Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (1.4.1906, Масква — 22.8.1989),
расійскі авіяканструктар. Акад.Рас.АН (1976; чл.-кар. 1943). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1946). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1931). З 1934 галоўны, з 1957 ген. канструктар доследнага канструктарскага бюро. Адначасова ў 1940—46 нам. наркома авіяц. прам-сці. Стварыў шэраг канструкцый самалётаў і верталётаў (вучэбныя, баявыя поршневыя, рэактыўныя знішчальнікі, знішчальнікі-пераймальнікі, пасажырскія і інш.). Знішчальнікі Як-1, Як-3, Як-9 і інш. самалёты шырока выкарыстоўваліся на франтах Вял.Айч. вайны. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. рэактыўны знішчальнік Як-15, верталёт Як-24 («лятаючы вагон»), на якім устаноўлена некалькі міжнар. рэкордаў грузападымальнасці; рэактыўныя пасаж. самалёты Як-40, Як-42, вучэбна-трэніровачныя Як-18, Як-50 і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946, 1947, 1948, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Усевалад Фёдаравіч (16.4.1895, в. Акроева Волатаўскага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 2.4.1974),
савецкі военачальнік. Ген.-лейт. (1940). Скончыў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў (1916), курсы «Выстрал» (1928), курсы камандзіраў-адзінаначальнікаў пры Ваен.-паліт. акадэміі (1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. У студз.—сак. 1938 нам. камандуючага войскамі БВА, потым камандуючы Забайкальскай, Калінінскай ваен. акругамі. У сав.-фінл. вайну 1939—40 каманд. і нам.каманд. 7-й арміяй. З ліп. 1940 нам., 1-ы нам.каманд. войскамі Кіеўскай Асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну нач. тылу Паўд.-Зах. фронту, нам.нач. Генштаба, каманд. 4-й і 52-й арміямі на Ленінградскім і Волхаўскім франтах, пам.каманд. Сцяпным фронтам. З кастр. 1943 па май 1945 камандуючы войскамі БВА (у студз.—вер. 1945 Беларуска-Літоўская ваенная акруга; гл. Дадатак). У 1946—47 нам., потым каманд. войскамі Стаўрапольскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НГЕЛЬ Міхаіл Кузьміч (7.11.1911, в Зыранава Ніжнеілімскага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 25.10.1971),
расійскі вучоны і канструктар; стваральнік навук. школы ў галіне распрацоўкі касм. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1959, 1961). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1937), Акадэмію авіяц. прам-сці (1950). Працаваў у авіяц.КБ, удзельнічаў у стварэнні самалётаў-знішчальнікаў. З 1954 гал. канструктар КБ «Паўднёвае» (г. Днепрапятроўск, Украіна). Пад кіраўніцтвам Я. створана серыя балістычных і міжкантынентальных ракет, а таксама ракет-носьбітаў касм. апаратаў для вывучэння каляземнай прасторы па праграмах «Космас» і «Інтэркосмас». Імем Я. названы кратэр на Месяцы і малая планета. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1967. Залаты медаль АНСССРімя Каралёва (1970).
Літ.:
Губарев В.С. Конструктор: Несколько страниц из жизни М.К.Янгеля. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Антон Мікітавіч (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.11.1933),
бел. гісторык. Акад.Бел.АН (1928), чл. Чэшскай АН (1907), д-р усеагульнай гісторыі (1901), праф. (1896). Скончыў Кіеўскі ун-т (1888). У 1896—1911 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та. У 1911—19 дырэктар Пед. ін-та імя П.Р.Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, праф. Маскоўскага ун-та, у 1920—22 праф. Маскоўскага археал. ін-та. У 1922—28 праф.БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927—29 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—33 у Ін-це гісторыі Бел.АН. Навук. працы па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў 15 ст.
Тв.:
Падение земского строя в Чешском государстве (X—XIII вв.). Киев, 1895;
Очерки и исследования по социальной и экономической истории Чехии в средние века. Т. 1. Юрьев, 1901;
Поземельная опись Градищенского монастыря: Опыт изучения памятника аграр. истории Чехии. Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШКІН Іван Якаўлевіч (н. 12.2.1932, в. Шаламы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1970). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1954). З 1957 працаваў у Полацкім пед. ін-це, з 1959 у Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі, з 1999 у Нац.навук.-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. Даследуе дыялекталогію, лінгвагеаграфію, лексікаграфію, лексікалогію, гісторыю бел.літ. мовы, тэрміналогію, анамастыку, тапаніміку, айканімію, сацыялінгвістыку, этнаграфію, фалькларыстыку, краязнаўства. Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы: Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Фанетыка» (1979), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Марфалогія. Сінтаксіс» (1980), манаграфіі «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995, у сааўт.). Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1977—78; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87), укладальнік карт і рэдактар «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98). Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХІЕ́ЗЕР Навум Ільіч (6.3.1901, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 3.6.1980),
украінскі матэматык; заснавальнік харкаўскай матэм. школы. Чл.-кар.АН Украіны (1934). Д-рфіз.матэм.н. (1936), праф. (1940). Брат А.Л.Ахіезера. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1923), дзе працаваў у 1928—33. У 1933—41 і з 1947 у Харкаўскім ін-це (заг. кафедры, у 1935—50 дырэктар НДІ матэматыкі і механікі). Навук. працы па аэрагідрадынаміцы, канструктыўнай тэорыі функцый, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных аператараў, тэорыі апраксімацыі, гісторыі матэматыкі. Развіваў даследаванні П.Л.Чабышова і рас. матэматыка С.Н.Бернштэйна па тэорыі найлепшых набліжэнняў функцый. Прэмія імя Чабышова АНСССР (1949).
