Засн. ў 1952, адкрыты ў 1955 у г.п. Ашмяны Гродзенскай вобласці. Імя Ф.Багушэвіча прысвоена ў 1953. Пл. экспазіцыі 236 м², больш за 6 тыс. адзінак асн. фонду (1995). Сярод экспанатаў стараж. прылады працы, фрагменты шклянога і керамічнага посуду 11—16 ст., манеты 18—19 ст., нар. адзенне, прадметы побыту, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва, вырабы нар. майстроў, дакументы і фотаздымкі з гісторыі Ашмяншчыны. Экспанаты расказваюць пра ўдзельнікаў гіст. і рэв. падзей М.С.Арэхву, Г.Дэмбінскага, А.Снядэцкага і інш. Асобная зала прысвечана жыццю і літ. дзейнасці Ф.Багушэвіча (асабістыя рэчы, выданні яго твораў, фотаздымкі родных і блізкіх, макет дома ў Кушлянах і інш.). У музейнай б-цы (каля 1,5 тыс.экз. кніг) рэдкія і каштоўныя выданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНКЕ́ВІЧ (Станіслаў Антонавіч) (1.1.1937, в. Шапавалы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1991). Акад. і віцэ-прэзідэнт Міжнар.АН Еўразіі (1994). Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1995). Скончыў Усесаюзны завочны фінансава-эканам.ін-т (1964). У 1956—81 працаваў ва ўстановах Дзяржбанка СССР на Беларусі. З 1981 заг. кафедры ў Бел. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—95 старшыня праўлення Нац. банка Рэспублікі Беларусь. З 1995 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па праблемах грашова-крэдытнай сістэмы.
Літ.:
Совершенствование системы финансирования жилищного строительства. Мн., 1985;
Кредит в колхозах в условиях агропромышленной интеграции. Мн., 1986;
Финансирование, кредитование и расчеты в АПК. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДЗЕ́ВІЧ (Іосіф Міхайлавіч) (н. 28.8.1937, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-аграхімік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1992). Д-рс.-г.н., праф. (1992). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1980 дырэктар. Навук.працы па павышэнні ўрадлівасці глебаў і прадукцыйнасці аграцэнозаў, рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў і меліярантаў, прадухіленні негатыўных вынікаў хімізацыі і радыеактыўнага забруджвання глебаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны аптымальныя параметры аграхім. якасцяў глебаў, інтэграваныя мадэлі іх урадлівасці з зададзеным узроўнем прадукцыйнасці севазваротаў і экалагічнымі абмежаваннямі на выкарыстанне сродкаў хімізацыі, нарматыўна-метадычная аснова аўтаматызаванага кіравання ўрадлівасцю глебаў.
Тв.:
Оценка плодородия почв Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.);
Калийные удобрения. Базель, 1994 (разам з У.В.Пракошавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБА́ЛАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 3.6.1938, г. Шаталава Смаленскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біягеахіміі. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989). Д-рс.-г.н.(1985). Скончыў БСГА (1961). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. Навук.працы па тэорыі гуміфікацыі і мінералізацыі арган. рэчываў у глебах і балотах рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арган. рэчываў тарфяных глебаў, узаемасувязь паміж хім. саставам арган. рэчываў і экалагічнымі ўмовамі фарміравання тарфяных глебаў. Распрацаваў метады рацыянальнага выкарыстання і аховы арганагенных глебаў розных эколага-генетычных груп.
Тв.:
Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн., 1984;
Справочник ресурсов битуминозного сырья Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.).
швейцарскі прыродазнавец і філосаф. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1764). Па адукацыі юрыст. Навук.працы ў галіне біялогіі: апісанне членістаногіх, паліпаў і чарвей, жыцця і інстынктаў насякомых («Трактаты пра насякомых», 1745), спробы тлумачэння фізіял. функцый ліста і руху раслінных сокаў («Даследаванне пра ролю лісця ў раслін», 1754). Прыхільнік тэорыі прэфармацыі, адзін з аўтараў вучэння пра «лесвіцу істот». У пытаннях тэорыі пазнання вял. значэнне надаваў вопыту, эмпірызму. У філас. працах («Вопыт псіхалогіі...», 1755; «Аналітычны вопыт здольнасці душы», 1760) сцвярджаў, што ў чалавеку спалучаны цела, ад якога залежаць адчуванні, памяць, увага і інш.псіхал. функцыі, і нематэрыяльная душа; ідэі ёсць відазмяненні адчуванняў, а таму не існуе прыроджаных ідэй. Паводле Банэ, жывёліна, як і чалавек, мае несмяротную душу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬЕЎ (Анатоль Андрэевіч) (н. 18.7.1925, г. Джамбул, Казахстан),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі ун-т (1957). Гал. рэдактар час. «Октябрь» (з 1973). У 1958 апубл. кніга гіст.-рэв. прозы «Верненскія апавяданні». У аповесці «Малы заслон» (1959; аб ваеннай аперацыі ў раёне Мазыр—Калінкавічы ў 1944) і рамане «Танкі ідуць ромбам» (1963; пра бітву на Курскай дузе, удзельнікам якой быў Ананьеў) раскрыта сіла духу сав. воінаў у Вял.Айч. вайну. Філас., маральныя і сац. пытанні сучаснага грамадства ўзнімае ў раманах «Мяжа» (1970), «Вёрсты кахання» (1972), «Гады без вайны» (кн. 1—4, 1975—85), «Скрыжалі і званы» (кн. 1, 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСО́ВІЧ (Генадзь Анатолевіч) (н. 25.8.1932, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад.АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д-ртэхн.н. (1970), праф. (1981). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1970 дырэктар Магілёўскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 — Ін-та тэхналогіі металаў АН Беларусі (Магілёў). Навук.працы па тэхналогіі металаў, цеплафізіцы ліцейных працэсаў, цеплавых асновах тэхналогіі металаў пры фазавых пераўтварэннях. Распрацаваў метады вызначэння тэрмафіз. уласцівасцяў металаў, сплаваў і фармовачных сумесяў, новыя спосабы атрымання адлівак і загатовак з чорных і каляровых сплаваў у спец. відах ліцця (намарожваннем, у какіль і інш.).
