старажытнакітайскі дзярж.дзеяч, імператар (9—23 н.э.). У 8 да н.э. стаў вышэйшым саноўнікам («да сы ма») імперыі Хань. Ажыццявіўшы ў снеж. 8 н.э. дварцовы пераварот, абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сінь. Правёў рэформы: ліквідаваў прыватную ўласнасць на зямлю, забараніў куплю-продаж зямлі і рабоў і інш. Аднак пад націскам багатых землеўладальнікаў вымушаны быў іх адмяніць. Забіты ў час нар. паўстання, якое пачалося ў краіне ў 15 н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 10.1.1942, в. Люшнева Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Нар.арт. Беларусі (1987). Працаваў у розных творчых калектывах. З 1967 кіраўнік Брэсцкага нар. ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем бел.танц. фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫ́НСКІ ((Warýnski) Людвік Тадэвуш) (24.9.1856, в. Мартынаўка Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.2.1889),
дзеяч польск. і рас.рэв. руху. За ўдзел у выступленнях студэнтаў выключаны з Пецярбургскага тэхнал. ін-та (ліст. 1875). З восені 1876 вёў рэв. прапаганду ў Варшаве. Адзін з аўтараў першага праграмнага дакумента польск. сацыяліст. руху «Брусельская праграма» (1878). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў польск. партыі «Пралетарыят» (1882). У 1883 арыштаваны, засуджаны на 16 гадоў катаргі. Памёр у Шлісельбургскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШЫНГТО́Н ((Washington) Букер Тальяфера) (5.4.1856, Хейлс-Форд, штат Віргінія, ЗША — 14.11.1915),
палітычны і грамадскі дзеяч ЗША, ідэолаг негрыцянскай буржуазіі. З 1881 дырэктар індустр. ін-та для неграў у Таскігі (штат Алабама). У 1890-х г. выступіў з праграмай навучання неграў с.-г. навукам і рамёствам. Адначасова заклікаў неграў адмовіцца ад барацьбы за сац. і паліт. правы і пагадзіцца з перавагай белых. У 20 ст. рух за грамадз. правы неграў абверг пастулаты Вашынгтона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНДЖЭДЗІ́Д (Шадлі) (н. 14.4.1929, Себаа, каля г. Алжыр),
дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Алжыра. Удзельнік нац.-вызв. руху ў 1954—62. Займаў камандныя пасты ў Алж.нац.-вызв. арміі. З 1961 у генштабе арміі. Пасля абвяшчэння ў 1962 незалежнасці Алжыра камандуючы (1962, 1964—79) ваен. акругамі. З 1965 чл.Рэв. савета Алж.Нар.Дэмакр. Рэспублікі. У 1979—92 прэзідэнт краіны. У 1979—88 ген. сакратар, з 1988 старшыня партыі Фронт нац. вызвалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДЗІ ((Budi) П’етэр) (1566—1622),
дзеяч албанскага вызв. руху, епіскап (з 1621) Сапы і Сарданіі (Паўн. Албанія). Дамагаўся «албанізацыі» каталіцкай царквы замяшчэннем царк. пасад мясцовымі ўраджэнцамі. Імкнуўся да вызвалення Албаніі ад тур. прыгнёту і разлічваў на дапамогу папы рымскага і еўрап. дзяржаў, распрацаваў план агульнаалб. паўстання супраць Асманскай імперыі, які не быў падтрыманы Ватыканам. Перакладаў духоўную л-ру на алб. мову. Аўтар рэліг. твораў «Дактрына і катэхізіс» (1618), у якім змясціў 10 сваіх вершаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМЕДЗЬЕ́Н (Хуары) (23.8.1927, г. Гельма, Алжыр — 27.12.1978),
палітычны, дзярж. і ваен.дзеяч Алжыра. Скончыў ун-т аль-Азхар (Каір, Егіпет). З 1955 удзельнік узброенай барацьбы алж. народа супраць франц. каланізатараў. У 1960—62 член Нац. савета алж. рэвалюцыі і нач. генштаба Арміі нац. вызвалення. З 1962 міністр нац. абароны Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1963—65 віцэ-прэм’ер урада, з 1965 пасля ваен. перавароту кіраўнік дзяржавы (старшыня Рэв. савета, з 1976 прэзідэнт) і ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТУРЛІ́Н (Васіль Васілевіч) (?—1656),
рускі ваенны дзеяч, дыпламат. З 1640 акольнічы, з 1652 прыбліжаны баярын і дварэцкі цара Аляксея Міхайлавіча. Суддзя Разбойнага прыказа (1650—51) і Прыказа Вял. дварца (1652—54). У 1648 люта расправіўся з удзельнікамі паўстання ў Курску. У 1653 узначаліў рус. пасольства на Украіну. На Пераяслаўскай радзе 1654 прывёў да прысягі на вернасць Расіі яе ўдзельнікаў. У 1655 камандуючы войскамі, якія былі пасланы на дапамогу Хмяльніцкаму супраць польскіх войскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́Л ((Özal) Тургут) (13.10.1927, г. Малацья, Турцыя — 17.4.1993),
дзярж. і паліт.дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн.ун-т (1950). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, працаваў у розных мін-вах і прыватных кампаніях, у 1967—71 узначальваў дзярж. планавую арг-цыю. У 1980—82 нам. прэм’ер-міністра па эканам. пытаннях. У 1983 пасля зняцця ў Турцыі забароны на паліт. дзейнасць — ген. старшыня Партыі айчыны. У 1983—89 прэм’ер-міністр, у 1989—93 прэзідэнт Турэцкай рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІН (Уладзімір Марцінавіч) (8.10.1895, в. Мар’янава Полацкага р-на — 18.2.1920),
ваенны дзеяч. Скончыў Полацкае рэальнае вучылішча. Працаваў у Рызе, Полацку. З 1916 у арміі. На чале батальёна, Арскай групы, зводнай і стралк. дывізій змагаўся супраць белагвардзейцаў і белачэхаў, войскаў Калчака на Урале, Дзянікіна пад Царыцынам, у Сальскіх стэпах, на Доне і інш. 17.2.1920 узяты ў палон і пасля катаванняў павешаны ў станіцы Ціхарэцкай. У Полацку помнік Азіну.