Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАНГРЭ́С назва двухпалатных парламентаў у Аргенціне, Бразіліі, Дамініканскай Рэспубліцы, Чылі, аднапалатных парламентаў у Гватэмале, Гандурасе і некаторых інш. краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМЕ́ЙКА (Ігнат Іпалітавіч) (31.7.1802, маёнтак Мядзведка, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 23.1.1889),
геолаг, мінералог, даследчык Чылі. Скончыў Віленскі ун-т (1822). Удзельнік паўстання 1830—31. З 1832 у Парыжы, дзе скончыў Горную школу (1836). З 1838 у Чылі, арганізаваў вывучэнне геалогіі і мінералогіі Андаў, пустыні Атакама і аўтаномнай прав. Араўканіі на ПдЧылі; заснаваў метэаралагічную службу; стварыў этнагр. музей, Горную школу ў г. Какімба (з 1838 праф.); адкрыў медныя і сярэбраныя капальні, арганізаваў золатаздабычу і здабычу салетры; увёў метрычную сістэму вагі і мер; напісаў падручнікі па мінералогіі і метэаралогіі. У 1866—83 абраны рэктарам ун-та ў Сант’яга. У 1884 наведаў радзіму (Мядзведка, Мір, Крошын). Чылійскі ўрад абвясціў Д. нац. героем. Яго імем названы: мінерал дамейкіт, выкапнёвы слімак, фіялка, аманіт чылійскі; горад у Араўканіі на Пд, рабочы пасёлак паблізу порта Антафагаста на ПнЧылі, хрыбет у Андах (Кардыльера-Д.); ун-т і нац.б-ка ў Сант’яга. У яго гонар выбіты медаль і пастаўлены помнік у Сант’яга. У б. фальварку Д. (в. Заполле Лідскага р-на) адкрыты музей.
Тв.:
Moje podróze: Pamiętniki wygnańca. T. 1—-3. Wrocław etc., 1962—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАНКА́ГУА (Aconcagua),
найбольшая вяршыня ў Андах і Паўд. Амерыцы, у Аргенціне, каля граніцы з Чылі. Выш. 6960 м. Складзена з андэзітаў, укрыта вечнымі снягамі, 7 ледавікоў. Агульная пл. абледзянення 80 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Фронт народнага дзеяння (Чылі) 5/353; 11/243
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАФАГА́СТА (Antofagasta),
горад на ПнЧылі, адм. ц. вобласці Антафагаста. Засн. ў 1870. 219 тыс.ж. (1990). Порт на Ціхім ак.Чыг. вузел. Харч., хім.прам-сць, каляровая металургія; суднабудаванне. Цэнтр медзездабыўнога раёна. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОС-А́НХЕЛЕС (Los Ángeles),
горад у Цэнтр.Чылі. Адм. цэнтр прав. Біо-Біо. Засн. ў 1739. Каля 100 тыс.ж. (1996). Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжа, цукр. буракі, фрукты, вінаград). Харч. (мукамольная, маслабойная) прам-сць.