Тв.:
Лекции по теории аппроксимации. 2 изд. М., 1965;
Элементы теории эллиптических функций. 2 изд. М., 1970;
Теория линейных операторов в гильбертовом пространстве. Т. 1—2. Харьков, 1977—78 (разам з І.М.Глазманам);
Избранные труды по теории функций и математической физике. Т. 1—2. Харьков, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Bardeen) Джон (23.5.1908, г. Мадысан, ЗША — 30.1.1991),
амерыканскі фізік і інжынер-электронік; адзін са стваральнікаў тэорыі звышправоднасці. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Нац.інж. акадэміі ЗША (1972). Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Вісконсінскі (1929) і Прынстанскі (1936) ун-ты. З 1935 у Гарвардскім, з 1938 у Мінесоцкім ун-тах, з 1945 у «Бел тэлефон лаборатарыс». З 1951 праф. Ілінойскага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы нізкіх т-р, звышправоднасці Адкрыў транзістарны эфект і вынайшаў паўправадніковы трыёд з кропкавымі кантактамі (1947; з У.Н.Братэйнам, гл. Дадатак). Пабудаваў (разам з Л.Х.Куперам і Дж.Р.Шрыферам) паслядоўную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера; 1957), прадказаў звышцякучасць вадкага гелію-3 (1958). Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1987). Нобелеўскія прэміі 1956 (з Братэйнам і У.Б.Шоклі), 1972 (з Куперам і Шрыферам).
Тв.:
Рус.пер. — Новое в изучении сверхпроводимости. М., 1962 (разам з Дж.Шрыферам).
Літ.:
Алферов Ж.І. Памяти великого физика современности // Физика и техника полупроводников. 1991. Т. 25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМАРЭ́НКА Віктар Уладзіміравіч (н. 11.6.1945, г. Гродна),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1968). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект» (у 1983—88 гал. архітэктар). З 1990 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, адначасова ў 1985—99 выкладаў у БПА. Асн. работы: лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва; 1973), археал. музей «Старажытнае Бярэсце» на тэр. мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1978, абедзве ў сааўт.), будынак Магілёўскага т-ра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйск (1977); у Мінску (у сааўт.) — кінатэатр «Масква», арх.-скульпт. комплекс «Мінск — горад-герой», навучальна-лабараторны корпус Ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі на праспекце Ф.Скарыны (1986), станцыя метро «Трактарны завод» (1990), комплекс новага чыгуначнага вакзала (гл. ў Дадатку Мінскія чыгуначныя вакзалы, 2000, з М.Вінаградавым; Гран-пры Рэсп. фестывалю архітэктуры 2001, сярэбраны медаль Сусв. трыенале архітэктуры ў Сафіі 2003), будынак Нац. б-кі (з Вінаградавым; будуецца з 2002); помнікі «Рудабельская рэспубліка» ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. (1984), Т.Шаўчэнку ў Мінску (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́ЦКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 3.7.1958, г.п. Вышкаў Злынкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. гісторык архітэктуры, архітэктар. Канд. мастацтвазнаўства (2000). Скончыў БПІ (1980), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1988). З 1979 працаваў у ін-це «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 выкладчык БНТУ. Навук. кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Благавешчанскай царквы (1992—99), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю стараж.-рус. дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.
Тв.:
Школы зодчества на территории Белоруссии (11—12 вв.) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1991. № 3;
Православное зодчество Беларуси. Мн., 1995;
Возрождение святынь // Беларусь: среда для человека. Национальный отчет о человеческом развитии. Мн., 1996;
Полоцк — второй Иерусалим?! // Архитектура и стр-во. 1996. № 4;
«Свет невечерний» над Двиною // Там жа, 1999. № 6;
«Благодать Родшагося от Мене и Моя с сими иконами да будет» // Пятисотлетие явления Минской иконы Божией Матери. Мн., 2000;
Архитектурное наследие Беларуси XII века // Градостроительство и архитектура: актуальные проблемы. Мн., 2002.