БРАЎН ((Brown) Майкл Сцюарт) (н. 13.4.1941, Нью-Йорк),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва. Скончыў Пенсільванскі ун-т (1962). Д-р медыцыны (1966). З 1968 у Нац. ін-це артрытаў і абменных хвароб, з 1971 праф. у Тэхаскім ун-це, у 1980 г. дырэктар Цэнтра генет.хвароб у Паўд.-Зах.мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы ца механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме чалавека і жывёл. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з Дж.Л.Голдстайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБСІЯЛЁЗЫ,
група інфекц.хвароб чалавека і жывёлы з пераважным пашкоджаннем страўнікава-кішачнага тракту; найчасцей у форме вострага гастраэнтэрыту. Узбуджальнік інфекцыі — клебсіела, крыніца — хворыя і бактэрыяносьбіты. Магчыма эндагеннае (гл.Аўтаінтаксікацыя) і экзагеннае заражэнне, найчасцей праз ежу, паветрана-кропельнае, кантактна-бытавое. К. — адна з пашыраных унутрыбальнічных хвароб. Праяўляецца востра, моташнасцю, ірвотай, болямі ў жываце, вадкім (з прымессю слізі) стулам, павышанай т-рай, агульнай слабасцю, іншы раз (асабліва ў нованароджаных і грудных дзяцей, старых людзей) — пнеўманіяй, астэаміэлітам, менінгітам, перытанітам, інфекцыяй мочавыдзяляльных шляхоў, сепсісам. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (19.3. 1874, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 25.7.1934),
бел. і расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і інфекц.хвароб, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР. Д-рмед.н. (1909). Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). Працаваў у Маскве: з 1921 арганізатар і дырэктар Ін-та малярыі, паразіталогіі і гельмінталогіі (наз. яго імем), з 1923 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні лейшманіёзаў, малярыі, спірахетозаў і вывучэнні членістаногіх — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб.
Тв.:
Этиология «восточной язвы» (bouton d’Orient) и краткие сведения об этой болезни. М., 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАПЛАЗМО́ЗЫ МОЧАПАЛАВЫ́Х О́РГАНАЎ,
група інфекцыйных хвароб чалавека, якія выклікаюць патагенныя бактэрыі мікаплазмы. Перадаюцца палавым рэдка быт. шляхам. Інкубацыйны перыяд 7—14 дзён. Імунітэт 5—10 і больш гадоў. Крыніца — хворы чалавек ці носьбіт мікаплазмаў. Узбуджальнік укараняецца ў арганізм праз слізістую абалонку мочапалавых органаў і выклікае развіццё урэтрыту, прастатыту, вагініту і інш.хвароб. Спецыфічныя праявы мала адрозніваюцца ад ганарэі, трыхаманозу. Працякаюць пераважна ў хранічнай форме, тарпідна (схавана). Выклікаюць у жанчын заўчасныя роды, ліхаманку (у час родаў і пасляродавы перыяд), у мужчын — марфал. змены ў сперматазоідах і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАРНА́ЦКІ (Фёдар Ігнатавіч) (25.12. 1845, в. Пяцеўшчына Мінскага р-на — 20.8.1902),
расійскі вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны; адзін з заснавальнікаў айч. бальнеалогіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1888). Скончыў Кіеўскі ун-т (1871), працаваў у ім да 1878. З 1879 у Пецярбургу, з 1891 у Ваенна-мед. акадэміі (заг. кафедры, праф.). Навук. працы па пытаннях хвароб нырак і кліматабальнеалогіі. Апісаў характэрныя сімптомы шэрагу хвароб нырак (сімптом П.).
Тв.:
О лихорадках на Кавказско-Черноморском побережье от Новороссийска до Сухуми. СПб., 1900;
Пиэлит: (Этиология, диагностика и терапия его). СПб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКЦЫ́НЫ,
група імунапрэпаратаў з мікраарганізмаў, што выкарыстоўваюцца для стварэння актыўнага спецыфічнага набытага імунітэту людзей і жывёл з мэтай прафілактыкі і лячэння інфекц. і паразітарных хвароб. Уводзяць вакцыны (вакцынацыя, імунізацыя, прышчэпкі) праз рот, дыхальныя шляхі, на скуру, пад скуру, у мышцы і інш. Упершыню вакцыны выкарыстаў у 1796 англ. ўрач Э.Джэнер, які прышчэпліваў людзям для папярэджання ад захворвання натуральнай воспай воспу каровы (адсюль назва).
