубарэкская групы), бурага вугалю (Ангрэнскае, Шаргунскае і Байсунскае радовішчы, агульныя запасы 2 млрд.т). У 2000 здабыта нафты 8,1 млн.т, газу 55,6 млрд.м³, вугалю 3,8 млн.т. Перапрацоўка нафты на Алтыарыкскім, Бухарскім і Ферганскім з-дах, газу — на Шуртанскім і Мубарэкскім з-дах. Аснову энергетыкі складаюць ЦЭС, якія працуюць пераважна на газе (Ташкенцкая, Сырдар’інская, Тахіяташская ДРЭС) і ГЭС (каскад ГЭС на р. Чырчык, Фархадская на р. Сырдар’я). 37 электрастанцый, вытв-сць электраэнергіі 45,3 млрд.кВт∙гадз (1999). Каляровая металургія грунтуецца на мясц. сыравіне. Здабыча і перапрацоўка медных і поліметал. руд на Ангрэн-Алмалыкскім вузле. Вытв-сць канцэнтрату вальфраму і малібдэну ў Чырчыку, золата і рэдказямельных металаў на Наваійскім горна-металургічным камбінаце. У. займае 5-е месца ў свеце па запасах і 7-е месца па здабычы золата. Чорная металургія прадстаўлена з-дам у г. Бекабад. Гал. спецыялізацыя машынабудавання — с.-г. машынабудаванне: вытв-сць машын для баваўнаводства (трактары, сеялкі, бавоўнаўборачныя машыны) і бавоўнаачышчальнага абсталявання, тэхнікі для шаўкаводства, абсталявання для тэкст., нафтахім. і газавай прам-сці, машын для ірыгацыі (Ташкент, Каканд, Андыжан). Развіта авіяц.прам-сць (вытв-сць грузавых і пасаж. самалётаў маркі «Іл» і на іх базе палівазаправачных, сан. і пажарных мадэлей самалётаў) у Ташкенце. Аўтамабілебудаванне: узб.-кар. прадпрыемства «УзДэу» (г. Асака) і узб.-тур. прадпрыемства па вытв-сці аўтобусаў (г. Самарканд). Хім.прам-сць: вытв-сць азотных і фосфарных угнаенняў (Чырчык, Самарканд, Фергана, Наваі), хім. валакна (Фергана), пластмас (Ташкент, Джызак), гумава-тэхн. вырабаў, быт. хіміі, лакаў і фарбаў (Алмалык, Наманган, Ташкент), медыкаментаў (Ташкент). Гідролізныя з-ды ў Андыжане, Фергане, Янгіюлі. Прам-сцьбуд. матэрыялаў (вытв-сць цэменту, цэглы, вапны, керамікі, шыферу, жалезабетонных вырабаў) у Бекабадзе, Ангрэне, Наваі, Ташкенце. Важнае месца ў прам-сці займаюць традыц. галіны: лёгкая (каля 40% прамысл. прадукцыі), у т. л. бавоўнаачышчальная (1,3 млн.т. бавоўнавалакна; Андыжан, Бухара, Янгіюль і інш.), баваўняная (Бухара), шаўковая (Маргілан, Наманган і інш.), шарсцяная (Хіва), дывановая (Бухара), гарбарна-абутковая (Каканд, Фергана), швейная; харчасмакавая (алейная, масласыраробная, мясная, мукамольная, крупяная, плодаагароднінакансервавая, вінаробная, тытунёвая, рыбная). Нар.маст. промыслы. Сельская гаспадарка — аснова эканомікі У. (31,7% ВУП), забяспечвае 70% унутр. тавараабароту і 55% валютных паступленняў. Недзярж. сектар дае калі 95% с.-г. прадукцыі. С.-г. ўгоддзі займаюць (млн.га, 2000) 23,5, у т. л. ворныя землі 4,1, сенажаці 0,1, пашы 18,9; арашаецца каля 4,2. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — арашальнае земляробства (55,2% с.-г. прадукцыі). Пасяўныя пл. (тыс.га, 2000) 3778, у т. л. пад збожжавымі 1610, тэхн. 1510 (бавоўнік 1440), кармавымі 429 (люцэрна 220), бульбай, агароднінай і бахчавымі 219. Гал. спецыялізацыя сельскай гаспадаркі — баваўнаводства на паліўных землях. Найб. пасевы ў далінах Ферганскай, Сырдар’і і Зераўшана, нізоўях Амудар’і. У паўд. раёнах (Бухарскі, Кашкадар’інскі і Сурхандар’інскі вілаеты) вырошчваюць тонкавалакністыя гатункі бавоўніку. У. займае 1-е месца ў СНД па зборы бавоўны-сырцу (3 млн.т) і 2-е месцаў свеце па экспарце бавоўны. З тэхн. культур вырошчваюць таксама кенаф, тытунь, цукр. трыснёг. У апошнія гады павялічваюцца пасяўныя плошчы і збор збожжавых культур. Рыс, кукурузу, джугару вырошчваюць на паліўных землях; пшаніцу, ячмень і інш. — на багарных. Развіты агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства, пладаводства (абрыкосы, персікі, яблыкі, вішні, гранат, інжыр. хурма, міндаль), вінаградарства. Збор (тыс.т, 2000): збожжа 3924, агародніны 2644, бульбы 731, садавіны 204, вінаграду 120, бахчавых 5, тытуню 24. Гал. галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля. Асн. раён каракулегадоўлі — пустыня Кызылкум, танкарунная і мяса-сальная авечкагадоўля ў перадгорных і горных раёнах. Гадуюць таксама буйн. раг. жывёлу мяснога і мяса-малочнага кірунку, свіней, коз, коней, вярблюдаў. Птушкагадоўля. Гал. раёны вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі — Бухарскі, Кашкадар’інскі, Сурхандар’інскі, Самаркандскі, Джызакскі вілаеты і Каракалпакстан. Пагалоўе (млн. галоў, 1998): авечак 8,6, буйн. раг. жывёлы 5,2, свіней 0,2, коз 0,7, птушак 12,3. Вытв-сць мяса (у забойнай вазе) 841 тыс.т, малака 3632,5 тыс.т, шкурак каракуля 1,5 млн. штук, грубай авечай воўны 18 тыс.т Шаўкаводства пашырана ў Ферганскай даліне (каля 30 тыс.т коканаў штогод). Рыбалоўства. Зверагадоўля. Асн. від транспарту — чыгуначны (80% грузаабароту). Даўж. чыгунак 3,5 тыс.км, у т. л. электрыфікавана 500 км. Даўж. аўтадарог 43,2 тыс.км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём 42 тыс.км. Суднаходства па р. Амудар’я. 13 аэрапортаў. 9 буйных газаправодаў (даўж. больш за 4 тыс.км). Курорты: Ташкенцкія мінер. воды, Чартак, Чыміён, Шахімардан. Замежны турызм (даход 21 млн.дол.). Экспарт (3,8 млрд.дол., 1998): бавоўнавалакно, прыродны газ, электраэнергія, каляровыя металы, харч. прадукты. Імпарт (4,1 млрд.дол., 1998): машыны абсталяванне, лес, спажывецкія тавары Асн.гандл. партнёры: Расія, Паўд. Карэя, Турцыя, Германія, ЗША, Італія, Туркменістан. Рэспубліка Беларусь экспартуе ва У. трактары, шыны, імпартуе бавоўнавалакно. Грашовая адзінка — сум.
Узброеныя сілы налічваюць 58 тыс.чал. (2000). Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА, спец. войск і нац. гвардыі. Галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву і па кантракце. Тэрмін абавязковай службы 12 месяцаў. У сухап. войсках больш за 35 тыс.чал., у ВПС і ППА каля 9 тыс.чал., у спец. войсках і нац. гвардыі больш за 10 тыс.чал. На ўзбраенні каля 950 танкаў і баявых браніраваных машын, больш за 100 рэактыўных сістэм залпавага агню, каля 500 артыл. гармат, 150 баявых самалётаў, каля 130 верталётаў і інш.
Ахова здароўя. Мед. абслугоўванне дзярж., платнае, прыватнае. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 67 гадоў (2001). Узровень нараджальнасці — 26 на 1 тыс.чал., смяротнасць — 8 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост — 1,8%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 120 чал., урачамі — 1 на 302 чал. Дзіцячая смяротнасць — 72 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, прафес.-тэхн., сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульная (школьная) адукацыя складаецца з 3 ступеней: пачатковая (1—4 кл.), абавязковая (5—9 кл.) і сярэдняя (10—11 кл.). Выкладанне вядзецца на узб., рус., каз., кірг., каракалпакскай, тадж., карэйскай і інш. мовах. Сярэднюю спец. адукацыю можна атрымаць і ў спецыялізаваных каледжах і акад. ліцэях. Сістэма вышэйшай адукацыі прадугледжвае: няпоўную вышэйшую адукацыю (выдаецца дыплом малодшага спецыяліста пэўнай кваліфікацыі); базавую вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень бакалаўра); закончаную вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень магістра). У 2002/03 навуч.г. ва У. 63 ВНУ, у т. л. 20 ун-таў. Буйнейшыя ВНУ: Нац.ун-т У., пед. і аграрны ун-ты, электратэхн. ін-т сувязі, мед. № 1 і № 2 ін-ты — усе ў Ташкенце; ун-ты ў гарадах Нукус і Самарканд. Буйнейшыя б-кі: Каракалпакстанская рэсп. (г. Нукус), абл.навук.-універсальныя ў гарадах Ташкент, Андыжан, Бухара, Наманган, Самарканд, Тэрмез, Фергана, Ургенч і інш.; Рэсп. дзіцячая і Рэсп.цэнтр. для сляпых у Ташкенце. Найб. музеі: Нац. гісторыі У., Літ. імя А.Наваі, гісторыі Цімурыдаў, алімпійскай славы, мастацтваў, прыкладнога мастацтва, прыроды, Дом-музей У.Тансыкбаева — усе ў Ташкенце; мастацтваў Рэспублікі Каракалпакстан (г. Нукус), арх.-маст. музей-запаведнік (г. Бухара), археал. (г. Тэрмез), музей-запаведнік «Ічан-Кал’а» (г. Хіва) і інш.Навук. даследаванні вядуцца ў Нац.АН (засн. ў 1943), галіновых НДІ, на кафедрах ун-таў і інш.ВНУ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1990-я г. ва У. выдавалася каля 460 газет і часопісаў, з іх больш за 200 на узб. мове. Найб. тыраж маюць «Правда Востока» (з 1917, на рус.), «Халк сузи» («Народнае слова», з 1991, на узб. і рус. мовах). Інфарм. агенцтва — Нац.інфарм. агенцтва У. (УзА, з 1992). Дзейнасць радыё і тэлебачання каардынуе Дзярж.к-т па справах радыё і тэлебачання. Радыёвяшчанне з 1927. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., тадж., каз., тат., каракалп., уйгурскай мовах, з 1947 і на замежжа. Тэлебачанне з 1956. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., каз. мовах, рэтрансліруюцца перадачы з Масквы, Бішкека, Душанбе. Дзейнічае сетка абл. тэлевізійных станцый.
