сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні. 4 гал. зоркі амаль аднолькавай яркасці ўтвараюць няправільны чатырохвугольнік. 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы і вясной. Гл.Зорнае неба.
армянскі архітэктар. Засл. дз. маст. Арменіі (1961). У 1950—59 гал. архітэктар Ерэвана. У творчасці абапіраўся на вопыт арм. класічнай архітэктуры, выкарыстоўваў сучасныя канструкцыі. Асн. работы: цэнтр. крыты рынак, Вял. Разданскі мост і аўтавакзал у Ерэване.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́ДЫ (Matadi),
горад на ЗДэмакр. Рэспублікі Конга, на левым беразе р. Конга. 173 тыс.ж. (1990). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў (вываз медзі, кобальту, алмазаў, прадукцыі сельскай гаспадаркі, лесу). Звязаны чыгункай з г. Кіншаса. Аэрапорт. Алейныя, лесапільныя ідрэваапр. прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАВІ́К, махавое кола,
кола з масіўным вобадам, якое ўстанаўліваюць на вале машыны з нераўнамернай нагрузкай для выраўноўвання яе ходу. Дазваляе мець прывод меншай магутнасці. Выкарыстоўваецца як акумулятар мех. энергіі ў поршневых рухавіках, помпах іінш. машынах з нераўнамерным вярчальным момантам на гал. вале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЯХАТЫ́Н,
помнік архітэктуры 12 ст. ў Туркменістане; караван-сарай. За 170 км на ПнУ ад г. Чарджоў, на шляху г. Мерв—Харэзм. Квадратны ў плане аб’ём з унутр. 4-тэрасным дваром і галерэяй па перыметры перакрыты разнастайнымі варыянтамі скляпенняў у інтэр’ерах. Сцены змураваны з сырцу і абліцаваны абпаленай цэглай. Гал.і дваровы фасады ўпрыгожаны геам.і эпіграфічным арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКІ БЕ́РАГ,
устарэлая назва нізіннага ўзбярэжжа Гвінейскага зал. (зал. Бенін) у Афрыцы, паміж вусцямі рэк Нігер і Вольта. Бераг нізінны, забалочаны, з лагунамі і пратокамі. У вусцях рэк і па берагах лагун — мангравыя зараснікі, за імі паўторныя саванны (на 3) і вечназялёныя лясы (на У). У 16—18 ст. Н.б. — адзін з гал. раёнаў гандлю рабамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́КТЫКУТ (Connecticut),
штат на ПнУ ЗША у групе штатаў Новай Англіі. Пл. 14,4 тыс.км², нас. 3274,2 тыс.чал. (1996). Адм. ц. — г. Хартфард, найб. гарады ігал.прамысл. цэнтры — Брыджпарт, Уотэрберы, Нью-Хейвен, Стамфард. У гарадах жыве больш за 90% насельніцтва. На Пн адгор’і Апалачаў (выш. каля 600 м), на Пд рачныя даліны і прыморская нізіна. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 21—24 °C. Ападкаў каля 1500 мм за год. Каля 2/3 штата пад лесам. Адзін з найб. развітых прамысл. штатаў ЗША. Прам-сць: авіяц.-ракетная (верталёты, ракеты, авіяц. абсталяванне і рухавікі), эл.-тэхн., электронная (ЭВМ, электронныя кампаненты), металаапр., машына-, станка-, прылада- і станкабудаўнічая, суднабуд. (у т. л. падводныя лодкі), гумавая, хімічная. Гал.с.-г. культуры — тытунь і сеяныя травы. Развіты вырошчванне агародніны і фруктаў, малочная жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Пд Штата ўваходзіць у прыгарадную зону Нью-Йорка. Транспарт марскі, чыг.