АРА́БСКІ ФОНД ЭКАНАМІ́ЧНАГА І САЦЫЯ́ЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ́ (Arab Fund for Ekonomicand Social Development; АФЭСР),
міжнародная фінансава-крэдытная арг-цыя. Засн. ў 1968. Члены — 21 краіна Блізкага Усходу і Паўн. Афрыкі. Штаб-кватэра ў Кувейце. Мэта: садзейнічаць эканам. і сац. прагрэсу арабскіх краін, даючы ім крэдыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕМСТА́Д (Willemstad),
горад, адм. ц.Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, на в-ве Кюрасао. Засн. ў 1634. 43,6 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Буйны порт па вывазе нафтапрадуктаў. Цэнтр нафтаперапр. прам-сці. Нафту атрымлівае па падводным нафтаправодзе з Венесуэлы і марскім шляхам з Б. Усходу. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСТ (перс.),
у звычаёвым праве Ірана права недатыкальнасці прыстанішча на тэр. свяшчэнных месцаў. Пашыраны ў мусульм. краінах Усходу звычай даваць прыстанішча ў мячэцях, грабніцах, дамах вышэйшых духоўных асоб. З 19 ст. права бест часам мелі памяшканні замежных пасольстваў, місій і інш. устаноў, якія карысталіся экстэрытарыяльнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТА́ЛІЯ (ад італьян. intagalio разьба),
від гемы, разны камень з паглыбленай выявай. Выкарыстоўвалася пераважна І. як пячатка. Першыя І. вядомы з 4-га тыс. да н.э. ў краінах Д.Усходу, пашырыліся ў перыяд антычнасці.
Да арт.Інталія. Дэксамен. Ляціць чапля. 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН РУ́СТА, Iбн Даста Абу Алі Ахмед ібн Амар, арабамоўны вучоны-энцыклапедыст 2-й пал. 9 — пач. 10 ст. Паводле паходжання перс. Аўтар «Кнігі каштоўных караляў». Да нас дайшоў толькі 7-ы т., у якім змешчаны каштоўныя звесткі пра народы Блізкага і Сярэдняга Усходу і Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗІША́Х (ад стараж.-перс. уладар + перс. цар),
тытул манарха ў шэрагу краін Б. і Сярэдняга Усходу. Узнік у стараж. Іране. Тытул П. насілі правіцелі Асманскай імперыі (15 — пач. 20 ст.), Магольскай імперыі (16—19 ст.), Майсура (2-я пал. 18 ст.), Афганістана (1926—73) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКФ, вакуф (араб.літар. ўтрыманне),
паводле мусульманскага права, маёмасць (рухомая і нерухомая), якая перадаецца дзяржавай або прыватнай асобай на рэліг. ці дабрачынныя мэты. Узнік у 7—8 ст. у Халіфаце, пазней пашырыўся на ўсе мусульм. краіны, стаў эканам. асновай мусульм. духавенства. Захаваўся ў Саудаўскай Аравіі і некаторых інш. краінах мусульм.Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАСТЫ́ЛЬ (ад грэч. hypostylos які падтрымліваецца калонамі),
у архітэктуры Стараж.Усходу (Егіпет, Іран) вялікая зала храма або палаца са шматлікімі, шчыльна пастаўленымі калонамі (напр., храм Амона-Ра ў комплексе Карнак, 14—12 ст. да н.э.).
Да арт.Гіпастыль. Залы храма Амона-Ра ў комплексе Карнак. 14—12 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯВОЧАЯ ВЕ́ЖА, Кыз-каласы, Гыз-галасы,
помнік сярэдневяковай азерб. архітэктуры. Пабудавана ў 12 ст. ў Баку (арх. Масуд ібн Давуд). Зроблена з вапняку. Вялізны цыліндрычны аб’ём (унутры 8-ярусны, выш. 27 м, таўшчыня сцен фундамента 5 м) з выступам з усходу. Заглыбленыя гарыз. рады камянёў утвараюць своеасаблівую рабрыстую паверхню фасада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ВІН (Уладзімір Васілевіч) (14.11.1908, в. Нерахта Кастрамской вобл., Расія — 5.10.1975),
рус. паэт і перакладчык. Друкаваўся з 1934. Аўтар зб. «Вершы» (1936). Перакладаў класічную паэзію Усходу. На рус. мову пераклаў паасобныя творы Я.Коласа, М.Багдановіча, вершы і паэму П.Броўкі (зб. «Думы пра Маскву», 1947). Пераклады вызначаюцца высокім паэт. майстэрствам, дакладнасцю і выразнасцю.