Літаратура. Развіваецца на узбекскай мове. Вытокі яе ў багатым узб. фальклоры (дастаны, казкі, песні, нар. драма і інш.). Найб. пашыраны эпічны жанр — дастан, звязаны з гісторыяй народа. Вядомы літ. апрацоўкі казачных сюжэтаў (запісана каля 300 тэкстаў), складзеных нар. сказіцелямі: гераічныя эпасы «Алпамыш», «Айслу»; героіка-рамант. «Гораглы», «Рустамхан»; раманічныя «Арзігуль», «Тахір і Зухра»; воінскія «Юсуф і Ахмед», «Алібек і Балібек»; гіст. «Талганай», «Тулумбек»; літ. паходжання «Фархад і Шырын», «Лейлі і Меджнун» і інш. Першыя помнікі узб. пісьменнасці (на цюрк. мове) дайшлі з 11 ст.: дыдактычная паэма Ю.Баласагуні «Веды, што даюць шчасце» (1069), праца М.Кашгары «Слоўнік цюркскіх гаворак» (1072—74), насычаная фалькл. матэрыялам, кн. А.Югнакі «Дар ісцін» (канец 12 — пач. 13 ст.). У 14—15 ст. паявіліся творы на стараузб. мове: рамант. паэмы «Юзуф і Зулейха» Дурбека, «Гуль і Наўруз» Лутфі (1411), творы Атаі, Сакакі і інш. Росквіту узб.л-ра дасягнула ў творчасці паэта-гуманіста Наваі. У 16—19 ст.фалькл. і літ. сюжэты апрацоўвалі паэты Меджлісі, Саадзі, Нішаці Харэзмі, Салахі, Сайкалі, Надзіра і інш. Узнікла маст. проза: апавяданні Хаджы (16 ст.), мемуарныя творы Б.Абу-ль-Газі (17 ст.), алегарычная аповесць «Апавяданні пра Саву, або Прыказкі» М.Гульхані (канец 18 — пач. 19 ст.); развіваліся лірыка Муніса Харэзмі (канец 18 — пач. 19 ст.), сатыр. паэзія ў творах З.Бабура, Б.Машраба, Турдзі, М.Махмура, М.Агахі. З далучэннем Сярэдняй Азіі да Расіі (2-я пал. 19 ст.) перадавая рус. грамадска-эстэт. думка паўплывала на паэтаў М.Мукімі, Фурката, У.Заўкі, А.Аваза, у творчасці якіх паглыбіліся рэалізм і народнасць. Пачынальнікі узб.сав. л-ры — Х.Хамза і Айні. У 1920-я г. выступілі маладыя паэты Гафур Гулям, Айбек, Уйгун, А.Кахар, Алімджан Хамід, К.Яшэн. Развіваліся маст. проза (раманы А.Кадыры, аповесці і апавяданні Айдын, Гайраці, Уйгуна), драматургія (п’есы Хамзы, Яшэна). У 1930-я г. з прыходам у паэзію М.Шэйхзадэ, С.Джуры, У.Насыра, Зульфіі, Міртэміра, Абдулы Сабіра пашырылася яе тэматыка, узбагацілася жанрава-стылявая палітра. У прозе выступалі Кадыры, Кахар, Х.Шамс, Айбек, Айдын, у драматургіі — Яшэн, Н.Сафараў. У Вял.Айч. вайну пераважала публіцыст. паэзія (Гафур Гулям, Алімджан Хамід, Уйгун, Шэйхзадэ і інш.). Пасляваен. л-ра стала больш разнастайнай па тэматыцы, жанрах і формах. Навелістыка і публіцыстыка ваен. гадоў у пэўнай ступені падрыхтавалі асэнсаванне воінскага подзвігу народа ў эпічных жанрах — аповесці і рамане («Сапраўднае каханне» І.Рахіма, «Сонца не згасне» Айбека, «Гады ў шынялях» Шухрата, «Гарызонт» Саіда Ахмада). У 1950—60-я г. ў л-ры пераважалі тэмы вёскі (раманы Айбека, Кахара, Рахіма), гіст.-рэв. (творы Х.Гуляма, М.Ісмаілі), пераемнасці рэв.-гіст. і культ. традыцый (А.Мухтар), духоўнага аблічча сучасніка (раманы П.Кадырава, А.Якубава, Мірмухсіна і інш.). У 1960—70-я г. далейшае развіццё атрымалі аповесць (Саід Ахмад, Мухтар, У.Умарбекаў, Кадыраў, Якубаў, С.Зунунава, Х.Назір), мемуарная л-ра (Айбек, Кахар, Сафараў), зарадзіўся жанр паэмы (Т.Тула, Мірмухсін, Х.Гулям, М.Бабаеў і інш.). Традыцыі узб. драматургіі прадоўжылі І.Султан, Сафараў, Кахар, С.Азімаў і інш. У 1990-я — пач. 2000-х г. у л-ры плённа працавалі празаікі Кадыраў, Якубаў, Мірмухсін, Умарбекаў; паэты Э.Вахідаў, А.Арыпаў, Шукруло і інш. У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў У.
На бел. мове выдадзены кнігі узб. казак «Узбекскія народныя казкі» (1959), «Дзве сястры» (1966), «Кемлівыя браты» (1981, пер. І.Сакалоўскі); анталогіі паэзіі «Спявае Узбекістан» (1962) і «Сонца ў арыках» (1966); зб-кі «Узбекскія апавяданні» (1966), «Вясёлка над арыкам» (1986), «Другі перавал» (1990, пер. В.Іпатава, М.Філіповіч, У.Яцко); кнігі паэзіі «Лірыка» (1967) і «Такое сэрца ў мяне» Зульфіі (1985, пер. Э.Агняцвет), «Яблык на ўсіх» П.Муміна (1986, пер. Іпатава); раманы і аповесці «Мацней за буру» Ш.Рашыдава (1963, пер. П.Кавалёў і А.Кулакоўскі), «Зялёная горка» Умарбекава (1976, пер. М.Татур), «Чарадзейная шапка» (1976) і «Канец Жоўтага Дзіва» Х.Тухтабаева (1983, абедзве пер. З.Петрушэня і Л.Цяляк), «Кроў на камені» Я.Шукурава (пер. У.Шахавец) і «Вогненная рака ў пясках» Назіра (пер. Цяляк, абедзве 1977), «Яго вялікасць Чалавек» Р.Файзі (1978, пер. Кулакоўскі), «Дні праклёну і дні надзеі» Сафарава (1982, пер. А.Жук), «Пагорак з цюльпанамі» Л.Махмудава (1985, пер. Петрушэня і Цяляк). У бел. перыёдыцы друкаваліся пераклады твораў М.Абдукарымава, М.Алі, Арыпава, Э.Ахунавай, Гафура Гуляма, Х.Даўрона, Дж.Джабарава, Г.Джураевай, Зульфіі, Т.Ільхамава, М.Карыева, А.Матчана, А.Мухтарава, Наваі, Назіра, А.Раджабава, А.Умары, Р.Фархадзі, Х.Шарыпава, Шукруло, Якубава і інш. Сярод перакладчыкаў узб. пісьменнікаў на бел. мову: Р.Барадулін, С.Блатун, В.Вітка, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, В.Жуковіч, П.Кавалёў, М.Калачынскі, І.Калеснік, С.Ліхадзіеўскі, В.Лукша, М.Маляўка, Я.Міклашэўскі, С.Міхальчук, А.Разанаў, Ю.Свірка, У.Скарынкін, П.Стэфановіч, М.Танк, К.Цвірка, М.Чарняўскі і інш.
Архітэктура. Гарады на тэр. У. ўзніклі ў 1-м тыс. да н.э. Многія з іх у 4 ст. да н.э. былі рэгулярна спланаваныя, абкружаныя магутнымі сценамі з вежамі і брамамі (Тэрмез, Тапрак-Кала). Будавалі з сырцу і пахсы, з бэлечнымі перакрыццямі, часам ужывалі скляпенні, на Пд — каменныя абліцовачныя блокі і пліты. У часы Кушанскага царства ўзводзілі будыйскія манастыры (Айртам, Кара-Тэпе), храмы мясц. культаў (Кой-Крылган-Кала). Для 6—8 ст. характэрны масіўныя 2-павярховыя замкі-кёшкі са скошаным цокалем, гладкімі ці «гафрыраванымі» сценамі, палацы з параднымі заламі, дамы і храмы, аздобленыя сценапісамі і скульптурай. Сярэдневяковыя гарады мелі планы няправільных абрысаў і стыхійную забудову, уключалі цытадэль, кёшк, гар. ядро — шахрыстан, часам прадмесце — рабат (Самарканд, Бухара, Варахша). Ва ўжытак уведзены абпаленая, часам і глазураваная цэгла, скляпеніста-купальныя канструкцыі; у дэкоры выкарыстоўвалі традыц. разьбу па стука і дрэве, фігурную цагляную муроўку, абліцовачныя пліткі, у інтэр’еры — арнаментальныя размалёўкі. У 9—12 ст. выпрацавалася тыпалогія мусульм. культавага і грамадз. дойлідства (мячэці, маўзалеі, медрэсэ, мінарэты, караван-сараі, крытыя рынкі). Вар’іраваліся тыпы калоннай купальнай (Чар-Сутун у Тэрмезе) і партальнай (Магакі-Атары ў Бухары) мячэці, загараднай мячэці («намазга»), кругластваловых мінарэтаў з цаглянай узорыстай муроўкай (Джаркурган, Бухара), цэнтральна-купальных маўзалеяў (Араб-ата ў с. Тым), парных купальных пахавальняў (ансамбль Султан-Саадат у Тэрмезе). Пашырана сістэма планіроўкі з вял.унутр. дваром (палац уладароў у Тэрмезе; караван-сарай Рабаці-Малік каля г. Наваі). Архітэктура 14—15 ст. вылучалася маштабнасцю (свецкія, культавыя; мемар. ансамблі Рэгістан у Самаркандзе, Шахі-Зінда, у Шахрысабзе), новымі інж. вырашэннямі, багаццем паліхромнага дэкар. ўбрання (Тур-Эмір, Бібі-Ханым у Самаркандзе). У манум. архітэктуры пашырыўся тып будынка з 2—4-айванным дваром і багата дэкарыраваным парадным уваходам-пештаком (мячэці і медрэсэ ў Бухары, Самаркандзе, палац у Шахрысабзе), комплексы маўзалеяў (Ішрат-хана і Аксарай у Самаркандзе). Фасады будынкаў аздаблялі шматколернай наборнай керамічнай мазаікай, інтэр’еры — размалёўкамі арнаментальнай з пазалотай і рэльефнай («кундаль»). У 16—17 ст. завершаны парадныя арх. ансамблі ў Бухары і Самаркандзе. З канца 18 ст. ўзводзілі традыц. культавыя будынкі і палацы (у Хіве, Бухары, Какандзе) з выкарыстаннем кампазіцыйных прыёмаў нар. жылля і з пышным дэкорам. Паводле рэгулярных планаў будаваліся новыя гарады (Фергана) і развіваліся старыя. Для нар. архітэктуры 18 — пач. 20 ст. характэрны дамы з рассоўнымі сценамі і аканіцамі, дэкар. сценавымі нішамі і разьбой па ганчы, замкнёны дворык з айванамі на драўляных калонах, айваны з фігурнымі калонамі, насценнымі размалёўкамі і разьбой. Вясковыя сядзібы часта імітавалі формы крапасной архітэктуры. У канцы 19 — пач. 20 ст. будавалі ў духу эклектычнай еўрап. архітэктуры. Грамадскія будынкі 1-й пал. 20 ст. ў стылях канструктывізму і неакласіцызму (Дом урада ў Ташкенце, арх. С.