і аўтамабільны. Суднаходства па р. Канектыкут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙМАЕР, Ньюмеер (Neumeier) Джон (н. 24.2.1942, г. Мілуокі, ЗША), амерыканскі артыст балета, балетмайстар. Вучыўся ў школе Каралеўскага балета Вялікабрытаніі. З 1969 гал. балетмайстар опернага т-ра ў Франкфурце-на-Майне, з 1973 кіраўнік балетнай трупы ігал. балетмайстар Гамбургскай дзярж. оперы. У творчасці спалучае традыцыі класічнай харэаграфіі з выразнымі сродкамі танца мадэрн. Сярод пастановак: «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (абедзве 1971), «Прыцемкі» на муз. А.Скрабіна, «Пацалунак феі», «Жар-птушка» і «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага (усе 1972), «Гамлет: тое, што падразумяваецца» на муз. А.Копленда, «Ілюзіі як «Лебядзінае возера» (абедзве 1976) і «Элегія» (1978; абедзве на муз. Чайкоўскага), «Спячая прыгажуня» (1978) Чайкоўскага, «Сон у летнюю ноч» на муз. Ф.Мендэльсона і Дз.Лігеці, «Арыэль» на муз. В.А.Моцарта, «Чацвёртая сімфонія Малера» (усе 1977), «Дама з камеліямі» на муз. Ф.Шапэна (1978), «Вацлаў» на муз.І.С.Баха (1979), «Пер Гюнт» А.Шнітке (1989), «Цяпер і потым» на муз. М.Равеля (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРДЭ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1916,
баі паміж германскімі і французскімі войскамі за ўмацаваны раён Вердэна 21 лют. — 21 снеж. ў час 1-й сусв. вайны.
Тэрм. вярх. камандаванне вырашыла ў 1916 нанесці гал. ўдар на Зах. фронце супраць Вердэнскага выступу, які быў апорай усяго франц. фронту. На 15-кіламетровым участку прарыву супраць 2 франц. дывізій было выстаўлена 6,5 дывізій 5-й герм. арміі. Атака 21—25 лют. на правым беразе р. Мёз (Маас) сустрэла ўпартае супраціўленне франц. войск і прарыў не быў зроблены. У сак.герм. войскі гал. ўдар перанеслі на левы бераг ракі, але прасунуліся толькі на 6—7 км. 24 кастр.франц. войскі перайшлі ў контрнаступленне і 21 снеж. выйшлі на рубеж, які займалі 25 лютага. Вердэнская аперацыя была для Германіі беспаспяховай: яна ўвяла 50 дывізій са 125 і страціла каля 600 тыс.чал. Францыя выставіла 65 дывізій са 125 і страціла 358 тыс.чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЙДРЫХ, Гейдрых (Heydrich) Рэйнгард (7.3.1904, г. Гале, Германія — 4.6.1942), адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі. Обергрупенфюрэр СС і генерал паліцыі (1941). У 1922—31 афіцэр флоту. З 1931 чл. Нацыянал-сацыялісцкай партыі. Арганізатар (1931) і кіраўнік (з 1932) СД — службы бяспекі СС. Пасля 1933 адзін з гал. арганізатараў (разам з Г.Гімлерам іінш.) сістэмы нацысцкага тэрору: нач. упраўлення гестапа Прусіі (з 1934), «шэф паліцыі бяспекі і СД» (з 1936), кіраўнік Гал. імперскага ўпраўлення бяспекі (РСХА; з 1939). У 2-ю сусв. вайну кіраваў масавым знішчэннем яўрэяў на акупіраванай тэр.СССР (1941); з вер. 1941 таксама нам. імперскага пратэктара Багеміі (Чэхіі) і Маравіі, дзе развязаў тэрор супраць мясц. насельніцтва. Забіты ў Празе чэш. байцамі руху Супраціўлення, пасля чаго гестапаўцы ўчынілі акцыю ў Лідзіцэ.
Літ.:
Сергеев Ф. Тайные операции нацистской разведки, 1933—1945. М., 1991. С. 103, 108—118.