ГУСА́РАЎ (Мікалай Іванавіч) (3.8.1905, г. Нікалаеўск, Расія — 17.3.1985),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім авіяц. ін-це (1931—33, 1937—38). У 1922—27 на камсам. рабоце. У 1925 уступіў у Камуніст. партыю. З 1938 1-ы сакратар Пермскага абкома ВКП(б), з 1946 інспектар Сакратарыята ЦКВКП(б). З 7.3.1947 да 3.6.1950 1-ы сакратар ЦККП(б)Б, чл. Бюро ЦККП(б)Б. Потым на парт. рабоце ў Туле, у ЦККПСС, у Савеце Міністраў РСФСР. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—50.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎМАН (Анс Эрнеставіч) (26.11.1885, хутар Крэйпі, Рыжскі р-н, Латвія — 2.8.1920),
савецкі ваен. дзеяч. Скончыў Пскоўскае каморніцкае вучылішча (1906). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1914 на фронце, прапаршчык. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 гар. галава, потым старшыня выканкома Нарвенскага Савета, старшыня Нарвенскага ВРК. З 1918 на камандных і паліт. пасадах у Чырв. Арміі. У кастр. 1919 — жн. 1920 чл.РВС 16-й арміі ў Беларусі, адначасова ў чэрв. — ліп. 1920 нач. 10-й стралк. дывізіі, удзельнік вызвалення Пухавіч, Клецка, Чэрвеня, Бярозы, Кобрына, Брэста ад польск. войск. Загінуў у Брэсце. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКАНА́ЎЧЫ САКРАТАРЫЯ́Т СНД,
цэнтральны каардынацыйны орган Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Створаны паводле рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 14.5.1993 на базе Рабочай групы для арганізац.-тэхн. падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў саветаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Знаходзіцца ў Мінску. Рыхтуе праекты дакументаў для разгляду статутнымі органамі СНД, арганізуе іх прававую экспертызу і ўзгадненне, абмен інфармацыяй паміж дзяржавамі СНД, фарміруе парадак дня сустрэч на вышэйшым узроўні, выдае інфармац. бюлетэнь СНД. У выканаўчы сакратарыят СНД уваходзяць выканаўчы сакратар (з 1993 І.М.Каратчэня), яго намеснікі, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў СНД. Мае ўпраўленні па розных кірунках дзейнасці, а таксама аддзелы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ (Пётр Міхайлавіч) (30.6.1900, в. Альведзіна Пестрачынскага р-на, Татарстан — 26.1.1979),
адзін з кіраўнікоў Брэсцкай крэпасці абароны 1941, Герой Сав. Саюза (1957). З 1918 у Чырв. Арміі. Скончыў камандныя курсы ў Махачкале (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, устанаўлення сав. улады ў Латвіі. У Вял.Айч. вайну камандзір 44-га палка 42-й стралк. дывізіі маёр Гаўрылаў амаль месяц узначальваў абарону Усх. форта Брэсцкай крэпасці; цяжка паранены трапіў у палон, вызвалены сав. войскамі ў 1945. Да 1946 у Чырв. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—62. Ганаровы грамадзянін Брэста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ МО́ЗЫРСКОГО СОВЕ́ТА РАБО́ЧИХ И СОЛДА́ТСКИХ ДЕПУТА́ТОВ»,
газета. Выдавалася з 4(17).5.1917 да лют. 1918 у Мазыры на рус. мове 3—4 разы на тыдзень. З 15(28).6.1917 да сярэдзіны вер. 1917 наз. «Известия Мозырского Совета рабочих и солдатских депутатов и Мозырского Совета крестьянских депутатов». Прытрымлівалася агульнадэмакр. пазіцый. Змяшчала афіц. дакументы і звароты Часовага ўрада, загады арміі і флоту, справаздачы пасяджэнняў Савета, СНК. Асвятляла грамадска-паліт. жыццё краіны, у т. л. ліпеньскія падзеі 1917, карнілаўскі мяцеж, Кастр. рэвалюцыю, ход перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход. Выйшла 150 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Аляксандр Мікалаевіч) (1893, Масква — 7.5.1919),
удзельнік грамадз. вайны на Палессі. З ліст. 1918 агент ЧК па забеспячэнні Чырв. Арміі ў раёне Лунінец—Сарны—Роўна, дамогся ад ням. акупантаў перадачы рэўкому артыл. складоў і інш.ваен. маёмасці б. царскай арміі. Для абароны раёна ад пятлюраўцаў сфарміраваў з палескіх паўстанцаў 3 палкі (каля 3 тыс.чал.). Старшыня Ваен.саветакамуніст. паўстанцкіх войск Беларусі і Зах. Украіны, чл. Палескага рэўкома (гл.Палескае паўстанне 1918—19). Распрацаваў план разгрому пятлюраўцаў, з часцямі Чырв. Арміі вызваліў Сарны, Корасцень. Загінуў у баі пад Шапятоўкай. Пахаваны ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИНЖЕНЕ́РНО-ФИЗИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л»,
навукова-тэхнічны часопіс. Засн. ў 1958 у Мінску як усесаюзны штомесячны часопіс Дзярж.к-таСМСССР па навуцы і тэхніцы і АНБССР. З 1992 часопіс Нац.АН Беларусі. Выдаецца Акадэмічным навук. комплексам «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нац.АН Беларусі». Асн.навук. кірункі: цеплафізіка, цепла- і масаабмен, тэорыі цеплаправоднасці і сушкі, тэрмадынаміка неабарачальных працэсаў, буд. цеплафізіка, структурна-мех. характарыстыкі дысперсных сістэм, рэафізіка, нізкатэмпературная плазма. У складзе рэдакцыйнага савета вучоныя Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Індыі і інш. Часопіс перавыдаецца на англ. мове ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Георгій Ціханавіч) (н. 15.4.1918, в. Мацюшына Сцяна Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1950), праф. (1986). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1940), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС, адначасова Усесаюзны завочны фін.ін-т (1950). У 1952—73 і 1978—86 у Ін-це эканомікі АНБССР (у 1952—64 дырэктар). У 1973—75 у Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Навук. працы па праблемах таварна-грашовых і размеркавальных адносін пры сацыялізме. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1955—63).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 2.5.1947, в. Новая Вёска Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Адначасова ў 1986—94 у апараце Вярх.Савета Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Асацыяцыі камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмным аналізе, аптымальным кіраванні, макраэканоміцы, інфарм. тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютэрных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу развіцця ваен.-эканам. сітуацый.
Тв.:
Дискретная оптимизация. Мн., 1977;
Матроиды в дискретной оптимизации. Мн., 1987, Анализ финансового состояния банка. Мн., 1998 (разам з І.Ц.Шыбека).
дзеяч грэчаскага нац.-вызв. руху, военачальнік. З 1818 член падп. арг-цыі «Філікі Этэрыя». У грэчаскую нацыянальна-вызваленчую рэвалюцыю 1821—29 паўстанцы на чале з К. 8.10.1821 авалодалі г. Трыпаліс, летам 1822 разбілі тур. армію Махмудапашы Драмалі (30 тыс.чал.), якая ўварвалася на п-аў Пелапанес, у 1825—27 на чале грэч. атрадаў Пелапанеса вёў партыз. вайну супраць сіл егіп. палкаводца Ібрахіма-пашы. З 1827 прыхільнік І.Кападыстрыі, з 1831 лідэр прарасійскай паліт. групоўкі. У 1835—43 чл.Дзярж.савета пры грэч. каралю Атоне I. Аўтар мемуараў.