Палупанаў), з элементамі манум. сярэдневяковага дойлідства і нар. жытла. Узорным стаў будынак Вял.т-ра оперы і балета ў Ташкенце (арх. А.Шчусеў), у якім класічныя формы спалучаны з традыц. сярэднеазіяцкім дэкорам. У 1960—70-я г. асвоена буйнаблочнае шматпавярховае домабудаўніцтва з улікам клімату і сейсмічнасці. Пасля землетрасення 1966 Ташкент адноўлены з улікам прынцыпаў сучаснай планіроўкі, з 1977 дзейнічае метрапалітэн. Архітэктура 1980—90-х г. адметная функцыянальнасцю прасторавых кампазіцый і аб’ёмаў, выкарыстаннем манум. жывапісу, скульптуры, традыц.нар.арх. дэкору: у Ташкенце — Палац мастацтваў (1962—64, арх. У.Бярэзін і інш.), гасцініцы «Узбекістан» (1974, арх. І.Мерпарт і інш.), «Масква» (1982, арх. У.Співак); гасцініца «Самарканд» (1971, арх. А.Айдынава і інш.), мемар. комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе. у 1934—35 засн. Саюз архітэктараў У.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найстараж. помнікі мастацтва на тэр. У. адносяцца да эпохі мезаліту (наскальныя размалёўкі вохрай у цясніне Зараут-Сай). З часоў неаліту вядомы ляпная кераміка з грубаватым пазногцевым або прамаляваным арнаментам, петрогліфы з выявамі жывёл. У эпоху бронзы развівалася маст. ліццё, у кераміцы земляробчых паселішчаў і стэпавых плямён пашырыўся геам. арнамент. Ахеменідскаму мастацтву блізкія вырабы канца 1-га тыс. да н.э. (мармуровая скульпт. капітэль з Султануіздага, гемы з Афрасіяба); асобныя ўзоры дробнай пластыкі маюць рысы «звярынага стылю». У 4 ст. да н.э. ў выяўл. мастацтве складваліся лакальныя стылі (манум. скульптура і размалёўкі Дальверзін-Тэпе, Айртама, Халчаяна, Тапрак-Калы, Ер-Кургана; карапластыка Бактрыі, Согда, Харэзма). У 6 — пач. 8 ст. ў разьбе па стука і дрэве (Афрасіяб, Джумаляк-Тэпе, Варахша) плоскасны рэльеф змяніўся на аб’ёмныя пластычныя формы. Традыцыі будыйскай пластыкі ўвасобіліся ў скульптуры храма Кувы (Фергана). Манум. размалёўкі вылучаюцца плоскаснасцю і дэкаратыўнасцю, складаным лінеарным малюнкам, багаццем колеравых спалучэнняў (Балалык-Тэпе, Афрасіяб, Варахша). З паяўленнем ісламу змяніўся арнамент. Пашырылася дэкар.-прыкладное мастацтва (шкларобства, кераміка, ткацтва і інш.). У канцы 14—15 ст. інтэр’еры размалёўваліся арнаментальнымі ўзорамі, у т. л. з пазалотай, з 2-й пал. 15 ст. пашырылася рэльефная на глінянай аснове шматколерная з пазалотай размалёўка «кундаль». У 16—17 ст. дасягнулі росквіту сярэднеазіяцкая школа мініяцюры, традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва. У 18 — сярэдзіне 19 ст. пашырыліся ткацтва, набіванка, вышыўка, залатое шыццё, дыванаткацтва, выраб насценных пано — сюзанэ, апрацоўка скуры, маст. вырабы з металу. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіўся станковы жывапіс з рысамі этнаграфізму і пасіўнага бытаапісальніцтва (І.Казакоў, С.Юдзін). Станаўленню выяўл. мастацтва У. садзейнічала развіццё ў 1910-я г. агітацыйна-масавых відаў мастацтва, плаката, сатыр. малюнка, кніжнай графікі (У.Раждзественскі, І.Ікрамаў, М.Курзін, А.Нікалаеў, С.Мальт, М.Хакімджанаў і інш.). Сярод жывапісцаў 1920-х г. вылучаліся Л.Бурэ, П.Бянькоў, А.Волкаў, М.Карахан, Нікалаеў, У.Тансыкбаеў, А.Татэвасян, у творчасці якіх па-рознаму выявіліся пошукі нац. самабытнасці, разнастайнасць стылістычных вырашэнняў, святлоценявых і каларыстычных прыёмаў. У 1930-я г. метад сацыяліст. рэалізму распрацоўвалі Н.Кашына, З.Кавалеўская, мастакі А.Абдулаеў, Р.Цімураў, Б.Хамдамі. У гады Вял.Айч. вайны працавалі «Окна УзТАГа», ствараліся плакаты, жывапісныя карціны, прысвечаныя гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу. У 1950-я г. пераважалі творы на сучасныя тэмы і пейзажы (Р.Ахмедаў, Карахан, В.Уфімцаў, З.Інагамаў), развіваліся манум. жывапіс (Ч.Ахмараў), скульптура (П.Грышчанка, Н.Крымская, А.Іваноў), кніжная і станковая графіка. Сучаснае мастацтва У. характарызуецца багаццем выразных сродкаў, вобразным абагульненнем натуры, узбагачэннем пластычнай мовы (жывапісцы Дж.Умарбекаў, Р.Чарыеў, С.Абдулаеў, Ш.Абдурашыдаў, графікі К.Башараў, У.Кайдалаў, М.Кагараў, А.Цыглінцаў), імкненнем да глыбокага разумення нац. характараў (скульптары А.Ахмедаў, М.Мусабаеў, А.Байматаў, Х.Хуснутдзінхаджаеў, графік Т.Мухамедаў). Развіваюцца традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (М.Мадаліеў і інш.).
Музыка. Традыц.узб. музыка аднагалосая, элементы двухгалосся сустракаюцца толькі ў інстр. п’есах. У аснове ладавай будовы натуральныя лады. Тонка распрацавана рытміка. Гал. сродак выразнасці — мелодыя. Узб. музыка развівалася як мастацтва вуснай традыцыі ў 3 кірунках: нар. (фалькл.), нар.-прафес. (дастаны — эпічныя паэмы і інш.) і прафес. (макамы і інш.). Фалькл. жанры — ашуля (лірычная песня), яла (песня з запевам саліста і хар. прыпевам), ляпар (муз. дыялог) і інш. Разнастайны інструментарый: струнныя танбур, дутар, домбра, рубаб, гіджак, чанг; духавыя най, буламан, кашнай; ударныя дайра, нагара. Для узб.нар. і прафес. музыкі характэрны 4 асн. лакальныя стылі: фергана-ташкенцкі, харэзмскі, бухарска-самаркандскі, сурхандар’інска-кашкадар’інскі. У 2-й пал. 19 ст. створана т-ва аматараў музыкі, зроблены першыя запісы ўзораў узб.муз. творчасці. З канца 1910-х г. развіваецца прафес. музыка на аснове засваення вопыту сусв.муз. культуры. Уклад у развіццё нац.муз. культуры зрабілі Х.Хамза, А.Абдуганіеў, Л.Бабаханаў, Т.Джалілаў, Д.Ібадаў, А.Насыраў, Ю.Раджабаў, Х.Расулеў, М.Ташмухамедаў, а таксама Р.Гліэр, А.Казлоўскі, Г.Мушэлб, В.Успенскі і інш. Сярод першых нац. опер «Буран» М.Ашрафі і С.Васіленкі (1939), «Лейлі і Меджнуи» Гліэра і Т.Садыкава (1940). Для 2-й пал. 20 ст. характэрна інтэнсіўнае развіццё і засваенне новых муз. жанраў: оперы Ашрафі, С.Бабаева, балеты У.Мусаева, Д.Закірава, хары а капэла М.Бурханава, сімф. творы І.Акбарава, Т.Курбанава, М.Махмудава, М.Таджыева, фп. канцэрты Г.Мушэля, песні А.Мухамедава, Х.Ізамава, Х.Рахімава, Ш.Рамазанава і інш. У 20 ст. ўклад у нац.муз. мастацтва зрабілі: кампазітары Ашрафі, Бурханаў, М.Левіеў, Садыкаў, С.Юдакоў; дырыжоры Д.Абдурахманава, Ашрафі, З.Хакназараў; спевакі А.Азімаў, С.Беньямінаў, К.Закіраў, В.Грынчанка, С.Кабулава, Ф.Лаўт, Х.Насырава, Ф.Янаў-Яноўскі, С.Ярашаў; прапагандыстка нар. песень і танцаў Тамара Ханум; балерыны Г.Ізмайлава, Б.Карыева, М.Тургунбаева. Дзейнічаюць (2002): Узбекскі т-р оперы і балета імя А.Наваі (Ташкент, з 1939); т-р оперы і балета (Самарканд, з 1964); Узб.муз.т-р (Ташкент, з 1971); т-ры муз. драмы і камедыі (Андыжан, з 1927; Бухара, з 1930; Наманган, з 1931); Дзярж.сімф. аркестр У. і аркестр нар. інструментаў (абодва з 1938); хар. капэла (1952); Ін-т мастацтвазнаўства імя Хамзы (з 1928); кансерваторыя (з 1936); ін-т культуры (з 1973); філармонія (з 1936 — усе ў Ташкенце); муз. вучылішчы і школы. У 1938 створаны Саюз кампазітараў У.
