расліны, якія поўнасцю жывяцца пажыўнымі рэчывамі жывых арганізмаў. Грыбы, водарасці і бактэрыі паразітуюць на раслінах, жывёлах і чалавеку, часта з’яўляюцца ўзбуджальнікамі інфекц. хвароб. Кветкавыя Р.-п. паразітуюць пераважна на вышэйшых раслінах. Не маюць зялёнага лісця і каранёў (рэдукаваны ў вырасты-прысоскі). Здапамогай прысоскаў яны пранікаюць у расліну-гаспадара і жывяцца гатовымі арган. рэчывамі. На Беларусі вядомы віды з родаў заразіха, павітуха, таемнік. Гл. таксама Паразітызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНІЯ ВЕЛІЧЫ́НІў статыстыцы,
абагульненыя характарыстыкі якасна аднародных і колькасна розных велічынь. Выкарыстоўваюцца для пазбаўлення ад індывід. адрозненняў элементаў пэўнай сукупнасці, выяўлення агульных умоў і заканамернасцей. Здапамогай С.в. ажыццяўляюцца разлікі, звязаныя з прагназіраваннем і планаваннем, аналіз пэўных з’яў і працэсаў. Пры аналізе сац. з’яў і працэсаў разлік С.в. выступае як дапаможны метад для пераходу да метадаў мнагамернага статыстычнага аналізу. Існуюць розныя тыпы С.в.: сярэднія арыфм., сярэднія гарманічныя, сярэднія геам., сярэднія квадратычныя (гл.Сярэдняе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭПАНЕ́МА (Treponema),
род бактэрый сям. трэпанем парадку спірахет. Найб. вядомая Т. бледная, або спірахета бледная (T. pallidum) — узбуджальнік сіфілісу.
Даўж. Т. бледнай 4—14 мкм, дыяметр 0,2—0,5 мкм. Форма пераважна спіралепадобная з раўнамернымі завіткамі (колькасць завіткоў у час руху можа мяняцца). Рухаецца павольна здапамогай фібрыл хвалепадобна, вярчэннем, паступальна. Анаэроб. Афарбоўваецца слаба (адсюль назва Т. бледнай). Размнажаецца папярочным дзяленнем. Гіне ад ультрафіялетавага святла. высушвання (т-ра больш за 48 °C), дэзінфіцыруючых рэчываў, антыбіётыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЛІКО́ВАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕвымяральнай прылады,
частка прылады, прызначаная для адліку яе паказанняў. Адліковае прыстасаванне аналогавай прылады складаецца са шкалы і паказальніка (стрэлка, прамень святла), пры гэтым рухомымі могуць быць паказальнік або шкала. Адліковае прыстасаванне лікавай прылады дае паказанні непасрэдна ў лікавай форме здапамогаймех., эл. і электрамех. індыкатараў.
Светлавое адліковае прыстасаванне: 1 — крыніца святла; 2 — аптычнае прыстасаванне з ніткай або кап’ём (3); 4 — люстэрка, замацаванае на рухомай частцы вымяральнага механізма; 5 — шкала з спраектаваным на яе відарысам ніткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТАРСІС (ад грэч. katharsis ачышчэнне),
1) тэрмін стараж.-грэч. філасофіі і эстэтыкі для абазначэння сутнасці эстэт. перажыванняў. Бярэ пачатак ад стараж. піфагарэізму, які рэкамендаваў музыку для ачышчэння душы. Арыстоцель у «Паэтыцы» вызначаў трагедыю як ачышчэнне духа пры дапамозе страху і спачування, узвышанага задавальнення і прасвятлення гледача, які перажывае пакуты разам з героем трагедыі і вызваляецца ад іх.
