бел. размалёўшчыкі шкла. У 2-й пал. 18 ст. працавалі на шклагутах Радзівілаў.
Мікалай (?—1794). Працаваў на гуце ў Налібаках, з 1739 ва Урэччы. Быў першым размалёўшчыкам па шкле, ствараў эскізы люстэркаў. У 1775—81 працаваў на мануфактуры Хадкевічаў у Чарнобылі, потым ізноў ва Урэччы. Гравіраваў узоры на шкляных пластах і рамах для люстэркаў, аздабляў дробную шкляную пластыку.
Ян (?—?), відаць, сын Мікалая. Да 1744 і пасля 1750 працаваў у Налібаках, паміж імі — ва Урэччы. Быў памочнікам Мікалая, потым першым мастаком. Аздабляў келіхі манаграмамі і гербамі, келіхі накшталт «флейтаў» — гравіраванымі арламі і сардэчкамі, бутэлькі — вайсковай атрыбутыкай і ініцыяламі, уплеценымі ў выцягнуты арнамент. У 1781 дэкарыраваў 190 шкляных прыбораў для Радзівіла (Мацея?), у 1781—84 аздобіў прыборы для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у т. л. келіх з каралеўскім гербам і манаграмай. У 1784—85 стварыў набор шклянак з гравіраванымі яўр. літарамі.
Літ.:
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БЕРТ (Oberth) Герман (25.6.1894, г. Сібіў, Румынія — 28.12.1989),
нямецкі вучоны, адзін са стваральнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Вучыўся ва ун-тах Мюнхена (1913—14, 1919—20), Гётынгена (1920—21) і інш. У 1925—38 праф. фізікі і матэматыкі ў Румыніі. Праводзіў эксперым. работы па ракетнай тэхніцы ў Вене (1938—40) і Дрэздэне (1940—41). У 1941—43 у ням.ваен. даследчым цэнтры ў Пенемюндзе. У 1955—58 у ЗША. З 1958 у ФРГ. Распрацаваў шэраг пытанняў тэорыі палёту ракет і выкарыстання іх для даследавання атмасферы. Аўтар фундаментальнай працы па праблемах касманаўтыкі «Ракета ў міжпланетную прастору» (1923, Берлін—Мюнхен). Адзін з заснавальнікаў Ням.т-ва ракетнай тэхнікі і касм. палёту (з 1963 імя О.). У 1951 т-ва заснавала медаль О., які прысуджаецца за фундаментальныя даследаванні і выдатныя заслугі ў галіне ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі.
Тв.:
Рус.пер. — Мои работы по астронавтике // Из истории астронавтики и ракетной техники. М., 1970.
германскі прамысловец, дзярж. дзеяч, публіцыст. Д-рфіз.н. (1889). Сын яўр. прамыслоўца Эміля Р. (1838—1915), які ў 1880-я г.засн. у Германіі Усеагульную эл. кампанію (УЭК). Вучыўся ў Страсбургскім і Берлінскім ун-тах (1886—89). У 1893—99 дырэктар т-ва «Электрахімічныя заводы» ў г. Бітэрфельд. З 1899 чл. праўлення, з 1915 старшыня назіральнага савета УЭК. У 1902—07 уладальнік Берлінскага гандл.т-ва. У 1914—15 кіраўнік аддзела сыравіны Ваен.мін-ва Прусіі. У 1921 міністр аднаўлення. Прыхільнік палітыкі выканання Германіяй умоў Версальскага мірнага дагавора 1919. З лют. 1922 міністр замежных спраў; у час Генуэзскай канферэнцыі 1922 разам з К.А.Віртам падпісаў Рапальскі дагавор 1922 з РСФСР. Аўтар сац. і культ.-філас. артыкулаў (друкаваўся з 1897) і кніг «Да крытыкі часу» (1912), «Да механікі духу» (1913), «Пра будучыя рэчы» (1917), «Новая гаспадарка» (1918). Забіты членамі антысеміцка-праваэкстрэмісцкай арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКАЕ МУЗЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА.