Тэатр. Вытокі узб.т-ра ў вусных паказах традыц.прафес. і нар. т-раў — масхарабозаў і кызыкчы, а таксама т-ра лялек. Для развіцця узб.т-равял. значэнне мела дзейнасць рус.прафес. і аматарскіх труп, якія гастралявалі ў Туркестане з 1870-х г.Літ.узб. драма развіваецца з 1910-х г. Пачынальнік прафес.узб.т-ра — драматург, рэжысёр, акцёр Хамза Хакімзадэ Ніязі, арганізатар першай тэатр. трупы ў Фергане (1918, з 1925 Дзярж. краявая перасоўная ўзорная узб.драм. трупа). Па яго ініцыятыве ўзніклі т-ры ў Ташкенце, Самаркандзе (1918—19), Какандзе (1919), Хіве (1922) і інш. У 1919 у Ташкенце рэж., акцёр і драматург М.Уйгур сфарміраваў узб.прафес. трупу імя К.Маркса, на аснове якой у 1927 створаны Дзярж.узб.т-р (з 1929 імя Хамзы, з 1933 акадэмічны). У канцы 1920-х—30-я г. арганізаваны т-ры ў Фергане, Какандзе, Намангане, Каршы і інш., створана сетка калгасна-саўгасных т-раў. У 1961 шэраг муз.-драм. т-раў рэарганізаваны ў драматычныя. Аснова рэпертуару — пастаноўкі нац. драматургіі: п’есы Хамзы, К.Яшэна, А.Кахара, Ш.Хуршыда, Уйгуна, М.Шэйхзадэ, Х.Алімджана, І.Султанава і інш., класічныя творы. Ставіліся п’есы бел. аўтараў К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Маўзона. Уклад у развіццё т-ра У. зрабілі Я.Абдулаева, Г.Агзамаў, Т.Азізаў, І.Аліева, С.Ахмедаў, Я.Бабаджанаў, А.Бакіраў, Ш.Бурханаў, А.Гінзбург, А.Джалілаў, Г.Загурская, С.Ішантураева, М.Карыева, Ш.Каюмаў, М.Кузняцова, М.Любанскі, З.Мадаліеў, Э.Малікбаева, Я.Маматханаў, М.Мансураў, М.Міракілаў, С.Рахманаў, З.Садрыева, Т.Султанава, А.Турдыеў, А.Хаджаеў, Р.Хамраеў, А.Файзіеў, М.Юсупаў і інш. У 1945 у Ташкенце створаны Ін-ттэатр. мастацтва.
Кіно. У 1924 арганізавана рус.-бухарскае т-ва «Бухкіно», якое выпускала дакумент. фільмы, у 1925 — трэст «Узбекдзяржкіно» і адкрыта кінафабрыка «Шарк Юлдузі» (з 1958 кінастудыя «Узбекфільм»). Зняты фільмы, прысвечаныя актуальным праблемам У.: «Мусульманка» (1925), «Другая жонка» і «Чадра» (1927), «Крыты фургон» (1928), «Рамазан» (1938), «Джыгіт» («Егіт», 1936) і інш. З 1930-х г. ва узб. кіно працавалі рэжысёры Ю.Агзамаў, Н.Ганіеў, М.Каюмаў, А.Саідаў, С.Хаджаеў, З.Хамраеў, К.Ярматаў. У 1937 створаны першы гукавы фільм «Клятва». У Вял.Айч. вайну папулярнасцю карысталіся узб. фільмы-канцэрты «Сябрам на фронце» (1942), «Падарунак Радзімы» (1943) і інш. Ва У. эвакуіраваны кінастудыі інш. рэспублік. У пасляваен. гады значным дасягненнем сталі фільмы «Тахір і Зухра» (1945), «Дачка Ферганы» (1948, рэж. абодвух Ганіеў), «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Калі квітнеюць ружы» (1959, рэж. усіх Ярматаў), «У імя шчасця» (1957), «Зачараваны табой» (1959, рэж. абодвух Агзамаў). У 1960-я г. творчую дзейнасць пачалі рэжысёры Ш.Абасаў, Х.Ахмар, Р.Батыраў, Э.Ішмухамедаў, К.Камалава, У.Назараў, Д.Салімаў, А.Хамраеў, А.Хачатураў. Для узб. кіно 1960—70-х г. характэрна тэматычная і жанравая разнастайнасць: «Птушка-невялічка» (1961, рэж. Х.Файзіеў), «Ты не сірата» (1963), «Ташкент — горад хлебны» (1968, рэж. абодвух Абасаў), «Белыя, белыя буслы» (1967, рэж. Хамраеў), «Пяшчота» (1967), «Закаханыя» (1969, рэж. абодвух Ішмухамедаў); гіст. «Зорка Улугбека» (1958, 1961, 1965, рэж. Файзіеў), «Мінулыя дні» (1970, рэж. Агзамаў), «Адна сярод людзей» (1974, рэж. Ярматаў), «Горкая ягада» (1975, рэж. Камалава), «Чалавек сыходзіць за птушкамі» (1976, рэж. Хамраеў), «Чужое шчасце» (1979, рэж. Камалава), «Юнацтва генія» (1983, рэж. Ішмухамедаў); дзіцячыя «Ластаўкі прылятаюць вясной» (1975, рэж. Ахмар), «Гарэза» (1977, рэж. Салімаў), «Ясныя Ключы» (1979, рэж. А.Акбархаджаеў) і інш. З 1980-х г. ва узб. кіно працуюць рэжысёры М.Абзалаў, З.Ройзман, аператары А.Ісмаілаў, Д.Абдулаеў, Т.Каюмаў, рэжысёры-дакументалісты Н.Атаўлаева, А.Карымаў, Каюмаў, Т.Надыраў, Т.Рузіеў і інш. Сярод фільмаў 1980—90-х г. «Тайнае падарожжа Эміра» (1986), «Апошняе падарожжа Каіпа» (1989, рэж. абодвух Ф.Даўлетшын), «Кілер» (1998, рэж. Д.Амірбаеў), «Мама» (2001, рэж. Б.Адылаў, З.Мусакаў). Творчым пошукам вызначаюцца фільмы Ю.Разыкава «Аратар» (1998), «Жаночае царства» (2000), «Танец мужчын» (2002). У 1958 заснаваны Саюз кінематаграфістаў У.
Беларусы ва Узбекістане. Выхадцы з Беларусі з’явіліся ва У. ў часы Рас. імперыі і СССР. Летам 1941 сюды эвакуіравана ч. насельніцтва БССР, у т. л. ў Ташкент — акадэмікі і інш. высокакваліфікаваныя вучоныя, сярод іх і Я.Колас, якія знаходзіліся тут да 1943—44. Паводле перапісу 1989 ва У. жыло 29 427 беларусаў. У 1993 у Ташкенце засн. беларускі культ. цэнтр «Світанак».
Літ.:
Вопросы социально-экономической жизни Узбекистана в XVI — начале XX вв.: Сб. науч. тр. Самарканд, 1988;
Узбекистан: страницы истории. Ташкент, 1991;
Березиков Е.Е. Легенды и тайны Узбекистана. Ташкент, 1991;
Республика Узбекистан: рождение независимого государства. Ташкент, 1992;
Гафарлы М.С., Касаев А.Ч. Узбекская модель развития: Мир и стабильность — основа прогресса. М., 2000;
Левитин Л.И. Узбекистан на историческом повороте. М., 2001;
Узбекистан: Десять лет по пути формирования рыночной экономики. Ташкент, 2001;
История узбекской советской литературы М., 1967;
Кор-Оглы Х. Узбекская литература. 2 изд. М., 1976;
Пугаченкова Г.А., Ремпель Л.И. История искусства Узбекистана. М., 1965;
Искусство Советского Узбекистана, 1917—1972. М., 1976;
Терлина М.Д. Узбекское золотое шитье. Л., 1982;
Махмудов Т. Эстетика живописи Узбекистана. Ташкент, 1983;
История и современность: Пробл. муз. культуры народов Узбекистана, Туркмении и Таджикистана. М., 1972;
История узбекской музыки. М., 1979;
Иосько М.И. Белоруссия и Узбекистан. Мн., 1970.
В.М.Корзун (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя), І.І.Герус (узброеныя сілы), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), А.П.Бабкова (кіно).
Герб і сцяг Узбекістана.Краявід у гарах Узбекістана.Да арт.Узбекістан. Ландшафт Ферганскай даліны.Да арт.Узбекістан. Прадукцыя завода грузавых аўтамабіляў.Да арт.Узбекістан. Збор бавоўны.Да арт.Узбекістан. Пустыня Кызылкум.Да арт.Узбекістан. Будынак парламента ў Ташкенце.Да арт.Узбекістан. Горад Бухара.Да арт.Узбекістан. Медрэсэ Чар Мінар у Бухары.Да арт.Узбекістан. Мемарыяльны комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе.Да арт.Узбекістан. Мінарэт і медрэсэ Іслам-Хаджы ў Хіве.Да арт.Узбекістан. М.Карахан. Сейбітка. 1946.Да арт.Узбекістан. А.Волкаў. Дзяўчаты з бавоўнай. 1932.Да арт.Узбекістан. А.Татэвасян. Дарога ў сады. 1928.Да арт.Узбекістан. А.Байматаў. Партрэт Авіцэны. 1967.Да арт.Узбекістан. Кадр з кінафільма «Чужое шчасце». 1979.Да арт.Узбекістан. Кадр з кінафільма «Алішэр Наваі». 1948.Да арт.Узбекістан. М.Мадаліеў. Гарлачык, блюда. піялы 1976—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРА́ІЛЬ, Дзяржава Ізраіль (Медынат-Ісраэль),
дзяржава ў Зах. Азіі, на ўзбярэжжы Міжземнага м. Мяжуе на Пн з Ліванам, на У з Сірыяй, тэрыторыяй арабскай аўтаноміі на зах. беразе р. Іардан, Іарданіяй, на Пд з Егіптам і сектарам Газа, на З абмываецца Міжземным м. Падзяляецца на 6 акруг (дыстрыктаў). Пл. 20,8 тыс.км². І. акупіруе ч. суседніх араб. тэрыторый пл. 7,1 тыс.км² (Зах. бераг р. Іардан, сектар Газа, Галанскія вышыні). Нас. каля 5950 тыс.чал. (канец 1997). Паводле пастаноў урада 1950 і парламента 1980, сталіца — г.Іерусалім (не прызнана большасцю краін і ААН). Афіц. мовы — іўрыт (старажытнаяўрэйская) і арабская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (5 іяра па яўр. календары, рухомае — у крас. або маі).
Дзяржаўны лад. І. — дэмакр. рэспубліка. Краіна не мае канстытуцыі; асновы дзярж. ладу рэгулююцца некалькімі заканад. актамі, у т. л. законамі аб грамадзянстве, прэзідэнце, парламенце. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца парламентам на 5 гадоў. Паўнамоцтвы прэзідэнта абмежаваны і ў асноўным зводзяцца да прадстаўніцтва. Уся паўната ўлады належыць прэм’ер-міністру, які выбіраецца насельніцтвам на 4 гады. Урад кіруе ўсімі пытаннямі ўнутр. і знешняй палітыкі дзяржавы. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны парламент (кнесет); складаецца з 120 дэпутатаў, якія выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады. Мясц. органы ўлады — муніцыпальныя саветы ў гарадах і сельскія акр. саветы, выбіраюцца на 4 гады. Суд. сістэма складаецца са свецкіх і рэліг. судоў (судоў равінату і судоў шарыяту — для араб. насельніцтва). Сістэму свецкіх судоў (раённых, муніцыпальных і акруговых) узначальвае Вярх.суд. Суды равінату разглядаюць пытанні шлюбу і сям’і, культавыя справы і дзейнічаюць на аснове Талмуда і галахічных пастаноў.
