горад на ПнУ Кітая, на р. Сунгары. Адм. ц. правінцыі Хэйлунцзян. 4,35 млн.ж. (2000). Трансп. вузел, буйны эканам. і культ.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн., эл.-энергет., трансп., станка- і прыладабудаванне), харч., дрэваапр. будматэрыялаў, цукр., папяровая і інш. Шматлікія ВНУ. Заапарк. Харбінскі летні муз.фестываль (ліпень). Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.
Засн. ў 1898 на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з буд-вам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі: тут знаходзілася яе цэнтр. адміністрацыя, склалася вял.рас. дыяспара. Пасля грамадз. вайны ў Расіі Х. — адзін з гал. цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—45 акупіраваны яп. войскамі, фармальна ў складзе Маньчжоў-Го. 18—20.8.1945 у ходзе савецка-японскай вайны 1945 вызвалены Чырв. Арміяй і Амурскай ваен. флатыліяй.
Сярод эмігрантаў 1920—40-х г. быў значны бел. асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М.Л.Забэйда-Суміцкі, дырыжор І.П.Райскі і яго сын Б.А.Райскі. У Х. знаходзілася бел. місія ордэна марыянаў на чале з Ф.Абрантовічам (1928—39) і А.Цікотам (1939—48), святары Я.Германовіч (В.Адважны), Т.Падзява, К.Найловіч. Місія выдавала час. «Католический вестник».
Літ.:
Русский Харбин. М., 1998;
Аблова Н.Е. История КВЖД и российской эмиграции в Китае (первая половина XX в.). Мн., 1999.
Ю.В.Бажэнаў.
Горад Харбін. Будынак царквы св. Сафіі (цяпер музей рускай гісторыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я АЎЦЮКІ́,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля вадасх. Аўцюкі, на аўтадарозе Калінкавічы — Гомель. Цэнтр сельсавета. За 12 км на У ад г. Калінкавічы, 110 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Галявіцы. 978 ж., 458 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У вёсцы праводзіцца Усебел. фестывальнар. гумару (1 раз у 2 гады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАХАБА́Д,
горад у паўн.ч. Індыі, у штаце Утар-Прадэш, пры зліцці рэк Ганг і Джамна. 650 тыс.ж. (1981). Транспартны вузел. Харчасмакавая прам-сць, вытв-сць прадметаў рэліг. культу. Рэліг. цэнтр індуізму, дзе раз у 12 гадоў адбываюцца масавыя індуцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці (у рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы). Каменная калона цара Ашокі (каля 242 да н.э., выш. за 10 м), інш.гіст. помнікі. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АБЛА́СНАЯ ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1989 у Віцебску на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Бел. філармоніі. У складзе філармоніі (1997): ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», жаночы актэт балалаек (кіраўнік Т.Шафранава), цымбальны ансамбль «Расіца», дзіцячы ансамбль бальнага танца «Мазаіка», выканаўцы бальных танцаў Н. і А.Кананенкі, дзіцячы т-р «Арт-ліхтар», эстрадна-цыркавы калектыў, а таксама дзіцячыя студыі эстэт. выхавання. Філармонія праводзіць штогадовы конкурс бальнага танца «Парад надзей», фестываль гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», удзельнічае ў правядзенні фестываляў імя І.І.Салярцінскага і «Беларуская музычная восень».
