Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—57. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., з 1944 — у Маладзечанскай вобл. Цэнтр — в.Ілья. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. У 1957 ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Вілейскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1957 у в.Ілья (Вілейскі р-н Мінскай вобл.) як вет. тэхнікум. З 1970 саўгас-тэхнікум. З 1990 с.-г. тэхнікум. Спецыяльнасці (1997/98 навуч.г.): ветэрынарыя, заатэхнія. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАЗА́,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Лагойск—в.Ілья. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 45 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Смалявічы. 900 ж., 310 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬФ І. І ПЯТРО́Ў Я.,
расійскія пісьменнікі-сатырыкі, якія працавалі сумесна. Нарадзіліся ў Адэсе (Украіна). ІльфІлья (сапр.ФайнзільбергІлья Арнольдавіч; 15.10.1897—13.4.1937); Пятроў Яўген (сапр.Катаеў Яўген Пятровіч; 13.12.1903—2.7.1942), брат В.П.Катаева. Разам пачалі пісаць у 1926. У рамане «Дванаццаць крэслаў» (1928, экранізацыя 1971) побач з апісаннем прыгод гал. героя ў пошуках скарбу стварылі сатыр. карціну нораваў эпохі нэпа. Сюжэт пра вял. камбінатара прадоўжаны ў рамане «Залатое цяля» (1931, экранізацыя 1968). Вынік паездкі ў ЗША (1935—36) — апошняя сумесная кн. «Аднапавярховая Амерыка» (1936). Пасля смерці І. выдадзены яго амер. дзённік (1935—36) і «Запісныя кніжкі» (1939). На бел. мову асобныя творы І. пераклаў У.Шахавец. П. з першых дзён вайны ваен. карэспандэнт («Франтавы дзённік», 1942). Аўтар рамана «Падарожжа ў краіну камунізму» (незакончаны, апубл. ў 1965), п’есы, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў сярэдзіне 18 ст. ў мяст.Ілья (цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл.). Спачатку дзейнічаў як прыгонная мануфактура, выпускаў шкляны посуд і аконнае шкло. У 1815 на заводзе былі 2 шклоплавільныя печы. З 1900 дзейнічаў лакамабіль. У 1905 працавала 157 рабочых. У 1908—13 выпускалі сталовы, хрустальны прасаваны, паліраваны і аптэкарскі посуд, лямпавае шкло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДЭ́СКА ((Bogdesko) Ілья Трафімавіч) (20.4.1923, с. Батушаны, Малдова),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), правадз.чл.АМСССР (1988). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1945—51). Стварыў серыі ілюстрацый да твораў М.В.Гогаля, А.С.Пушкіна, І.Крангэ, Эразма Ратэрдамскага, да нар. балады «Міярыца», станковую серыю «Мая Радзіма», каліграфічныя кампазіцыі ў розных відах прыкладной графікі.
І.Багдэска. Ілюстрацыя да малдаўскай народнай балады «Міярыца». 1967.