БАРАНО́ЎСКІ (Фёдар Міхайлавіч) (н. 3.7.1924, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Выкладаў ў Бел.тэатр.-маст. ін-це, з 1964 у Бел.політэхн. акадэміі. Як жывапісец працуе ў батальным, гіст., быт. жанрах, а таксама пейзажы, партрэце. Творам уласцівы разнастайнасць маст. вырашэнняў, свабодная манера пісьма, дакладнасць вобразных характарыстык. Сярод работ: «Цаною жыцця» (1961), «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 годзе» (1962), «Уцёкі з палону» (1963), «Ішоў салдат, ішоў...» (1970), «Лазня» (1975), «Будаўнікі метро» (1979), «Салдаты 1943 года» (1981), «Мінск наш» (1992), «3 чэрвеня 1944» і «Вуліца Танкавая» (1994), шэраг лірычных пейзажаў і партрэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСО́Т (Sonchus),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). На Беларусі 4 віды: палявы, або жоўты (Sonchus arvensis), агародны (Sonchus oleraceus), шурпаты (Sonchus asper), балотны (Sonchus palustris).
Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком. Большасць відаў — пустазелле (найб. вядомы асот палявы — засмечвае пераважна яравыя збожжавыя і прапашныя культуры), а таксамахарч., кармавыя, лек. і меданосныя расліны. Асотам часам наз. віды роду бадзяк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСФАЛЬТАБЕТО́Н, асфальтавы бетон,
будаўнічы матэрыял, які атрымліваюць ушчыльненнем спецыяльна прыгатаванай у нагрэтым стане сумесі друзу, пяску, мінер. парашку і бітуму. Для надання асфальтабетону аднароднасці і паляпшэння яго якасці ў сумесь дабаўляюць таксамапаверхнева-актыўныя рэчывы.
Адрозніваюць асфальтабетон гарачы — мае ў сабе вязкі бітум і ўкладваецца пры т-ры не ніжэй за 120 °C; цёплы — малавязкі, з т-рай укладкі 40—85 °C, халодны — з вадкім бітумам, які ўкладваецца пры т-ры навакольнага асяроддзя, але не ніжэй за 10 °C. Асфальтабетон бывае буйна-, дробназярністы і пясчаны (памеры зерня 40, 20 і 5 мм адпаведна). Выкарыстоўваецца для буд-ва пакрыццяў і асновы аўтамабільных дарог, аэрадромаў, гарадскіх вуліц і плошчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎКЦЫЁН [лац. auctio (auctionis)],
пачарговы публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану. Праводзяцца ў вызначаных месцах, па ўстаноўленых правілах спец. фірмамі, што працуюць на камісійных пачатках. Адрозніваюць аўкцыёны прымусовыя (паводле рашэння суд. органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка) і добраахвотныя (арганізуюць уладальнікі тавараў для іх продажу). Традыцыйная форма міжнар. гандлю — міжнар. аўкцыён, дзе рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры (воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і інш.). На аўкцыёнах прадаюць таксама канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы. На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРЭГУЛЯ́ЦЫЯў прыродзе,
прыродныя механізмы, якія забяспечваюць падтрыманне дынамічнай раўнавагі ў экалагічных сістэмах рознага ўзроўню — ад біягеацэнозаў да біясферы ў цэлым. Грунтуецца на прамых і зваротных функцыянальных сувязях паміж асобнымі кампанентамі экасістэм і накіравана на нейтралізацыю ўзрушэнняў, што ўзнікаюць пад уплывам вонкавых абіятычных, біятычных і антрапагенных фактараў, спрыяе самаразвіццю экасістэмы. Пры перавышэнні неспрыяльных для экасістэмы магчымасцяў аўтарэгуляцыя можа пераходзіць у стан дэградацыі і разбурэння. Вывучэнне механізмаў аўтарэгуляцыі дае магчымасць планаваць гасп. дзейнасць чалавека і вызначаць кірункі прыродаахоўных мерапрыемстваў. Аўтарэгуляцыя ўласціва асобным арганізмам і іх папуляцыям (самарэгуляцыя), спрыяе іх адаптацыі да змененых умоў існавання, а таксамабіял. сістэмам даарганізмавага ўзроўню (напр., пэўным біяхім. цыклам і працэсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТЫ́ЗМ (ад грэч. autos сам),
крайняя форма псіхал. адчужэння, якая праяўляецца ў адыходзе чалавека ад кантакту з навакольным светам і паглыбленні ва ўласныя перажыванні. Тэрмін уведзены швейц. псіхолагам і псіхіятрам Э.Блейлерам (1857—1939) для абазначэння псіхічных парушэнняў, звязаных з паніжанай магчымасцю хворага чалавека кіраваць сваім мысленнем, адключацца ад пакутлівых думак, якія праяўляюцца ў пазбяганні ад любых кантактаў з людзьмі. Абазначае таксама пераважную арыентацыю індывіда на сваю ўнутраную карціну і ўнутраныя крытэрыі ў ацэнцы з’яў (гл.Эгацэнтрызм), гэтаму спадарожнічае страта інтуітыўнага разумення людзей, неадэкватнае эмацыянальнае рэагаванне на іх паводзіны. Аўтызм праяўляецца ў псіхічных хваробах, асабліва шызафрэніі. У некаторых псіхічна здаровых людзей мысленне можа мець пэўныя рысы аўтызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФГА́НСКАЯ МО́ВА, пушту,
адна з іранскіх моў (усх.-іранская група). Адна з дзвюх (разам з дары́) афіц. моў Афганістана, пашырана таксама на ПнЗ і З Пакістана. Шматлікія яе дыялекты падзяляюць на ўсх. і зах. групы.
