ЛАЦІ́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ, Раманія,
феадальная дзяржава ў 1204—61, створаная на тэр. Візантыі пасля заваявання Канстанцінопаля ўдзельнікамі 4-га крыжовага паходу. Л.і. ахоплівала раёны Балканскага п-ва, ПнЗ М. Азіі, а-вы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найбольшымі феад. ўладаннямі былі каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афіна-Фіванскае герцагства і інш. Феад. закабаленне сялян, нац. і рэліг. (актыўны наступ каталіцызму) уціск выклікалі супраціўленне мясц. насельніцтва, што перашкодзіла крыжакам заваяваць усю тэр. Візантыі. У выніку сталі ўзнікаць самаст. грэч. дзяржавы (напр., Эпірскі дэспатат, Трапезундская імперыя, Нікейская імперыя). Унутр. разлады, канфлікты з суседзямі аслаблялі Л.і., і яна паступова страчвала ўладанні. У 1206 балг. войскі пад Адрыянопалем нанеслі паражэнне крыжакам і спынілі іх далейшую агрэсію на Балканах. У 1261 войскі Нікейскай імперыі на чале з Міхаілам VIII Палеалогам (гл. Палеалогі) авалодалі Канстанцінопалем і паклалі канец існаванню Л.і. Візантыйская імперыя была адноўлена.
Літ.:
История Византии. Т. 3. М., 1967.
Ю.В.Бажэнаў.
т. 9, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ, Атаманская імперыя,
афіцыйная назва султанскай Турцыі да 1922 — ад імя заснавальніка дынастыі султана Асмана I [1299 ці 1300 — 1324]. Склалася ў 15—16 ст. Аб’ядноўвала Пярэднюю Азію, Балканскі п-аў, Егіпет і інш. краіны Паўн. Афрыкі. Фактычна распалася пасля паражэння ў 1-й сусв. вайне (1918), юрыдычна — у 1922, калі быў ліквідаваны султанат.
т. 2, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ ІМПЕ́РЫЯ,
перыяд праўлення ў Францыі імператара Напалеона I [1804—14 і 20.3. — 22.6.1815]; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла Консульства. Пасля падзення П.і. адноўлена манархія Бурбонаў.
т. 12, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брытанская імперыя 2/413—414; 3/222, 223; 5/97, 149, 366; 8/404; 9/314, 510
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Расійская імперыя 2/376, 394; 3/88, 432; 5/193, 418, 428; 8/488; 9/99, 118, 450
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рымская імперыя 3/50, 74, 222, 240, 574; 4/64, 86; 5/242, 466, 510; 6/462; 8/96, 294, 622
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Партугальская каланіяльная імперыя 8/114
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Імперыя Аляксандра Македонскага 9/532
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Усходняя Рымская імперыя, гл. Візантыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Асманская імперыя (гістар.) 1/49, 247, 518; 2/57, 92; 4/68, 129, 369; 5/25, 50, 137; 6/170, 359; 8/49; 9/371, 494, 532; 10/39, 287, 348; 11/191
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)