2) У псіхааналізе К. — адзін з метадаў псіхатэрапіі, здапамогай якога пацыент пазбаўляецца ад беспадстаўнага страху і неадчэпных ідэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАДА́КНА (Monodacna),
род двухстворкавых малюскаў сям. сэрцападобнікаў атр. венерыд. Вядомы з верхняга пліяцэну. 3 віды, 7 падвідаў. Пашыраны ў слабасалёных (не больш за 12‰) і прэсных водах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, вадасховішчах нізоўяў рэк і іх басейнаў. Жывуць на пясчаных і мулавых грунтах да глыб. 35 м.
Даўж. да 41 мм. Ракавіна танкасценная, круглая або авальная, выпуклая, з рабрыстай паверхняй. Нага развітая, з яе дапамогай М. поўзаюць, закопваюцца ў грунт, падскокваюць. Фільтратары, кормяцца водарасцямі, дэтрытам, планктонам. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМА́ЛЬНАЯ ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня, сярэдняя крывізна якой ва ўсіх пунктах роўная нулю. Выяўляецца пры рашэнні варыяцыйнай задачы знаходжання такой прасторавай паверхні, якая мае найменшую (мінімальную, адсюль назва) плошчу сярод блізкіх паверхняў з той жа зададзенай мяжой. Тэорыя М.п. цесна звязана з тэорыяй аналітычных функцый і варыяцыйным злічэннем, развівалася ў працах Ж.Л.Лагранжа, Г.Монжа і інш. Эксперыментальны спосаб адшукання М.п. здапамогай мыльнай плёнкі, нацягнутай на драцяны каркас, прапанаваў бельгійскі фізік Ж.Плато. Прыклады М.п.: плоскасць, вінтавая паверхня, катэноід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ,
стан замкнутай макраскапічнай сістэмы, у якім сярэднія значэнні фіз. велічынь, што характарызуюць гэтую сістэму, не залежаць ад часу; адно засн. паняццяў статыстычнай фізікі.
Р.с. не з’яўляецца раўнавагай у мех. сэнсе (у сістэме пастаянна ўзнікаюць флуктуацыі фіз. велічынь каля іх сярэдніх значэнняў). Тэорыя Р.с. апісваецца ў стат. фізіцы здапамогайГібса размеркавання для мікракананічнага, кананічнага ці вял. кананічнага статыстычнага ансамбля ў залежнасці ад тыпу кантактаў сістэмы з навакольным асяроддзем, якія дазваляюць ці забараняюць абмен энергіяй і часціцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЬБААПРАЦО́ЎЧЫ СТАНО́К,
металарэзны станок для стварэння і апрацоўкі разьбы. Бываюць рэзьбанакатныя, рэзьбанаразныя, рэзьбафрэзерныя і рэзьбашліфавальныя. Да рэзьбанаразных адносяцца такарна-шрубарэзныя станкі, у якіх разьба ствараецца здапамогай разцоў, а таксама гайка- і болтанаразныя — зметчыкамі, плашкамі, рэзьбанаразнымі галоўкамі і інш. Рэзьбафрэзерныя станкі (паўаўтам. і аўтам.) выкарыстоўваюць для наразання вонкавай і ўнутр. разьбы дыскавымі, пальцавымі ці грабеньчатымі фрэзамі. На рэзьбашліфавальных станках (універсальных, спец., паўаўтам.) з шліфавальнымі кругамі робяць чыставую апрацоўку разьбы, выкананай на інш. станках. Гл. таксама Рэзьбанаразны інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАДАЛІ́ТНАЯ ЗДЫ́МКА,
адна зтапаграфічных здымак для атрымання контурнага плана мясцовасці. Выконваецца здапамогайтэадаліта. Выкарыстоўваецца для гарыз. здымкі горных вырабатак (маркшэйдэрская Т.з.), у інж. мэтах на раўнінных тэрыторыях, у нас. пунктах, на трансп. вузлах і інш., у маштабах 1:2000 і больш. Комплекс работ: згушчэнне здымачнай сеткі, здымка контураў і прадметаў мясцовасці з запісам вымярэняў і вядзеннем абрысу, вылічэнне каардынатаў пунктаў, пабудова каардынатнай сеткі і нанясенне пунктаў па каардынатах, стварэнне контурнага плана.