прадстаўнік грамадскай арганізацыі або працоўнага калектыву, якому даручаецца прымаць удзел у судовым разглядзе справы з мэтай абароны правоў і інтарэсаў падсуднага. Удзел грамадскага абаронцы ў судзе прадугледжаны крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Грамадскі абаронца самастойны ўдзельнік працэсу, незалежны ад удзелу ў справе прафесійнага абаронцы — адваката. Ён не мае права адмовіцца ад абароны, за выключэннем выпадку, калі калектыў, што ўпаўнаважыў яго, ануляваў дадзенае яму даручэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАЛІ́ВА»,
прыватнаўласніцкі герб. У блакітным полі сярэбраная перавязь з левага верхняга кута ў ніжні правы, на перавязі 3 чырвоныя 4-пялёсткавыя (або 5-пялёсткавыя) ружы; клейнод — 2 чорныя валовыя рагі, паміж імі 3 пастаўленыя адна над адной ружы. Існуе варыянт герба: поле чырвонае. Паводле падання, узнік у пач. 11 ст. У ВКЛ існаваў з пач. 15 ст. Гербам карысталіся больш за 130 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАТЫЯРА́ЛЬНЫЯ (Dothiorales),
парадак сумчатых грыбоў падкл. аскалакулярных. Пашыраны ў субтрапічных і трапічных раёнах, многія — ва ўмеранай зоне. На Беларусі трапляюцца віды з родаў батрыясферыя, датыёра, гіньярдыя. Сапратрофы на розных раслінных рэштках, паразіты на лісці, сцяблах, пладах розных раслін.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) падушка- або коркападобныя, чорныя, з адной ці некалькімі локуламі, часам зрастаюцца. Сумкі 2—16-споравыя, булавападобныя, на кароткай ножцы. Споры адна- ці шматклетачныя. У цыкле развіцця адзначаны канідыяльныя стадыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІДА́КНА (Didacna),
род малюскаў сям. лімнакардыід кл. двухстворкавых. Жывуць толькі ў Каспійскім м. (эндэмікі) у мелкаводнай прыбярэжнай зоне, на пясчаных і заглееных грунтах на глыб. каля 50 м. Найб. звычайныя D. trigonoides, D. protracta, D. barbot de marnyi, D. crassa. Рэлікты сармацкай фауны.
Ракавіна (даўж. да 6 см) трохвугольна-авальная або авальная з плоскімі радыяльнымі рэбрамі, з 2 (радзей 1) кардынальнымі зубамі. Біяфільтратары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЕ РЭГУЛЯВА́ННЕ,
форма ўздзеяння дзяржавы на функцыянаванне эканам. сістэмы, галін нар. гаспадаркі з мэтай падтрымання сваёй палітыкі, змянення ў пэўным кірунку эканам. працэсаў, з’яў або сувязей паміж імі. Выкарыстоўваецца для ўздзеяння на рыначную кан’юнктуру, працэс рыначнага цэнаўтварэння. Дз.р. цэн можа ажыццяўляцца прамым (лімітаванне цэн ці іх субсідзіраванне са сродкаў дзярж. бюджэту) і ўскосным (дыферэнцыраваная падатковая і крэдытная палітыка, фінансаванне н.-д. работ, дзяржзаказы прыватным кампаніям і інш.) метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ЖДЖЫ КАРМАВЫ́Я,
від дражджэй, што атрымліваюць на корм с.-г. жывёле. Вырошчваюць іх на адходах драўніны, кукурузнай аснове, саломе, шалупінні сланечніку, а таксама на адходах сульфітна-цэлюлознай і спіртавой вытв-сці. Д.к. — каштоўны бялкова-вітамінны корм для с.-г. жывёлы ўсіх відаў, маюць вітаміны групы B, правітамін D (эргастэрын), мінер. рэчывы, ферменты, гармоны, якія садзейнічаюць засваенню бялкоў і вугляводаў. Скормліваюць іх з канцэнтраванымі кармамі або ўключаюць у склад камбікармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВЕРГЕ́НЦЫЯў матэматыцы, скалярная велічыня, якая характарызуе шчыльнасць крыніц некат. вектарнага поля, зададзенага адпаведнай вектар-функцыяй
. Абазначаецца або , дзе
— аператар Гамільтана (аператар набла), — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат,
. Паняцце выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш.Гл. таксама Поля тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СТРЫКТ (англ. district ад позналац. districtus),
1) адм.-тэр. адзінка ў складзе дэпартамента, створаная на тэр. былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. і Беластоцкай вобл. ў час заняцця іх франц. войскамі ў вайну 1812. Тэрытарыяльна Д. супадаў з паветам. У Віленскім дэпартаменце было 11 Д., у Гродзенскім — 8, у Мінскім — 10, у Беластоцкім — 3.
2) У шэрагу краін (напр., у ЗША, Вялікабрытаніі) назва ніжэйшай адм. адзінкі суд.або выбарчай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЛЬНЫ МАНО́МЕТР, дыфманометр,
прылада для вымярэння рознасці (перападу) ціску вадкіх і газападобных рэчываў, узроўню вадкасці, а таксама расходу вадкасці, пары, газу па перападзе ціску. Бываюць прамапаказвальныя, самапішучыя і бясшкальныя (з эл.або пнеўматычнай перадачай паказанняў); паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюць вадкасныя (вымераны ціск ураўнаважваецца слупком вадкасці) і мех. (ціск ураўнаважваецца сіламі пругкасці мембраны, спружыны, сільфона). Асн.тэхн. характарыстыкі: перапад ціскаў і найб. статычны ціск, на які разлічана прылада. Гл. таксама Расхадамер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНСЕ́КЦЫЯ (ад дэз... + лац. insectum насякомае),
комплекс ветэрынарна-сан. мерапрыемстваў па знішчэнні або зніжэнні колькасці шкодных членістаногіх (насякомых, кляшчоў і інш.). Метады Д.: мех. (сеткі, ліпкія стужкі, пасты, ачыстка ферм і тэрыторый), фіз. (уздзеянне высокіх і нізкіх тэмператур, гама-выпрамянення), хім. (інсектыцыды), біял. (выкарыстанне прыродных ворагаў членістаногіх — птушак, рыб, бактэрый, вірусаў, грыбоў). Выкарыстоўваюць супраць пераносчыкаў узбуджальнікаў інфекц. і інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін, а таксама свірнавых шкоднікаў.