рускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1761—67) і Каралеўскай акадэміі ў Парыжы (каля 1775—88). З пач. 1790-х г. жыў у С.-Пецярбургу. Аўтар шэрагу нетыповых для рус. мастацтва 2-й пал. 18 ст. жанравых сцэн з сял. жыцця (найчасцей сляпых жабракоў), імкнуўся да дакладнай перадачы ўбачаных эпізодаў ці падзей: акварэлі «Жабракі», «Сялянскі абед», «Сляпыя спяваюць» (усе 1770-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЫЛЬ (Васіль Канстанцінавіч) (3.5.1902, в. Востраў Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 4.12.1973),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую артыл. школу імя Красіна (1929), вучыўся ў Ваен.артыл.акадэміі (1931—33), скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі (1946). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Паўн.-Зах., Сталінградскім, Данскім, 1-м Укр. франтах. 25.1.1945 мінамётны полк на чале з падпалкоўнікам З. вызначыўся пры фарсіраванні Одэра на тэр. Германіі. Да 1954 у Сав. Арміі.
шведскі паэт.Чл. Шведскай акадэміі (з 1904). Скончыў Упсальскі ун-т (1902). Дэбютаваў паэт.зб. «Песні пра дзікую прыроду і каханне» (1895). Аўтар зб-каў «Песні Фрыдаліна» (1898), «Сад Фрыдаліна» (1901), «Флора і Памона» (1906), «Флора і Белона» (1918), «Асенні горн» (1927), літ.-знаўчых прац. Паэзія К. адметная лірызмам, фалькл. сакавітасцю і этнагр. канкрэтнасцю. Нобелеўская прэмія 1931.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Западноевропейская поэзия XX в. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміівет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.
Тв.:
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);
Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Мацвей Сямёнавіч) (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942),
удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен.акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.—кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. З 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэння, камендант горада, нач.стралк. корпуса. З 1926 у міліцыі і буд. арг-цыях Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Павел Пятровіч) (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен.акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СЕЛЬ ((Kossel) Альбрэхт) (16.9.1853, г. Ростак, Германія — 5.7.1927),
нямецкі фізіёлаг і біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі. Скончыў Імперскі ун-т у г. Страсбур (1877). З 1883 у Берлінскім фізіял. ін-це (з 1887 праф.), з 1895 дырэктар ін-та фізіялогіі ў г. Марбург, у 1901—24 дырэктар Гейдэльбергскага фізіял. ін-та. Навук. працы па хіміі ядзерных бялкоў, нуклеінавых кіслот, нуклеапратэідаў. Распрацаваў канцэпцыю аб састаўных элементах клеткі, стварыў тэорыю будовы бялкоў. Адкрыў гістыдзін. Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНІК (Іван Міхайлавіч) (12.8.1906, в. Іванск Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.2.1957),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваен.акадэміі бранятанк. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Бел. франтах. Полк самаходных гармат пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся 16—22.4.1945 на тэр. Германіі пры прарыве варожай абароны на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 26.8.1933, в. Яблачнае Хахольскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1956). З 1956 у Ваен.акадэміі Беларусі. Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання зенітных войск, распрацоўцы аптымальных адаптыўных сістэм.
Тв.:
Самонастраивающиеся системы управления с эталонными моделями. Мн., 1970 (разам з Я.А.Санкоўскім); Справочное пособие по теории систем автоматического регулирования и управления. Мн., 1973 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ (Фёдар Паўлавіч) (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998),
генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач. разведкі, нач. штаба палка. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.