вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Ясельда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Пінск, 180 км ад Брэста. 414 ж., 162 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, клуб, 2 б-кі, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі селішча жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́НА,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Нагана. Каля 370 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна (садоўніцтва, кветкаводства, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), дрэваапрацоўчая; вытв-сцьмуз. інструментаў. Ун-т. Рэлігійны будыйскі цэнтр (храм Дзэнкодзі, 7 ст.; рэканструкцыя 18 ст.). Цэнтр зімовых відаў спорту. У Н. адбыліся XVIII зімовыя Алімп. гульні (1998). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ЛЕНЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася каля 400 родаў, у т. л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай круглай павязкі, звязанай унізе (першапачаткова павязка не была звязанай). Клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырв. сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевыя рогі. Вядомы з 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАЛІБО́КІ»
(«Naliboki»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Івянецкім р-не Баранавіцкай (цяпер Мінскай) вобл., у Налібоцкай пушчы 24—27.7.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася 3 карнымі батальёнамі, якім не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партыз. фарміраванняў. Выкліканая акупантамі бамбардзіровачная авіяцыя (15 самалётаў) 27 ліп. не здолела знішчыць партызан і разбурыць іх базы. У раёне аперацыі гітлераўцы забілі і паранілі каля 200 мясц. жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТА́МБЕРЛЕНД-ДА́РЭМ (Northumberland—Durham),
вугальны басейн у Вялікабрытаніі (графствы Нартамберленд і Дарэм), на зах. узбярэжжы Паўночнага м.Пл. 2 тыс.км². Агульныя запасы каля 13,5 млрд.т. Распрацоўка з 13 ст. Вугляносная тоўшча карбону (магутнасць 3,4 тыс.м) складае пакатую сінкліналь, 14—15 рабочых пластоў магутнасцю 0,48—2,82 м, глыб. распрацоўкі 60—560 м. Вуглі каменныя, сярэдне- і нізкаметамарфізаваныя. Здабыча падземным спосабам, ч. шахтаў пад дном Паўночнага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДРА́НКА (Paris),
род кветкавых раслін сям. трыліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. чатырохлістая (P. quadrifolia). Трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.
М. чатырохлістая — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй ч. сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны. Расліна лек.; ядавітая, асабліва ягады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЭШ, Мараш (рум. Mureş, венг. Maros),
рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток р. Ціса (бас.р. Дунай). Даўж. 883 км, пл.бас.каля 30 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах Усх. Карпат, перасякае Трансільванскае плато і Зах. Румынскія горы, ніжняе цячэнне па Сярэднедунайскай раўніне. Сярэдні расход вады 175 м³/с. Веснавое разводдзе. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На М. — гарады Тыргу-Мурэш, Алба-Юлія, Арад (Румынія), Сегед (Венгрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́НЫ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Турмантас (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Браслаў, 240 км ад Віцебска, 50 км ад чыг. ст. Друя. 285 ж., 116 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Анёльскай (1925). Каля вёскі геал. помнік прыроды Мяжанскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТНА,
горад на Пн Індыі, на правым беразе р. Ганг. Адм. ц. штата Біхар. Засн. ў 5 ст. да н.э. У старажытнасці называлася Паталіпутра, з 12 ст. сучасная назва. Больш за 1 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт і рачны порт. Прам-сць: баваўняная, харч., металаапр.; выраб дываноў, парчы, мэблі. Саматужныя промыслы. Ун-т; б-ка з каштоўнай калекцыяй усх. рукапісаў. Каля П. рэшткі стараж. Паталіпутры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТЫО (ісп. patio),
унутраны дворык, адкрыты ці перакрыты зашклёнымі рамамі, часта абкружаны галерэямі. Тып П. ўзыходзіць да класічнага перыстылю (прамавугольнай пляцоўкі, абкружанай з 4 бакоў крытай каланадай) і пашыраны ў міжземнаморскіх краінах (асабліва ў Іспаніі), Лац. Амерыкі. П. выкарыстоўваюцца таксама ў бел. архітэктуры (Дамы кнігі, літаратара, Мастацкая галерэя ў Мінску, гал. корпус мед. ін-та ў Гродне і інш.).
Патыо Хенераліфэ («Сада будаўніка») каля комплексу Альгамбра ў Гранадзе (Іспанія). 14 ст.