Існавала ў 1859—1917, з 1869 наз. Імператарскае рус.муз.т-ва. Засн. па ініцыятыве А.Рубінштэйна на базе Сімф.т-ва (1840—50, Пецярбург). Сярод заснавальнікаў: Мацвей Віельгорскі, Д.Каншын, В.Калагрываў, Дз.Стасаў. Мела на мэце развіццё муз. адукацыі ў Расіі, падтрымку айч. музыкантаў. Праводзіла абанементныя канцэрты, ладзіла камерныя вечары, конкурсы на лепшыя муз. творы, на якія запрашаліся вядомыя кампазітары і дырыжоры. За час існавання т-ва наладжана больш за 500 сімф. і 400 камерных канцэртаў. Адкрывала муз. бібліятэкі, агульнадаступныя муз. класы, муз.навуч. ўстановы, у т. л. кансерваторыі. У 1860 створана аддзяленне ў Маскве (узначаліў М.Рубінштэйн), у 1860—75 — у Кіеве, Казані, Харкаве, Саратаве, Пскове і інш. (да 1917 арганізавана 60 аддзяленняў, у т. л. і на Беларусі). Адыграла важную ролю ў развіцці праф.муз. культуры, у распаўсюджанні і прапагандзе муз. твораў, арганізацыі сістэм, канцэртнай дзейнасці ў Расіі, спрыяла росту муз.-адукац. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЙ РАДЫЯЛО́ГІІ БЕЛАРУ́СКІ НДІ.
Засн. ў 1992 у г. Гомель на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІс.-г. радыялогіі (з 1986). З 1995 НДІ радыялогіі ў падпарадкаванні Мін-ва па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь. З 1999 Рэсп.н.-д. унітарнае прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» Мін-ва па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Асн. кірункі навук. дзейнасці: распрацоўка навук. праблем рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый; даследаванні ў галіне с.-г. радыялогіі і распрацоўка практычных рэкамендацый для аграпрамысл. вытв-сці ва ўмовах радыеактыўнага забруджання тэрыторыі; аналіз ахоўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на забруджаных тэрыторыях, з мэтай аптымізацыі суадносін выдаткаў і дозавых нагрузак на насельніцтва; вывучэнне дынамікі паводзін радыенуклідаў у трафічным ланцугу глеба—расліны—жывёлы—прадукты харчавання; інфарм.-аналіт. забеспячэнне Дзярж. праграмы Рэспублікі Беларусь па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; інфарм. забеспячэнне грамадскасці пра наступствы катастрофы на ЧАЭС, вынікі рэабілітацыйных і аздараўленчых работ; распрацоўка метадаў радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭНЕ́КА ІНК.»
(Tenneco Inc.),
адна з буйнейшых шматпрофільных карпарацый ЗША. У розныя гады вытв-сць уключала буд-ва ваенна-марскіх суднаў, у т. л. атамных падлодак, авіяносцаў; запраўку атамных караблёў ядзерным палівам; рамонт і аднаўленне ўсіх тыпаў суднаў; буд-вавял. грузавых суднаў, ядзернага абсталявання, абсталявання для ГЭС; разведку, здабычу і ачыстку нафты і газу; буд-ва газаправодаў; выпуск с.-г. і дарожна-трансп. машын і абсталявання, кампанентаў грузавых і легкавых аўтамабіляў, буд. канструкцый, інструментаў, нафтапрадуктаў, хім. і с.-г. прадукцыі, упаковачных матэрыялаў; страхавыя аперацыі і інш.
Утворана ў 1943 пад назвай «Тэнесі гэс энд трансмішэн»; у 1961 набыла кампанію «Бей петролеум» і змяніла назву на «Тэнека ойл». З 1966 сучасная назва. У 1999 «Т.і.» падзялілася на кампаніі «Пектыў карпарэйшэн» (упаковачныя матэрыялы, дысплеі, маніторы і інш.) і «Тэнека атаматыў інк.» (дэталі для аўтамабіляў: эл. абсталяванне, амартызатары, глушыцелі і інш.), якія маюць шматлікія даччыныя кампаніі. Штаб-кватэра іх у г. Лейк-Форэст. У вытв-сці занята 23,2 тыс.чал. (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІНО́ВАЯ ВАЕ́ННАЯ СЛУ́ЖБА,
