палітычны блок Румыніі, Чэхаславакіі і Югаславіі ў 1920—38. Створана ў 1920—21 на аснове двухбаковых пагадненняў для захавання суадносін сіл, што склаліся ў Цэнтр. і Паўд.-Усх. Еўропе пасля 1-й сусв. вайны. Дзейнічала ў рэчышчы знешняй палітыкі Францыі, займала важнае месца ў яе сістэме ваенна-паліт. саюзаў. Даўэса план 1924, Лакарнскія перагаворы 1925, пазнейшае збліжэнне Румыніі з Англіяй, Венгрыяй і асабліва з Італіяй прывялі да аслаблення Антанты Малой і ролі ў ёй Францыі. Пагроза з боку фаш. Германіі прыпыніла распад Антанты Малой. У 1933 саюзнікі падпісалі Арганізац. пакт пра неабмежаваны тэрмін дзеяння ўсіх пакладзеных у аснову Антанты Малой дагавораў, стварылі савет Антанты Малой і эканам. савет. У 1934 Румынія і Югаславія са згоды Чэхаславакіі ўвайшлі ў Антанту Балканскую. Дагаворы 1937 Югаславіі з Балгарыяй і Італіяй сталі прычынай новага крызісу ў сістэме Антанты Малой. Мюнхенскае пагадненне 1938, якое прывяло да акупацыі Чэхаславакіі Германіяй, спыніла існаванне блока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КАРНІ, Покарны (Pokorny) Карал (18.1.1891, Паўліцы, каля г. Знойма, Чэхія — 14.2.1962), чэшскі скульптар. Нар. мастак Чэхаславакіі (1956). Ганаровы чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе (1911—14), АМ (1914—17) у І.Мысльбека ў Празе. Аўтар рэалістычна абагульненых па формах твораў: помнікі загінуўшым шахцёрам у Лазах (1925), у Осеку (1936—38), А.Ірасеку (1952), Б.Немцавай (1954) у Празе, рэльефы для Нац. помніка ў Празе (1936—38), манумент «Братанне» ў г. Чэска-Тршэбава (1947—50). Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1949, 1952, 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ХАНЬ (Suchoń) Эўген (25.9.1908, г. Пезінак, Славакія — 1993),
славацкі кампазітар, адзін з заснавальнікаў сучаснай славацкай музыкі. Нар.арт.Чэхаславакіі (1958). Вучань В.Новака. З 1933 выкладаў у Муз.-драм. акадэміі (з 1941 кансерваторыя), у 1948—74 ва ун-це, адначасова ў 1954—59 у пед. ін-це ў Браціславе. Для твораў характэрна арганічнае спалучэнне нар.муз. традыцыі з навейшай кампазітарскай тэхнікай; оперы «Водаварот» (паст. 1949), «Святаплук» (паст. 1959), кантата «Псалом зямлі Падкарпацкай» (1938), арк. творы, хоры і інш. Аўтар муз.-тэарэт.прац.Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1951, 1954, 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫЧ (Frič) Марцін (29.3.1902, Прага — 26.7.1968),
чэхаславацкі кінарэжысёр; адзін з заснавальнікаў нац. кінамастацтва. Нар.арт.Чэхаславакіі (1965). Працаваў у т-ры, кіналабараторыі. Першыя фільмы «Патэр Войцех» (1928), «Арганіст сабора св. Віта» (1929). Сярод найб. значных фільмаў: камедыі «Гэй, руп!» (1934), «Свет належыць нам» (1937), «Пекар імператара» (1951), гіст. «Янашык» (1936, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Сцеражыся!» (1947), гіст.-рэв. «Загартаваныя» (1950, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), біягр. «Тайна крыві» (1953). Зняў таксама фільмы «Рэвізор» (1933), «Белая спражка» (1960), «Людзі з фургонаў» (1966). Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РДАШ (Kardoš) Дэзідэр (н. 23.12.1914, г. Надліцы, Славакія),
славацкі кампазітар, педагог. Нар.арт.Чэхаславакіі (1975). Вучыўся ва ун-це і Муз. акадэміі (1933—37) у Браціславе, у 1937—39 у В.Новака ў Празе. У 1939—51 працаваў на радыё. Дырэктар Славацкай філармоніі (1952—54). Старшыня Саюза славацкіх кампазітараў (1955—63). З 1963 выкладаў у Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў (з 1968 праф.) у Браціславе. Аўтар кантат, сімфоній, праграмных твораў для аркестра («Славакафонія», 1976), канцэртаў для аркестра (1957), фп. з аркестрам (1969), квінтэта духавых (1977), камерна-інстр. ансамбляў. Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1954, 1959, 1979. Дзярж. прэмія Славакіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ХА (Průcha) Яраслаў (24.4.1898, Скврняні, каля г. Пльзень, Чэхія — 25.4.1963),
чэшскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.Чэхаславакіі (1953). У 1924—28 акцёр Гар.т-ра ў Кладна (з 1963 імя П.), у 1931—63 працаваў у Нац. т-ры ў Празе. Сярод роляў: Гален («Белая хвароба» К.Чапека), Ян Жыжка, Войнар, Дзівішак («Ян Жыжка», «Войнарка», «Бацька» А.Ірасека), Марцін Кабат («Жарты з чортам» Я.Дрды), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), Лёўшын («Ворагі» М.Горкага) і інш.Найб. цікавыя рэжысёрскія работы — пастаноўкі п’ес І.К.Тыла (у т. л. «Упартая жанчына»). Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́БІНСКІ (Švabinský) Макс (17.9.1873, г. Кромержыж, Чэхія — 10.2.1962),
чэшскі мастак. Нар.маст.Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай АМ (1891—98). Працаваў пераважна ў графіцы, а таксама ў станковым жывапісе і манум.-дэкар. мастацтве. Зазнаў уплыў сімвалізму, але ў цэлым захоўваў рамант. пафас. У творах выяўляў пышную квітнеючую прыроду, населеную рэальнымі або казачнымі, алегарычнымі персанажамі. Аўтар вітражоў «Сашэсце Св. Духа» і «Страшны суд» у саборы св. Віта ў Празе, графічных партрэтаў Я.Неруды (1901), М.Алеша (1908), І.Манеса (1917), Ю.Фучыка (1950), цыкла «Райская саната» (1916—20), станковых кампазіцый «Летняя ноч» (1911), «Жніво» (1927), «Паэт і муза» (1932), жывапісных палотнаў «Зліццё душ» (1896), «Жоўты парасон» (1908—09), іл. да кніг. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1952. Іл.гл. да арт.Чэхія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВО́БАДА (Svoboda) Людвік (25.11.1895, в. Грознецін, Чэхія — 20.9.1979),
чэхаславацкі дзяржаўны і ваен. дзеяч. Ген. арміі (1945). Тройчы Герой (1965, 1970, 1975), Герой Сав. Саюза (1965). Працаваў аграномам. З 1915 на ўсх. фронце аўстра-венг. арміі. На чале групы вайскоўцаў-чэхаў перайшоў лінію фронту і ў 1916 уступіў у чэхаславацкі легіён, які фарміраваўся ў Расіі. З 1920 на радзіме, афіцэр чэхаславацкай арміі. у 1931—34 выкладчык Ваен. акадэміі ў Граніцы (Маравія). Пасля акупацыі герм. войскамі Чэхаславакіі адзін з арганізатараў падп. антыфаш. ваен. арг-цыі. Летам 1939 выехаў у Польшчу, сфарміраваў чэхаславацкую вайсковую часць і з пач. 2-й сусв. вайны перайшоў з ёю ў СССР. У 1942 узначаліў 2-і Чэхаславацкі пяхотны батальён, у 1943—1-ю Чэхаславацкую асобную брыгаду (з 1944 армейскі корпус), якая ў складзе 1-га Укр. фронту ўдзельнічала ў Карпацка-Дукельскай аперацыі 1944, змагалася ў Славакіі і Маравіі, а пасля вызвалення Чэхаславакіі (1945) стала асновай стварэння ўзбр. сіл краіны. У 1945—50 С. — міністр нац. абароны, у 1950—51 нам. старшыні ўрада Чэхаславакіі. У 1955—59 нач.Ваен. акадэміі імя К.Готвальда. У перыяд «Пражскай вясны» 1968 прыхільнік дэмакр. рэформ. З сак. 1968 па май 1975 прэзідэнт ЧССР, вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі ЧССР. Чэхаславацкая прэмія міру (1968), Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1970).
Літ.:
Марьина В.В. Чехословацкий легион в СССР (1939—1941 гг.) // Вопр. истории. 1998. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІ́НЫ,
этнічная і гіст. назва рускіх, беларусаў і ўкраінцаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Сустракаецца ў бел. л-ры 16—18 ст. Р. называлі таксама жыхароў Галіцыі, Букавіны, Закарпацкай Украіны ў афіц. л-ры Аўстра-Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРПА́ЦКАЯ УКРАІ́НА (Закарпацце),
тэрыторыя сучаснай Закарпацкай вобл. Украіны. У 10—11 ст. была ў складзе Кіеўскай Русі. Стараж. насельніцтва — славяне. З 11 ст. ў складзе Венгрыі, потым Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі, з 1919 — Чэхаславакіі, з 1938 — Венгрыі. З 1945 у складзе Украіны.