горад, цэнтр Аўтаномнай Рэспублікі Крым, на Украіне, на р. Салгір. Засн. ў 1784. 339 тыс.ж. (1999), Чыг.станцыя. Тралейбусная сувязь з Паўднёвым берагам Крыма. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. парфумерна-касметычная, кансервавая, вінаробная, тытунёвая), лёгкая (трыкат., ; гарбарна-абутковая), маш.-буд. (абсталяванне для харч. прам-сці, тэлевізары), хімічная. З ВНУ, у т. л.ун-т. 3 тэатры. Музеі: маст., краязнаўчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыятэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг.станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАКАЛА́МСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. Вядомы з 1135. 18,0 тыс.ж. (1994). Чыг.станцыя. Металаапрацоўка, лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Васкрасенскі сабор (1462—94), царква Раства Багародзіцы на Вазьмішчы (1535), за 25 км ад горада Іосіфа-Валакаламскі манастыр (1479). Каля Валакаламска (в. Дубасекава) мемарыял на месцы подзвігу герояў-панфілаўцаў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРКУТА́,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Рэспубліцы Комі, за Палярным кругам. Засн. ў 1931. 109,4 тыс.ж. (1994). Чыг.станцыя. Аэрапорт. Цэнтр здабычы вугалю (гл.Пячорскі вугальны басейн). Металаапрацоўка (рамонт горна-шахтавага абсталявання і буд. тэхнікі, вытв-сцьбуд. металаканструкцый), дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (цэмент, вата мінер. і інш.). Пячорскі н.-д. вугальны ін-т. Тэатры драм. і лялек. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НЬЯ-ДЭЛЬ-МАР (Viña del Mar),
горад у Чылі, у агламерацыі Вальпараіса. Засн. ў 1874. 319,4 тыс.ж. (1993). Порт на Ціхім ак.Чыг.станцыя. Хім., тэкст., харч.прам-сць. Паблізу нафтаперапр.з-д, нафтасховішча, нафтавая гавань.
Цэнтр турызму. Адзін з буйнейшых у Лац. Амерыцы прыморскіх кліматычных курортаў. Мяккі субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу спрыяльны для лячэння многіх хвароб і паўнацэннага адпачынку, асабліва ў снеж.—лютым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КСАН,
скалісты востраў у Енісейскім зал. Карскага м., за 1,5 км ад мацерыка, у Краснаярскім краі Расіі. Пл. каля 25 км². Складзены пераважна з дыябазаў. Выш. да 50 м. Палярная станцыя (з 1916), на базе якой у 1930-я г. пабудаваны арктычны радыёметэаралагічны цэнтр і геафіз. абсерваторыя. Рыбазавод. Востраў названы Н.А.Э. Нордэншэльдам у 1878 у гонар швед.
купца Дзіксана, які фінансаваў яго экспедыцыю. Порт Дзіксан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́ЙСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., на р. Асётр. Вядомы з 13 ст., горад з 1778. 27,1 тыс.ж. (1992). Чыг.станцыя. Прам-сць: металаапр., лёгкая і харч.; вытв-сць будматэрыялаў. Музеі гіст.-маст. і скульптара Г.С.Галубкінай. Крэмль (1531) з Нікольскім саборам (1681) і царквой Іаана Прадцечы (1821), Благавешчанская (пач. 19 ст.), Троіцкая (1788), Ільінская (1835) цэрквы, гандл. рады 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕЦ-ПАДО́ЛЬСКІ.горад на Украіне, раённы цэнтр Хмяльніцкай вобл., на р. Смотрыч. Вядомы з 1062. 108 тыс.ж. (1993). Чыг.станцыя. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., будматэрыялаў, харчасмакавай, лёгкай, дрэваапр. прам-сці. 2 ВНУ. Гіст. музей-запаведнік. Гар. ўмацаванні з вежамі і брамай (14—16 ст.), замак (12—13 ст., перабудаваны ў 17—18 ст.), касцёлы (16—18 ст.), цэрквы (16—18 ст.), езуіцкі калегіум (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́НІ (Cassini) Джавані Даменіка
(Жан Дамінік) (8.6.1625, Перынальда, каля г. Ніца, Францыя — 14.9.1712),
французскі астраном італьян. паходжання. Чл. Парыжскай АН (1669), першы дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі (з 1669). Адкрыў вярчэнне Юпітэра і Марса (1665—66), 4 спадарожнікі Сатурна (1671—84). Выявіў цёмны прамежак у кольцах Сатурна (т.зв. дзяленне, або шчыліна К.), даследаваў лібрацыю Месяца, даў першае надзейнае вызначэнне паралакса Сонца. Імем К. названа аўтам. міжпланетная станцыя.