Адрозніваюць вакцыны інактываваныя карпускулярныя, жывыя карпускулярныя, хім. і анатаксіны. Інактываваныя вакцыны рыхтуюць з мікраарганізмаў, забітых фіз. (награванне) і хім. метадамі, жывыя вакцыны — са спецыяльна аслабленых культур мікраарганізмаў, якія не здольны выклікаць захворванне, але могуць фарміраваць імунітэт. Хім. вакцыны — рэчывы, вылучаныя з бактэрыяльных клетак, маюць асн. кампаненты, якія ствараюць імунітэт. Вакцыны могуць быць прыгатаваны з узбуджальнікаў адной інфекцыі — монавакцыны або ў выніку камбінацыі двух і болей узбуджальнікаў (асацыіраваныя вакцыны). Прынцып прыгатавання і класіфікацыя вакцын супраць хвароб жывёл не адрозніваюцца ад медыцынскіх. Вакцыны выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння больш як 20 інфекц.хвароб жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАЛО́ГІЯ (ад грэч. nosos хвароба + ...логія),
навука, якая вывучае медыка-біял. асновы, этыялогію і патагенезхвароб чалавека і жывёл з мэтай іх універсальнай класіфікацыі. Вылучае назалагічныя адзінкі, або назалагічныя формы (у медыцыне іх больш за 20 тыс.), з пэўнымі прычынай (гал. крытэрый), тыповымі вонкавымі праявамі (сімптамакомплексам), спецыфічнымі структурна-функцыян. парушэннямі ў органах і тканках і механізмам развіцця (могуць выкарыстоўвацца і інш. крытэрыі). Звязана з паталогіяй, мікрабіялогіяй, цыталогіяй, біяхіміяй, генетыкай, малекулярнай біялогіяй і інш. Вызначае падыходы ў дыягностыцы, лячэнні, прафілактыцы.
Зараджэнне Н. як навукі звязана з працамі італьян. вучонага Дж.Марганьі (1-я навук. класіфікацыя хвароб, 1761) і франц. вучонага М.Біша. У 2-й пал. 19 ст., з развіццём паталаг. анатоміі і бактэрыялогіі, клінічны крытэрый групавання хвароб (сімптомы або сіндромы) дапоўнены марфалагічным і этыялагічным. У канцы 19 ст. вылучаны асн. назалагічныя формы. Уклад у развіццё Н. зрабілі К.Бернар, Р.Вірхаў, Л.Пастэр, І.П.Паўлаў, Л.Полінг, А.Дз.Спяранскі, І.В.Давыдоўскі, кан. вучоны Г.Селье і інш.
Літ.:
Царегородцев Г.И., Кротков Е.А., Боголюбов В.М. О понятии нозологической формы заболевания // Терапевтич. архив. 1976. Т. 48, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІМФАМА́НІЯ (ад німфа + манія),
паталагічная павышаная палавая цяга ў жанчын, якая праяўляецца нястрымным імкненнем да палавога збліжэння з рознымі партнёрамі. Сіндром арган.хвароб галаўнога мозга, гіпаманіякальнага стану, псіхапатыі, паталаг. клімаксу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССО́ННІЦАінсамія, агрыпнія,
парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фіз. і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца для сну і інш.), хваробы нерв. сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіял. працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бяссонніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напр. алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́ТЫЯ (ад грэч. apatheia абыякавасць),
стан поўнай абыякавасці, пасіўнасці, страты (поўнай або частковай) інтарэсу да навакольнага, унутраных памкненняў, эмац. рэакцый. Можа быць адзнакай некаторых псіх. хвароб (напр., шызафрэніі) або парушэння дзейнасці залозаў унутр. сакрэцыі.