Да арт.Віцебская абласная філармонія. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РМАЛА,
горад, прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт у Латвіі, паміж паўд. берагам Рыжскага зал. і р. Ліелупе. Ўтвораны ў 1959 з гарадоў Кемеры, Слока і Юрмальскага р-на Рыгі. Уключае шэраг населеных пунктаў, якія цягнуцца ўздоўж узбярэжжа на 33 км: Ліелупе, Булдуры, Дзінтары, Майары, Дубулты (адм. ц. Ю.) і інш. Праз Ю. праходзіць электрыфікаваная чыгунка Рыга—Тукумс (14 станцый). 59 тыс.ж. (1997). Цэлюлозна-папяровы камбінат «Слока», ф-кі «Тэхнаінфарм», маст. вязаных і галантарэйных вырабаў, з-дспарт. лодак і інш. Музеі: гіст., маст., музей-дача Я.Райніса. Міжнар.фестываль эстраднай песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КЛА́СІК-АВАНГА́РД»,
бел. ансамбль салістаў. Створаны ў Мінску ў 1991, канцэртную дзейнасць вядзе з 1988. Кіраўнік У.Байдаў. У рэпертуары малавядомыя муз. творы розных часоў і стылявых кірункаў, ад стараж. музыкі да сучасных эксперыментаў. Зрабіў значны ўклад у развіццё сучаснай бел. камернай музыкі, аднавіў складаныя творы бел. аўтараў. Для ансамбля пішуць многія кампазітары, у т. л. замежныя. Па ініцыятыве калектыву і пры яго ўдзеле ў Віцебску з 1989 штогод праводзіцца фестываль камернай музыкі памяці І.Салярцінскага. Адзін з асн. выканаўцаў 1-га Міжнар. фестывалю сучаснай камернай музыкі (Мінск, 1991), фестываляў «Адраджэнне Беларускай капэлы» (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЛА́НАВА Лідзія Андрэеўна (27.10.1900, с. Чарнаўка Саратаўскай вобл., Расія — 20.9.1973),
расійская эстр. спявачка (кантральта). Засл. арт. Расіі (1942). Выступаць пачала ў 1917. З 1933 артыстка муз.-эстр. ўпраўлення Дзярж. аб’яднання муз., эстр. і цыркавых прадпрыемстваў. У 1945 рэпрэсіравана. З 1953 артыстка Усерас. гастрольна-канцэртнага аб’яднання. Дасканала валодала майстэрствам імправізацыі. Гал. месца ў рэпертуары займалі рус.нар. песні, якія выконвала распеўна, з праніклівай сардэчнасцю, лірызмам і гумарам. Аднавіла (аўтар) многія нар. песні, у т. л. «Валёнкі». Першая выканаўца многіх песень рас. кампазітараў, у т. л. «Кацюшы» М.Блантэра. У 1967 разам з Л.Уцёсавым, К.Шульжэнка і М.Бернесам узначаліла 1-ы Усесаюзны фестывальсав. песні.
Літ.:
Л.Русланова в воспоминаниях современников. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛАВЯ́НСКІ БАЗА́Р У ВІ́ЦЕБСКУ»,
традыцыйны міжнар.фестываль мастацтваў у Віцебску. Засн. ў 1992 як «Славянскі базар» («Славянскі кірмаш»), Арганізатары: мін-вы культуры Беларусі, Расіі, Украіны пры ўдзеле канцэртных і камерц. фірм. З 1998 сучасная назва, праводзіцца пад патранажам Вышэйшага Савета Саюза Расіі і Беларусі. Складаецца з конкурснай часткі (удзельнікі — маладыя выканаўцы краін СНД і Еўропы), а таксама з канцэртаў гасцей, членаў журы. У межах фестывалю праводзяцца нац. дні краін-заснавальніц, фалькл. фэсты з конкурсамі нар. рамёстваў і промыслаў, маст. вернісажы. шматлікія конкурсы, а таксама дзіцячыя фестывалі.
Літ.:
Славянский базар в Витебске: Первое десятилетие... Витебск, 2001.
Дз.А.Падбярэзскі.
«Славянскі базар у Віцебску». 2000.Да арт.«Славянскі базар у Віцебску». Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі на «Славянскім базары». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЮДЗУ́МІ Тасіра (н. 20.2.1929, г. Іакагама, Японія),
японскі кампазітар. Вучыўся ў Такійскім ун-це мастацтваў (1945—51) і Парыжскай кансерваторыі (1951—52). У 1953 разам з Я.Акутагавай і І.Данам арганізаваў авангардысцкі гурток «Група траіх», у 1957 — фестываль музыкі ў г. Каруідзава. Зазнаў уплыў музыкі А.Месіяна і І.Стравінскага. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі і электроннай музыкі, выкарыстоўваў дадэкафонію, алеаторыку. У шэрагу твораў (сімфоніі «Нірвана», 1958; «Мандала», 1960; сімф. паэма «Сансара», 1962) звяртаўся да традыцый будыйскай музыкі. З 1970-х г. развівае прынцыпы яп.нар. музыкі, імкнецца да інтэграцыі еўрап. і традыц.яп.муз. мастацтва. Аўтар оперы «Залаты павільён» (1976), балетаў «Бугаку» (паст. 1962), «Алімпійцы» (паст. 1965), мюзікла «Мілая жанчына» (лібр. К.Абэ), араторыі (1959), кантат, твораў для прыдворнага арк. гагаку, камерна-інстр. ансамбляў, хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.