гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн.частка дэпартамента Па-дэ-Кале. Пл. каля 4 тыс.км². Нас. 1 млн.чал. (1982). З 2-й пал. 9 ст. да 1180 тэр. Артуа належала Фландрыі; у сярэднія вякі часткааўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВО́ТА (ад позналац. quota частка, якая прыпадае на кожнага),
1) доля, частка, пай, норма, якія прыпадаюць на аднаго з удзельнікаў агульнай справы.
2) Колькасныя абмежаванні (вытв-сці, збыту, спажывання, экспарту, імпарту тавараў), якія ўводзяцца на пэўны час. Абмежавальныя меры называюцца кваціраваннем.
3) Велічыня падатку, што збіраецца з пэўнай адзінкі абкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРО́ТНЫЯ ФО́НДЫ,
часткавытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам расходуецца ў вытв. цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на новы прадукт. Матэрыяльна-рэчыўную аснову абаротных фондаў складаюць прадметы працы (матэрыялы, сыравіна і інш.), што знаходзяцца на складах у выглядзе вытворчых запасаў і незавершанай вытв-сці. У рыначнай эканоміцы абаротныя фонды — пастаянная часткаабаротнага капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПААПО́ (Poopó),
салёнае возера ў Балівіі, у Цэнтральных Андах, на выш. 3690 м. Пл. 2,5—3 тыс.км² (мяняецца па сезонах). Глыб. (у сухі перыяд) да 3 м. П. — часткастараж. больш буйнога вадаёма. У возера ўпадае р. Дэсагуадэра; у дажджлівы сезон частка вады з П. па р. Лакаауіра паступае ў воз. Кайпаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫАЗО́ЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На ПдУсх.-Еўрап. раўніны, у Запарожскай і Данецкай абласцях, на ПдУ Украіны. Выш. да 324 м (г. Магіла-Бельмак). Паката зніжаецца да Азоўскага м. Фундамент складзены з крышт. парод, укрыты лёсападобнымі пародамі. Участкі ціпчакова-кавыльных стэпаў. Большая частка тэрыторыі ўзарана. На П.у. размешчана часткаУкр. стэпавага запаведніка — «Мураваныя магілы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЕ́ЗСКІЯ ВО́ЙНЫ,
назва войнаў Прусіі супраць Аўстрыі за авалоданне Сілезіяй (належала Аўстрыі); састаўная частка вайны за Аўстрыйскую спадчыну. У выніку 1-й (1740—42) і 2-й (1744—45) С.в. большая частка Сілезіі была захоплена Прусіяй. Спроба Аўстрыі вярнуць Сілезію ў ходзе Сямігадовай вайны 1756—63 (часам яе наз. 3-й С.в.) была безвыніковай.