Тв.:
Охлаждение отливки в комбинированной форме. М., 1969 (разам з М.П.Жмакіным);
рускі сав. фізіёлаг. Акад.АНСССР (1966), акад.АМНСССР (1945). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1973). Скончыў Ленінградскі ін-тмед. ведаў (1926). У 1921—30 працаваў у У.М.Бехцерава і І.П.Паўлава (Ленінград), пазней у біял. і мед. установах АМНСССР, з 1950 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР і інш. Адзін з заснавальнікаў нейракібернетыкі. Навук.працы па нейрафізіял. механізмах вышэйшай нерв. дзейнасці. Ленінская прэмія 1972. Залаты медаль імя І.П.Паўлава АНСССР 1968.
Тв.:
Кибернетика и интегративная деятельность мозга // Вопр. психологии. 1966. № 3;
Биология и нейрофизиология условного рефлекса. М., 1968.
Літ.:
Квасов Д.Г., Федорова-Грот А.К. Физиологическая школа И.П.Павлова. Л., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБУ́ЗАЎ (Аляксандр Ермінінгельдавіч) (11.9.1877, с. Арбузава-Баран Казанскай губ. — 21.1.1968),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1942, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Казанскі ун-т (1900). У 1911—30 праф. гэтага ун-та, у 1930—63 — Казанскага хім.-тэхнал. ін-та. У 1946—65 старшыня прэзідыума Казанскага філіяла АНСССР. Заснавальнік хіміі фосфараарган. злучэнняў, універсальнага метаду сінтэзу гэтых злучэнняў (перагрупоўка Арбузава); адкрыў фізіял. актыўнасць фосфаразмяшчальных злучэнняў (сярод іх лекавыя сродкі і інсектыцыды), рэакцыі ўтварэння свабодных радыкалаў трыарылметылавага шэрагу, вынайшаў эталонны радыкал дывінілпікрылгідразіл. Вывучаў прыродныя крыніцы арган. злучэнняў, распрацаваў новы метад падсочкі хваёвых дрэў, тэорыю выцякання жывіцы і тэхніку яе збору, прапанаваў шэраг лабараторных прылад. Аўтар работ па гісторыі і хіміі.
Літ.:
Академик А.Е. Арбузов: [Сб. воспоминаний]. 2 изд. Казань, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЎМГАРТЭН ((Baumgarten) Аляксандр Готліб) (17.6.1714, Берлін — 26.5.1762),
нямецкі філосаф школы К.Вольфа. З 1740 праф. ун-та ў Франкфурце-на-Одэры. Родапачынальнік эстэтыкі як філас. дысцыпліны. У аснове канцэпцыі Баўмгартэна падзел пазнання на рацыянальнае і пачуццёвае. Эстэтыку лічыў часткай тэорыі пазнання, што датычыць паўсвядомых, заблытаных, незразумелых уяўленняў (т.зв. перцэпцый у прынятай Баўмгартэнам тэрміналогіі Лейбніца) у адрозненне ад ясных і лагічных меркаванняў, т.зв.аперцэпцый. Паводле Баўмгартэна, аперцэпцыямі, або рацыянальным пазнаннем, займаецца логіка, а перцэпцыямі, або пачуццёвым пазнаннем, — эстэтыка. Лічыў, што мастацкае (пачуццёвае) пазнанне, якое выяўляецца ў эстэт. суджэннях, з’яўляецца недасканалай формай лагічнага пазнання. Гал.працы: «Развагі» (1735), «Метафізіка» (1739), «Эстэтыка» (1750—58).
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: История эстетики. М.,1964. Т. 2. С. 49—65.