Прырода. Асн. частка тэр. І. — нагор’е выш. 600—700 м. Паўночная, найб. высокая ч. нагор’я наз. плато Галілея (найвыш. пункт — г. Мейрон, 1208 м). На Пд паўпустыннае і пустыннае плато Негеў (60% тэр.). На У грабен Гхор і яго працяг — Вадзі-эль-Араба. Самая нізкая ч. ўпадзіны занята Мёртвым м., узровень якога на 400 м ніжэй узроўню акіяна. Уздоўж Міжземнага м. ўрадлівая ўзгорыстая раўніна, больш шырокая на Пд. Гал. карысныя выкапні — расолы Мёртвага м., багатыя солямі калію, брому, магнію. Ёсць фасфарыты, буд. матэрыялы, невял. запасы медных і жал. руд, нафты і прыроднага газу. Клімат субтрапічны міжземнаморскі з сухім і гарачым летам. Ападкаў ад 800—400 мм на Пн да 100 мм на Пд. Адзіная рака з пастаянным сцёкам — Іардан, працякае праз Тыверыядскае воз., упадае ў Мёртвае м. Астатнія рэкі невялікія, летам перасыхаюць або выкарыстоўваюцца на арашэнне. На Пд пашыраны вадзі. Вада р. Іардан па сістэме каналаў і трубаправодаў перакідваецца на Пд. Глебы карычневыя, шэра-карычневыя, шэразёмы, шэра-бурыя. Уздоўж узбярэжжа захаваліся ўчасткі маквісу, фрыганы; лясы займаюць 5% тэрыторыі. Нац. парк Кармель, некалькі рэзерватаў.
Насельніцтва. Яўрэі складаюць каля 81% насельніцтва, арабы — каля 18%. Жывуць таксама армяне, чэркесы і інш. Каля 60% яўр. насельніцтва нарадзілася ў І. Каля 25% яўр. насельніцтва — выхадцы з Еўропы, каля 15% — з араб. і інш.мусульм. краін. Сярод імігрантаў з Еўропы значную ч. складаюць выхадцы з Беларусі (за 1980—96 выехала больш за 95 тыс.чал.) і інш. частак былога СССР. Сярод вернікаў пераважаюць іудаісты, большасць арабаў — мусульмане-суніты, ёсць друзы і хрысціяне. Сярэдняя шчыльн. 286 чал. на 1 км². У наваколлі Тэль-Авіва шчыльн. больш за 5000 чал., у Негеве зніжаецца да 30 чал. на 1 км². У гарадах жыве 91% насельніцтва (1997). Найб. гарады (тыс.ж., 1996): Іерусалім — 602, Тэль-Авіў — 353 (разам з прыгарадамі і суседнімі гарадамі каля 2 млн. ж), Хайфа — 255. У прам-сці, буд-ве, транспарце і сувязі занята 35% насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 4%, астатнія — у абслуговых галінах.
Гісторыя. Перадумовы для ўтварэння сучаснай дзяржавы І. пачалі складвацца пасля арганізац. афармлення паліт. кірунку ў сіянізме (1897). Сусветная сіянісцкая арганізацыя (ССА) абвясціла сваёй мэтай стварэнне «для яўр. народа праваахоўнага прыстанішча» ў Палесціне (у старажытнасці тут існавалі Ізраільскае царства і Іудзейскае царства) шляхам каланізацыі гэтай тэрыторыі, якая тады ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі. У Палесціне жылі пераважна арабамоўныя мусульмане і хрысціяне; напярэдадні 1-й сусв. вайны тут было каля 60 тыс. яўрэяў. Для здзяйснення сваіх намераў сіяністы шукалі саюзнікаў і заступнікаў сярод найб. уплывовых краін свету, найперш Вялікабрытаніі. Каб выкарыстаць сіянісцкі рух для ўзмацнення ўласных пазіцый у Палесціне, урад Вялікабрытаніі ў ліст. 1917 афіцыйна абвясціў пра свае «прыхільныя адносіны» да стварэння тут «нац. ачага для яўр. народа». Пасля перамогі дзяржаў Антанты ў 1-й сусв. вайне і зацвярджэння мандата Вялікабрытаніі на кіраванне Палесцінай (1922) склаліся спрыяльныя ўмовы для каланізацыі (засялення) яе яўрэямі. З 1920 да 1948 мясц.яўр. абшчына (ешуў) павялічылася амаль у 40 разоў. Пасля 2-й сусв. вайны яўр.паліт. арг-цыі, падтрыманыя ЗША, адкрыта паставілі пытанне пра стварэнне ўласнай дзяржавы на тэр. Палесціны, што выклікала процістаянне паміж ешувам і брыт. ўладамі. Узмацніўся і нац.-вызв. рух палесцінскіх арабаў. У гэтых умовах Вялікабрытанія перадала палесцінскае пытанне на абмеркаванне ў ААН. У выніку працяглых дэбатаў Ген. Асамблея галасамі 33 дзяржаў (Вялікабрытанія ўстрымалася ад галасавання) 29.11.1947 прыняла рашэнне аб скасаванні брыт. мандата на Палесціну і падзеле яе на 2 дэмакр. дзяржавы: арабскую (11.1 тыс.км²) і яўрэйскую (14,1 тыс.км², або 56% палесцінскай тэр., са змяшаным насельніцтвам — 499 тыс. яўрэяў і больш за 509 тыс. арабаў); г.Іерусалім вылучаўся ў спец. зону пад міжнар. кантролем. На падставе рэзалюцыі ААН лідэры ССА і яўр. абшчыны ў Палесціне 14.5.1948 абвясцілі ўтварэнне дзяржавы І. Араб. краіны, незадаволеныя рашэннем ААН, на наступны дзень пачалі араба-ізраільскую вайну 1948—49, у выніку якой яны пацярпелі паражэнне, а ізраільцяне заваявалі 6,7 тыс.км² (б.ч. зямель не створанай палесцінскай араб. дзяржавы). Узнікла праблема палесцінскіх бежанцаў-арабаў, што ўскладніла араба-ізраільскія адносіны (гл.Блізкаўсходні канфлікт). У 1949 у выніку пагадненняў аб перамір’і паміж І. і суседнімі араб. дзяржавамі (Егіпет, Іарданія, Ліван, Сірыя) вызначана дэмаркацыйная лінія (працягласць 1239 км, заставалася нязменнай да ізраільска-араб. вайны 1967). У 1949 у І. адбыліся выбары ў парламент. Першым прэзідэнтам краіны стаў адзін з лідэраў сіянісцкага руху Х.Вейцман, першым прэм’ер-міністрам — Д.Бен-Гурыён. Яго ўрады (1948—53, 1955—63) аддавалі вял. ўвагу забеспячэнню нац. бяспекі і стварэнню ўзбр. сіл: распушчаны або ўключаны ў склад рэгулярнай арміі вайск. фарміраванні розных паліт. партый і арг-цый, якія існавалі з часоў знаходжання Палесціны пад брыт. мандатам; праходжанню вайск. службы падлягалі мужчыны і жанчыны; да 1960-х г. з дапамогай Францыі створаны сучасныя ВПС.
У 1956 І. разам з Вялікабрытаніяй і Францыяй удзельнічаў ва ўзбр. інтэрвенцыі супраць Егіпта: урад Бен-Гурыёна разлічваў пашырыць паўд. межы І. (кампанія на Сінайскім п-ве). Пасля прыняцця ААН рэзалюцыі, якая асуджала траістую агрэсію, і дыпламат. націску з боку ЗША і СССР войскі І. выведзены з тэр. Егіпта. Улады І. заахвочвалі іміграцыю яўрэяў з усяго свету. Напачатку насельніцтва краіны папаўнялася пераважна за кошт б. вязняў нацысцкіх канцлагераў. У 1950-я г. ўзмацнілася эміграцыя яўрэяў з мусульм. краін Б. і Сярэдняга Усходу, Паўн. Афрыкі; у 1960-я г. іх стала больш, чым яўрэяў еўрап. паходжання. Вырашэнню многіх эканам. праблем краіны спрыяла фін. дапамога з боку ЗША. Аднак араба-ізраільскія адносіны заставаліся напружанымі. 5.6.1967 ізраільскія войскі адначасова нанеслі прэвентыўныя ўдары па тэр. Егіпта, Іарданіі і Сірыі. У ходзе т.зв. шасцідзённай вайны яны занялі егіпецкія (Сінайскі п-аў і сектар Газа), іарданскія (Усх. Іерусалім і Заходні бераг ракі Іардан), сірыйскія (Галанскія вышыні) землі; (усяго каля 70 тыс.км²). З гэтага часу пытанне пра будучыню акупіраваных араб. зямель стала адной з гал. праблем унутрыпаліт. жыцця І. 22.11.1967 Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, якая прадугледжвала спыненне вайны на Б. Усходзе, забеспячэнне тэр. недатыкальнасці і гарантыі граніц усіх дзяржаў рэгіёна, вывад ізраільскіх войск з акупіраваных тэрыторый. Аднак І. не прыняў гэта рашэнне: амаль усе вядучыя партыі краіны адмовілі ідэю вяртання да даваен. тэрыторый і прызнанне права араб. народа Палесціны на нац. самавызначэнне. Разыходжанні ў пазіцыях партый датычыліся толькі варыянтаў «тэр. уступак» і магчымасці кампрамісу для дасягнення міру на Б. Усходзе. У кастр. 1973 адбылася новая араба-ізраільская вайна (т.зв. Вайна Суднага Дня) — Егіпет і Сірыя спрабавалі ўзбр. шляхам вярнуць страчаныя тэрыторыі. На 1-м этапе вайны І. фактычна пацярпеў паражэнне. На 2-м этапе ізраільцяне з вял. цяжкасцямі аднавілі раўнавагу сіл, пры гэтым страцілі каля 3 тыс.чал. забітымі, 900 танкаў і каля 250 самалётаў; ваен. дзеянні прыпынены пад націскам СССР і ЗША. Урад Г.Меір вымушаны быў пайсці ў адстаўку. Новы кабінет узначаліў у крас. 1974 І.Рабін, але і яго ўрад не здолеў спыніць інфляцыю і пагаршэнне эканам. становішча краіны, што прывяло да аслаблення пазіцый кіруючага с.-д. блока Маарах (утвораны ў 1969). З 1948 да 1977 дзярж. ўлада ў І. належала сацыял-сіянісцкім партыям, якія прапагандавалі лозунг пабудовы «сіянісцкага сацыялізму». У 1977 на выбарах у кнесет перамог правы блок партый Лікуд (лідэр М.Бегін), што знаходзіўся на чале ўлады да 1984. Яго эканам. праграма прадугледжвала пашырэнне прыватнага прадпрымальніцтва на ўсе сферы эканомікі. Аднак лібералізацыя эканомікі не спыніла росту інфляцыі, выкліканай вял. выдаткамі на патрэбы абароны. Ураду Бегіна ўдалося дамагчыся мірнага ўрэгулявання з Егіптам. У 1978 пры ўдзеле ЗША паміж І. і Егіптам заключаны Кэмп-Дэвідскія пагадненні, 26.3.1979 падпісаны мірны дагавор, паводле якога Егіпту вернуты Сінайскі п-аў (крас. 1982). За першыя 30 гадоў існавання І. яго насельніцтва павялічылася ў 5 разоў, пры гэтым на 2/3 за кошт імігрантаў. У чэрв. 1982 Ізраільскія войскі ўварваліся ў Ліван і дамагліся эвакуацыі з Бейрута штаб-кватэры і ўзбр. фарміраванняў Арганізацыі вызвалення Палесціны (ААП). У выніку выдаткаў на вайну і акупацыі Пд Лівана ў І. паглыбіўся эканам. крызіс. У жн. 1983 урад узначаліў І.