Паводле грамат. ладу афганская мова флектыўная з элементамі аналітызму. Фанет. сістэма характарызуецца багаццем зычных (30 фанем); націск свабодны, рухомы. Два склоны: прамы і ўскосны ці спалучэнне ўскоснага склону з прыназоўнікам і паслялогам. Катэгорыя роду ўласцівая іменным і дзеяслоўным формам. Марфалогія дзеяслова складаная. Адносна пэўны парадак слоў у сказе: дзейнік — на пачатку, выказнік — у канцы. Пісьмовая традыцыя існуе з 16 ст. Пісьменства на аснове араб. графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́ЎНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ І АКВАТО́РЫІ,
участкі сушы і воднай прасторы, для якіх ва ўстаноўленым парадку адпаведным заканадаўствам або міжнар. пагадненнямі вызначаны спец. рэжым выкарыстання — забаронены або рэгламентаваны ўсе ці некат. віды гасп. дзейнасці. Вылучаюцца, каб захаваць экалагічную раўнавагу, зберагчы прыродныя рэсурсы (зямельныя, жывёльныя, раслінныя ці інш.), тыповыя, унікальныя і цікавыя прыродныя ці штучна створаныя аб’екты, што маюць асаблівую навук., культ.-эстэт., гіст., рэкрэацыйную і інш. каштоўнасць. На Беларусі да іх адносяцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты, таксама ахоўныя палосы запаведнікаў і некат. заказнікаў, лясы (водаахоўныя, асабліваахоўныя, курортныя, сан.-гігіенічныя і інш.). Паводле прызначэння падзяляюцца на запаведна-эталонныя, аб’ектаахоўныя, рэсурсаахоўныя, асяроддзеўтваральныя (асяроддзеахоўныя), рэкрэацыйныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАЎТАМА́З»,
аб’яднанне ў Беларусі па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў. Створана ў 1975. Уключае Мінскі аўтамабільны завод (галаўное прадпрыемства), Магілёўскі аўтамабільны завод, Мінскі рысорны з-д, кавальскі з-д цяжкіх штамповак у Жодзіне, Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод, Асіповіцкі з-даўтамаб. агрэгатаў, мінскі трэст «БелаўтаМАЗрамбудмантаж», упраўленне «БелаўтаМАЗраммантаж». «Белаўтамаз» — адно з вядучых у Еўропе аўтамабілебуд. аб’яднанняў. Выпускае каля 30 мадыфікацый аўтамабіляў і аўтапаяздоў грузападымальнасцю да 50 т. Спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў і аўтапаяздоў агульнатранспартнага прызначэння, 5—6-восевых і самаходных аўтапаяздоў, аднавосевых цягачоў, самаходных скрэпераў, пазадарожных аўтасамазвалаў і самаходных аўтапаяздоў для земляных і падземных работ. Гл.таксама ў арт.Аўтамабільная прамысловасць.
Да арт.«БелаўтаМАЗ». Самазвал Магілёўскага аўтазавода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВА́Я АБАРО́НА,
сілы і сродкі флоту, берагавыя ўмацаванні, прызначаныя для абароны ваенна-марскіх партоў, узбярэжжа, астравоў, праліваў ад нападу праціўніка з мора, сушы, паветра. Пачала фарміравацца ў 14 ст. з выкарыстаннем артылерыі, якая да сярэдзіны 20 ст. складала аснову берагавой абароны. Выкарыстоўваліся таксама марская пяхота, стралковыя і інж.-сапёрныя часці, зенітная артылерыя, караблі і катэры прыбярэжнага дзеяння, фартыфікацыйныя збудаванні і мінныя загароды. У 2-й пал. 20 ст. ў сувязі са стварэннем берагавых ракетна-артыл. войскаў берагавая абарона ажыццяўляюць сіламі сухапутных войскаў, войскаў ППА, ВПА і ВМФ. У некат. краінах берагавая абарона ўскладзена на ваенна-марскія сілы, у ЗША, напр., — на ваенна-марскія акругі і сухапутныя войскі.