абавязковая служба ва ўзброеных сілах грамадзян прызыўных узростаў на працягу ўстаноўленага законам тэрміну. У многіх дзяржавах, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца асн. формай воінскай службы. На Т.в.с. прызываюцца грамадзяне мужчынскага полу, якія дасягнулі да дня прызыву ўстаноўленага законам узросту (у некат. дзяржавах абавязковая і для асоб жаночага полу, напр., у Ізраілі). Працягласць Т.в.с. можа быць рознай у залежнасці ад віду ўзбр. сіл, узроўню адукацыі і інш. На Беларусі парадак прызыву на Т.в.с., яе праходжанне, звальненне ў запас і інш. пытанні вызначаюцца законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» і «Палажэннем аб праходжанні тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», статутамі воінскімі і інш. У мірны час на Т.в.с. прызываюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Тэрміны службы: для тых, хто мае вышэйшую адукацыю, — 12 месяцаў, для інш. катэгорый грамадзян — 18 месяцаў. Гл. таксама Абавязак воінскі, Воінская павіннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКІЯ ПАДАРО́ЖЖЫ,
сукупнасць найб. значных падарожжаў фінікійцаў у 15—5 ст. да н.э. З’яўляюцца адной з крыніц геагр. ведаў чалавецтва. Фінікійцам належыць прыярытэт у адкрыцці і даследаваннях Зах. Міжземнамор’я. Да 15 ст. да н.э. яны плавалі да берагоў Крыта, адкрылі а-вы Эгейскага м., паўд. бераг Балканскага п-ва, в-аў Сіцылія, Балеарскія а-вы, Мальту, паўн. бераг Афрыкі, паўд.-ўсх. бераг Пірэнейскага п-ва. На мяжы 12—11 ст. да н.э. выйшлі ў Атлантычны ак., адкрылі зах. бераг Пірэнейскага п-ва. У 6—5 ст. да н.э. першыя з народаў Міжземнамор’я дасягнулі берагоў Брытаніі (падарожжа Гамількі да «Алавяных астравоў»), плавалі ўздоўж зах. берага Афрыкі. Самае значнае іх падарожжа ў канцы 7 ст. да н.э. — экспедыцыя па даручэнні егіп. цара Неха: за 3 гады яны абагнулі Афрыку і вярнуліся праз Гібралтарскі праліў («слупы Мелькарта»), здзейсніўшы плаванне больш як за 2 тыс. гадоў да Васка да Гамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТО́ВІЧ Мікалай Аляксандравіч (26.5.1900, в. Міхнічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.4.1984),
расійскі вучоны ў галіне механікі грунтоў і інж. геалогіі; заснавальнік інж. мерзлатазнаўства (геакрыялогіі) і геамеханікі. Чл.-кар.АНСССР (1943). Герой Сац. Працы (1980). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1960). Скончыў Ленінградскі ін-тграмадз. інжынераў (1927), дзе і працаваў. З 1947 у Ін-це мерзлатазнаўства АНСССР у Маскве (нам. дырэктара). З 1952 у Маскоўскім інж.-буд. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па асновах буд-ва на шматгадовамёрзлых грунтах, асн. заканамернасцях агульнай механікі грунтоў, механікі мёрзлых грунтоў. Распрацаваў асновы прагрэс. метаду буд-вава ўмовах вечнай мерзлаты — з захаваннем мёрзлага стану грунтоў падножжа. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Основы механики грунтов. Л.;
М., 1934;
Механика мерзлых грунтов (общая и прикладная). М., 1973;
Инженерный метод прогноза осадок фундаментов. М., 1988.
Літ.:
Ухов С.Б., Цытович Г.Н. Н.А.Цытович — основоположник советской геомеханики. М., 1986;
Малышев М.В. Н.А.Цытович // Архитектура и стр-во Москвы. 2000. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖО́ЎСКІ Юзаф (каля 1793—16.8.1855),
філолаг, філосаф, удзельнік вызв. руху на Беларусі і ў Літве ў пач. 19 ст.; адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1817—23) т-вафіламатаў. Скончыў базыльянскую школу ў г. Умань (1815), вучыўся ў Віленскім ун-це. Паслядоўнік філасофіі І.Канта. Склаў статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў карыснай забавы» (гл.«Прамяністыя»), перапрацаваў статут літ.т-ва і дамогся яго пераходу пад кіраўніцтва філаматаў. Займаўся ўдасканаленнем арганізац. структуры філаматычнага руху. Арыштаваны па справе т-ва філаматаў. 24.10.1824 вымушана пакінуў Вільню, працаваў настаўнікам у Рышэльеўскім ліцэі ў Адэсе. З ліп. 1825 у Маскве, настаўнік класічных моў у гімназіі, выкладчык грэч. мовы ў Маскоўскім ун-це, займаўся навук. працай. Выдаў у Маскве кнігі «Шэсць песень «Адысеі» Гамера (1828, на лац. мове) і «Аб развіцці філалагічных даследаванняў пісьмаў Платона» (1829). З 1841 жыў на Украіне, працаваў хатнім настаўнікам.