АЎСЯ́НІКАЎ Сцяпан Рыгоравіч (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1973), праф. (1974). Засл.эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разам з М.У.Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУХО́Ў Аляксандр Іванавіч (н. 23.5.1919, в. Чырвонае Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1965). Засл.эканаміст Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1946). У 1965—91 у Мін-ве харч. прам-сці, адначасова выкладаў у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах ажыццяўлення эканам. рэформы, павышэння эфектыўнасці і рэнтабельнасці прадпрыемстваў харч. прам-сці.
Тв.:
Опыт осуществления хозяйственной реформы в пищевой промышленности БССР. Мн., 1971;
Финансы пищевой промышленности. 2 изд. М., 1977;
Эксперимент в пищевой промышленности: опыт, пробл. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́НАЎ Фёдар Амосавіч (18.5.1925, г. Крамянчуг, Украіна — 4.7.1994),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рэканам.н. (1976), праф. (1979). Засл.эканаміст Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1954). З 1964 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (з 1968 нам. дырэктара). У 1980—88 дырэктар Н.-д.эканам. ін-та Дзяржэканомплана. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах навук.-тэхн. прагрэсу і эфектыўнасці вытв-сці.
Тв.:
Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста. Мн., 1979;
Проблемы интенсификации промышленного производства. Мн., 1979 (у сааўт.);
Интенсификация в условиях научно-технического прогресса. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К Ірына Іванаўна (н. 1.6.1948, Масква),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2000), праф. (2001). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970). З 1970 эканаміст Мінскага аўтазавода. З 1976 у Мінскім філіяле НДІ кіравання аўтамаб. прам-сцю. З 1980 у Бел.эканам. ун-це (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай, цэнаўтварэння, маркетынгу і лагістыкі.
Тв.:
Государственное регулирование экономики. Мн., 1996 (разам з Н.Б.Антонавай, А.Г.Заўялкавым);
Основы маркетинга. Мн., 1997 (у сааўт.);
Ценообразование. Мн., 2002;
Ценовое регулирование как элемент антикризисного управления // Сб. науч. трудов БГЭУ. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЯ́ЎСКІ Макс Самуілавіч (8.8.1935, г. Магілёў — 21.7.1998),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1985). Засл.эканаміст Рэспублікі Беларусь (1994). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1957). У 1983—93 у Бел.эканам. ун-це. З 1990 прэзідэнт Бел. саюза прадпрымальнікаў і арандатараў. Навук. працы па праблемах павышэння якасці, надзейнасці і доўгатэрміновасці прадукцыі, мадэліравання працэсу павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Удзельнічаў у распрацоўцы асн.дзярж. праграм па станаўленні і фарміраванні рыначнай эканомікі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы теории и оценки экономической эффективности народного хозяйства. Мн., 1976 (у сааўт.);
Развитие заинтересованности и ответственности: (Вопр. теории и практики). Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧКО́ Мікалай Сідаравіч (н. 17.2.1921, в. Мядзведзеўка Джанкойскага р-на, Крым, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1965), праф. (1966). Засл.эканаміст Беларусі (1980). Скончыў Усесаюзны ін-тсав. гандлю (1945). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1966—88 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканам. і сац. эфектыўнасці новай тэхнікі, тэхналогіі і арг-цыі прамысл. вытв-сці, удасканальвання планавання на прадпрыемствах, канцэнтрацыі вытв-сці ў прам-сці.
Тв.:
Специализация и кооперирование промышленности. М., 1960 (у сааўт);
Концентрация производства в промышленности. М., 1968;
Организация и оперативное планирование машиностроительного производства. Мн., 1977;
Сроки внедрения новой техники и эффективность производства. М., 1978;
Теоретические основы организации производства. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬЦАРО́ВІЧ (Balcerowicz) Лешак (н. 19.1.1947),
польскі дзярж. дзеяч, эканаміст. З 1970 выкладчык, з 1992 праф.Гал. гандлёвай школы ў Варшаве. У 1989—91 віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў. Аўтар праграмы стабілізацыі гаспадаркі і перабудовы эканам. сістэмы Польшчы (план Бальцаровіча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУЦЫЯНАЛІ́ЗМ,
адзін з кірункаў зах. дзяржавазнаўства 20 ст., які разглядае паліт. арганізацыю грамадства як комплекс розных аб’яднанняў грамадзян — «інстытуцый» (напр., сям’я, партыя, прафсаюз і да т.п.); дзяржаву таксама кваліфікуе як адну з «інстытуцый». Заснавальнік — амер.эканаміст і сацыёлаг Т.Веблен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЙЛІ (Beiley) Сэмюэл (1791, г. Шэфілд, Вялікабрытанія — 18.1.1870),
англійскі вучоны-эканаміст У 1831 заснаваў і ўзначаліў Банкаўскую кампанію ў г. Шэфілд. Аўтар навук. прац па эканам., філас. і паліт. праблемах. Асн. твор «Крытычнае даследаванне аб прыродзе, мерах і прычынах вартасці...» (1825) накіраваны супраць тэорыі працоўнай вартасці Д.Рыкарда.