МЕДАЛЬЁН (франц. médaillon ад італьян. medaglione павелічальнае ад medaglia медаль),
1) выяўленчая ці арнаментальная кампазіцыя (ляпны або разны рэльеф, размалёўка, мазаіка) у авальным ці круглым абрамленні. Выкарыстоўваецца для аздаблення будынкаў, мэблі і інш. У бел. архітэктуры 18 — пач. 20 ст. вядомы М. з расл., антрапаморфнымі, рэліг. матывамі.
2) Ювелірнае ўпрыгожанне (нярэдка ў выглядзе авальнай ці круглай плоскай каробачкі на ланцужку) для захоўвання мініяцюрнага партрэта ці рэліквіі.
С.А.Сергачоў.
Медальён на фасадзе царквы Арсанмікеле ў Фларэнцыі, Італія. 1460. Мастак Л. дэла Робія. Маёліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯў хіміі,
велічыня, якая паказвае адносную колькасць дадзенага кампанента у фізіка-хім. сістэме (сумесі, растворы, сплаве). Колькасна роўная адносінам ліку часціц кампанента, колькасці рэчыва (малярная К.) або яго масы (масавая К.) да аб’ёму сістэмы: адзінкі К.: м−3, моль/м³цікг/м³ адпаведна.
Малярная К. раствораў (прынятае абазначэнне с) вызначаецца колькасцю растворанага рэчыва (гл.Моль) у 1 л раствору; вымяраецца ў моль/лці М (1 моль/л=103 моль/м³). Напр., раствор сернай к-ты з с (H2SO4) - 0,5 моль/л, ці 0,5 М H2SO4, мае 49 г к-ты ў 1 л, таму што малярная маса H2SO4 (маса 1 моль) роўная 98 г/моль. Масавая К. раствору. цітр — колькасць грамаў растворанага рэчыва ў 1 см³ раствору (карысталіся да ўвядзення СІ). Аб’ёмная, масаваяцімалярная долі кампанента — адпаведна адносіны аб’ёму, масы ці колькасці рэчыва да агульнага аб’ёму, агульнай масы ці колькасці рэчыва сістэмы, вымяраецца ў працэнтах і К. не з’яўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ГЕЛЬ (ням. Tiegel),
1) пасудзіна для плаўлення, варкі ці награвання розных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца, напр., для плаўлення металаў і сплаваў у газавым ці вадкім асяроддзі зададзенага саставу (гл.Горан, Тыгельная плаўка металаў). У залежнасці ад т-ры апрацоўкі і хім. уласцівасцей матэрыялаў, што апрацоўваюцца, Т. вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і сплаваў, плаціны і інш.), графіту, фарфору ці вогнетрывалых матэрыялаў. Форма Т. пераважна круглая (у папярочным сячэнні) і звужаная ўнізе. Прамысл. печы з Т., у якіх плавяць, вараць ці награваюць матэрыялы (вырабы), наз. тыгельнымі печамі.
2) Т. у паліграфіі — масіўная метал. пліта для прыціскання паперы ціінш. матэрыялу да друкарскай формы, напр., у машынах высокага друку. Для выраўноўвання ціску на Т. замацоўваецца спец. пругкая пласціна (дэкель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВА́Л,
насып з глебы, парод і адходаў, утвораны ў выніку раскрыўных ціінш. адвальных работ пры распрацоўцы карысных выкапняў, буд-ве каналаў і інш. Можа займаць спец. адведзеныя пляцоўкі ці адмоўныя формы рэльефу (яры, лагчыны і інш.). Пасля распрацоўкі радовішчаў або заканчэння інш. работ павінны знішчацца ці праходзіць стадыю рэкультывацыі ў прыродаахоўных мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЁК,
агульныя ці мясцовыя праявы парушэння воднага абмену арганізма, калі вада, бялкі і электраліты намнажаюцца па-за клеткамі ці ў серозных поласцях цела. Бывае пры затрымцы натрыю ў арганізме, парушэнні анкатычнага ціску, застоі крыві, запаленні, інтаксікацыі, алергіі і інш. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, дыета з абмежаваннем вадкасці і солі (ці без солі), мачагонныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ТВАННЕ, акамкаванне,
метад атрымання камякоў пылападобнай руды, мінер. угнаенняў ці танказдробненых канцэнтратаў, спяканне якіх ускладнена. Увільготнены матэрыял у вярчальным барабане ці талерчатым гранулятары ператвараецца ў камякі, трываласць якім надаецца хім. спосабам, абпальваннем ці высушваннем. Канчатковы прадукт наз.акатышам. У каляровай металургіі акатваюцца свінцовыя, медныя, нікелевыя канцэнтраты, для жал. рудаў акрамя акатвання выкарыстоўваюць агламерацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІДА́М II (Archidamos; ? — 427 ці 426 да н.э.),
цар Спарты [469 ці 476 — 426 да н.э.]. На чале спартанскага войска задушыў паўстанне ілотаў 464—458 ці 455 (гл.Месенскія войны). На пач.Пелапанескай вайны кіраваў паходамі ў Атыку (у 431, 430 і 428) і Платэі (429). Па яго імю гэты перыяд вайны наз. Архідамавай вайной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАВУІ́РАВАННЕ (ад франц. désavouer адмаўляцца, выказваць неадабрэнне),
заява пра нязгоду з дзеяннямі сваёй даверанай асобы ці аб тым, што дадзеная асоба не ўпаўнаважана дзейнічаць ад імя заяўніка. У міжнар. праве — заява кіраўніка дзяржавы ці ўрада аб тым, што дыпламат. прадстаўнік або інш.афіц. асоба дзейнічала без адпаведнага даручэння ці з перавышэннем паўнамоцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙНЭ́ (грэч. koine ад koinos агульны),
1) агульнанародная мова, якая ўзнікла ў 4 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі на аснове атычнага з элементамі іанічнага дыялекту.
2) Мова міжпляменных або міждыялектных зносін для шэрагу роднасных плямён ці народаў, якая ўтварылася на аснове найб. пашыранай мовы ці дыялекту, што ўвабраў рысы інш. моў ці дыялектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПАНО́МЕТР (ад лац. expono выстаўляю, паказваю + ...метр),
прылада для вызначэння вытрымкі і дыяфрагменнага ліку пры фота- і кіназдымцы. Бывае аптычны (з аптычным клінам), фотаэлектрычны (найб. пашыраны) і таблічны (калькулятар). Многія фота- і кінаапараты маюць убудаваныя Э. ці экспанаметрычныя механізмы, мех.ціэл. звязаныя з механізмамі ўстанаўлення (ці адпрацоўкі) экспазіцыйных параметраў. Гл. таксама Экспазіметр.