народ, асн. насельніцтва Ірландыі (3,4 млн.чал.). Агульная колькасць 7,8 млн.чал. (1992). Жывуць таксама ў Вялікабрытаніі (2,5 млн.чал.), ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі. Гавораць на ірландскай мове. Вернікі пераважна католікі.
ірландскі паэт. Вучыўся ў Дублінскім ун-це. Дэбютаваў зб-камі вершаў «Оды Анакрэонта» (1800) і «Паэтычныя творы» (1801). Узор рамант. лірыкі — «Ірландскія мелодыі» (1807—34), у якіх апяваецца трагічны лёс Ірландыі і барацьба ірл. народа. Аўтар рамана «Эпікурэец» (1827), рамант. паэм «Лала Рук» (1817) і «Любоў анёлаў» (1823), сатыр. твораў («Казкі пра Свяшчэнны Саюз», 1823; «Мемуары капітана Рока», 1824, і інш.), біяграфіі Р.Шэрыдана (1825). Апублікаваў «Пісьмы і дзённікі лорда Байрана з заўвагамі пра яго жыццё» (1830), «Гісторыю Ірландыі» (1835—46). На бел. мову яго верш «Вечаровыя званы» з паэт. цыкла «Песні народаў» (1818—27) пераклаў Л.Баршчэўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОХ-НЕЙ (Lough Neagh),
возера ў Паўн.Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км² (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, на Пн — узвышаныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычны ак. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУН,
умацаванне або ўмацаванае жыллё ў Ірландыі і Шатландыі ў выглядзе каменнай вежы. Першапачаткова так называлі ў паўн. Шатландыі высокія вежы, пабудаваныя піктамі на ўзбярэжжы мора. Найб.стараж. помнікі, верагодна, належаць да жал. веку, але шмат Д. пабудавана ў раннехрысціянскі перыяд і сярэднія вякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРД (англ. bard),
спявак-казачнік у стараж. кельцкіх плямёнаў; у сярэднявеччы (гал. чынам у Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі) — прафес. паэт-спявак, вандроўны ці прыдворны. Пад уласны акампанемент на кроце (струнны шчыпковы інструмент) выконвалі гераічныя песні-балады, баявыя, рэліг. і сатыр. песні, элегіі і інш. У наш час бардам наз. аўтара і выканаўцу аўтарскай песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫГАН ((Corrigan) Мейрыд) (н. 27.1.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
паўночнаірландскі грамадскі дзеяч, удзельніца пацыфісцкага руху. У 1976 разам з Э.Уільямсзасн. жаночы Рух міру (пазней наз. Згуртаванне мірных людзей), мэтай якога было аб’яднанне католікаў і пратэстантаў у сумесным змаганні супраць насілля, за спыненне грамадз. вайны ў Паўн.Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1976 (разам з Уільямс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ІРЛА́НДЫЯ (Northern Ireland),
Ольстэр, адм.-паліт. частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн.Ірландыі. Займае паўн.-ўсх. частку в-ва Ірландыя. Пл. 14,1 тыс.км². Нас. 1663,3 тыс.чал. (1996), каля 60% — ольстэрцы (пратэстанты, нашчадкі выхадцаў з Англіі і Шатландыі), каля 35% — ірландцы (католікі, карэнныя жыхары). Пратэстантаў больш на У і ў гарадах, католікі пераважаюць у сельскай мясцовасці на З. Адм. і эканам. цэнтр, гал. порт — г.Белфаст. Паверхня хвалістая, на ўскраінах невысокія горы (да 852 м). Клімат умераны акіянічны. Сярэдняя т-раліп. каля 15 °C, студз. каля 6 °C, выпадае каля 1000 мм ападкаў за год. Гал. рака Бан, вял. возера Лох-Ней. У прам-сці найб. развіты суднабудаванне, асабліва буд-ва танкераў; тэкст. (ільняная і з сінт. валокнаў), харч., эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., паліграф., папяровая, мэблевая, швейная, абутковая галіны. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная жывёлагадоўля (дае каля 90% даходаў фермераў) — развядзенне і адкорм буйн. раг. жывёлы, свіней, авечак. Птушкагадоўля. Вырошчваюць бульбу і сеяныя травы. Агародніцтва і садоўніцтва. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