Шамір. У ліп. 1984 створаны ўрад «нац. адзінства» (кааліцыя Лікуд—Маарах). Абвешчанае кааліцыйным урадам «аздараўленне эканомікі» (прадугледжвала эканам. рост, поўную занятасць працаздольнага насельніцтва, стабілізацыю цэн і інш.) не было поўнасцю выканана, што прывяло да распаду кааліцыі (сак. 1989). Кіраўніком урада зноў стаў Шамір. Нягледзячы на абстрэлы тэр. І. іракскімі ракетамі, І. захоўваў нейтралітэт у час кувейцкага крызісу 1990—91. У чэрв. 1991 пасля паражэння на парламенцкіх выбарах блока Лікуд сфарміраваны ўрад на чале з лідэрам партыі Працы (ядро — блок Маарах) Рабінам. Пасля Мадрыдскай мірнай канферэнцыі па Б. Усходзе (кастр. 1991) пачаліся прамыя араба-ізраільскія перагаворы. У вер. 1993 Рабін і старшыня ААП Я.Арафат падпісалі ў Вашынгтоне ізраільска-палесцінскую Дэкларацыю аб прынцыпах, якая прадугледжвала стварэнне часовага самакіравання на Зах. беразе р. Іардан і ў Газе; І. і ААП абвясцілі пра ўзаемнае прызнанне. У маі 1994 войскі І. пакінулі г. Іерыхон і Газу, што перайшлі пад кіраванне палесцінскай аўт. адміністрацыі. У ліп. 1994 Рабін і кароль Іарданіі падпісалі мірнае пагадненне, якое завяршыла 46-гадовы стан вайны паміж гэтымі краінамі. У кастр. 1994 абодва бакі заключылі поўнамаштабны дагавор, паводле якога вырашаны тэр. спрэчкі і размеркаваны водныя рэсурсы, устаноўлена супрацоўніцтва ў сферы гандлю, эканомікі, абароны навакольнага асяроддзя і турызму. У 1994 І. устанавіў дыпламат. адносіны з Ватыканам. У 1995 паміж І. і ААП падпісана другое пагадненне, якое прадугледжвала вывад ізраільскіх войск (адбыўся ў пач. 1996) з палесцінскіх тэрыторый на зах. беразе, выбары Палесцінскага савета з 88 членаў і прэзідэнта палесцінскай аўт. адміністрацыі. 4.11.1995 Рабін забіты ізраільскім экстрэмістам. Кіраўніком урада стаў Ш.Перас, які прадоўжыў перагаворы з ААП. Аднак у маі 1996 прэм’ер-міністрам І. выбраны Б.Нетаньяху — прыхільнік мінімальнага кампрамісу ў перагаворах з палесцінцамі. І. — член ААН (з 1949). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў маі 1992.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Лікуд (найбуйнейшая партыя), Сацыяліст. партыя Авода (Праца), блок левых партый Мерэц (Дэмакр. І.) у складзе РАЦ (Рух за грамадз. правы), Шынуі (Змяненне) і МАПАМ (Аб’яднаная рабочая партыя), блок камуністаў і левых сіл, рэліг. партыя ШАС (Сефардскія вартаўнікі Торы), Мафдал (Нац.-рэліг. партыя), «Яхадут ха-Тора ха-меухедэт» («Аб’яднаны іудаізм Торы»), Дэмакр.араб. партыя і інш.Прафс. аб’яднанне — Гістадрут (Усеагульная федэрацыя працы І.).
Гаспадарка. І. — індустр.-агр. краіна. Доля ў валавым унутр. прадукце прам-сці і буд. каля 30%, сельскай гаспадаркі — каля 5%; на 1 чал. ў год прыпадае каля 17 тыс. долараў. У прамысловасці пераважаюць дробныя і сярэднія прадпрыемствы, аднак адбываецца канцэнтрацыя вытв-сці. Энергетыка засн. на выкарыстанні імпартаванай нафты. Вытв-сць электраэнергіі 29,6 млрд.кВт∙гадз (1996). Здабыўная прам-сць уключае здабычу хім. сыравіны з вод Мёртвага м.: калійных солей (каля 2 млн.т штогод), брому і магнію. Здабываюць фасфарыты (у Негеве, каля 3 млн.т штогод), буд. матэрыялы, невял. колькасць меднай руды, нафты і прыроднага газу. Развіты металаапрацоўка і машынабудаванне. Сталеліцейны з-д у Ака гадавой магутнасцю 200 тыс.т. Найважнейшую ролю (дае чвэрць усёй прамысл. прадукцыі) адыгрывае вытв-сцьваен. тэхнікі. Выпускаецца разнастайнае прамысл. абсталяванне. Ёсць некалькі аўтазборачных прадпрыемстваў, суднаверф у Хайфе. Добра развітая радыёэлектронная прам-сць спецыялізуецца пераважна на выпуску прадукцыі прамысл. і ваен. прызначэння: электраабсталявання, тэлеапаратуры, сістэм правадной радыё- і радыёрэлейнай сувязі, радыёстанцый, ЭВМ, кантрольна-вымяральных прылад, прыёмнікаў, тэлеф. станцый, мед. і быт. электронікі, канвектараў сонечнай энергіі і інш.Хім.прам-сць — адна з найб. развітых галін. Выпускае ўгнаенні (калійныя і суперфасфат), штучныя кармы, ядахімікаты, шыны і камеры. 2 нафтаперапр. з-ды (Хайфа, Ашдод) перапрацоўваюць штогод каля 10 млн.т нафты. Большая ч. прадукцыі добра развітой фармацэўтычнай прам-сці экспартуецца. Харч.прам-сць — старэйшая галіна прам-сці. Выпускае разнастайную прадукцыю (каўбасныя, малочныя і кандытарскія вырабы, сыры, канцэнтраты, кансервы, сокі). Вінаробства. Тэкст. і швейная прам-сць выкарыстоўвае сувязі з краінамі Еўропы і Амерыкі. Пераважае выпуск баваўняных і сінт. тканін, верхняга і футравага адзення, пасцельнай бялізны, сінт. дываноў, ваен. абмундзіравання. Ёсць некалькі соцень гарбарна-абутковых прадпрыемстваў. Развіты таксама галіны: дрэваапр., папяровая, паліграф., вытв-сць канцтавараў, спарт. інвентару, ювелірных і прыкладнога мастацтва вырабаў. І. займае адно з першых месцаў у свеце на апрацоўцы прамысл. алмазаў і агранцы брыльянтаў. Больш за палавіну прамысл. прадпрыемстваў у раёне Тэль-Авіва, каля чвэрці — у Хайфе. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля палавіны плошчы краіны. Апрацоўваецца каля 440 тыс.га, у т. л. больш за 220 тыс.га арашаецца. Паўпустынныя тэрыторыі выкарыстоўваюцца пад пашу. Большая частка зямлі належыць дзяржаве, якая перадае яе ў шматгадовае карыстанне яўр. калектыўным гаспадаркам (у т. л.кібуцам) і індывід. фермерам. І. сусв. лідэр па с.-г. тэхналогіях. Цытрусавыя займаюць каля 35 тыс.га, інш. фрукты — каля 55 тыс.га, палявыя культуры — каля 230 тыс.га, агародніна, бульба і бахчавыя культуры — каля 45 тыс.га, кветкі — каля 2 тыс.га, пад рыбнымі сажалкамі каля 3 тыс.га. Штогадовы збор (тыс.т): пшаніцы — каля 300, бавоўны-валакна (асн.тэхн. культура) — каля 50, кармавых культур — каля 150, агародніны — каля 1100, бульбы — каля 220, бахчавых культур — каля 160, цытрусавых — каля 1500, інш. фруктаў (яблыкі, вінаград, бананы, аліўкі, авакада, ківі і інш.) — каля 500. Развіта малочна-мясная жывёлагадоўля. Буйн. раг. жывёлы 395 тыс. галоў, кур-нясушак 6,4 млн. галоў, бройлераў 15 млн. галоў, індыкоў 4,1 млн. галоў (1996). Па ўдоі малака на адну карову (больш за 8,5 тыс.л за год) І. займае 1-е месца ў свеце. Гадуюць авечак, коз (разам каля 420 тыс. галоў). Развіты рыбаводства, рыбалоўства ў Тыверыядскім возеры. Транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 15,1 тыс.км. У краіне каля 1,5 млн. аўтамашын. Даўж. чыгункі 610 км. Асн. чыгунка і аўтадарогі злучаюць Пн і Пд краіны. Нафтаправоды Эйлат—Хайфа, Эйлат—Ашкелон, прадуктаправод Хайфа—Тэль-Авіў. У знешніх зносінах вял. ролю адыгрывае марскі транспарт. Танаж гандл. флоту каля 2 млн.т, частка флоту плавае пад замежнымі флагамі. Гал. парты Ашдод (пераважае экспарт), Хайфа (пераважае імпарт), Эйлат. У краіне 2 міжнар. аэрапорты (імя Бен-Гурыёна каля Тэль-Авіва і Эйлацкі на крайнім Пд), праз іх праходзіць больш за 10 тыс.міжнар. рэйсаў за год. І. — краіна развітога турызму, у год яе наведвае каля 2 млн. замежных турыстаў і паломнікаў. У 1993 замежны турызм даў 2,1 млрд. долараў. Асн. раёны замежнага турызму: Іерусалім, Бейт-Лахм (Віфлеем), Назарэт, узбярэжжы Міжземнага і Мёртвага мораў, Эйлат. І. экспартуе машыны і абсталяванне, узбраенне, аграненыя алмазы, цытрусавыя, кансерваваныя фрукты, мінер. ўгнаенні, хімікаты і інш.; імпартуе паліва, неапрацаваныя алмазы, некат. прамысл. і харч. тавары, кармы, аўтамашыны і інш. Імпарт (у 1996—29,9 млрд.дол.) большы за экспарт (у 1996—20,5 млрд.дол.). Дэфіцыт гандл. балансу пакрываецца за кошт замежнай дапамогі (ЗША і яўр. арг-цыі). Гал.гандл. партнёры ЗША, Германія, Японія, Вялікабрытанія, Італія, Швейцарыя. Грашовая адзінка — шэкель.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС, ВМС і рэзерву. Тэр. краіны падзелена на ваен. акругі: Паўн., Цэнтр. і Паўднёвую. У 1997 налічвалі 175 тыс.чал., рэзерву — 430 тыс.чал. У сухап. войсках 134 тыс.чал., 4,3 тыс. танкаў, каля 6 тыс. бронетранспарцёраў і баявых машын пяхоты, 4,4 тыс.артыл. сродкаў і мінамётаў. У ВПС 32 тыс.чал., 448 баявых (250 у рэзерве) самалётаў і 130 баявых верталётаў. У ВМС 9 тыс.чал., 2 падводныя лодкі, 55 баявых караблёў і катэраў. З 1986 распрацоўваецца сістэма супрацьракетнай абароны. У 1988, 1990, 1995 і 1997 запушчаны касм. апараты ізраільскай вытв-сці, працягваецца распрацоўка развед. сістэм касм. базіравання і супрацьракетных комплексаў «Эроў», «Хец».
