ТЭЛЬ (Tell) Вільгельм, швейцарскі нац. герой; гал. персанаж швейц.нар. легенды «Паданне пра стралка». Паляўнічы, жыхар в. Бюрглен (кантон Уры). Быў змушаны габсбургскім ландфогтам (даверанай асобай) Геслерам збіць стралой з лука яблык з галавы свайго малога сына. Выканаўшы гэты загад, Т. пазней стралой забіў Геслера і ўзначаліў паўстанне супраць панавання аўстр. Габсбургаў (14 ст.). У аснове падання пра Т. — звесткі з хронік 15 і 16 ст.Найб. вядомы маст. вобраз Т. стварыў у аднайм. драме Ф.Шылер (1804).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБЕ́К Султан Мухамед (? — 1342),
хан Залатой Арды з 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б.вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД I КО́БУРГСКІ (14.2.1861, Вена — 9.9.1948),
князь [1887—1908], цар [1908—18] Балгарыі, дзе стаў заснавальнікам дынастыі Саксен-Кобург-Гота. Сын прынца Аўгуста Саксен-Кобург-Гота. Садзейнічаў узмацненню герм. ўплыву ў Балгарыі, развязванню 2-й балканскай вайны (гл.Балканскія войны 1912—13), уцягванню краіны ў 1-ю сусв. вайну на баку аўстра-герм. блока (з кастр. 1915). Ваен. паражэнні і Уладайскае паўстанне каля 30 тыс. салдат (задушана герм. войскамі) прымусілі яго 3.10.1918 перадаць прастол сыну Барысу III і эмігрыраваць у Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛА́ВІІ (Flavii),
дынастыя рымскіх імператараў у 69—96, да якой належалі яе заснавальнік Ціт Флавій Веспасіян [69—79) і яго сыны Ціт [79—81] і Даміцыян [81—96]. У часы іх праўлення завершана Іудзейская вайна 66—73, падаўлена паўстаннеЦывіліса ў Галіі (69—70), вяліся войны з дакамі; больш шырока распаўсюджвалася рым. і лац. грамадзянства на правінцыялаў, прадстаўнікі Галіі, Іспаніі і шэрагу інш. правінцый былі ўведзены ў сенат і саслоўе коннікаў. Палітыка Ф. адлюстроўвала інтарэсы муніцыпальнай знаці Італіі і правінцый, што падчас супярэчыла інтарэсам рым. сената.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АБ’ЯДНА́НЫЯ ІРЛА́НДЦЫ»
(United Irishmen),
ірландская паліт.арг-цыя ў 1791—98. Створана ў г. Белфаст Т.У.Тонам, Э.Фіцджэралдам, Т.Раселам і інш. з мэтай дасягнення свабоды каталіцкага веравызнання, правядзення (разам з пратэстантамі) парламенцкай рэформы. З 1794 ператварылася ў падп. рух за незалежнасць Ірландыі. Вяла перамовы з рэв. Францыяй аб ваен. дапамозе. Напярэдадні запланаванага на 1798 паўстання лідэры «Аб’яднаных ірландцаў» былі арыштаваны, што пазбавіла паўстанцаў цэнтралізаванага кіраўніцтва. Толькі ў графстве Уэксфард яны захапілі частку тэр., але не ўтрымалі яе. Паўстанне пацярпела крах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАСТО́ЛІКІ, апостальскія браты,
сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Антон Ігнатавіч (15.2.1824, Варшава — 4.10.1885),
мастак, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Адукацыю атрымаў у Вільні і Варшаве, жывапісу вучыўся ў Вене і Фларэнцыі. Працаваў як мастак-графік, ілюстраваў творы А.Міцкевіча, Т.Ленартовіча, А.Мальчэўскага, І.Ходзькі і інш.Чл. Віленскай археал. камісіі. У 1862 прыхільнік «чырвоных», увайшоў у Літоўскі правінцыяльны камітэт, дзе разам з К.Каліноўскім рыхтаваў паўстанне. 26.1.1863 арыштаваны і высланы ў Вятку. З 1867 у Варшаве, потым за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т ВЫРАТАВА́ННЯ РАДЗІ́МЫ І РЭВАЛЮ́ЦЫІ,
антыбальшавіцкая арг-цыя ў Петраградзе ў кастр.—ліст. 1917. Створаны з прадстаўнікоў гар. думы, партый эсэраў, меншавікоў і інш. для барацьбы супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Кіраўнік — эсэр М.Дз.Аўксенцьеў. Камітэт быў звязаны з А.Ф.Керанскім, які рыхтаваў паход часцей ген. П.М.Краснова на Петраград, і антыбальшавіцкімі арг-цыямі ў губернях, распаўсюджваў лістоўкі, падтрымліваў чыноўніцкі сабатаж мерапрыемстваў сав. улады, падрыхтаваў і ўзначаліў паўстанне юнкераў у Петраградзе 29.10(11.11).1917. У ліст. 1917 ператвораны ў «Саюз абароны Устаноўчага сходу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ (Mackenzie) Уільям Лаян (12.3.1795, г. Данды, Вялікабрытанія — 29.8.1861),
канадскі паліт. дзеяч, публіцыст. З 1820 у Канадзе. З 1824 выдаваў тут газ. «Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брыт.калан. рэжым, выступаў за правядзенне дэмакр. рэформ. У 1828—36 чл. парламента, з 1834 мэр г. Таронта. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза» (засн. ў 1834). Узначальваў антыбрыт. паўстанне 1837—38 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850). У 1851—58 чл.Заканад. асамблеі прав. (калоніі) Канада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ-АПО́СТАЛ Мацвей Іванавіч (29.4.1793, С.-Пецярбург — 5.3.1886),
дзекабрыст. Падпалкоўнік у адстаўцы (з 1823). Брат С.І.Мураўёва-Апостала. З 1810 вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. З 1811 у арміі. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. Адзін з заснавальнікаў «Саюза выратавання» (1816), чл. управы «Саюза працвітання» (1818). Удзельнік паўстання Чарнігаўскага палка (гл.Чарнігаўскага палка паўстанне). Прыгавораны да 20 гадоў катаргі, пазней тэрмін скарочаны да 15 гадоў. Паводле амністыі 1856 вернуты з Сібіры, да 1863 жыў у Цверы, потым у Маскве.