Гісторыя. Да пач. 20 ст. гісторыя П.І. непарыўна звязана з гісторыяй Ірландыі і Ольстэра. Паводле англа-ірландскага дагавора 1921 П.І. засталася ў складзе Вялікабрытаніі (утворана з 6 графстваў Ольстэра з пераважна пратэстанцкім насельніцтвам — нашчадкамі англ. і шатл. каланістаў 17 ст.). У 1921—72 мела аўтаномію (уласныя парламент і ўрад). Працяглая паліт., эканам., сац. і культ.-асв. дыскрымінацыя каталіцкай меншасці пасля дэманстрацый пратэсту католікаў у Ландандэры і Белфасце ў 1968—69 і рэакцыі на гэта мясц. паліцыі і пратэстанцкіх экстрэмістаў прывялі да адкрытага нац., рэліг. і эканам. канфлікту ў П.І. (вулічныя баі, акцыі сабатажу). У 1969 брыт. ўрад увёў сюды рэгулярныя войскі, у 1972 — прамое кіраванне рэгіёнам з Лондана. У гэтых умовах актывізаваліся тэрарыст. каталіцкія (гл.Ірландская рэспубліканская армія) і пратэстанцкія групоўкі, у 1969—92 загінула больш за 3 тыс.чал. У 1990-я г. пры пасрэдніцтве Вялікабрытаніі і Ірландыі з’явіліся рэальныя шанцы для мірнага вырашэння канфлікту, асабліва пасля падпісання 10.4.1998 у замку Стормант (прыгарад Белфаста) шматбаковага пагаднення аб урэгуляванні ў П.І. (ухвалена на рэферэндумах у П.І. і Ірландыі ў маі 1998). Дзейнічае шэраг каталіцкіх (Шын-фейн, С.-д. партыя працы) і пратэстанцкіх (Партыя юніяністаў Ольстэра, Дэмакр. юніянісцкая партыя і інш.) партый.
Літ.:
Орлова М.Е. Северная Ирландия: опыт преобразований в расколотом обществе. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-ІРЛА́НДСКІ ДАГАВО́Р 1921.
Падпісаны 6 снежня прадстаўнікамі ўрада Ірл. Рэспублікі і англ. ўрада. Заключаны ва ўмовах вызв. вайны ірл. народа (1919—21) супраць англ. ўладарання, меў кампрамісны характар. Паўд. і Цэнтр.Ірландыі (26 графстваў), якая стала называцца Ірл. Свабоднай дзяржавай, надаваўся статус дамініёна. Паўн.ч. краіны — Ольстэр — заставалася ў складзе Вялікабрытаніі. У 1949 Ірландыя (без Ольстэра) абвешчана рэспублікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАМІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́ (стараж.-ірл. ogam, ogum),
літарнае пісьмо кельтаў і піктаў на Брытанскіх а-вах. Вядома па надпісах з 4 ст. Аснова агамічнага пісьма — лінія, на якую наносіліся кропкі і штрыхі. Літара складалася з сукупнасці аднолькавых (ад 1 да 5) штрыхоў (зычны гук) ці кропак (галосны гук). Паходжанне невядома. Выцеснена лацінкай, але як тайнапіс у Ірландыі захавалася да 17 ст.
каралева Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 1702, з 1707 Вялікабрытаніі; апошняя з дынастыі Сцюартаў. Дачка караля Якава II. Узышла на прастол у адпаведнасці з актам аб прастоланаследаванні (1701), які значна абмяжоўваў правы кароны. Пры ёй пачаў усталёўвацца парадак, паводле якога ўрад фарміраваўся з дзеячаў партыі (вігі або торы), якая мела большасць у палаце абшчын.