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 76, жанчын 80 гадоў. Смяротнасць 6 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 159 чал., урачамі — 1 на 214 чал. Узровень нараджальнасці 20 на 1 тыс.чал. Дзіцячая смяротнасць 9 на 1 тыс. нованароджаных (1996).
Асвета, навуковыя ўстановы. У І. існуе сістэма ўсеагульнага абавязковага і бясплатнага навучання для дзяцей ва ўзросце 5—16 гадоў, з 16 да 18 гадоў — па жаданні. У сістэме школьнага навучання 4 тыпы школ: дзярж. (вучыцца большасць дзяцей), дзярж.рэліг. (з паглыбленым вывучэннем іудаізму і яўр. традыцый), араб. і друзскія (навучанне на араб. мове), прыватныя (абслугоўваюць патрэбы розных рэліг. суполак і міжнар. арг-цый). Школы 3 ступеней: пач. (1—6-ы кл.), сярэдняя (7—9-ы кл.) і гімназія (10—12-ы кл., спалучаецца свецкае навучанне з рэліг. выхаваннем). У некат. сярэдніх школах акрамя агульнаадук. праграм уведзена прафес. арыентацыя. Прафес. падрыхтоўку маюць тэхнал. (3 узроўні) і с.-г. школы, вучылішчы адпаведных галіновых мін-ваў. Паводле закона аб сярэдняй адукацыі дзеці, якія нідзе не вучыліся, абавязаны набыць спецыяльнасць у вячэрняй школе (3—4 гады навучання). Для павышэння адукац. ўзроўню розных слаёў насельніцтва створаны спец. дзённыя і вячэрнія курсы для дарослых, курсы па вывучэнні іўрыта ў спец. цэнтрах абсорбцыі для імігрантаў. У сістэме вышэйшай адукацыі — ун-ты, ін-ты і каледжы; навучанне платнае. У 1996/97 навуч.г. ў І. больш за 150 тыс. студэнтаў, у т. л. 102 тыс. ва ун-тах. Буйнейшыя ВНУ: «Тэхніён» — Ізраільскі політэхн.ін-т у Хайфе (засн. ў 1912, адчынены ў 1924), Яўр.ун-т у Іерусаліме (засн. ў 1918, адчынены ў 1925), Ун-т імя Бар-Ілана (з 1955) у Рамат-Гане, Тэль-Авіўскі ун-т (з 1956), Хайфскі ун-т (з 1963), Ун-т імя Д.Бен-Гурыёна ў Негеве (засн. ў 1965 у Беэр-Шэве), Адкрыты ун-т (засн. ў 1974) і інш. У І. шырокая сетка навук. і спец. б-к, цэнтраў апрацоўкі інфармацыі. Буйнейшыя б-кі: Ізраільская нац.б-ка (з 1892; знаходзіцца ў Яўр. ун-це, выконвае функцыі нац.цэнтр. і універсітэцкай б-кі), навук.-тэхн.б-ка пры «Тэхніёне», б-каН.-д. ін-та імя Х.Вейцмана ў Рэховаце, б-кі ун-таў і Кнесета (парламента); Цэнтр.муз.б-ка ў Тэль-Авіве, Б-ка танца і музыкі (аддзяленні ў Тэль-Авіве і Іерусаліме) і інш. Музеі: Нац. музей І. (з 1965), Археал. музей (з 1938), Музей ісламу (з 1970), Мемар. музей Яд ва-Шэм (з 1953; у складзе даследчага і дакумент. цэнтра памяці ахвяр нацызму), музей Акадэміі музыкі і танца ў Іерусаліме; Музей мастацтва (засн. ў 1926, адчынены ў 1931), Гаарэц-музей (з 1958; збор маст. шкла, манет, яўр. мастацтва, фальклору і інш.) у Тэль-Авіве; музеі стараж. (з 1948) і сучаснага (з 1951) мастацтва, Музей мастацтва Японіі, Муз.; Марскі і інш.Н.-д. работу праводзяць Н.-д.ін-т імя Х.Вейцмана (з 1934), навук. асацыяцыі, у т. л. Ізраільская мед. асацыяцыя (з 1912; у 1957 ёю засн. Іерусалімская акадэмія мед. навук), Асацыяцыя інжынераў і архітэктараў (з 1921), н.-д. ін-ты і цэнтры акад. ун-таў, «Тэхніёна», галіновых мін-ваў, Акадэмія мовы іўрыт (з 1953), Камісія па атамнай энергіі (з 1952) і інш.Н.-д.работу каардынуе Нац. савет па навук. даследаваннях і развіцці (з 1959) пры Мін-ве навукі і развіцця (з 1982).
Друк, радыё, тэлебачанне. У І. каля 400 перыяд. выданняў на мовах іўрыт, ідыш, араб., англ., франц., ням., рус., польск., венгерскай. Найб. уплывовая штодзённая ранішняя незалежная газ. «Гаарэц» («Наша краіна», з 1918), найб. тыраж маюць штодзённыя вячэрнія незалежныя газ. «Едыёт Ахранот» («Апошнія навіны», з 1939) і «Маарыў» (з 1948; усе ў Тэль-Авіве, на іўрыце). Інфарм. агенцтвы: Ітанут Ісраэліт Меўгедэт (з 1950, у Тэль-Авіве), Іевіш Тэлеграфік Агенсі (Іерусалім), Палесцін Прэс Сервіс (Іерусалім, араб.інфарм. агенцтва на акупіраваных тэрыторыях). Радыё ў І. з 1948. Першая радыёстанцыя засн. ў Іерусаліме, мае студыі ў Тэль-Авіве і Хайфе, трансліруе 6 праграм унутры краіны і па-за яе межамі на 16 мовах, у т. л. на іўрыце, ідыш, араб., англ., франц., рус., эфіопскай. З 1951 дзейнічае радыё ізраільскіх узбр. сіл «Галей Цахал». Тэлебачанне з 1966, трансліруе агульнанац. праграмы на мовах іўрыт і арабскай.
Літаратура. Да канца 19 ст.л-раяўр. народа развівалася пераважна ў краінах дыяспары на іўрыце, араміце, а таксама на новых мовах рассялення — ладзіна, ідыш і інш. (гл.Яўрэйская літаратура). На мяжы 19—20 ст. цэнтр новай л-ры на іўрыце паступова пачаў перамяшчацца з Усх. Еўропы ў Палесціну (пісьменнікі А.Д.Гордан, І.Х.Брэнер, Х.Н.Бялік, Ш.Чэрніхоўскі). У навелах і раманах Ш.І.Агнона прадстаўлены жанр філас. прытчы, дзе біблейскія і фалькл. матывы спалучаюцца з сюррэаліст. гратэскам. Панарама жыцця яўрэйства ў прозе Х.Хазаза. Глыбокай метафарычнасцю і сугестыўнасцю пазначаны творы паэтаў 1940—50-х г. А.Шлёнскага, Н.Альтэрмана, Л.Гольдберг, у творчасці якіх адчуваецца ўплыў еўрап. сімвалізму і рус. акмеізму. Сплавам традыцый з навацыямі экспрэсіянізму і філас. роздумам экзістэнцыялізму вылучаецца паэзія У.Ц.Грынберга. Традыцыі Бяліка ў 1940—80-я г. прадоўжаны ў паэзіі Ш.Шалома і А.Коўнера. Гал. тэмай маладога пакалення 1940—50-х г. стала барацьба народа за незалежнасць і адраджэнне дзяржавы (проза І.Мосінзана, М.Шаміра, С.Ізхара, Н.Шахама і інш.). З 1960-х г.цэнтр. месца ў л-ры І. займаюць пісьменнікі «новай хвалі», для якіх характэрна экзістэнцыяльная тэматыка, увага да ўнутр. свету асобы, глыбінь чалавечай псіхікі (раманы і навелы А.Б.Іехошуа і А.Оза). Проза А.Апельфельда — своеасаблівы манумент усім, хто загінуў у часы фаш. генацыду. У 1960—70-я г. ўзрасла хваля авангарднай «маладой паэзіі» (І.Аміхай. Н.Зах, Д.Авідан), якой уласцівы абвостраны суб’ектывізм, імкненне перадаць глыбінныя рухі душы. Супярэчлівыя, парадаксальныя пошукі найноўшай л-ры 1970—90-х г. адлюстраваліся ў прозе І.Бен-Нера, Я.Шабтая, Д.Шыца, Ш.Харэвен, Х.Беера, паэзіі Я.Гурвіца, М.Візелціра, А.Шабтая, І.Волаха. Вял. папулярнасцю ў краіне і за яе межамі карыстаецца творчасць старэйшага пісьменніка-гумарыста Э.Кішона.
Архітэктура. Асновы архітэктуры І. склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст., калі з’явілася неабходнасць масавай жылой забудовы для рэпатрыянтаў. Яе асаблівасці закладзены ў пабудове квартала Мішкенот Шаананім («Мірныя дамы», 1860) у Іерусаліме: замкнёныя «гетападобныя» вуліцы, разлічаныя на аднароднае этнічнае і рэліг. насельніцтва, выкарыстанне мясц.арх. форм і традыцый, засваенне тагачасных вобразна-канструкцыйных сродкаў сусв. архітэктуры. Архітэктура пач. 20 ст. развівалася ў рэчышчы «міжземнаморскага стылю» (рэгіянальны варыянт інтэрнац. стылю 1920-х г.), мадэрну і канструктывізму. Сярод найб. значных пабудоў: канцэртная зала Ф.Мана ў Тэль-Авіве (1957, арх. З. і Я.Рэхтэры, Д.Кармі, М.Зархі) з веерападобнай канструкцыяй залы і падвеснай столлю; Нац. музей у Іерусаліме (1965) з кубічнымі аб’ёмамі будынкаў, унутр. дворыкам і пераходамі (арх. А.Мансфельд, Д.Гад) і паркам (арх. Ісаму Нагучы); комплекс іерусалімскага ун-та з 30 будынкаў з падкрэслена функцыян. стылем (арх. Д.Рэзнік, Э.Рау); будынак Кнесета ў Іерусаліме (1966, арх. Кармі, І.Кларвайн) са сплавам рамантызму і манум. выразнасці. З 1970-х г. манументалізацыя набыла выгляд «новага бруталізму» (ажыўленне т.зв. традыцый крыжаносцаў — выкарыстанне вежаў, шчыльных муроў і інш.); шпіталь «Кармел» у Хайфе (арх. Я.Рэхтэр), б-ка «Бет-Арыэла» ў Тэль-Авіве (арх. М.Лупентэлер, Г.Грэмерман) і інш. З 1980-х г. у архітэктуры дамінуе постмадэрнізм, якому ўласцівы інтэрпрэтацыі мясц. і міжнар. традыцый розных эпох, у т. л. араба-ісламскіх: пл. Сюзан Дэлаль у Тэль-Авіве, будынак Вярх. суда ў Іерусаліме (арх. Р.Кармі, А.Кармі-Меламід) і інш. Узводзяцца грамадскія пабудовы ў амерыканізаваным стылі.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Вытокі нац.маст. школы І. звязаны з асяродкам «Бецалель» у Іерусаліме (засн. ў 1906), які гал. ідэяй творчасці абвяшчаў незалежнасць ад іншаземных уплываў, пошук сувязей з нар. традыцыямі, вобразамі людзей і прыроды Палесціны, хоць за аснову браліся выяўл. сродкі еўрап. мастацтва. Феномен маст. школы І. — вял. кола мастакоў розных хваль эміграцыі, якія атрымалі прафес. адукацыю ў розных краінах свету, але сфарміравалі пры гэтым плюралістычны і разнастайны вобраз сучаснага яўр. мастацтва. У 1920 у Іерусаліме ўтвораны Саюз яўр. мастакоў, пачалі ладзіцца выстаўкі. У 1920-я г. пры захаванні ў аснове рэаліст. традыцый пашырыліся авангардныя кірункі (жывапісцы М.Шэмі, І.Сімон, Х.Атар, А.Левін, графікі А.Эльвейл, Ш.Вейль, Я.Штэйнхард, скульптары Х.Арлова, М.Цыфер, Б.Лішанская, Я.Лучанскі і інш.). Тэндэнцыі кубізму і экспрэсіяністычнасць вобразаў уласцівы мастакам А.Ароху, Ш.Себу, скульптарам З.Бен-Цві, І.Данцыгеру, Д.Фейгіну і інш. У 1948 створана суполка мастакоў «Афакім Хадашым» («Новыя далягляды»), праграма якой арыентавалася на міжнар.маст. наватарства і радыкальныя эксперыменты. Пашырыліся абстрактныя, сюррэалістычныя, экспрэсіяністычныя, мадэрнісцкія кірункі (Я.Агам, скульпт. Р.Царфаці, І.Шэмі), з’явіліся новыя віды мастацтва (оп-арт і інш.). Творчасць шэрагу сучасных мастакоў засн. на філас. асэнсаванні формы, колеру, вобразнай ідэі, часта звязанай з біблейскімі запаветамі (жывапіс Н.Безем, А.Кахане, графіка А.Ашайіма, А.Пана, М.Шатры, Ш.Бека). Сярод мастакоў выхадцы з Беларусі І.Капелян, М.Забораў і інш. У дэкар.-прыкладным мастацтве (тэкстыль, кераміка, шкло і інш.) выкарыстоўваюцца стараж. арнаментальныя і сучасныя сімвалы. Развіта мастацтва шрыфту, які грунтуецца на мадэрнізацыі стараж. традыцый яўр. пісьменства.
Музыка. Муз. культура І. складаецца з нац.муз. культур палесцінскіх яўрэяў і арабаў, а таксама з традыцый, прынесеных яўрэямі-перасяленцамі з інш. краін. У муз. фальклоры арабаў (пераважна песенным) захаваліся спецыфічныя рысы, уласцівыя арабскай музыцы; у яўр.муз. мастацтве выявіўся ўплыў яўр. традыцыйна-быт. і рэліг.-абрадавай музыкі. З утварэннем дзяржавы І. створаны муз. ўстановы: Ізраільская філармонія (на базе Палесцінскага яўр.сімф. аркестра, існаваў з 1936), сімф. аркестр радыё і тэлебачання г. Хайфа, камерны аркестр «Рамат Ган», Ізраільская нац. опера (пераўтворана з Палесцінскай яўр. оперы, засн. ў 1941; з 1994 — Новая Ізраільская опера ў пастаянным будынку — Доме оперы). З 1950-х г. працуе муз.т-р «Інбал». Фарміруецца кампазітарская школа, павышаецца ўзровень выканальніцкага майстэрства. Сярод кірункаў прафес. музыкі: традыцыйны, што развівае нар.муз. стыль на класічнай аснове з выкарыстаннем яўр. (М.Лаўры) і ўсх. (Э.Парташ) муз. фальклору; т.зв. міжземнаморскі стыль, прадстаўнікі якога спалучаюць элементы муз. фальклору розных яўр. этнічных груп (П.Бен-Хаім, М.Авідом), блізкі да еўрап. музыкі, а таксама муз.авангард (М.Капытман, Э.Штэйнберг). Працуюць: кансерваторыя ў Халоне (з 1942), Яўр. кансерваторыя ў Тэль-Авіве («Суламіф-кансерваторыя», з 1950), Акадэмія музыкі Рубіна ў Іерусаліме (з 1947), Нац.т-р (з 1958) і Камерны т-р (з 1944), Цэнтр сцэнічных мастацтваў (з 1994), Ізраільскі балет (з 1968), танц. цэнтр «Бат-Дор» (з 1971), муз.ф-т унта ў Тэль-Авіве, муз. школы, т-вы, хар. аб’яднанні і інш. Праводзяцца Міжнар. фестываль музыкі і драмы (з 1961, штогод), Міжнар. конкурс піяністаў імя А.Рубінштэйна і Міжнар. конкурс арфістаў у Тэль-Авіве (з 1959). Існуюць Ліга і Фонд кампазітараў Ізраіля (з 1957).
Тэатр. Нац. акцёрскую школу імкнуліся стварыць калектывы т-раў «Огель» (1926—68), «Мататэ» (1928—49), «Бацал-ярок», «Хамам» і інш., але яны расфарміраваны з-за недахопу сродкаў. У першыя гады станаўлення дзяржавы пераважала сац. роля т-ра над маст. аспектам пастановак: т-р звяртаўся да п’ес ізраільскіх аўтараў, у якіх адлюстроўваліся праблемы сучаснасці. Ставіліся творы і замежных драматургаў. У рэпертуары невял. камерцыйных труп, што ўзніклі ў 1960-я г., пераважалі авангардысцкія п’есы і мюзіклы. Сярод акцёраў і рэжысёраў тагачасных вядучых т-раў: Х.Равіна, А.Мескін, Ш.Фінкель, М.Зохар (т-р «Габіма», засн. ў 1928), С.Бунім, П.Фрай, А.Халфі, Х.Мірон, З.Левіуш (Камерны т-р, засн. ў 1944). З 1958 у Тэль-Авіве працуе Нац.т-р І. У канцы 1970—80-я г. павялічыўся націск на тэатр: закрыта араб. сцэна ў Хайфскім т-ры (засн. ў 1961), забаронены п’есы з антыўрадавым зместам. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца пераход адсац. тэатра да мастацкага (мюзікл «Адвержаныя», Камерны т-р, 1988). Сярод пастановак 1990-х г.: «Гарадзіш» Х.Мітэльпункта ў Камерным т-ры: «P.S. Твой кот мёртвы» ў т-ры «Габіма», «Флейшэр» І.Эвен-Ора і інш.
Кіно. Уласная кінавытворчасць у І. ўзнікла ў 1950: маст. фільм «Перамір’е» А.Амара. Пасля прыняцця закона аб падтрымцы нац. кінавытворчасці (1954) у кінатэатрах уведзены абавязковы пракат ізраільскіх карцін. Сярод фільмаў: «Памятай!» Ф.Артвіса, сатыр. камедыя «Салах Шабаці» Э.Кішона (абодва 1964). У 1969 створана спец. кампанія па фінансаванні нац. кінавытворчасці «Сенфілда Ісраэл». У 1970-я г. выпускалася па 12—15 фільмаў штогод (пераважна вестэрны, камедыі, муз. стужкі, баевікі). Кінапрамысловасць апіраецца на фінансавую дапамогу амер. і зах.-еўрап. прадзюсераў. Пераважае камерцыйнае кіно, «лёгкія» жанры (папулярны кірунак «кіно Шэнкін» па назве тэль-авіўскай вуліцы, дзе збіраецца ізраільская творчая інтэлігенцыя); ствараюцца фільмы этн. характару. Сярод рэжысёраў 1990-х г.: Ш.Габісан, Э.Фокс, Х.Азулай, Ш.Хасфары, О.Бен-Дор-Ніў, М.Бат-Адам, А.Даян, Д.Вольман, А.Рубінштэйн. Развіваецца дакумент. кіно, якое даследуе праблемы ізраільскага грамадства; рэжысёры: Ц.Рыбенбах, Д.Бен-Шытрыт, А.Птай, Дж.Шлец, А.Гарэн і інш. З 1961 у г. Хайфа працуе «Фільмархіў», дзейнічаюць 2 кінастудыі ў Тэль-Авіве, 1 — у Іерусаліме. Шмат фільмаў здымаецца з кінакампаніямі ЗША, Францыі, Італіі, Германіі, Японіі.
Літ.:
Сэмюэлс Р. По тропам еврейской истории: Пер. с англ.М., 1993;
Корнилов АА Между войной и миром: О процессе принятия внешнеполит. решений в государстве Израиль (1948—1993 гг.). Нижний Новгород, 1994;
Яго ж. Меч и плуг Давида Бен-Гуриона. Нижний Новгород, 1996;
Sachar H.M. A History of Israel. T. 1—2. New York, 1987—91;
Фиш Г. Очерки современной израильской литературы: Пер. с англ.М., 1994;
Werner E. From generation to generation. Studies on Jewish musical tradition. New York, [1967].
Г.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы), Г.В.Сініла (літаратура), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).
Герб і сцяг Ізраіля.Да арт.Ізраіль. Краявід каля паўднёвых берагоў Мёртвага мора.Да арт.Ізраіль. Іерусалім, прамысловая зона ў раёне Рамот.Да арт.Ізраіль. Сцяна плачу ў Іерусаліме.Да арт.Ізраіль. Руіны старажытнай крэпасці Масада каля Мёртвага мора.Да арт.Ізраіль. Д.Кармі, І.Кларвайн. Будынак кнесета ў Іерусаліме.Да арт.Ізраіль. Будынак Вярхоўнага суда ў Іерусаліме.Да арт.Ізраіль. Панарама квартала Ямін Мошэ — першага пасялення яўрэяў па-за межамі Старога горада ў Іерусаліме.Да арт.Ізраіль. Ш.Себа. Пастух. 1959.Да арт.Ізраіль. Ш.Бек. Партрэт. 1970.Да арт.Ізраіль. А.Левін. Від. 1924.Да арт.Ізраіль. А.Кахане. Ахвярапрынашэнне Іцхака. 1954.Да арт.Ізраіль. А.Арох. Як пажываюць родныя, блізкія. 1960.Да арт.Ізраіль. Н.Безем. Ільвіная брама. 1976.Да арт.Ізраіль. Новая Ізраільская опера. Сцэна са спектакля «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча.